• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    “Планы — адно, — кажа нам Ян Шэстак, — а рэчаіснасць — зусім іншае. Імправізуйце. Вы самыя кемлівыя ў атрадзе. І,галоўнае,не рызыкуйце дарэмна, вяртайцеся назад...”
    Нас стрыгуць пакарацей.і мы пераапранаемся.
    & & £
    Камандзір Ян Шэстак меў рацыю.
    Усё і пайшло — не па плану. У горадзе, дзе мы неўзабаве апынуліся,абмінуўшы блокпост,да нас далучыўся толькі адзін наш чалавек — невысокі мацак гадоў трыццаці ў пакамечаным картовым касцюме. Ён паведаміў.што яго напарнік ноччу быў арыштаваны па даносе і дастаўлены ў гестапа.дзе зараз,пэўна,ідзе яго допыт. “Варта спыніць акцыю”,— прапанаваў ён. Але аператыўнік, які прыйшоў са мной і які, дарэчы, быў прызначаны старшым па групе — не згадзіўся. “Мы
    шмат рызыкавалі,— сказаў ён,— і не варта спыняцца на паўдарозе.”
    Урэшце мы прынялі канчатковае рашэнне. Трэба было спяшацца, бо нас проста мог спыніць патруль. “Мацак” паведаміў нам час руху і нумар машыны,у якой немцы павязуць каштоўнасці. Вырашана было спыніць яе ў абумоўленым раней месцы — там да вуліцы ўсутыч падступалі разбураныя пры бамбёжцы будынкі. Мы скіравалі туды па адным — так было больш бяспечна.
    “Наша” машына — чорны “опель” з адпаведным нумарам — з’явілася нечакана. Але болып нечаканым было тое,што яе суправаджалі два аўтаматчыкі на матацыкле: адзін сядзеў наперадзе за рулём,другі збоку ад яго ў калясцы і з аўтаматам наперавес.
    Я прыкінуў суадносіны сіл.жахнуўся ў думках і з пачуццём адчаю ў душы выбег на дарогу. Усё вырашалася за секунды. У маю задачу ўваходзіла ліквідаваць вадзіцеля і спыніць машыну. Але зусім нечакана,за секунду да таго, як я пачаў рухацца, прагучаў умоўны сігнал — знак адмены аперацыі: наш старшы па групе ўрэшце ўсвядоміў,што нам з нашым адным аўтаматам, дзвюма гранатамі і пісталетамі ўвязвацца ў бойку — амаль што самагубства. Але яго рашэнне і, адпаведна, сігнал былі ўжо запозненыя. Я ўскінуў руку ўгору, сігналізуючы вадзіцелю “опеля”,каб спыніўся,і адначасова не выпускаючы з поля зроку аўтаматчыкаў на матацыкле. Адзін з іх — той,што сядзеў у калясцы,прыпадняўся з сядзення і зрабіў мне імклівы знак аўтаматам убок: пэўна.у іх быў загад не спыняцца. Мне нічога не заставалася, як выхапіць левай рукой з кабуры свой рэвальвер і пачаць стральбу па лабавым шкле машыны, адначасова хутка кідаючы цела ў бакі — “таньчы, каб не падстрэлілі” — казалі ў атрадзе вопытныя аператыўнікі. Адначасова з маімі стрэламі з крушняў ударыў аўтамат майго напарніка па матацыклістах. Лабавое шкло “опеля” ад маіх куль рассыпалася пырскамі, але вадзіцель застаўся ў стане самакантролю. Магчыма, я нават не зачапіў яго,і машына праслізнула далей. Па-
    ранены нямецкі аўтаматчык.які сядзеў за рулём,страшна закрычаў і рухнуў на бок.заваліўшы матацыкл. Як я паспеў заўважыць, гэта быў малады хлопец, прыкладна маіх гадоў. Другі — той,што сядзеў у калясцы,выпусціў па насамаль увесь магазін,пасля чаго ўпаў пад колы матацыкла. “Мацак” быў забіты. Куля прабіла яму галаву. “Опель”, ад'ехаўшы, затармазіў, адтуль выкуліўся яшчэ адзін аўтаматчык і пачаў па нас страляць. У дадатак метраў за сто ад нас нечакана паказаўся грузавік, поўны жаўнераў. Мы з напарнікам ледзь занырнулі ў крушні і пачалі ўцякаць. Уся аперацыя,вядома,правалілася.
    Але гэта было не ўсё. Ззаду пачуўся сабачы брэх. Мы з напарнікам адразу раздзяліліся і ўцякалі ўжо па аднаму. Вядома,у нас была агульная мэта — апынуцца ў “кропцы”,дзе нас чакаў атрадавец на трафейным матацыкле. Па брэху я зразумеў, што сабака быў адзін, але след ён узяў менавіта мой. Я хутка бегаю,але пагоня набліжалася. Па мне адразу пачыналі страляць, як я толькі апынаўся на адкрытай мясцовасці. Пасля ім, пэўна, загадалі ўзяць мяне жывым, бо сабаку спусцілі са шворкі. Ён імкліва дагнаў мяне: аўчарка з рудымі падпалінамі і чорнай спінай. Я паспеў здзерці з сябе кіцель, абматаць ім левае перадплечча і руку і выхапіць нож. Збіты з ног,я ўсё-такі здолеў пусціць яго ў ход: з перарэзаным горлам сабака засоўгаў нагамі ў агоніі. Я падхапіўся з зямлі і зноў пабег. Анёл-ахоўнік, пэўна, аберагаў мяне. Як толькі пачалося кустоўе,а за ім лес,я адарваўся ад пагоні.
    На “кропцы” мы некалькі гадзін чакалі з горада майго напарніка.але ён не з'явіўся. К ночы мы паехалі на матацыкле назад па лясной дарозе. I тут здарылася нешта жахлівае і незразумелае. Праз некалькі кіламетраў з лесу па нас ва ўпор адкрылі агонь з вінтовак, прыняўшы,пэўна,за немцаў. Хто гэта зрабіў,з якога атрада,я так і не даведаўся. Атрадавец,які кіраваў матацыклам, сядзеў наперадзе мяне і быў адразу забіты. Яго мазгі апырскалі мне твар. Я ж здолеў скочыць у лес,за дрэвы,дзе ўжо быў у сваёй стыхіі, і так цудам уратаваўся.
    Праз суткі ў атрад вярнуўся з горада аператыўнік,з якім мы, пасля сутычкі з немцамі, разбегліся ў развалінах.
    “Пайшлі па шэрсць, а вярнуліся абстрыжаныя”, — толькі і сказаў камандзір Ян Шэстак. Ён змрочны і прыгнечаны нашай няўдачай. Але я перажываю яшчэ больш.
    л &
    У лесе пахаладала і ідуць зацяжныя дажджы.
    Івонка па-ранейшаму ў стане моцнай дэпрэсіі. Да таго ж я зрабіў не зусім абачлівы ўчынак — прынёс да яе лыжкі, мяшок і вытрас з яго галаву, спытаўшы, ці пазнае яна свайго крыўдзіцеля, і дадаўшы, што другі таксама мёртвы. Яна спалатнела і страціла прытомнасць.
    10.
    * * *
    “Кастрычнік 194... г.
    Наш атрад правёў некалькі цяжкіх баёў,і мы нясём вялікія страты. Становішча ўскладняецца яшчэ і тым, што многія з нашых “бульбашоў” змушаны забраць у лес сваіх родных, бо існуе рэальная небяспека, што іх возьмуць у заложнікі. I хоць мы вылічылі амаль усіх марадзёраў, у вёсках пазаставаліся жаўнеры-акружэнцы, якія не падаліся са сваімі палітрукамі на ўсход.а папрыставалі за работнікаў да сялянскіх сем'яў. Немцы дазвалялі гэта і нават адпускалі ваеннапалонных з лагераў, калі прыязджаў селянін і прасіў работніка. Але дэсантнікі і агенты Цанавы выдалі загад усім “прымакам” з'явіцца ў лес пад пагрозай расстрэлу як дэзерціраў. Немцы.даведаўшыся пра гэта ад сваіх агентаў,загадалі ўсім палонным,хто яшчэ не пайшоў у лес, з'явіцца на зборныя пункты. Хто ўцалеў — пайшоў у лес сам.
    * *
    “Кастрычнік 194... г.
    Пакончыла самагубствам Івонка. У нашым тайніку на сасне я знайшоў ад яе развітальны запіс. Як аказа-
    лася, яна зацяжарыла ад тых марадзёраў і вырашыла падвесці пад сваім жыццём апошнюю рысу.
    Я прашуся ў самыя розныя акцыі і паранены ў плячо. Камандзіра Яна Шэстака імкнуліся атруціць.але ён праз тыдзень ачуняў: здаровы арганізм неяк вытрымаў. Я ўвесь час быў побач з ім. Выведка вылічвае.хто мог прынесці ў атрад атруту,і ці ёсць у нас “крот”,або завербаваныя агенты Цанавы.
    Прыводжу адну, на мой погляд, важную размову з камандзірам Янам.
    “Адыходзь у горад, Сплюшка, — сказаў ён мне. — Табе нашы людзі зробяць дакументы. Нам патрэбны там правераны чалавек.”
    “Не,Старшой,— адказаў я. ■— Буду побач з табой”.
    “Ты можаш загінуць выпадкова”.
    “На тое і вайна”.
    “Такія, як ты, магчыма, спатрэбяцца потым, як яна скончыцца”,— ціснуў ён.
    “А як яна,на тваю думку,скончыцца,Старшой?” — спытаў я.
    “Немцы і іх нешматлікія саюзнікі змагаюцца амаль з усім астатнім светам. Рабі сам высновы”.
    “I што тады будзе з намі?”
    “У нас было мала шанцаў. Пасля таго як скончыцца вайна — не застанецца амаль ніводнага. Хіба цуд нам дапаможа”.
    “Дык што?”
    “Мы памром. Але не ўсе. Маладыя,як ты,павінны уцалець. Вы будзеце, калі застанецеся тут, жыць у страшным свеце, але надзея, хоць і малая, толькі на вас”,
    “Ты падводзіш мяне да нечага важнага. Хіба не так, Старшой?”
    “Ты кемлівы,Сплюшка. Але гэтае важнае тычыцца толькі мяне. Я магу загінуць,бо на мяне палююць. Цяпер слухай уважліва: у мяне ў лесе,тут недалёка,ёсць асабістая схованка. Яе знайсці... (Я прапускаю падрабязнасці). Там ты знойдзеш гарадскі адрас маёй каханкі,жанчыны,якая гадуе нашага з ёй сына. Запомні
    адрас, а паперку адразу знішчы. Ніхто не павінен ведаць.што яны неяк звязаны са мной. Ты яшчэ знойдзеш там крыху золата. Палову яго аддасі маім родным.другую забярэш сабе”.
    “Мне не трэба”,— пачаў я аднеквацца даволі рашуча.
    ‘Тэта загад, Сплюшка,— коратка адрэзаў ён. — He трэба табе — спатрэбіцца іншым. Наш рух павінен жыць”.
    “Слухаю”,— толькі і сказаў я.
    & * &
    “Лістапад 194... г.
    Я — у горадзе. Нашы людзі забяспечылі мяне дакументамі і ўладкавалі на часовую працу. У невялікай кацельні.якая размешчана ў падвальным памяшканні, я падтрымліваю тэмпературны рэжым і сачу, каб у тэрмін забяспечылі палівам. Падмарожвае.і ў паветры я часам бачу снег. Як рэпрэсіраваны бальшавікамі, я мог бы заняць якую пасаду, але мне трэба быць незаўважным.
    Са зброяй хадзіць па вуліцы небяспечна.і таму мой наган большую частку сутак ляжыць у схованцы, а я нашу з сабой у кішэнях нож і два сюрыкэны. У апошніх мала хто прызнае зброю, а між тым, як я ўпэўніўся,гэтая рэч вельмі эфектыўная.
    Як мне тут паведамілі, два з трох забойцаў маладой настаўніцы з беларускай школы ліквідаваны,трэці,адчуўшы пагрозу жыццю,зноў сышоў у лес.
    Рана цямнее, і ўвогуле рухацца па гораду без зброі небяспечна,а са зброяй.я маю на ўвазе мой наган,таксама. Можа затрымаць нямецкі патруль.а ў гестапа адразу прыгледзеліся б больш уважліва і да маіх ліпавых дакументаў.і да мяне самога.
    Урэшце я толькі праваднік Сплюшка — вось і ўсё. Я вырашаю свае маленькія задачы,і адна з іх,як кажа камандзір Ян Шэстак,— уцалець як мага даўжэй.хаця да апошняга я амаль што раўнадушны: думаю.у маладосці людзі,бадай,не так непакояцца за сваё жыццё,як у сталым веку.
    Магчыма.я б з задавальненнем уліўся ў нацыянальны рух моладзі,які мае дзіўны росквіт менавіта зараз, пасля прыходу немцаў,але ў мяне зусім іншыя мэты і задачы. Я — чалавек ценю,і такім павінен заставацца і далей.
    (На гэтым запісе заканчваецца першая частка нататак правадніка Сплюшкі. — С.П.).
    II.	Зялёнае пекла
    Запісная кніжка, 195... год
    11.
    “Пачатак кастрычніка 195...Г. ”
    Старонкі працягу сваіх сціплых і невялікіх па памеру нататак (бо імкнуся занатоўваць самае істотнае) я запісваю пасля свайго не зусім звычайнага вызвалення з палону. Вызваліў мяне і па сутнасці выратаваў ад смяротнай і ганебнай небяспекі, за што я абавязаны яму на ўсё астатняе жыццё (хаця ў цяперашніх варунках яно можа абарвацца ў любы час), французскі антраполагі этнограф Жак Дэліз. Адразу звяртаю ўвагу на тое.што яго імя я называю поўнасцю і сапраўднае. Ён неўзабаве назаўсёды пакідае Афрыку, і таму гэта яму, як ён лічыць.ужо не важна.