Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
“Чэрвень 194... г.
Я нарадзіўся ў горадзе, але найбольш вольна адчуваю сябе ў лесе. Чаму так? Вось сапраўдная загадка. Mae бацькі таксама гараджане, гараджанамі былі і іх бацькі — магчыма.справа ў генах больш далёкіх продкаў, а магчыма, у складзе маёй псіхікі і асаблівасцях характару: хто ведае?
Урэшце,не шукайце ў гэтых нататках якіх-небудзь вызначальных звестак пра мяне асабіста і маіх сваякоў, сяброў і знаёмых. Па-першае — гэта небяспечна, калі запісы хто-небудзь знойдзе.як для мяне.так і для іх,а па-другое — гэтыя старонкі ў нататніку (дарэчы, весці дзённікі ў нас забаронена катэгарычна) заўсёды надзейна захаваны ў лесе, у месцы, вядомым толькі мне,і калі здарыцца так,што я загіну.то іх ніхто ніколі не знойдзе.
Дык вось,мне,скажам так,за дваццаць.мяркуюць — я дужы,спрытны,кемлівы,але недаверлівы і схільны да адзіноты і г.д. Гмя ў мяне няма. Вядома,яно ёсць,але ў
цяперашніх абставінах,як мне параілі,я ні ў якім разе не павінен называць яго (небяспечна для родных), хіба што мянушку,ці,як у нас іншым разам кажуць,“паграмуху” альбо “бразготку”. Іх у мяне дзве. Адна асноўная: “Сплюшка”, другая больш побытавая — “Лунатык”. Сплюшка — гэта начная птушка з атрада савіных. Днём яна спіць дзе-небудзь у сваёй схованцы-кубле, а бліжэй да ночы ажывае і выбіраецца са свайго жытла на паляванне. Прыкладна ў такім біярытме існую і я ўжо амаль год. Справа ў тым,што я — кур'ер,ці праваднік і выканаўца розных, скажам так, прыватных аператыўных даручэнняў у адной асобе. Але пра гэтыя дэталі майго існавання — потым, і менавіта сціпла — у дэталях. Пра сябе скажу яшчэ толькі,што да вайны скончыў гімназію, паступіў вучыцца далей, але быў неўзабаве, быццам як удзельнік нацыяналістычных дзеянняў,арыштаваны бальшавіцкімі нкусаўцамі і пасаджаны ў турму,дзе я нейкі час знаходзіўся ў адной камеры з вязнем, якога звалі Янам. Спачатку я не ведаў яго прозвішча і даведаўся толькі пасля таго.як сустрэўся з ім у лесе,дзе яго звалі капітан Шэстак.але ўжо тады,у турме,гэтая сустрэча была для мяне вялікай удачай. Ян Шэстак, упэўніўшыся, што я не сексот (аказалася, што ён ведаў майго бацьку.якога арыштавалі нашмат раней і які знік у сутарэннях НКУС),у тых перапынках паміж допытамі і ўвогуле агульнай неразбярыхай вялікага хапуна перад самай вайной і пасля яе пачатку вызначыў мяне як асобу.
Вайна ўжо ішла, і хапун, па вядомых прычынах, збольшага прыпыніўся. У нас быў нейкі час, пакуль нкусаўцы разбіраліся што там і да чаго. Ян казаў мне, што мы павінны ўцячы з этапа, калі нас не расстраляюць адразу. Адзін ён гэта наўрад ці зробіць,а ўдвух — удвух будзе шанц. Ён навучыў мяне асновам канспіратыўнай і вышуковай працы,крыху — нажавому бою,рукапашцы і выжыванню ў экстрэмальных умовах. Мы ўцяклі разам праз выламаны дах з вагона эшалона,які,запоўнены палітычнымі вязнямі.спехам гналі на ўсход. Пра капітана Шэстака я ведаю
няшмат — толькі тое.што яму крыху больш за трыццаць пяць гадоў,ён у рэшце рэшт мог быць без малога нават маім бацькам па ўзросце; што ён,служачы ў чырвоным войску,быў удзельнікам баявых падзей пад возерам Хасан.дзе навучыўся ў аднаго з палонных японцаў майстэрству ўсходніх адзінаборстваў, пасля па даносе быў асуджаны вайсковым трыбуналам,быццам за антысавецкую дзейнасць,але ўцёк,дэзерціраваў і нелегальна вярнуўся на радзіму. Тут ён неўзабаве быў зноў выкрыты.асуджаны да вышэйшай меры — і чакаў выканання прысуду, і, каб не маланкавыя падзеі пачатку вайны, верагодна, быў бы ўжо знішчаны як вораг народа.
Усё гэта я нагадваю ў пачатку маіх нататкаў, каб больпі да таго, што тычыцца іншых і агульнага становішча,не вяртацца ўвогуле,бо цяпер усё небяспечна, і нельга, як кажа капітан Шэстак, давяраць нікому, ніколі і ні пры якіх абставінах.
Па-мойму, лес — самае цудоўнае, што толькі ёсць у свеце. Магчыма, мора ці акіян яшчэ больш цудоўныя, але ж у іх чалавеку доўга не пратрымацца, бо прыходзіць да завяршэння плаванне,і тады варта,як зямной істоце.вяртацца на сушу. А ў лесе можна існаваць заўсёды. У ім можна выжыць у любую пару года, нават узімку: толькі быць назіральным,паводзіць сябе спакойна,стрьімана і шмат чаго ўмець — як,напрыклад,хутка распаліць у дождж вогнішча і зрабіць яго бяздымным, як знайсці якую спажыву і падтрымаць сілы без асноўных запасаў ежы,як вызначыць,дзе ты знаходзішся, як хутка адбудаваць зямлянку на начлег,як заначаваць без палаткі і вогнішча, як высачыць ворага і самому не трапіць у пастку,і яшчэ многа ўсяго іншага.
У лесе мае асноўныя памагатыя — птушкі. Колькі буду жыць на гэтым свеце, я ніколі не пакрыўджу ніводную з іх. Я ўпэўнены, што яны — своеасаблівыя сэнсітывы і праз нейкі час знаёмства адчуваюць чалавека,побач з якім знаходзяцца: які ён?што яму трэба ад іх?варта дапамагаць яму ці не?.. Па інтанацыі іх галасоў я ведаю, што чужынец, які не застаўся імі не-
заўважаны, недзе блізка і што мне трэба асцерагацца. Я часта лавіў на сабе выпрабавальныя позіркі — а яны не адводзяць сваіх вачэй ад вачэй чалавека.у адрозненне ад млекакормячых: будзе гэта маленькі, не больш слівы,зімародак,ці цяжкі глушэц.
3 сабой у мяне няшмат: нож у похвах,замацаваных на поясе, яшчэ адзін запасны выкідны, карабок сярнічак у фальзе, каб не замачыць, і наган пад курткай з левага боку,каб заўсёды быў пад правую руку,хаця я навучыўся страляць і з левай. Для яго я сам пашыў спецыяльную кішэню. Наган мне ахвяраваў камандзір атрада Шэстак. Гэта ўвогуле надзейная зброя ўзору 1910 года,калібру 7,62 мм,сямізарадны,з барабанам, які адкідваецца ў правы бок. Яшчэ ў мяне ёсць плашч-накідка, запасныя патроны, компас і лёгкая сплеценая сетка кшталту гамака. На ёй зручна спаць, замацаваўшы на вышыні пад дрэвамі. Сетку мне звязала Івонка Т. (Спачатку прозвішча дзяўчыны было ў тэксце поўнасцю, але пасля старанна закрэслена аўтарам нататак. — С.П.) Івонка — мая другая дзяўчына. Першая — старэйшая за мяне ўдава, настаўніца музыкі ў горадзе,і сувязь з ёй — выпадковая. Тады я быў студэнтам.
Удава была старэйшая за мяне гадоў на дзесяць і з адпаведным вопытам у любоўных справах, які мне з задавальненнем перадавала. Але аднойчы яна мяне непрыемна насцярожыла, калі прагаварылася, што сустракалася з чалавекам з адпаведных органаў. Я пазваніў ёй на другі дзень і сказаў.што з'язджаю з горада назаўсёды. Цалкам верагодна, што яна магла быць інфарматарам. Але досыць пра яе,тым больпі — я яе ніколі потым не бачыў.
Т. жыве ў невялічкай вёсачцыД я зрэдку заходжу да яе, перадусім папярэдзіўшы спецыяльным знакам у схованцы: шчыліне на сасне, якая расце на ўзлеску. Знак, які вядомы толькі нам, я пакідаю перад сваім хуткім прыходам. Калі ў вёсцы ці ў іх хаце ёсць ці чакаюцца чужынцы,Івонка таксама пакідае мне адпаведны знак.
Нават ноччу я ўсё роўна добра бачу, мажліва, гэта асаблівасць маіх вачэй.а мо,гэта проста малады.яшчэ не падпсаваны ўзростам зрок. Я прызвычаіўся ў сваіх вандроўках рухацца пераважна з надыходам цемры. Я нібы заплываю ў ноч,як у раку.і яна абдымае мяне ў свае пяшчотныя абдымкі. Я незаўважна палюбіў начныя загадкавасць і шматзначнасць пад зорным небам, асабліва калі на ім паяўляецца месяц. Назіраючы за ім,а таксама па суклону сонца.напрамку ветру і шэрагу іншых прыкмет, я заўсёды магу дакладна вызначыць, якое надвор'е будзе ў бліжэйшыя суткі. I амаль усяму гэтаму.усім ведам я абавязаны капітану Шэстаку,які ўвесь час вучыў мяне,калі мы разам пасля ўцёкаў прабіраліся на радзіму. Тады ж капітан Ян Шэстак навучыў мяне і забіваць, але пра гэта потым так, потым... (Далей некалькі радкоў у нататніку старанна закрэслены. — С.П.).
Капітан Шэстак сказаў мне.што я,магчыма,і выжыву ў гэтай суцэльнай крыважэрцы.бо шанец ёсць,хаця і невялікі. Вядома, калі буду абачлівым і здолею ацэньваць абставіны на некалькі хадоў наперад. “Заўважаў, як паводзяць сябе драпежнікі, Сплюшка?” — спытаў ён аднойчы. “Так, і не раз”, — адказаў я. “Дык вось,і ты павінен дзейнічаць гэтак жа. Нападаць, калі ворагслабыД абыходзіць моцнага. I галоўнае.нікому не называць свайго імя”.
Я задумаўся над яго словамі,а потым,у сваю чаргу, запытаў:
“А ты,Старшой,хіба не думаеш выжыць?”
Я так называў яго іншым разам па звычцы,перанятай ад расейцаў — “Старшой”, з націскамі на о. Пры чужых, вядома, захоўваў субардынацыю. Тады казаў проста — “спадар капітан”.
“He думаю, — неяк абыякава адказаў ён. — Гэта цалкам нерэальна. Для мяне ва ўсякім разе”.
“Чаму?” — задаў я дурнаватае пытанне.
“Таму што гэтая вайна ўжо не пакіне мне шанцаў. Шмат людзей ведаюць мяне, маё імя, і многія з іх, чэкісты, напрыклад, у выніку іх перамогі, будуць шукаць мяне і потым,калі я нават ацалею.”
2.
"Канец чэрвеня 194... г.
Палову дня,вечарам і ўноч я рухаўся па компасе ў паўднёвым напрамку. Я замаляваў сабе частку мапы тых месц без аніякіх абазначэнняў. У выпадку небяспекі паперка.калі нават і трапіць у варожыя рукі.нічога нікому не давядзе, але такога ні ў якім разе не павінна адбыцца.інакш мне гамон. На гэты раз у мяне не такое ўжо і складанае заданне: наладзіць адзін з каналаў сувязі з нацыянальнай партызанкай.
Таму я і мушу ісці да месца,дзе,па звестках нашых людзей, базіруецца атрад атамана Лесавіка (мянушка), каб перадаць яму адпаведныя прапановы ад камандзіра нашага атрада капітана Шэстака.
Як і ўсе мае вандроўкі па лесе,і гэтая поўная ўсялякіх небяспечных нечаканасцей,але я да іх ужо звыклы.
Галоўнае ў лесе — выкінуць з галавы ўсялякі роздум пра агульныя, прыватныя і іншыя праблемы. Тут пачуцці павінны быць скіраваны толькі на тое,каб пабачыць усё жывое, што трапляецца на тваім шляху, першым, і не даць высачыць сябе іншым. Гадзюка імкліва і бясшумна слізне з-пад ног і адразу знікне ў імшаніку і папараці,устрывожана крыкне птушка — і трэба ўжо спыніцца і прыслухацца: адзін ты тут альбо ёсць яшчэ хто. Рука звыкла кладзецца на цёплую рукаятку нагана, дыханне затрымліваецца, вочы пільна ўзіраюцца па баках і наперад, а вушы насцярожана прыслухоўваюцца.
I так — увесь час.
Увечары.калі сонца ўжо было на суклоне, я з усімі перасцярогамі працягваў рушыць па вузкай лясной сцяжынцы, якая якраз вяла мяне ў патрэбным накірунку. Цемра імкліва агортвала лес. Цені ад дрэў паступова згушчаліся,птушак ужо было не чуваць,зрок мой і слых абвастрыліся.