Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
Пасля ўсяго капітан Шэстак затрымаў мяне. У рубленай напаўзямлянцы было душна. Звінелі камары.
“Табе сур’ёзнае і сакрэтнае даручэнне”,— сказаў ён і задумаўся ледзь не на хвіліну. Непаголены твар яго серабрыўся шчэццю.
“Я слухаю”.
“Пойдзеш зноў на базу Лесавіка. Дарогу ведаеш. Фармальна — перадасі на словах іх маскоўскаму камачдзіру, што мяркуецца рыхтаваць сумесную акцыю супраць нямецкага гарнізона. Скажаш.што пакуль вы-
значаецца — якога менавіта. Мэта — захоп зброі і харчавання. Пабудзеш там пару дзён. Цяпер слухай уважліва: за гэты час разведай, якія там абстаноўка, настрой, мажліва, планы. Пагавары з ахоўнікамад'ютантам Лесавіка. Я не даю веры, што Лесавік кінуў атрад і раптоўна паляцеў на ўсход. Магчыма,тут здрада. За табой будуць сачыць. “Раскалі” ахоўніка. Любымі сродкамі. Даведайся праўду.”
Я моўчкі выслухаў камандзіра і толькі потым спытаў:
“Скажы, Старшой, ты павінен ведаць — што здарылася з тымі дэсантнікамі.якія прыйшлі да Лесавіка раней і наконт намераў якіх я яго папярэдзіў?”
“Ён адабраў у іх зброю і выгнаў з атрада”.
“Лічыш гэта памылкай?”
“Так.”
“Трэба было іх ліквідаваць?”
Капітан Шэстак толькі паціснуў плячыма.
Праз суткі.без асаблівых прыгод,я дабраўся да месца. Перадусім пару гадзін праспаў у лесе.падвесіўшы гамак на вышыні прыкладна двух метраў паміж дрэвамі,але ад камароў не было літасці.нават нягледзячы на тое.што я абкруціў галаву і рукі анучкамі. Раніцай я пабачыў у лесе дваіх. Адзін нёс у руках мех, другі трымаў на шыі вінтоўку напагатове. Яны прайшлі даволі блізка ад мяне,але не заўважылі — што з іх боку было даволі нядбайна. Абодва былі ў ношанай салдацкай форме старога ўзору і ў чаравіках з абмоткамі.
Капітан Шэстак неяк сказаў мне, што я валодаю пэўным талентам пераўвасаблення. Калі ён, гэты талент, сапраўды ў мяне ёсць, то цяпер якраз і спатрэбіўся. Інтуітыўна я зразумеў, што мне трэба ўсяляк хаваць сваю дасведчанасць, кемлівасць і свае сапраўдныя намеры. Я павінен быў выспавядаць ролю простага, неадукаванага хлопца-кур'ера, які атрымаў загад перадаць на словах не вельмі значныя звесткі і аналагічныя павінен прынесці назад. А паколькі думкі чалавека і яго розум хутчэй за ўсё выдаюць вочы,бо за словамі можна сачыць, то я нейкі час трэніраваўся пе-
рад асколкам люстэрка надаваць сабе дурнаваты выгляд. Магчыма,мне гэта ўдалося.
Як я неўзабаве высветліў, ад'ютант, ці ардынарац, Лесавіка крыху старэйшы за мяне,высокі і даволі моцны хлопец, увесь час быў пад прыхаваным наглядам. Як я заўважыў, ён да таго ж выглядаў прыгнечана і быццам у нечым няўпэўнена. Нягледзячы на тое,што я іграў сваю ролю, на мой погляд, здавальняюча, мне далі зразумець, што маё знаходжанне ў атрадзе Лесавіка сябе вычарпала. Маўляў, і з ежай кепска, а я лішні рот, і ўвогуле мне ў іх больш няма чаго рабіць. Тады я вырашыў дзейнічаць. Знайшоўшы нейкую падставу, а яны там збіраліся ў чарговы раз вытапіць самаробную лазню.я падрадзіўся ім дапамагаць,каб папарыцца і самому, і стаў дапамагаць насіць ваду з крыніцы,якая струменіла непадалёку ў лясным балотцы. Насілі ваду ў біклагах, на якіх раней у калгасах вазілі малако з фермаў,і звычайна ўдвух. Я стаў у пару з Анатолем — так звалі ардынарца Лесавіка. Да балотца з крыніцай было каля паўкіламетра. Па лесе,вядома,крыху больш. Першы наш ваяж я прысвяціў знаёмству і агульным размовам пра дзевак і выпіўку. Я загаварыў урэшце пра Лесавіка,а спачатку спытаў Толю,як яго новы камандзір.на што той адказаў даволі змушана, ненатуральна і ў самых агульных рысах, толькі пацвердзіўшы гэтым мае падазрэнні. Па дарозе я ўжо ўсё разлічыў: і калі мы найбольш аддаліліся ад базы, і калі іншыя насільшчыкі будуць далёка, і ўсе іншыя варыянты. Як толькі мы адышлі.я прапанаваў скараціць шлях і пайсці напрасткі праз лес. Толя не згаджаўся, але я пацягнуў яго разам з біклагай, якую мы трымалі на жэрдцы.за сабой,і ў бок ад сцяжынкі.
Я напаў на яго раптоўна і, ашчаперыўшы ў скачку нагамі,здушыў за горла.а потым абваліў на зямлю. Ён спрабаваў вызваліцца,але беспаспяхова,і пачаў урэшце задыхацца, аж пасінеў з твару. Я выхапіў нож і крыху калупнуў яму скуру на шыі,так што паказалася кроў. Ён амаль апруцянеў ад нечаканасці і страху і псіхалагічна быў зломлены.
“Дзе Лесавік?” — прашыпеў я яму ў вуха.
“Яго няма...”
“Як няма.ён мёртвы?”
“Так.так...”
“Хто яго забіў?”
“Пятроў.цяперашні камандзір атрада”.
“Як гэта адбылося?”
“Яны адышліся ўбок. Былі перамовы. У лесе. Далёка. Пятроў захацеў, каб Лесавік падпарадкаваўся яму як былы савецкі маёр, разам з атрадам. За тое прапанаваў яму месца свайго памочніка. Калі Лесавік адмовіўся, той нечакана выхапіў наган і стрэліў яму ў грудзі”.
“А ты,сука,што рабіў?”
“Там былі энкавэдысты. Двое. Я б не даў ім рады. Яны змусілі мяне абвясціць, што атаман... паляцеў у Маскву на перагаворы пра зброю,а камандаванне перадаў пакуль Пятрову.”
“I ты абвясціў?”
“Адпусці мяне!”
“He”.
“Я табе згаджуся!”
“Толькі не ты,мяшанец!”
“He забівай!”
“Тады засілься сам,я дам табе вяроўку,юда!”
Але я адпусціў яго,як і абяцаў,па некалькіх прычынах. Па-першае, яго б хапіліся, па-другое, я абяцаў.патрэцяе,ён быў цяпер у маіх руках,і я мог выкачваць з яго ўсю інфармацыю.
Мы нават данеслі ваду ў лагер,і я добра папарыўся, не зважаючы на вялікую рызыку, што гэты Толя мог усё паведаміць цяперашняму камандзіру Пятрову.
Але ён маўчаў,і мой разлік быў беспамылковы.
5.
“Ліпень 194... г.
У апякаемых нашым атрадам вёсках адбыліся дзве падзеі. Невядомыя ў колькасці да дзесяці ўзброеных асоб нахабна абрабавалі адну з іх і зніклі ў ле-
се. Другая падзея была жахлівая. Настаўніцы беларускай мовы з суседняй вёскі, але са школкі, якая месцілася ў вёсцы.дзе жыла Івонка,ноччу перарэзалі горла. У сувязі з гэтым камандзір Шэстак даручыў мне наведаць вёску і пагаварыць са сваёй дзяўчынай, а калі пашанцуе.то і з кім яшчэ з яе жыхароў.і высветліць,хто гэта зрабіў. Я ніколі не бачыў Старшога ў такой лютасці,як зараз. Ён толькі сказаў мне,што на нялюдскую жорсткасць будзе абавязкова адэкватны адказ.
Івонка маўчыць. Уся вёска сцішылася, моцна напужаная. Ніхто з настаўнікаў не выходзіць на працу. Маці Івонкі,якая таксама выкладае ў школцы матэматыку і фізіку.баіцца нялюдскай помсты і сядзіць дома, але не займаецца,як звычайна,гаспадаркай.
Я ціха размаўляю з Івонкай у яе пакойчыку. Ноч за вакном поўная пагроз і невядомасці. Раз-пораз я прыадчыняю вакно і прыслухоўваюся, але раблю гэта больш для таго.каб заспакоіць дзяўчыну. Сёння нам не да кахання: Івонка рашуча адхіляе мае намеры ў гэтым напрамку — учора яна была ў суседняй вёсцы на хаўтурах.
“Заставайся тут, я скажу пра ўсё маці, — прапаноўвае яна. — Мне страшна.”
“3 задавальненнем,— гавару я,— але ж мяне чакаюць у лесе. Яшчэ крыху часу,і ўсё высветліцца — вось тады мы і будзем разам”.
“А ты не пакінеш мяне?Я ж нават не ведаю твайго імя...”
“Застанемся жывымі — пра ўсё даведаешся. А пакуль — нельга”.
Паступова я скіроўваю нашу размову на тое,што мяне цікавіць, а мой інтарэс тычыцца забойства настаўніцы беларускай мовы: пра што гаварылі на хаўтурах?Каго падазраюць?Ад каго перадусім зыходзілі пагрозы і папярэджанні?
Івонка піша па памяці змест пагражальнай запіскі, якую пакінулі забойцы:
“Ня будзеце па-вашаму цвэнькаць,быдла.”
Я хаваю паперку —■ пакажу камандзіру Яну Шэстаку. Потым я супакойваю, як магу, дзяўчыну і на досвітку зноў даю нырца ў лес.
У адмысловым аддзеле выведкі, створаным пры нашым атрадзе, мяне выслухоўваюць і раяць весці пошукі далей,бо пакуль амаль нічога не высветлілася.
Былы ардынарац Лесавіка і мой цяперашні інфарматар Толя пакідае мне ў тайніку звесткі. У лесе.прыкладна на паўдарозе паміж нашымі атрадамі, у дупле адной з бяроз.ствол якой дзіўна і быццам адметна выгнуты ў выглядзе літары “С”,ён піша на пакамечаных шматках паперы алоўкам пра ўсё, на яго погляд, важнае.што чуе ў атрадзе і па-за яго межамі. У сваю чаргу я запісваю яму і пакідаю ў тайніку заданні. Цяпер мяне цікавіць,хто забіў настаўніцу.
Па некаторых, знешне незаўважных прыкметах, я даведваюся неўзабаве, што камандзір Ян Шэстак са сваімі памочнікамі рыхтуюць акцыю адплаты.
Так яно, урэшце, і ёсць. Праз дзень Старшой выклікае мяне да сябе. Твар яго,з рашучым падбародкам,няголены,ён мала спіць,што адчуваецца,але вочы пранізлівыя і выяўляюць энергію і розум.
“Сядай.Сплюшка,— кажа ён прыхільна. — У мяне да цябе далікатная справа. Я б даручыў яе іншаму.але ты больш надзейны.”
“Дзякуй за камплімент, Старшой,— заўважаю я,— дык што трэба зрабіць?”
“Трэба “талалай”,— кажа ён.
“Талалаямі” ў нас клічуць злоўленых “языкоў” праціўніка.
“3 якога,так бы мовіць.боку?” — спытаў я.
“3 таго атрада, з якога “выканалі” настаўніцу са школкі. Мы тут параіліся і вырашылі, што варта адпомсціць, нават неабходна, хоць лішніх ворагаў нам не трэба: памятаеш, як нападаюць драпежнікі?”
“Памятаю”,— кажу я.
“Дык вось. Пакуль нам патрэбны выканаўцы, жы-
выя ці мёртвыяД плюс “талалай”,якога,не буду хаваць, калі ты прывядзеш,у жывых таксама не пакінем. Але тут ужо,як кажуць,на каго з іх Богпашле. Я б іх усіх пад страту,але потым... потым...”
“Потым” можа і не адбыцца”,— сказаў я.
“Ты маеш рацыю. Можа і так”.
Але тут яго быццам прарвала на кароткі час. Ён пачаў гаварыць пра польскі канцэнтрацыйны лагер у мястэчку Бяроза-Картузская. Там, восем гадоў таму, за радамі калючага дроту, размясцілі ў былых казармах старой рускай арміі не толькі крымінальнікаў, спекулянтаў ды заможных яўрэяў,а і камуністаў і сепаратыстаў з Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.якіх падвяргалі нечуваным здзекам. Чамусьці палякі рабілі акцэнт на чалавечых экскрэментах у якасці ўдзеяння. Мне расказвалі, — сціскаючы кулакі, распавядаў Ян Шэстак, — як кіраўніку АУН на Валыні Уладзіміру Робітніцкаму ломам выбілі зубы,каб накарміць калам праз шланг. Вязьняў з ліку “бульбашоў” і “бандэраўцаў” прымушалі поўзаць па дарожцы, якая была ўтворана з асколкаў шкла і цэглы,каб мяса ў іх здзіралася да касцей.
Я слухаў яго моўчкі.
“Нам трэба змагары, нават няшмат,але гатовых на ахвярапрынашэнне. А здраднікі павінны ведаць,што іх будуць знішчаць нават коштам свайго жыцця. Страх прымусіць тады апошніх не супрацьстаяць нашай ідэі”.