Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Чытаючы па слядах на зямлі: адламаных там-сям галінках дрэў.пашкоджаным папаратніку.недакурку і абгарэлай сярнічцы, якія я знайшоў, я рухаўся ў паўночна-ўсходнім напрамку, зрэдку звяраючыся па компасу і перамаляванай у штабе камандзіра Шэстака мапе. Уяўныя сляды марадзёраў я неўзабаве згубіў,але працягваў крочыць наперад. Дзесьці там,у глыбіне лесу, павінна была знаходзіцца іх лежка, схрон, а можа, якая старожка ці леснічоўка — я быў упэўнены. Я рызыкаваў: у гэты час яны маглі якраз.размінуўшыся са
мной,рухацца ў зваротным накірунку — да вёскі. I хаця ў Івонкі цяпер мой наган,я не быў упэўнены.што ў рашаючы момант яна здолее з яго страляць і, тым больш,зможа забіць чалавека.
Ноч заспела мяне ў лесе,але цемра — мой лепшы сябар і саюзнік. Я адразу адчуў,што аджыўД пачуцці мае абвастрыліся: я,нібы індзеец з раманаў Фенімора Купера, якімі захапляўся ў дзяцінстве, асцярожна і бязгучна рухаўся ў выбраным мной напрамку.
У лесе, і тым больш ноччу, можна напароцца на звера: рысь, дзіка, лася, ваўка ці нават мядзведзя. На дрэвах хаваюцца глушцы. 3 наступленнем цемры ўсе кладуцца на лежку. Хіба што совы палююць. Ды я разам з імі. Але рухацца ў поўнай цемры,калі на небе няма месяца, вельмі цяжка і небяспечна: трэсне галінка пад нагой,правалішся ў яму ці трапіш у расцяжку ці капкан — і ты ўжо мішэнь для ворага. Іншая справа — калі на небе поўня,а ты асцярожна крадзешся калі не па лясной дарозе.дык хоць па сцяжынцы.
Нават у мірны час сустрэча ў лесе з незнаёмцам выклікае стрэс. У вайну падобныя сустрэчы, калі згубіш пільнасць, могуць каштаваць жыцця, бо зараз лес — зона звышнебяспекі.
На мапе,якую я вывучаў днём.а цяпер уявіў у памяці, якраз у паўночна-ўсходнім напрамку, на мяжы вялікіх балот,была пазначана закінутая леснічоўка. Я ніколі не быў у тых месцах, але спадзяваўся, што за светлавы дзень здолею яе адшукаць.
Там я хацеў адпачыць,а пасля рухацца назад,толькі выбраўшы крыху іншы напрамак. 3 гэтымі думкамі я замацаваў свой гамак і чуйна праспаў у ім каля дзвюх гадзін,пакуль першае святло і птушкі не абудзілі мой неглыбокі сон. Зверыўшыся па компасу, я працягваў рух наперад.
Бліжэй да ранку я ўбачыў сляды. Некалькі прыкметных, ледзь заўважных у траве і моху сцяжынак прымусілі мяне рухацца асабліва асцярожна. А незадаволеныя, амаль істэрычныя крыкі птушак, у прыват-
насці сарокі, упэўнілі мяне, што дзесьці побач чужынцы.
Праз некалькі хвілін я пачуў пах раскладзенага вогнішча,і мая рука рэфлектыўна саўганулася за пазуху,але ж нагана,як я адразу ўспомніў,не было. Як Ma­ra асцярожней я пасунуўся бліжэй і пабачыў невялічкую закінутую палянку.а ў глыбіні за ёй паўразбураную леснічоўку.
Іх было двое. Я бязгучна залёгу мох і пачаў іх разглядаць праз кустоўе. Яны былі даволі рослыя і дужыя: адзін русавалосы.з кірпатым носам,другі ледзь не чарнавалосы, абодва скуластыя, з даўно неголенымі тварамі і ў бруднай савецкай вайсковай форме. На вогнішчы вісеў салдацкі кацялок,у якім нешта варылася. Дзве вінтоўкі ляжалі побач,пад рукамі — перасцерагаліся. Слабы вецер, хоць і дзьмуў у мой бок, не дазваляў нічога пачуць,а чужынцы зрэдку размаўлялі паміж сабой. “Яны”,— раптам падказала мне падсвядомасць, а ў галаве ўжо праносіліся самыя розныя варыянты дзеянняў. Я адчуў нянавісць і ў той жа час палёгку: добра,што яны тут,а не ў вёсцы ці па дарозе да яе. Як мага асцярожней.я пачаў абыходзіць іх па крузе, пакуль не апынуўся на адной прамой паміж імі, леснічоўкай і мной. Ад іх да леснічоўкі было, як я імгненна прыкінуў, метраў пятнаццаць. Нябачны, я выйшаў з-за лесу і перабег да леснічоўкі, моцна рызыкуючы. У дзверы я прайсці не мог, бо адразу быў бы заўважаны,і таму пралез у акно,якое,дарэчы,было без шкла і занавешана дзяругай. Я выцягнуў нож і агледзеўся: унутры было нейкае падабенства ложкаў, адна шынэль валялася на падлозе, другая вісела на цвіку. Дзве скрыні, пэўна, замянялі зэдлікі. Замест падлогі была ўтрамбаваная зямля. Пасярэдзіне стаяў самаробны стол.на якім я ўбачыў конаўку і чорную ад копаці каструлю, з якой выторкваліся дзве лыжкі. Лыжкі! Я стаў ля стала так,каб не знаходзіцца спінай да дзвярэй, і выцягнуў іх з каструлі. На абедзвюх я адразу ўбачыў выціснутыя,пэўна,яшчэ рукой Івончынага бацькі,знаёмыя ініцыялы.
Гэта былі яны,злачынцы і крыўдзіцелі Івонкі.
Я хутка выслізнуў праз акно назад і зноў пачаў назіраць за марадзёрамі,а што гэта яны — цяпер у мяне не было ніякіх сумненняў. Са зброі ў мяне былі толькі нож і адна заточаная пласціна-сюрыкэн. Я выцягнуў яе са спецыяльна прыстасаванага скуранога мяшэчка ў кішэні і стаў чакаць.
Між тым абодва мешанцы знялі з вогнішча кацялок і панеслі ў хату. Пэўна,яны зварылі сабе нейкую поліўку з грыбоў — я адчуў характэрны пах. Зброю яны захапілі з сабой.
Я доўга чакаў лежачы. Урэшце адзін з іх — кірпаты і русавалосы — выйшаў вонкі і скіраваў у лес, амаль што да мяне. Вінтоўкі ў яго не было. Я падхапіўся з зямлі і стаў назіраць, адначасова бязгучна прасоўваючыся яму насустрач. Ён дайшоў да мяжы, дзе расло кустоўе і пачынаўся сасоннік,нагнуўся і пачаў нешта рабіць. Я імкліва апынуўся ў яго за спінай, побач, і ўбачыў, што ён адкрыў нешта накшталт крышкі люка ў вузкую яму, укленчыў і залез туды з галавой. Я пасунуўся бліжэй і ўдарыў яго тупым бокам сюрыкэна справа над лапаткай. Ён абмяк,а я выцягнуў яго, назапіхаў у рот травы і звязаў рукі за спінай. Ён адразу ачуняў і нешта замыкаў, пукацячы вочы. Я спіхнуў яго ў яму галавой уніз і,у думках перажагнуўшыся, рушыў да леснічоўкі. Калі б у гэты момант другі марадзёр з'явіўся ў дзвярах і са зброяй, у мяне не было б аніякіх шанцаў. Нават без вінтоўкі, бо ён паспеў бы забегчы ўнутр і схапіць яе. Але ён не выйшаў.
Я асцярожна зайшоў у дзверы,і тут мы сустрэліся позіркамі. На імгненне ён знерухомеў.а потым ускочыў і кінуўся да вінтовак, адна з якіх стаяла ля сцяны. Але ён спазніўся. Пласціна-сюрыкэн урэзалася яму ў спіну,вышэй да шыі,і ён,рохкнуўшы,асунуўся долу, соўгаючы ў агоніі нагамі. Я забраў вінтоўкі і перакуліў цела тварам уверх. Ён быў яшчэ жывы, але ў яго вачах я ўжо бачыў перадсмяротныя жах і пакуту.
“Гэта ты з падзельнікам згвалцілі днямі дзяўчыну ў Ружанах?” — спытаў я яго.
Ён не разумеў.апанаваны страхам.
Я забраў у кішэню лыжкі, ускінуў на плечы зараджаныя вінтоўкі і выйшаў з леснічоўкі. Кірпаносы ўжо вылез з ямы і высільваўся, каб высвабадзіць рукі, але пабачыўшы мяне,кінуў гэтую спробу. Я нацэліў рулю яму ў галаву і свядома вытрымаў паўзу.
“He убнвай, — выдыхнуў ён па-расейску. — Я все расскажу”.
“Навошта?Твой падзельнік ужо ўсё сказаў. Гэта ж ты прапанаваў яму згвалціць дзяўчыну з Ружан. Так?”
Кірпаты адмоўна закруціў галавой.
“Нет. Он врёт. Это как раз он”.
Я загадаў яму легчы тварам да зямлі і звязаў рукі як мага мацней.а сам вярнуўся ў леснічоўку. Чарнявы ўжо быў мёртвы. Я выцягнуў нож і адсек яму галаву,якую вынес,трымаючы за валасы.
Пабачыўшы гэта.кірпаты пабялеў. Я спытаў у яго, што ў яме,але ён не мог адказаць,бо калаціўся ад страху. Я занырнуў туды сам і выцягнуў загорнутае ў льняную анучу сала кілаграмы на тры, яшчэ нейкія прадукты ў слоіках,але іх не стаў браць.
Потым я знайшоў мех і.кінуўшы туды галаву, павесіў яго на шыю кірпатага.
“Панясеш”.
Ён з гатоўнасцю заківаў. Яго калаціла.
Мы пайшлі праз лес. Ён наперадзе,я са зброяй ззаду. 3 меха капала кроў і сцякала яму на жывот. Адзін раз я пачуў паблізу людзей і загадаў яму легчы і маўчаць. Некалькі чалавек са зброяй прайшлі ад нас метраў за дваццаць.
Праз колькі гадзін мы прыйшлі да базавага лагера камандзіра Яна Шэстака. Я здаў вінтоўкі і марадзёра ў атрадную разведку.
“Чаму ты не забіў яго?” — спытаў.выслухаўшы мяне.камандзір Шэстак.
“Няхай яго расстраляюць перад сялянамі тых вёсак,
дзе яны гвалцілі,рабавалі,а магчыма,і забівалі”,— адказаў я.
Камандзір Шэстак, падумаўшы, кіўнуў.
“Твая рацыя.Сплюшка”.
9.
“Жнівень 194...Г.
Днём мяне іншы раз будзяць, і я, каб не страціць фізічнай формы, дапамагаю на будаўніцтве зямлянак. Бліжэй да зімы гэтым заняты ўсе тыя,хто не на заданнях. Самая маленькая зямлянка рыхтуецца адной сям'ёй — на тры-чатыры чалавекі,а самая вялікая — на трыццаць-сорак. Часта жывуць у зямлянках па чарзе: адны спяць, другія заняты іншым. Зямлянкі будуюць двускатныя,а на кучменістай паверхні — аднаскатныя. Спачатку капаюць яму, дзірван здымаюць і паліваюць вадой, у яме замацоўваюць стаякі, сцены выкладваюць жэрдкамі, прыбіваюць цвікамі кроквы. На кроквы зноў кладуць жэрдкі,салому,потым усё засыпаюць зямлёй,а зверху кладуць раней зняты дзірван. Унутры майструюць нары, стол, печку, у столі — вентыляцыйную адтуліну. У такой зямлянцы можна ператрываць і самую марозную зіму. Чалавек у лесе ніколі не прападзе і ў холад, калі здолее распаліць вогнішча, а потым на гэтым месцы паспее выкапаць сабе і накрыць зямлянку.
•к •к "к
Наш кур'ер з горада паведамляе, што немцы, захоўваючы ўсё ў тайне, нечакана правялі буйную акцыю па знішчэнню мірных грамадзян, большасць з якіх былі яўрэі. У атрадзе ўзрушаны гэтым паведамленнем. Камандзір Ян Шэстак кажа, што не апраўданая нічым жорсткасць увогуле вядзе да зганьбавання такога паняцця, як чалавек. У ходзе нялюдскай акцыі, дадаваў кур'ер, былі нарабаваны золата і каштоўнасці,якія,па словах нашых людзей,немцы рыхтуюць пераправіць у Германію. На думку камандзіра.гэтыя патэнцыяльныя грошы павінны застацца ў нас, каб — калі іх нават немагчыма будзе вярнуць былым
уладальнікам, яны служылі будаўніцтву будучай рэспублікі.
Я не ведаю падрабязнасцей.але па шматлікіх прыкметах здагадваюся.што плануецца аперацыя па перахопу каштоўнасцей. Справа няпростая.і яе падрыхтоўка трымаецца ў вялікім сакрэце.
Урэшце.за некалькі гадзін да яе пачатку,камандзір Шэстак выклікае мяне да сябе. У яго зямлянцы ўжо сядзяць два нашы аператыўнікі. Яны прыкідваюць на сябе палявую форму салдат вермахта. Адзін камплект — для мяне. Ян Шэстак падрабязна і ў дэталях ставіць перад намі.як кажуць, “уводную”. На трафейным матацыкле (нядаўна мы адбілі яго ў немцаў) мы пад'язджаем да аднаго з блокпастоў на ўездзе ў горад і там хаваем яго ў ляску.пасля чаго ўдвух — трэці застаецца пры матацыкле — абыходзім блокпост і ўваходзім у горад. Там да нас далучацца двое нашых людзей.якія дакладна паведамяць нам час руху аўтамабіля з каштоўнасцямі і золатам да чыгункі. Наша задача: перахапіць аўтамабіль.абясшкодзіць ахову і даставіць груз у лясок да матацыкліста ці хутка захаваць яго ў горадзе ў крушнях і пасля прабірацца ў лес па адным.