Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Смяротна напужаны абарыген глядзеў,як жалезная кароўка матляла галавой.і — вядома,згаджаўся.
(У запісках аўтара далей назіраецца адчувальны прабел. — С.П.)
17.
“Студзень 195... г.
За намі ідзе бяда. Спачатку мы вырашылі, што насільшчыкі збягаюць, бо не вераць у нашу задумку, але ж мы хутка будзем ля нашай мэты,а назад вернемся па рацэ. Ва ўсякім разе ім няма сэнсу прабірацца на месцы свайго пражывання па адным, каб па дарозе не загінуць і не быць з'едзенымі. Я западозрыў іншае, а менавіта выкраданне нашых людзей нейкімі таямнічымі праследавацелямі. Дэліз папярэдзіў усіх,каб засцерагаліся і не хадзілі па аднаму,нават па патрэбе. Да гэтага часу мы ўсе,і нашы мурыны.былі выматаны
фізічна і псіхалагічна. Я стаў заўважаць за сабой першыя прыкметы моцнага знясілення. Тым не менш мы рухаемся.і да нашай мэты зусім нямнога. Частку ночы я ўжо не сплю.але не магу спаць і днём.бо ў гэты час сутак мы рухаемся наперад. Ноччу.дзесьці ў яе сярэдзіне, я знікаю ў лесе, паблізу ад нашай стаянкі, і спрабую весці хоць нейкую адсочку. Хвілін па пяцьдзесят штодня.нягледзячы на стому.я да таго ж практыкуюся ў аднаўленні навыкаў рукапашнага і нажавога бою,заняткі якімі не пакідаў і ў Еўропе.
У адну з такіх начэй.калі я адышоў ад стаянкі на некалькі дзесяткаў крокаў,там-сям асцярожна пакідаючы знакі,каб потым не заблукаць і вярнуцца назад — зламаную галінку.прымятую расліну — у мяне з'явілася адчуванне, што за мной сочаць. Я выцягнуў рэвальвер і прыслухаўся. Лес у гэтую пару года,дый увогуле,робіць дзіўнае.фантастычнае і змрочнае ўражанне. Таямніча-варожая яго сутнасць.якая абуджаецца раз-пораз істэрычнымі крыкамі папугаяў і драпежнікаў і іх ахвяр.цісне на чалавека, змушае яго адчуваць сябе бясконца малой часткай гіганцкай біялагічнай сістэмы, якая працуе па-за яго намерамі.жаданнямі і памкненнямі.
Дык вось,я адчуў небяспеку і прыпаў да зямлі.а потым адпоўз на некалькі крокаў і прыціснуўся спінай да дрэва. Я павярнуў галаву,і адразу ля майго вуха ў дрэва са звонам уваткнулася страла і пачала дробна вібрыраваць. Я адхіснуўся,і недарэмна.бо туды.дзе секунду назад было маё цела, трапіла другая. Я ведаў, што туземцы не толькі выдатна бачаць у цемры.а могуць і забіць дробную жывёліну, страляючы па дузе праз кустоўе і дрэвы. Пушчаная імі на поўную моц страла прабівае цела чалавека наскрозь.
Паводзячы рэвальверам з боку ў бок,я не страляў. Некалькі прывідных ценяў праслізнулі за дрэвамі і зніклі. Праз хвіліну я вярнуўся ў лагер. Мы амаль не спім.
& & &
Забіты апошні з памочнікаў Дэліза,не лічачы мяне. Іх заставалася двое. Аднаго, хворага, мы значна раней
адправалі на параходзе.калі некаторы час ішлі ўздоўж ракі. Гэты ж адлучыўся днём на пяць хвілін.не больш. У яго целе мы знайшлі дзевяць стрэл, і шанцаў выжыць ён не меў.
“Як заалагічнаму тыпу — чалавеку ўласцівы некалькі асноўных інстынктаў: піць,есці,мець жанчыну і ненавідзець сабе падобных,— сказаў мне Жак Дэліз, — і я не ведаю сэнсу той гульні,у якую гуляе з намі Бог...”
Нам,па нашых падліках,заставалася некалькі дзён шляху. Мы выходзілі б да аднаго з прытокаў Луалабы і далей плылі б па рацэ, на берагах якой месціліся місіянерскія станцыі і дробныя паселішчы.у якіх тамсям можна было сустрэць і белага чалавека.
Якія драпежнікі палююць за намі?Калеры?
Мужчыне з племені калеры, каб узяць сабе жонку, трэба абавязкова прад’явіць ёй галаву забітага ім чалавека, якую перадусім ачышчаюць, высушваюць і ў далейшым захоўваюць у адмысловым гаршку. Чым болып галоў напалюе ваяр племені — тым больш ён можа ўзяць сабе жонак.
Вось што паведаміў этнограф Джэймс Дэніс,з нататкамі якога мне давялося азнаёміцца,і які вандраваў тут раней. “У Цэнтральнай частцы Афрыкі.ад усходняга да заходняга ўзбярэжжа, асабліва ўверх і ўніз па шматлікіх вытоках ракі Конга, практыкуецца канібалізм, які суправаджаецца звярынай лютасцю і жорсткасцю. Амаль усе плямёны ў басейне ракі альбо канібалы,альбо нядаўна з’яўляліся імі,а сярод некаторых такая практыка на ўздыме. У час падарожжа па гэтай краіне мяне больш за ўсё ўразіла неверагодная колькасць знявечаных цел. У трупаў не хапала рук і ног,у іншых — мяса было выразана са сцёгнаў.у трэціх — выцягнуты і аб'едзены вантробы. Ніхто не мог пазбегнуць падобнага лёсу — ні маладыя, ні жанчыны, ні дзеці. Усе без разбору станавіліся ахвярамі і ежай для іх заваёўнікаў ці суседзяў.”
Каб не страх смерці і крыважэрная лютасць калеры, а Жак Дэліз упэўнены, што гэта менавіта яны ўвесь
апошні час пераследуюць нас.нашы і так нешматлікія насільшчыкі даўно б разбегліся. He надта абцяжарваючы іх,мы скінулі частку нашай паклажы. Засынаючы на некалькі хвілін.я ўжо не магу нават успамінаць аб радзіме. Як там?Чым займаюцца людзі?Ці працягваецца наш супраціў і ці засталіся ў жывых некаторыя з тых,каго я ведаў па лесу?
•k Ж "к
Дэліза схапілі проста днём. Я літаральна на некалькі хвілін згубіў яго з вачэй,і калі паклікаў,то ён не адказаў. Яму пашанцавала, што я адразу знайшоў след. Выявіць яго было не цяжка, бо Дэліз адчайна супраціўляўся, і яго валаклі поцягам, пакідаючы на зямлі і раслінах прыкметны след. Хвілін праз дзесяць я дагнаў іх. Двое лютага выгляду, расфарбаваных туземцаў, без асаблівай перасцярогі, як мурашы вусеня, цягнулі нашага кіраўніка далей ад стаянкі. Трэці, узброены вінтоўкай, прыкрываў адыход. Я максімальна прыблізіўся да іх незаўважаным.і ён не здолеў у спешцы трапіць у мяне. Я, тым не менш, паклаў яго з рэвальвера толькі з трэцяга выстралу, затое двое другіх накінуліся на мяне з доўгімі нажамі кшталту мачэтэ.
Мяне выратавалі толькі навыкі нажавога бою, калісьці атрыманыя ад камандзіра Яна ШэстакаД хуткасць маёй рэакцыі.
Дэліз быў паранены стралой у плячо. Я распутаў яму ногі і перавязаў яго. Трупы дзвюх чарнаскурых валяліся побач. Трэці быў жывы,але нічога не бачыў. У імклівай бойцы я паласнуў яго нажом па вачах.
“Вы выратавалі мяне, — стрымана канстатаваў Дэліз,— і я вам абавязаны”.
“Тым жа абавязаны вам і я”.
“Мы павінны абмяняцца лістамі да родных,— раптам прапанаваў ён. — Калі нехта з нас вернецца дадому,а другі загіне.то перадасць пра гэта звестку”.
“Я сваім пісаць не магу,— падумаўшы.сказаў я. — Інакш іх,мяркую,адразу арыштуюць”.
Мы вярнуліся на нашу стаянку. Дэліз адчуваў слабасць,бо страціў шмат крыві.
Ноччу збеглі апошнія насільшчыкі, і мы засталіся Ўдвух.
* * *
Магчыма,страла калеры была атручана,бо Дэліз слабее на вачах. У яго сіні твар і апухлі ногі. Мне ўпершыню становіцца страшна, бо я не хачу застацца тут адзін. Мы,дакладней я,нясём з сабой толькі самае неабходнае і сваю зброю.
“Некалькі дзён, — кажа Дэліз. — Усяго некалькі дзён.і мы — ля мэты”.
•к -к -к
Дэліз памёр. Пэўна, наступіла агульная інтаксікацыя арганізма. Я закапаў яго цела і старанна замаскіраваў магілу. Калеры абавязкова выкапаюць і з'ядуць труп,калі даведаюцца пра месца захавання.
Я іду адзін. Божа.дай мне сілы...
(На гэтым дзённік невядомага падарожніка заканчваецца. — С.П.)
Дапаўненне
III.	Імя
3 нататак Севярына Перагуда, 200... год.
18.
ЛістЖака Дэліза дачцэ Фані
Дарагая Фані.
Я не магу шмат пісаць,таму гавару табе самае важнае. Наша экспедыцыя мае праблемы. У нас заканчваюцца харчаванне і лекі. Апошнія проста скралі. Да таго ж на нас, верагодна, пачалося паляванне. Я гатовы да найгоршага.і на ўсякі выпадак вырашыў абмяняцца лістамі са сваім памочнікам. Мы па чарзе выратавалі адзін аднаго ад смерці. Я называю яго Сплюшка (дакладней, ён так сам сябе кліча. Гэта псеўда). Ён з былой Літвы,ці,як цяпер яе называюць
— Беларусі. Яму няма з кім ліставацца, бо ў яго ў Еўропе нікога няма,а на яго радзіме яго не чакаюць. Калі ён прынясе табе гэты ліст,то мяне,хутчэй за ўсе, ужо не будзе ў жывых. He сумуй. Ты ведаеш, што рабіць: табе ўжо дваццаць. Усё,што застаецца пасля мяне.пяройдзе да цябе.
Прыгледзься ўважліва да таго, хто перадасць табе гэтую звестку пра мяне. Я маю на ўвазе чалавека,які называе сябе Сплюшка. Дапамажы яму і не выпускай з-пад увагі. Ён праўдзівы,цягавіты,цікаўны. Я б хацеў, каб вы былі побач.але гэта ўжо вырашаць вам. Мяркую,ён скажа табе сваё сапраўднае імя.
Заканчваю з надзеяй на лепшае.
Жак Дэліз.
13 студзеня 195... г.
P.S. Прасачы за лёсам маёй апошняй навуковай працы. (Ліст перакладзены мной з французскай. — С.П.)
W * *
Я прыходжу да адзіна вартай,на сучасны навуковы погляд, высновы, што паходжанне чалавека хавае вялікую таямніцу, і што тэорыя Дарвіна прапускала веды праз своеасаблівы фільтр і працягвае гэта рабіць і зараз. Дарвіністы зарэтушоўваюць больш старажытнае паходжанне homo sapiens таму,што яно ставіць пад удар усю тэорыю эвалюцыі. Высвятляюцца неверагодныя факты: чалавек існаваў на Зямлі значна раней узнікнення першых прыматаў. У навуковых выданнях нядаўна прамільгнулі дзіўныя паведамленні пра тое, што ў Каліфорніі выявілі чалавечыя шкілеты, наканечнікі дзідаў і камянёвы інструмент у скале ўзростам каля пяцідзесяці мільёнаў гадоў. Аднак навукоўцы сцвярджаюць,што ў той час не існавала нават чалавекападобных малпаў. Знаходка, адна са шматлікіх.зноў асядае ў фільтры. Дарвіністы падтасоўваюць і фальсіфікуюць доказы. “Пілтдаунскага чалавека” знайшлі ў 1913 годзе ў Англіі. Я тады яшчэ не нарадзіўся на свет. Пра гэта можна пра-
чытаць і зараз у падручніках,але зусім нядаўна высветлілася, што гэта містыфікацыя, падробка. У мяне ўвогуле няма прычын верыць у малпавы варыянт паяўлення чалавека. Тут нешта больш глыбокае і, магчыма.не зусім прыемнае для нас,нават жахлівае. Мне нічога не вядома пра паходжанне новых відаў. Затое знойдзеныя каштоўныя артэфакты “губляюцца”. Перад тым як пытацца, адкуль прыйшоў чалавек,варта вызначыць, хто ён такі. Гэта я і даследую зараз. Ёсць старажытныя Веды, дзе сцвярджаецца, што продкі чалавека жылі і пяцьсот мільёнаў гадоў назад. Гэта гаворыць пра тое.што тэорыя Дарвіна можа быць увогуле зваротнай, гэта значыць, што чалавек паходзіць не ад малпы,а наадварот — малпа паходзіць ад яго,і ў сувязі з гэтым можна гаварыць не аб эвалюцыі, а пра дэградацыю, і што наперадзе — яшчэ больш неверагодныя адкрыцці. Мне б хацелася зрабіць хоць крок у гэтым фантастычным накірунку. А пакуль што рэальныя знаходкі не ўпісваюцца ў навуковыя погляды і таму знішчаюцца. Я ведаю дзесяткі выпадкаў, калі пад уціскам вучоных-артадоксаў вынаходнікі,якія знайшлі і апісалі стаянкі старажытных людзей.былі вымушаны адмовіцца ад раскопак. Навуковая іерархія толькі на першы,знешні,выгляд дэмакратычная, а на самай справе аўтарытарная. Навуковую “школу” звычайна ўзначальвае адзін ці некалькі “недатыкальных” паханаў-аўтараў прац, кніг, падручнікаў. Любая новая знаходка, якая ставіць пад сумнеў іх навуковы аўтарытэт і іх тэорыі, імі адразу адвяргаецца. I ўсе маўчаць.