• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Следчы пайшоў да турэмнага начальства: там з яго спачатку пакпілі, але потым дазволілі адпрацаваны
    ход. Ваню перавялі ў “двойку”, дзе ён пасядзеў некалькі сутак адзін, а потым да яго падсадзілі маладзенькага “пеўніка”, таксама паддоследнага. “Пеўнік” быў выключна гомасексуальнай асобай і сваіх схільнасцей не хаваў. Прыгожанькі і адносна чысценькі, ён у першую ж ноч зрабіў Ваню палёгку, так што апошні не стрываў і “начырыкаў” таму тое-сёе лішняе. “Пеўнік” пабыў у “двойцы” яшчэ суткі,а пасля “адкінуўся”. За Ваню ж узяліся вельмі крута. Выклікалі таго-сяго са сведкаў, націснулі, і Ваня “паплыў”, а потым і ўвогуле “раскалоўся”. На “вывадцы” ён паказаў яшчэ два закапаныя ім трупы. Следчага ўзнагародзілі і адзначылі па службе. Тым не менш,пабачыўшы фотаздымкі Ваніных ахвяр, ён не мог спаць некалькі начэй, не ўжыўшы папярэдне транквілізатары. Ваніну ж справу забралі ў спецаддзел. Далей была медэкспертыза,суд,апеляцыя,потым зноў апеляцыя — апошняя.
    •к &
    — Дайце супакойваючага, “калёс” якіх! — зноў забіўся ў “кутніку” асуджаны.
    — Ты лепш рыхтуйся,— ляніва параіў Дамавы. Ён зрабіў красамоўны жэст рукой. — Хутка пацяжэеш на дзевяць грамаў.
    — Шыраніце хоць чым,я вам усё раскажу, я яшчэ адзін труп пакажу,назад толькі паедзем! Мы вернемся, га?
    — Мо,заткнём яму гаварыльнік?— прапанаваў Барадач.
    — He. Тады можа ўрабіцца. Было ж не раз. Я смуроду не стрываю. Хай лепш крычыць.
    — Рабяты, ай, прабачце, грамадзяне начальнікі... — горача і хутка загаварыў асуджаны, — вы толькі паслухайце мяне і начальніку скажыце, таму, што ў кабіне сядзіць. Я вам адпрацую.я “зялёнымі” аддзячу. Вы толькі назад мяне завязіце і яшчэ адну паперу напісаць дазвольце. Га?Я на “чацвяртак” згодны, усё жыццё “глушцом” адсядзець гатовы, толькі
    вярніце мяне назад! Дайце суд прысяжных мне,дайце!
    — Замры ты,поц,са сваёй хруканінай,— сказаў Барадач. — Які яшчэ табе суд?Хіба Божага дачакаешся. Дык усё роўна не зайздрошчу...
    У акенцы спераду ён бачыў частку кабіны і ветравога шкла, аб якое раз-пораз разбіваліся начныя насякомыя.бягучае святло фар на дарозе і патыліцу Сыча,які сядзеў з “калашнікавым” на каленях. Фургон пагойдвала,роўна гудзеў матор. Потым у кабіне зашыпела — гэта ажыла рацыя. Адбыўся кароткі дыялог.
    — Ало.Пугач выклікае Сыча. Прыём.
    — Сыч на сувязі,ало.
    — Дзе вы знаходзіцеся, як справы?Прыём.
    — Будзем праз дзесяць хвілін,усё нармальна,рыхтуйце сустрэчу. Прыём.
    — Добра. Канец сувязі.
    Сіпуха,як і заўсёды,вёў спецфургон абачліва.не парушаў правілаў, бо група павінна была пазбягаць любых кантактаў і выпадковых праверак. Шаша ў гэты час пуставала і,каб не маўчаць,ён пажартаваў:
    — Гэх,не заснуць бы.
    Сыч скоса зірнуў на лабатую галаву з прыкметнай нават у паўцемры лысінай (Сіпуха, хаця меў толькі сяржанцкія пагоны,быў самы стары ў групе),зразумеў і падтрымаў размову.
    — Я аднойчы трое сутак не спаў. Калі бралі Хіміка. Памятаеш,выканалі ў студзені!?Ну таго,што з “хіміі” ўцёк і потым адзінаццаць жанчын у пад'ездах задушыў.
    — Анягож. Усю дарогу рыдаў, а потым, у “Амерыцы” ўжо,урабіўся.
    — Так,пасля сарака яны цяжка паміраюць. Жыць надта хочуць,а нервы не тыя.
    — Наш “серыйны”1 трымаецца.
    — Малады яшчэ,— сказаў Сыч,— але ранні. Я,калі Пугач будзе заняты, сам яго з задавальненнем выканаю. Такім на зямлі не месца.
    1 “Серыйны” — маньяк.які зрабіў серыю злачынстваў.
    — Аяк адменяць законам смяротнае пакаранне.пажыццёвае ўвядуць — што тады?
    — He,— запярэчыў Сыч. — Калі ў іх галовы яшчэ не ва ўсіх дзярмом набітыя, то не павінны. Ёсць нелюдзі,якіх грэх пакідаць жывымі.
    У кузаве,між тым,панавала кароткая паўза.бо асуджаны Іван Калдзянкоў нешта напружана абдумваў.
    — Хутчэй бы на пенсію,— уздыхнуў Барадач. — Гародчык буду даглядаць, градкі ўскапаю, яблыні, вішні пасаджу.рыбу лавіць буду,нервы ад усяго гэтага дзярма супакою. Сакрэтнасць надакучыла, задзяўбла зусім. Нават жонцы не гавару. Пажыву,урэшце,спакойна.
    — Спакойнае жыццё зараз вялікіх грошай каштуе, — усміхнуўся Дамавы.
    — Бадай што так.
    — Дык да яго яшчэ дажыць трэба. Хіба мала нашых з аператывак жмурамі прывозяць?.. Сёння гэту падлу выканаем, а праз тыдзень пашлюць жывога якога браць. Адны жыруюць на хабары, а іншыя, накшталт нас, галовы падстаўляюць. Потым скажуць: міліцыя ўся аднолькавая.
    Неспадзявана асуджанага нібы падкінула:
    — Ды маніце вы ўсё,— ліхаманкава “завёўся” ён. — Я ведаю, на ўранавыя руднікі адправіце, так? Мне і ў турме пра гэта давялі: казалі.не вер,на тых рудніках яшчэ гадкоў з пяць-шэсць рогам паўпіраешся... Больш, казалі, не вытрымліваюць... Дык вы мяне на станцыю везяце?На цягнік?Скажыце праўду,змеі! Прабачце,не хацеў пакрыўдзіць,грамадзяне начальнікі...
    — Чуеш?— спытаў Барадач. — I гэты пра руднікі.
    — Ха.
    Прыгавораны нібы акрыяў. На шчоках з’явіліся ружовыя плямы,бачныя нават у штучным святле лямпачак. Фургон між тым страсянула,дарога стала горшай.
    — На гравейку з'ехалі,— пракаменціраваў Барадач. — Зараз і “кропка”. Чуеш,ты?Да Амерьікі пад’язджаем.
    — Вы мяне як сакрэтнага інфарматара выкарыстайце — не пашкадуеце, — неслася з “кутніка”. — Я
    да ўсіх блатных у давер увайду, я вам такіх “шніфераў” здам, усё пра іх расказваць буду, усіх высачу, я ўсё жыццё на вас працаваць буду, толькі назад прывязіце, начальніка папрасіце, скажыце яму! Завярбуйце мяне!
    Асуджаны завыў.
    — Ціха! — прыкрыкнуў Барадач. — Прыбываем. I не ўздумай урабіцца напаследак.брыдота.
    Спецфургон павярнуў і затармазіў. Усіх качнула наперад.
    — “Кропка”,— сказаў Дамавы. — Унь і “ўазік” пракурорскі стаіць.
    — Выходзім, містэр зэк, — фыркнуў Барадач. — Амерыка.
    & & *
    “Кропка выканання” ўяўляла сабой звычайны,без вокнаў,ангар,з надпісам “Склад металалому”,які ахоўваўся вартавым, сігналізацыйнай сістэмай і падвойнымі стальнымі дзвярыма. Ніякага металу, вядома, у ангары не было. На цэментнай падлозе стаяў стол,побач месціліся некалькі крэслаў. 3 боку грувасціўся вялікі сейф.
    За сталом ужо сядзелі трое. Абласны прокурор — невысокі,чарнявы,з рэдкімі валасамі на круглай лысаватай галаве,камандзір аператыўнай групы па мянушцы Пугач — чалавек у куртцы дэсантніка.гадоў сарака пяці,з непрыкметным.у зморшчынах тварам,з якога раўнадушна глядзелі шэрыя вочы і судмедэксперт — малады, мажны, з раннім жыватом мужчына, які яўна хваляваўся,бо нервова круціў у пальцах папяровы шарык. Яркае святло асвятляла іх твары.
    — А вось і мы,— сказаў Дамавы. — Прымайце гасцей,дарагія таварышы!
    Поцягам уцягнулі асуджанага. Твар яго быў шэры, цела білі нервовыя дрыжыкі.
    — Папрашу без жартаў, — буркнуў пракурор, яўна адрасуючы заўвагу Дамавому і ўстаў.
    — Прозвішча? — суха спытаў ён, — імя.год нараджэння?
    — Дзе мы?— замест адказу здушана ўскрыкнуў асуджаны Іван Калдзянкоў. — Навошта мяне прывезлі? Мы паедзем назад,грамадзянін начальнік?
    — Тут пытаюся я,— важка сказаў прокурор і цвёрда прыстукнуў па ляжачых перад ім паперах невялікай далонню. — Адказвайце!
    — Што вы будзеце са мной рабіць?
    — Прозвішча?— твар прокурора пачырванеў.
    — Калдзянкоў Іван Мікітавіч.
    — Год нараджэння?
    — Шэсцьдзесят дзевяты.
    — Прысуд ведаеце?
    — Прашу суда прысяжных,экспертызу,завязіце мяне назад! Загадайце ім!
    — У Вярхоўны Савет хадайніцтва на абвяржэнне прысуду падавалі?— перабіў пракурор.
    — Так.
    — Адказ ведаеце?
    Іван Калдзянкоў кіўнуў,ікнуў і нечакана пасунуўся на падлогу, імкнучыся пацалаваць чаравікі Сычу. 3 горла яго вылятаў няўцямны хрып.
    — Падыміце,— грэбліва патрабаваў пракурор.
    Дамавы і Барадач падхапілі з падлогі абмяклае цела і паставілі на ногі.
    — Іменем закона, за здзяйсненне асабліва цяжкіх злачынстваў.вы асуджаны да смяротнага пакарання. У памілаванні вам адмоўленаД прысуд будзе прыведзены да выканання неадкладна.
    Пракурор сеў. Пугач наадварот устаў з-за стала і пасунуўся да сейфа.
    — Ну,пайшлі,русачок,— сказаў Барадач.
    — Я ж прасіў без жартаў,— зноў незалюбіў пракурор.
    Па збялелым твары асуджанага прабегла сутарга.
    — Грамадзянін пракурор! — захлынаючыся словамі, закрычаў ён, — я на ўсё згодны, толькі не забівайце! Выкарыстайце мяне, заб'яце потым! Вярніце мяне назад! Я на “ляльку” згодны, грамадзянін пракурор! Я ж ведаю, мне расказвалі, што на “ляльках” разведчыкі, спецназаўцы трэніруюцца, “ляльку” — гэта значыць
    мяне, спачатку выпускаюць, а потым і таго, хто мяне забіць павінен... Пазваніце каму трэба, грамадзянін пракурор! Я тут у вас пакуль пасяджу, пачакаю! Я на ўсё згодны! А-а-а,не хачу.не трэба!!!
    — Выконвайце! — махнуў рукой пракурор.
    Асуджаны ўжо не супраціўляўся. Двое падхапілі яго пад рукі і пацягнулі бязвольнае цела за сцяну,у асобнае памяшканне. Земляная падлога была засыпана там драўляным пілавіннем. Адначасова Пугач адкрыў сейф, выцягнуў адтуль пісталет Макарава, уставіў абойму і таргануў затворам,дасылаючы патрон у ствол. Прагучаў пстрычок. Судмедэксперт за сталом уздрыгнуў.
    Пугач увайшоў следам за Дамавым і Барадачом, якія нагіналі асуджанага да падлогі. He марудзячы.ён стрэліў таму ў патыліцу. Гук быў моцны і рэзкі. Стрыжаная галава смяротніка глуха ўдарылася аб закіданую пілавіннем падлогу. Пырснула кроў. Барадач імгненна нацягнуў на галаву цэлафанавы мяшок і заматаў вяроўкай. Знялі наручнікі.
    — Доктара сюды,— паклікаў Пугач.
    Судмедэксперт нерашуча зайшоў у пакой і нагнуўся над целам у сіне-шэрай зэкаўскай куртцы.такіх жа нагавіцах і тапачках, зірнуў на тое,што засталося ад галавы, памацаў пульс, моўчкі кіўнуў і таропка заспяшаўся назад. Цела закаталі ў стары брэзент і заматалі яшчэ вяроўкамі.
    За сталом здавалі зброю.афармлялі дакументы.
    ж *
    — Так, — падсумаваў Пугач. — Пакуль, значыць, усё. Я зараз з пракурорам пад'еду,ну і доктара дамоў даставім. Вы ж заканчвайце па інструкцыі. А заўтра спіце. Суткі адгул. Паперы не забудзьцеся.
    Раней трупы смяротнікаў, прыведзеных да выканання, звыкла хавалі на гарадскіх могілках. Закопвалі патаемна ў зямлю ноччу, дзе-небудзь за агароджай,але могілкі хутка пашыраліся, потым іх пачалі выносіць далёка за межы горада. Аднойчы, капаючы магілу.на труп наткнуліся далакопы,узніклі непажа-
    даныя разборкі, нягледзячы на ўсё гэта, трэба было абавязкова захоўваць усё тую ж сакрэтнасць. Праблему вырашылі пасля таго,як закончылася будаўніцтва гарадскога крэматорыя. На самых вярхах абгаварылі пытанне, далі каму трэба ўказанні і тым спросцілі справу.