Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
***
“Кастрычнік 195... г.”
Я крыху ведаю французскую мову, і мы з Жакам Дэлізам збольшага паразумеліся. Я буду суправаджаць яго ў непрацяглай экспедыцыі ў якасці памочніка. Ён тыповы навуковец,якога мала цікавяць падзеі.не звязаныя з яго навуковымі інтарэсамі.тым не менш я растлумачыў яму,што быў вымушаны пакінуць сваю радзіму ў вялікай бядзе, і не па сваёй волі, і што калі б я там застаўся.то быў бы выкрыты карнымі органамі і знішчаны. Дэліз вяла пацікавіўся прычынай такога антаганізму паміж мной і ўладаміД я коратка давёў яму,што прымаў удзел у нацыянальным руху.які ставіў мэтай незалежнасць сваёй краіны,а напрыканцы вайны,у лютым 1944 года, уступіў у рады Краёвай Абароны і з баямі адступаў на захад. Думаю,мае тлумачэнні яго супакоілі.
“Што гэта — так цяжка цяпер набыць незалежнасць?— пацікавіўся ён. — Там,у вас на радзіме?! хто такія партызаны,пра якіх ты гаворыш?”
“Гэта сілы нашага супраціву,— адказаў я. — Нешта накшталт вашых макі”.
“А-а,макі!” — зразумеў ён.
“Вакол нас нацыі,якія хочуць трымаць насу прыгоне, — дадаў я. — Яны намнога больш колькасныя і моцныя,а мы — маленькі народ”.
Ён моўчкі кіўнуў. Тлумачэнні задаволілі яго.
Гэтая экспедыцыя прыносіць усім, нам асабліва, цяжкія фізічныя пакуты. Я лічу,што ўвогуле не варта пра такое пісаць, але, урэшце, змушаны, бо шмат прыкрых з'яў аднімаюць у мяне,і не толькі ў мяне,а і ў маіх
спадарожнікаў многа часу, нерваў і сілы. Адна з іх — шматлікія паразіты, якія назаляюць нам усім, але асабліва белым. Дзесяць гадоў назад.калі я знаходзіўся ў лесе — там,на радзіме,ва ўсіх нас заводзіліся вошы,і не столькі ад бруду, неахайнасці ці немагчымасці трымаць чысціню і парадак і аддаваць належнае патрабаванням гігіены.колькі ад вялікага нервовага напружання. Тыдзень праходзіш чысты, а потым зноў адчуваеш іх прысутнасць.што само па сабе ўжо ўганяе ў стрэс.
Тут жа насякомыя адкладаюць свае лічынкі пад скуру, і праз нейкі час пачынаецца моцны сверб, а на месцах укусаў укараняюцца невялікія, але надзвычай жыццяздольныя чарвякі. Медыкаменты і мазі спачатку быццам дапамагаюць, але потым усё аднаўляецца. Урэшце, мы лечымся па рэцэпту чарнаскурых: прыкладваем да хворага месца.дзе завёўся паразіт, полую трубку-дудачку са сцябла расліны, назву якой я запамятаваў,і,нібы вакуумам,пачынаем высмоктваць чарвяка, а потым выплёўваем пад ногі. Са спіны і тых месц.да якіх не можаш дацягнуцца сам,гэта дапамагаюць нам рабіць нашы насільшчыкі.
Нас акружаюць джунглі — трапічны лес. На працягу каля пяці тысяч кіламетраў ад Уганды цягнецца шырокі зялёны пояс — зона антрапалагічнай і біялагічнай недаступнасці. Густыя вершаліны гіганцкіх дрэў амаль не прапускаюць сонечнага святла. Іх карані — нібы водаправоды.якія перапампоўваюць у сябе тысячы тысяч кубаметраў вільгаці. Ствалы большасці дрэў абсаджаны калючкамі — своеасаблівая мера перасцярогі. Каб іх не з'елі.расліны абараняюць сябе і мурашамі. Дождж, хаця і болын рэдкі, яшчэ ідзе амаль штодняД зялёнае сэрца Афрыкі нібы пульсуе. 3 неба на нас часам падаюць вялізныя плады амфалакарпума — амаль па два кілаграмы пажыўнага мякішу.які злёгку пахне нашым часнаком. Сланы іх паядаюць.папярэдне раскалоўшы біўнямі. Фігавыя дрэвы пладаносяць круглы год,і імі актыўна харчуюцца шматлікія малпы,у асноўным шымпанзе. 3 птушак мы сустракаем бананаеда і самага балбатлівага з папугаяў — жако.
Тропікі кішаць змеямі. Мурыны заўважаюць іх хутчэй за еўрапейцаў і папярэджваюць нас. Асабліва небяспечная для ўсіх нас чорная мамба — адна з самых хуткіх і атрутных рэптылій у свеце. Яе рухавая хуткасць можа дасягаць дваццаці кіламетраў у гадзіну, і ад яе не выратуешся, нават калі бегчы з усёй сілы. Дэліз кажа мне.што калі б гэтая змяя была такой жа зласлівай і агрэсіўнай,як аўстралійскі таман,які ў лютасці можа гнацца за патрывожыўшым яго чалавекам да кіламетра,то мы наўрад ці дасягнулі б сваёй мэты. Таму як толькі мы бачым на сваім шляху чарговую змяю, адразу забіваем яе: звычайна сячэм доўгім нажом,які ўжываюць туземцы.
У ходзе нашага руху наперад мы сутыкаемся з самымі рознымі плямёнамі. Усе яны, нягледзячы на даходзячыя да іх парасткі цывілізацыі,зноў вярнуліся да сваіх старажытных звычак,і асноўнай з іх — антрапафагіі. Канібалы арганізуюць нечаканыя набегі на пасёлкі, раскіданыя па берагах рэк, палоняць жыхароў і ператвараюць іх у рабоў. Палонных кормяць на ўбой, як жывёлу.пасля чаго забіваюць.расчляняюць трупы і прадаюць мяса на вагу. Калі рынак перанасычаны, то частку мяса пакідаюць,вэндзяць над агнём ці закопваюць на глыбіню штыка рыдлёўкі каля невялічкага вогнішча. Пасля такой апрацоўкі мяса можна захоўваць на працягу некалькіх тыдняў. Пакупнік звычайна купляў асобна нагу, руку,галаву ці іншую частку цела.сек на кавалкі і карміўся сам і даваў сваякам.
Жак Дэліз паведаміў мне шмат з таго,што ведаў: напрыклад, абарыгены племені ганавуры здзіралі мяса з цел сваіх ворагаў,але пакідалі вантробы і косці. 3 кавалкамі чалавечыны на піках яны вярталіся дамоў і перадавалі здабычу жрацам. Самы знатны атрымліваў плоць, садраную з галавы. Ганавуры елі мёртвых ворагаў,але наўмысна не забівалі жанчын. Суседняе ж племя атака аддавала перавагу жаночай плоці. “Самае непрыемнае, — сцвярджаў Дэліз, — трапіць калі-небудзь на вочы ці ў іх вёскі ці ўвогуле сутыкнуцца з племенем калеры. Гэтыя імкнуцца з'есці як мага больш трупаў.
Яны настолькі крыважэрныя, што забіваюць і адразу з’ядаюць любога чужынца.як белага так і чорнага.калі той раптам з'явіцца на іх тэрыторыі”.
Я даведаўся ад яго таксама.што канібалы з племені горгум варылі галовы забітых асобна, і есці іх маглі толькі тыя,хто іх забіваў,ці старэйшыны. Асаблівымі прысмакамі лічыліся мазгі і плоць з галоў,а цела аддавалі астатнім супляменнікам: жанчынам і дзецям. У гэтым племені елі і вантробы нябожчыкаў, мылі іх і чысцілі попелам. Затое канібалы з племені сура не дазвалялі сваім жанчынам есці мяса забітых, a скармлівалі яго хлопцам і юнакам.
Племя анга не ўжывала мяса хлопцаў і юнакоў, a таксама старых.тлумачачы гэта тым.што ў занадта маладых і старых не хапае лепшых якасцей: сілы і адвагі. Абарыгены племені часта забівалі і елі супляменніц, якія дапускалі пралюбадзейства, а таксама сваіх вясковых злачынцаў. Дэліз паведаміў мне,што,на думку абарыгенаў,яны ядуць чалавечае мяса таму.што яно асабліва сакавітае, а самай вялікай прысмакай лічацца далоні, пальцы рук і ног, а ў жанчын — іх грудзі. Асаблівай жорсткасцю пры гэтым вызначаліся людаеды племені бафумбанса.бо перад смерцю катавалі сваіх палонных. Яны кіпяцілі пальмавы алей і з дапамогай гарбуза, які выкарыстоўваўся ў якасці клізмы, вылівалі вар ці праз горла ахвяры ў страўнік, ці праз задні праход у кішэчнік. На іх думку,пасля такой папярэдняй працэдуры мяса вязняў станавілася больш сакавітым і мяккім. Целы памерлых яшчэ доўгі час ляжалі, пакуль не прапітваліся алеем наскрозь, пасля чаго іх расчлянялі і прагна паядалі.
“Урэшце,— дадаў Дэліз,— неўзабаве мы дасягнем тэрыторыі племені бамбала. Па маіх даных.яны таксама вялікія аматары чалавечыны. Хіба што самі пабачыце”.
“Мяне цяжка здзівіць жорсткасцю, — адказаў я яму, — бо я ж прайшоў вайну, хаця і ў цывілізаванай Еўропе. Але і там і перад ёй,і цяпер пасля яе здараліся і бываюць голадаморы,у час якіх людзі апускаюцца да антрапафагіі”.
“Вось як? — з сумневам спытаў Дэліз. — Але ж у гэта цяжка паверыць”.
“Успомніце, калі вы чулі, пра блакадаабложныя гарады.у прыватнасці, пра Ленінград,— давёў я яму. — Як толькі блакада скончылася.туды рушылі сваякі пацярпелых і пачалі помсціць за свае сем'і — забівалі на месцы тых, хто краў дзяцей ці старых і ўжываў іх у якасці ежы. Да таго ж адзначаецца і такая з'ява, як гарманальная залежнасць. Хто звыкся з чалавечынай, той заўсёды аддасць ёй перавагу”.
Раптам Дэліз нават ажывіўся.
“Вы нагадалі і трапілі ў самую сутнасць, калі загаварылі пра гармоны,— сказаў ён. — Вы, пэўна, ведаеце, што гэтыя біялагічна актыўныя рэчывы часткова раскладаюцца як чужародныя ў тым выпадку, калі мы,еўрапейцы,ужываем іх,забіваючы і паядаючы жывёл.але пры антрапафагіі засвойваюцца арганізмам адразу,напрамую. Вось чаму канібалы,у арганізм якіх да таго ж паступае шмат натуральных андрагенаў,вышэйшыя ростам і больш агрэсіўныя. He выключана, — адзначыў Дэліз, пакратаўшы лоб і выцершы яго бруднай насоўкай,— што гэтая якасць ужо закладзена ў іх генах і замацавана шматлікімі пакаленнямі”.
“I ўвогуле,па-мойму,чалавек усюды аднолькавы”,— дадаў я.
“Вы, канечне, чулі пра Персі Фосета?”1 — раптам спытаў мяне Жак Дэліз.
“Так, — сказаў я. — Я чытаў яго дзённікі і вельмі ўражаны тым,што ён здзейсніў. Ён — мой ідэал”.
“Дык вось, ён, абмяркоўваючы канібалізм, не асуджае яго. Маўляў, калі вы пазнаёміцеся з ім бліжэй, вы нічога не будзеце мець супраць: зручны спосаб пазбавіцца ад нябожчыка — не займаецца зямля і не забруджваецца паветра. Чаму,пытаецца ён,есці мёртвага чалавека горш.чым есці мёртвую жывёлу ці птушку?”
1 Персі Фосет — вядомы англійскі географ і падарожнік, які ў пачатку XX стагоддзя восем разоў вандраваў па цяжкадаступных раёнах Паўднёвай Амерыкі. Знік без слядоў.
“А вы самі спрабавалі чалавечыну?” — задаў я Дэлізу,магчыма,не зусім тактоўнае і прыемнае для яго пытанне.
“У дзённіку Фосета на такое ж пытанне адказвае нейкі сеньёр Данайрэ і гаворыць, што, жывучы і вандруючы сярод дзікуноў, змушаны быў прыняць усе іх звычкі,— дыпламатычна адказаў мне Дэліз. — Урэшце,можа і вы паспытаеце...”
Я змаўчаў.
13.
“Канец кастрычніка 195... г.”
Я ўжо не магу засынаць адразу і пакідаць на варце толькі сваю падсвядомасць, як рабіў гэта ў гады маёй маладосці на радзіме. Тут,у “зялёным пекле”,з наступленнем ночы я яшчэ доўга ляжу ў сваім гамаку, закруціўшыся ад пражэрлівай жамяры і вампіраў у коўдру.і слухаю істэрычныя крыкі баноба — карлікавых шымпанзе. У такія хвіліны мне ўспамінаюцца людзі, якіх я любіў і паважаў, далёкае мінулае і мая няшчасная краіна. Ці давядзецца калі-небудзь пабачыць яе?Наўрад.
Тут,у джунглях.мне днямі зноў прыснілася Івонка. Дзіўна.што апошнія месяцы яна ніводнага разу не наведала мяне ў снах,а цяпер вось аб'явілася. “Але ж ты памерла, Івонка?” — спытаў я ў яе,але яна пачала пераконваць мяне, што гэта не так. “Гэта няпраўда”, — сказала яна.