Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Што, урэшце, выспавядае тэорыя Дарвіна? Што аднойчы выпадкова атрымаўся генетычны код жыцця. Але верагоднасць гэтага складае, прыкладна, адзін да 10 у 10000 ступені, а такая лічба — больш, чым уся колькасць атамаў ва ўсім Сусвеце.
Ці з'яўляецца Афрыканскі кантынент “калыскай” чалавецтва?
Знойдзены артэфакты, якія надзвычай яўна процістаяць прынятаму навукай погляду на гісторыю.
Іх, здавалася, выкідвалі ці гублялі спецыяльна. Дзе цвік, знойдзены шукальнікамі золата ў 1851 годзе ў блоку пясчаніку ўзростам у 387 мільёнаў гадоў? Дзе стальны куб (12x12x12 см),знойдзены ў Германіі ў кавалку вугалю ўзростам 260-300 мільёнаў гадоў?А залаты ланцужок, таксама ў вугалі, узростам у 260 мільёнаў гадоў, знойдзены ў ЗША?
У чэрвені 1968 года вынаходнік Вільям Дж. Мейстэр выявіў адбітак чалавечай нагі.які мае ўзрост да 600 мільёнаў гадоў! Прычым нага ў абутку (!) наступіла на трылабіта і раздавіла яго. Колькасць такіх артэфактаў узрастае. Між тым,што за людзі насялялі нашу планету ў глыбокастаражытным часе? Адкуль яны? Куды пайшлі? Куды і мы ідзём зараз? Пасля сваіх вандровак па свеце,працы над навуковай дысертацыяй, знаёмства з самымі перадавымі распрацоўкамі яшчэ там,у Еўропе,я ўсё больш пачынаю выспавядаць, напэўна, вар'яцкую ідэю, якая тычыцца хутчэй філасофіі і футуралогіі, чым натуральных навук і прыродазнаўства. Так,мне здаецца цалкам верагоднай ідэя... штучна створанага,віртуальна “пульсуючага” чалавецтва. Вось яно ўзнікае, падзяляецца на расы,народы і плямёны, развіваецца і дасягае ў сваім развіцці своеасаблівай мяжы, а далей ці пераходзіць гэтую мяжу і становіцца звышчалавецтвам, ці, не дасягнуўшы яе, знясіленае, пачынае дэградаваць. Часам мне думаецца,што такіх спроб, уключаючы цяперашнюю,было ўжо некалькі.і ўсе — дарэмныя. За гэтымі спробамі, бясспрэчна, нехта стаіць і сочыць звонку. Нейкія Звышсілы? Праграма? Бог, які стварыў увесь наш Сусвет,ці якія іншыя, бясконца далёкія ад нас у сваім развіцці істоты? Але і Бог, і невядомыя істоты таксама павінны былі аднекуль узнікнуць? Магчыма, мы ніколі пра гэта не даведаемся. Англічанін Персі Фосет быў блізкі на свой час да разгадкі нейкай часткі гэтай найвялікшай таямніцы,але “зялёнае пекла” паглынула яго назаўсёды. Тым не менш яго пошукі звышрасы,якая,на яго думку, існавала аўтаномна ад астатніх цывілізацый, акружыўшы сябе непры-
ступнымі бастыёнамі з першабытных плямёнаў, якія выспавядалі антрапафагію, мяркую, хаця і памылковыя ў першааснове, былі прыступкай да сапраўднага навуковага азарэння.
Увогуле наступ такіх глабальных метафізічных мутацый,кшталту камунабальшавізму,якія дзіўным чынам пераўтвараюць калектыўны розум цэлых рас і цывілізацый у інструмент самазнішчэння, выклікае ў мяне атарапеласць. Само сабой узнікае ерэтычнае пытанне: а ці не чарговы гэта збой у працуючай Праграме,якую заклаў сам Творца?А калі — не,то што гэта?
Думкі пра маю радзіму — маленькую краіну ў цэнтры Еўропы — не пакідаюць мяне і тут — у пекле,якое завецца Экватарыяльнай Афрыкай. Вайна, што праходзіла над Еўропай,пакінула мой народ без надзеі на выжыванне. Бальшавізм, які застаўся жывы, давершыць справу распаду і дэградацыі, бо частка эліты нацыі і яе лепшыя прадстаўнікі, калі яны не паспелі адысці на Захад, былі і будуць знішчаны. Дый не толькі эліта.
Я штодня думаю пра радзіму, і часам слёзы выступаюць на маіх вачах. Я жадаю ёй найлепшага,але малаверагодна, што яна падымецца з каленяў. Я ўпэўнены — Прырода ці Праграма, ці нешта іншае, што яе складае і кіруе нашым Сусветам.гэта барацьба ўсіх супраць усіх. Каб выжыць — трэба навучыцца не толькі жорсткасці, а і адзінству, і супрацоўніцтву,інакш надзеі няма. Барацьба ідзе заўсёды: яўная і прыхаваная. Віды змагаюцца і варагуюць за тэрыторыю, якая дае ім ежу. Жыццё — гэта харчовыя ланцугі,дзе жывое можа выжыць толькі паядаючы такое ж жывое. Як тут,у Афрыцы. Смерць тут хуткая і адкрытая. Адзін нападае і перамагае, калі яму пашанцуе, другі пакорліва памірае. Але ёсць і нябачная барацьба: дробныя драпежнікі ўкараняюцца у цела, разбураюць мышцы, лёгкія, вочы, мазгі. Слану і насарогу не страшныя леапарды, але страшныя паразіты.
Народы, расы, мяркую, таксама паяўляюцца, існуюць і,калі не здолеюць выстаяць у гэтай спрадвечнай барацьбе, гінуць. Я часта думаю пра свой народ, народ-донар, кроў якога ўжо стагоддзі жывіць шматлікіх драпежнікаў і паразітаў. Нядаўна.яшчэ да маёй экспедыцыі ў Цэнтральную Афрыку.знаёмы антраполаг прыводзіў у сваім дакладзе прыклады бесчалавечнасці, якая становіцца нормай, калі ідзе няўхільны ўціск на жыццё. Ён расказаў пра невялічкі паўднёваамерыканскі народ — назавём яго — племя Ок. Гэта былі звычайныя качэўнікі, якія займаліся паляваннем. Як і падобныя плямёны,яны былі арганічнай часткай наваколля. Ок былі ўласцівы шчырасць, самапавага, здольнасць абараняць сябе са зброяй у руках, здаровы недавер да чужынцаў. Але апошнія ўрываліся ў іх прастору і адцяснялі Ок у неспрыяльныя месцы існавання. Пачалася агульная дэградацыя. Маладыя адбіралі ежу ў старых. Жанчыны кідалі малых дзяцей проста на дарозе. Укараняўся канібалізм. Калі знясілены шляхам падаў на зямлю, з яго смяяліся, а потым забівалі і з'ядалі. Ессе homo. Я маўчу.
У мяне няма сумневу, што ўсе напісанае “правадніком Сплюшкам” з'яўляецца праўдай. Нават у семідзесятых гадах XX стагоддзя,у час,напрыклад,вызваленчай барацьбы Гвінеі-Бісау і астравоў Зялёнага Мыса ад партугальскіх каланістаў, паўстанцам даводзілася адыходзіць ад удараў партугальскіх войск на Поўнач, у Сенегал. Каб не страціць мабільнасці, яны пакідалі сваіх параненых у вёсках некаторых навакольных плямён. Але калі зноў вярнуліся ў ГвінеюБісау,то не знайшлі сваіх сяброў па зброі. Гэта здаралася так часта, што лідэр руху Паік Амілкар Кабрал загадаў раскапаць месцы, дзе, па словах абарыгенаў, яны закапалі памёрлых. Але там нічога не знайшлі. Жыхары вёсак пасля допытаў прызналіся, што яны “адразу выкарысталі параненых у ежу”. Неўзабаве знайшліся іх косці,але схаваныя далёка за межамі вёсак, і чэрапы ў хіжынах як рытуальныя прыналеж-
насці. Паўстанцы расстралялі канібалаў і спалілі іх вёскі.
Ёсць звесткі, што ў горных вёсках Гвінеі і цяпер ужываюць у ежу сваіх памерлых супляменнікаў, аддаючы асаблівую перавагу мазгам, якія злёгку падсмажваюць над вогнішчам у драўляных цыліндрах. Роберт Гайдушак, нобелеўскі лаўрэат у галіне медыцыны, сцвярджае.што невылечная хвароба “куру” перадаецца там менавіта ад ужывання чалавечых цел і мазгоў. “Куру” ў перакладзе на мясцовы дыялект азначае “смерць, якая рагоча”. Ахвяры хваробы паводзяць сябе, як апантаныя гебефрэніяй і ўвесь час смяюцца, a пасля паміраюць і,у сваю чаргу... ідуць у ежу.каб пасля заразіцца смяротным вірусам іх супляменнікам. Так.ессе homo.
Калі вы лічыце, што навука ўжо дасягнула свайго апагея.і мы ведаем.хто мы.адкуль і куды ідзём,то памыляецеся. Магчыма, будзеце мець рацыю вы і тады, калі палічыце мой каментарый да запісной кніжкі правадніка Сплюшкі — меркаваннямі звычайнага натураліста і географа.дылетанта ў прыкладных навуках,не спрактыкаванага ў эмпірычных распрацоўках. Магчыма,і так.
Але адкажыце мне на самыя простыя пытанні: што такое час?чаму,напрыклад,нараджаюцца аднаяйкавыя блізняты? што ўяўляе сабой вада? чаму свеціць і грэе сонца?
Так.чаму яно свеціць і грэе над нашай Зямлёй ужо чатыры з паловай мільярды гадоў і дагэтуль не згасае? Чаму яно пульсуе і пакрываецца плямамі? Яго паліва для тэрмаядзерных працэсаў даўно павінна скончыцца... Агульная фізіка стала зусім незразумелай з паяўленнем квантавай... I яшчэ шмат чаго...
Але я адхіліўся.
Я хачу выказаць сваю думку наконт чалавека, які называе сябе “правадніком Сплюшкам”. Вось яна:
Калі наша няшчасная краіна ў мінулым пазбавілася такіх,як ён,і яго аднадумцаў, то лёс яе прадвызначаны. Вартая жалю зямля,на якой не знаходзіцца мес-
ца такім людзям.і вартыя жалю людзі,якія на ёй жывуць.
Менавіта аўтар прыведзенага мной вышэй дзённіка мог стаць у шэраг такіх вялікіх падарожнікаў і навукоўцаў,як Амундсэн,Скот, Чычэстэр,Піры,Хеердал,Арсеньеў.і зрабіць гонар сваёй радзіме. Але — ...не адбылося. Наўрад ці хто даведаецца калі-небудзь пра гэтага лаўца святла Месяца.нават яго імя.
Я часта думаю.што калі намі.усім нашым Сусветам кіруюць таямнічыя сілы.то ацэньваць самую Праграму кіравання — па-за межамі нашай самасвядомасці. A мы існуём у рэальнасці, якая становіцца з кожным днём усё болып загадкавай, а існаванне чалавека ў ёй — усё больш аслаўлівым.
Мне шкада.
Сакавік — май 2004 г.
Апавяданні
Апошні кінасеанс позна ўвечары
Амерыка
Птушка Квезал і Месяц
Ізумрудна-зялёныя мухі
Усе малпы любяць бананы
Уначы гучней бруяць фантаны
Коткі ў бібліятэцы
Знак да нападу
“эНэЛА”
Апошні кінасеанс позна ўвечары
Больш за ўсё народ любіць меладраму. I яшчэ калі паказвалі выпівох,вырадкаў ці якога карліка (тады задаволена рагаталі), а звычайна хадзілі на індыйскія стужкі з танцамі, дзе панавалі акцёры з саладжавымі тварамі пад дрэнна пакладзеным грымам.чорнымі пукатымі цыганскімі вачыма і жанчыны з “мушкай” паміж броваў. Хадзілі спачатку на амерыканскія вестэрны.але потым амаль што пакінулі: на іншым сеансе набіралася дзесяткі два людзей,не больш.
У зале ўжо не каціліся з апошніх радоў бутэлькі з-пад таннага віна, не бегала з ліхтарыкам тэхнічкапрыбіральшчыца і не выганяла тых,хто лушчыў семкі. Цяпер п'яныя былі ўсе,лушпінне прыбіралі зрэдку,не хаваючыся палілі,і дым плыў угору, павольна трапляючы ў святло праектара і расфарбоўваючы яго ў дзіўныя колеравыя спалучэнні.
Іншым разам,у хвіліны прасвятлення, кінамеханік Віктар Небышынец неасэнсавана адчуваў,што паступова гіне. Але рушыўся не толькі яго лёс,а і ўсё навокал, увесь невялічкі.вядомы яму свет,які існаваў вакол яго, і ён махаў рукой: што-небудзь будзе... Некалькі месяцаў яму затрымлівалі і без таго мізэрную зарплату, якую ён усё роўна траціў на гарэлку, жонка справакавала сутычку і выжыла яго з кватэры. Небышынец
стаў жыць у кінатэатры. Працаваў і праводзіў дзень у апаратнай, а нанач, калі тая здавалася пад сігналізацыю.спаў у падвале,у невялічкай майстэрні для мастака,дзе сохлі рэкламныя шчыты. Кінатэатр быў так званага “летняга” тыпу, нават без прыбіральні. Стаяў ён на выездзе з горада,побач з мікрараёнам.і паціху ішоў на фінансавае дно,бо наведвальнікаў прыходзіла з кожным разам усё менш, якія б “крутыя” стужкі не дэманстраваліся. Але з'явіліся камерсанты, дамовіліся пра арэнду фае,дзе зрабілі бар пад назвай “Інтым”. За тую арэнду камерсанты — двое ўвішных маладых людзей — абавязаліся быццам аплачваць выдаткі на ацяпленне зімой. Усё гэта круцілася вакол Небышынца.паступова ўцягваючы ў вір і яго самога. У горадзе працавалі толькі два прадпрыемствы, прадукцыя якіх карысталася нейкім попытам: фармафабрыка і лесахімзавод,астатнія прастойвалі. Але каб уладкавацца на якінебудзь з тых двух заводаў нават простым грузчыкам, трэба было даць хабар у трыста даляраў, а з “ітээраўца”1 бралі “штуку”. Небышынец спадзяваўся толькі на тое, што кінатэатр праіснуе яшчэ некаторы час. Калі-нікалі да яго ў апаратную заходзіла дачка Надзя, непрыгожая дваццаціпяцігадовая дзяўчына, прыносіла каструлю з супам, спачувала. Небышынец ставіў каструлю на электраплітку і, пакуль яна падагравалася,пытаў звычайна адно і тое ж: