• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Я прачнуўся,і пачуццё пяшчоты да яе яшчэ не адышло,а твар мой быў мокры ці то ад слёз,ці то ад кропель вільгаці з дрэў.
    Раніцай мы, як звычайна, крыху снедаем, а потым, нагружаныя паклажай,рухаемся далей.
    To тут.то там зрэдку з грукатам падаюць дрэвы,час якіх скончыўся па старасці. А некаторыя іх віды захаваліся ў джунглях з часоў дыназаўраў. Урэшце Жак Дэліз,які ўвесь час аспрэчвае Дарвіна, сцвярджае, што віды не мяняюцца ніколі.
    “Хіба не дзіўна тое,што некаторыя расліны.як і мы,
    харчуюцца плоццю? — пытаецца ён. — Вось, напрыклад, мясцовы непентэс, ці еўрапейскія расянка і жыроўка,паўночнаамерыканская мухалоўка — яны ядуць насякомых і дробных птушак. Навошта?”
    “I што тут дзіўнага?” — спытаў я яго.
    “Але ж дарвінізм сцвярджае, што жывёлы паходзяць ад раслін. А тут атрымліваецца, што эвалюцыя ідзе наадварот. Магчымасці паядаць плоць маглі з'явіцца толькі адразу і ва ўсяго віду, а гэта супярэчыць таму ж дарвінізму”.
    “Вы можаце мне патлумачыць?”
    “Я прыйшоў да высновы,што віды з'яўляліся поўнасцю сфарміраванымі і закончанымі. Доказаў мноства. Толькі пакуль — не ведаю чаму...”
    “Значыць,і чалавек з’явіўся адразу.а не ўзяў пачатак ад малпы?” — спытаў я яго.
    Дэліз уважліва зірнуў на мяне.
    “Мяркую,так яно і ёсць”.
    “Тады адкуль ён узяўся?”
    “На гэта нам яшчэ давядзецца адказаць”.
    “Што вы маеце на ўвазе?”
    “Для мяне ў жыцці існуюць і даўно непакояць дзве загадкі”, — кажа Жак Дэліз. Твар яго, з шырокім ілбом і шэрымі, выцвілымі ад сонца вачыма, робіцца адчужаным і задуменным.
    “Якія?” — асцярожна пытаюся я.
    “Першая — гэта само жыццё. Адкуль і чаму яно ўзнікла”.
    “Ну,а другая?”
    “Другая — таямніца мозгу чалавека. Па сутнасці ён дадзены нібыта аднекуль, з іншага вымярэння, існуе аўтаномна і, на маю думку, у такім вось, схільным да абстрагавання.выглядзе ўвогуле не патрэбны”.
    “Чаму?”
    “Зірніце навокал. Адсутнасць яго ў раслін і наяўнасць крыху больш удасканаленага ў жывёл, не перашкаджае ім жыць...”
    Чым бліжэй мы падыходзім да месцабытавання племені бамбала,тым больш я,чалавек,які мае навыкі
    адсочваць лясныя знакі, рэчы і сляды, бачу тое, чаго б лепш не бачылі мае вочы. На дарозе і абапал яе,на палянах, дзе, пэўна, месціліся стаянкі племені, разам з рэшткамі патухлых вогнішчаў шмат белых, патрэсканых,пасечаных чалавечых костак — усё тое.што засталося ад іх баляванняў.
    Пасля таго як мы дасягнулі цэнтральнай вёскі і правялі са старэйшынамі ці правадыром неабходныя перамовы за права рухацца далей праз тэрыторыю племені.правадыр занырнуў у сваю вялікую хіжыну і выйшаў адтуль са смажаным кавалкам мяса на блюдзе.
    Я.затаіўшы дыханне, назіраў, як наш кіраўнік Жак Дэліз,праз невялікую паўзу даў згоду і.забраўшы блюда з яго рук.паспытаў пачастунак. Правадыр — немалады.хітраваты з выгляду туземец у падранай еўрапейскай кашулі і са шклянымі занізкамі на шыі — з напружаннем назіраў,пакуль Дэліз не даеў,і толькі тады задаволена ляпнуў таго па плячы і ўсміхнуўся, паказаўшы яўна заточаныя,вострыя зубы.
    “Вы ведалі.што вы елі?” — не зусім тактоўна спытаў я Дэліза.калі мы размясціліся на кароткі адпачынак.
    “А вы бачылі ў наваколлі хоць адну магілу?” — адказаў ён пытаннем, уставіўшы ў рот пальцы, званітваўшы.і заглынуўшы пасля віскі з біклагі.
    “He”,— паціснуў я плячыма.
    “Дык будзем спадзявацца, што я паспытаў свежыны. У іх тут,дарэчы,водзяцца свінні”.
    Праз некалькі гадзін мы, прэзентаваўшы невялікія падарункі старэйшыне.рушылі далей. Нам быў дадзены неафіцыйны дазвол прайсці праз іх тэрыторыю.
    Па дарозе Дэліз расказаў мне,што абарыгены племені бамбала лічылі асобым дэлікатэсам чалавечае мяса,калі яно праляжала некалькі дзён закапаным у зямлі,а таксама чалавечую кроў, змяшаную з мукой маніёкі. Жанчынам племені забаранялася дакранацца да чалавечай плоці.але яны ўсё ж знаходзілі мноства спосабаў абысці “табу”, і асаблівай папулярнасцю ў іх карысталася мярцвячына, якую яны выкоп-
    валі з зямлі і якая дасягнула высокай ступені разлажэння.
    “Толькі Генры Стэнлі1, — дадаў мне Жак Дэліз на маю маўклівую цікаўнасць,— ніколі не паддобрываўся і не парушаў еўрапейскай этыкі і хрысціянскай маралі. Але яму лёгка гэта было рабіць.бо ён прабіваўся праз джунглі са зброяй і з атрадам у дзвесце, трыста чалавек. Ён страляў усіх іх,як сабак”.
    14.
    “Пачатак лістапада 195... г.
    Зацяжныя пераходы адчувальна вымотваюць з нас сілы,але мы працягваем рухацца наперад. Дэліз зрабіў мне камплімент, сказаўшы ў размове, што я валодаю выключнай цягавітасцю і мог бы паспаборнічаць у гэтым з самім Персі Фосэтам.
    Я ўсміхнуўся:
    “Але ж і вы можаце служыць мне прыкладам у гэтым сэнсе. Да таго, я ж беларус. Мы такі народ — індзейцы Еўропы”.
    “Усё роўна ваша нервовая сістэма мяне ўражвае, — дадаў Жак Дэліз. — Калі мы вернемся ў Еўропу,я дам вам самыя лепшыя рэкамендацыі”.
    “Лепш вазьміце мяне з сабой,калі вас зноў пацягне ў падарожжа”,— папрасіў я яго.
    Мы зрабілі чарговы прывал на тэрыторыі племені анга. Гэтае племя,як і навакольныя.практыкуе паляванне за галовамі. Яго мужчыны,як я ўвогуле заўважыў за анга,на галаву вышэй за скатаводаў і маюць нядобры выгляд. Скатаводчыя плямёны, напрыклад, масаі, не ўжываюць чалавечыну.бо мяса ў іх і так хапае.
    “He высоўвайцеся з лагера ўвечары, — папярэдзіў мяне пасля сустрэчных перамоў Дэліз, — як я заўважыў па некаторых прыкметах, яны збіраюцца рыхтаваць “дырэтла”.
    Я ўжо ведаў,што гэта такое.
    Мужчыны племені, якія павінны былі падтрым-
    1 Г.Стэнлі — легендарны англійскі даследчык Афрыкі.
    ліваць сябе ў баявой форме.на погляд мясцовых ведзьмакоў ці знахароў,пастаянна адчувалі патрэбу ў своеасаблівым стымулятары смеласці, які яны называлі “дырэтла”. “Дырэтла” звычайна гатавалася з сэрца ці печані ворага, але калі ворага не знаходзілася,то яго наўпрост адшуквалі сярод сваіх.
    3 пачаткам ночы ў афрыканскай вёсцы чамусьці запанавала нязвыклая цішыня.што ўжо выклікала ў мяне цікаўнасць.
    Пасля некаторага роздуму я непрыкметна напіхаў у свой гамак травы і накінуў на яе коўдру.так што здавалася.быццам там спіць чалавек,а сам з рэвальверам і нажом саслізнуў у навакольную цемру. Я добра бачыў і неўзабаве заўважыў ажыўленне каля хіжыны знахара,ці як яго тут звалі — “амуродзі”, дзе ўжо сабраліся некалькі мужчын. У руках у іх я заўважыў завостраныя рытуальныя нажы,што вымусіла мяне быць яшчэ больш абачлівым і асцярожным.
    Уся гэтая хеўра на чале з “амуродзі”, які выйшаў з жытла.нейкі час перагаворвалася паміж сабой,а потым рушыла ўздоўж краю вёскі ва ўсходнім напрамку.
    Я.зліваючыся з дрэвамі,пасунуўся ўслед.
    Моўчкі яны дайшлі да адной з хіжын і спыніліся. “Амуродзі” паклікаў гаспадара, і той выйшаў вонкі, але як толькі ён з'явіўся,на яго накінуліся і пачалі затыкаць нечым рот. Гаспадар адчайна супраціўляўся.некалькі разаў ускрыкнуў.але сілы былі няроўныя. Яго абвалілі на зямлю, звязалі і,нібы жывёлу, пацягнулі ў лес,як я ўжо здагадаўся, для рытуальнага забойства.
    Чарнаскурыя цягнулі сваю ахвяру ўсё далей ад вёскі. Я з усімі перасцярогамі краўся за імі. Урэшце яны адшукалі месца, якое, пэўна, на іх думку, падыходзіла да іх справьі. Гэта была невялікая, адносна пазбаўленая дрэў паляна. Выканаўцы прысуду хутка распранулі ахвяру і паклалі на зямлю. Запалілася масляная лямпа. Пры яе прывідным святле ў ход пайшлі нажы. Спрытна імі маніпулюючы,ад цела жывой ахвяры пачалі адразаць кавалкі мяса. Адзін вы-
    браў сабе частку нагі.другі — біцэпс на руцэ,трэці выразаў кавалак з грудзей.а чацвёрты — з паха. Усё гэта яны расклалі на белай анучцы перад “амуродзі”, якому належала падрыхтаваць неабходнае лекавае пітво. Адзін з хеўры нацадзіў у кацялок крыві з ран, другі нажом здзёр усю плоць з твару да касцей — ад ілба да горла, выразаў язык і выкалаў ахвяры вочы. Увесь гэты час вязень быў жывы і жалобна мыкаў праз зноў заткнуты рот. Памёр ён толькі тады, калі яго паласнулі нажом па горлу.
    Канечне, я мог бы дапамагчы няшчаснаму: пастраляць частку іх з рэвальвера.а астатнія б разбегліся,але пасля такой сутычкі наш лёс быў бы прадвырашаны, a чарговая ахвяра для “дырэтла” была б вызначана назаўтра ж. Я толькі холадна і разважліва за ўсім назіраў,нябачны ў цемры.
    Але,пэўна,я дапусціў нейкую памылку,бо калі вяртаўся назад і прайшоў ужо значную частку шляху да вёскі па сцяжынцы, якая менавіта туды і вяла, дзве цёмныя постаці кінуліся на мяне з двух бакоў. He інакш мяне вылічылі па вопратцы і белым колеры маёй скуры. Магчыма,яны здагадаліся пра тое.што я адсочваў ахвярапрынашэнне на палянцы, і хацелі прыцягнуць мяне да іх “амуродзі” жывым.
    Я не паспяваў выхапіць рэвальвер. Чарнаскурыя схапілі мяне за рукі, і мяне ўратавалі толькі мая знаходлівасць і набытыя калісьці навыкі. Я рэзка кінуў сваё цела ўніз,што для іх было зусім нечакана,і ў цемры наўгад ударыў таго.што быў бліжэй,рабром нагі.каб трапіць у костку вышэй галёнкі. Я быў абуты ў моцныя, з закарэлай падэшвай, чаравікі. Ад болю той рохкнуў і выпусціў маю руку. Падсечка дапамагла пакласці на зямлю другога нападаўшага. Я ўскочыў і выхапіў свой нож. Першы мурын ужо кідаўся на мяне са сваім нажом кшталту мачэтэ,але крывым. Я інстынктыўна ўхіліўся і адпрацаваным рухам майго нажа рассек яму горла і жывот у даўжыню. Другі якраз падхапіўся з зямлі.і мой нож увайшоў яму ніжэй грудной клеткі ў сонечнае спля-
    ценне. Ён памёр амаль імгненна, не здолеўшы нават крыкнуць.
    Далей я зрабіў магчыма адзінае ў маім становішчы. Закапаць адразу два целы да ўсходу сонца я не мог, дый мурыны — вопытныя следапыты і днём знайшлі б іх. Здымацца ўсім з месца і ноччу пакінуць вёску — значыць выклікаць за сабой пагоню.
    Я ўклаў у руку першага нападаўшага яго нож і ўставіў яго ў рану на жываце другога, якому таксама заціснуў у далонь ручку яго нажа. Старанна абмацаўшы і агледзеўшы месца бойкі, я па магчымасці знішчыў свае сляды.
    Дэліз, нервова выслухаўшы мяне, моцна ўсхваляваўся. Урэшце мы вырашылі пакінуць усё як ёсць і заставацца да раніцы.
    Мы з Жакам Дэлізам.як ні ў чым не бывала,на віду ва ўсіх рабілі свае дробныя справы,і наш спакой падзейнічаў.тым больш,што нашы насільшчыкі і талмачы не ведалі пра здарэнне ў лесе. Але мы з кіраўніком экспедыцыі і двое яго белых памочнікаў трымалі свае зараджаныя вінтоўкі і рэвальверы напагатове. Мурыны,між тым, збіраліся ў купкі і ажыўлена размаўлялі паміж сабой.жэстыкулюючы рукамі.