Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Я знаходжу “сваю” футболку з нумарам “7” на спіне, прыхопліваю трусы і кеды — збольшага форма левага хаўбека пры мне. Можна і рухацца.
— А што гэта там у цябе?— раптам пытае ў Залмана Кацап і ківае на яго хатулёк.
— Дома паклалі,— кажа Залман. — Сам не ведаю. Пэўна,што паесці.
— Можа, маца?— кпіць Кацап. Прыгрэбваецца, не інакш.
— Ахрэнеў?Якая маца летам?Пасха ж даўно прайшла.
— Пайшлі,— прыспешвае Фрыц. — Няма часу!
Тым не менш, размову пра яду ён чуе,бярэ на ўвагу, і трымаецца ўжо блізу нашага брамніка. Хатулёк Залмана як магнітам прыцягвае яго.але гонар не дазваляе папрасіць. Я гадаю,якое выйсце саспее ў галаве спрадвечна галоднага тэўтона,але доўга гадаць не выпадае: яно вельмі простае.
— Давай,патрымаю,— прапаноўвае ён брамніку.які прымярае футболку, і асцярожна цягне да сябе хатулёк. — Хочаш — паднясу?А ты пакуль апранайся.
Ён забірае хатулёк і зазірае ў яго.
— І-і-х-х, тут жа хлеб! I яшчэ нешта, у паперцы загорнута, — паведамляе Фрыц, ужо не ў сілах стрымліваць свае пачуцці.
— Маца,што яшчэ,— злоснічае Кацап.
Залман відавочна пакрыўджаны.
— Ды ты вазьмі чаго,— прапануе ён Фрыцу. — Там, пэўна,дзве катлеты. У паперы. Вазьмі адну. I хлеба бяры.
— Катлеты? — Тэўтон ужо не кантралюе сябе. — Дык.можа я,гэта,адламаю кавалачак з хлебам?А то дома не паспеў паснедаць.
— Можаш,— велікадушна ківае Залман.
Праз некалькі секунд усё скончана. Хатулёк разабраны, хлеб і катлеты падзелены і з’едзены. Дасталося па дробнаму кавалачку тым,хто шустрэйшы,але пачуццё голаду ў нас толькі павялічваецца. Гэ-х,як хочацца есці.
Урэшце мы выходзім. Яшчэ не вельмі гарачае сонца ўзнімаецца з усходу над даляглядам. Пад'ехаць бы на аўтобусе,але пра гэта можна толькі марыць — ніякі кандуктар нас туды не пусціць: а грошай на білеты,вядома,ні ў кога з нас няма,рэдкія спадарожныя машыны таксама дзеля нас не прыпыняцца. На вуліцах.між тым,амаль пуста. Дарослыя працуюць,а дзеці там-сям корпаюцца ў пыле ля сваіх дамоў. Яшчэ не паспела садавінаД дарэмна мы кідаем прагныя позіркі на яблыні за парканамі: плады на іх малыя і зялёныя — толькі жывот працяне др...м.
Але вось горад ззаду.вузкая лясная дарога вядзе да піянерскіх лагераў: іх, дарэчы, скампанавана ў гэтым раёне аж тры — кожнае вытворчае ведамства мае там сваю гаспадарку і выдзяляе на гэта грошы. Паветра пакрысе становіцца больш свежае і чыстае, пах блізкага лесу, травы і кветак бадзёрыць і падахвочвае дзейнічаць.
— Бягом! — камандуе Кацап. — А то не паспеем! He адставаць,слабакі,маць вашу!..
Мы бяжым хвілін пяць. Дыхаць мне цяжка,у вачах раптам пачынае цямнець — ад голаду, здагадваюся я, учора хлеба ў чарзе я не дастаяўся — не хапіла, а сёння,вось,зусім абвал. Я пачынаю адставаць. Пераходзім на хаду.
Побач са мной Варгуліс,ці як зрэдку яго называюць, — Лясны Брат. Яго бацька — літовец.і ходзяць чуткі: дагэтуль швэндаецца па лясах у бандзе. Маці ў ссылцы за саўдзельніцтва “ворагам народа”. Вітас ці Віця, як мы яго завём, у размовах са мной (пра тое, што мой
бацька сядзіць, ён, вядома, ведае, і таму да мяне прыхільны) не хавае сваёй нянавісці да ўлады. Выхоўвае яго бабуля. У школе ён уладкаваўся на парце ззаду,і часта шэпча мне ў патыліцу на ўроках розныя рызыкоўныя словы супраць,як ён кажа,“саўдэпіі”,смяецца з прамоў настаўнікаў, перацвельвае іх ці ўвогуле злоснічае і нясе абы што, аж становіцца за яго вусцішна.
— Уяві,— кажа ён мне зараз,— каб я валодаў такой моцай: загадаў бы — і галоўная зорка з іхняга Крамля р-раз — і звалілася долу. На кавалачкі — хрась! Оо.забегалі б яны там... Новую зорку зрабілі б,наверх усцягнулі,прыстасавалі,а яна зноў — хрась!
— Ну,прыгрэбаўся ты да той зоркі — хіба яна табе перашкаджае?— астуджваю я.
— Бабуля кажа — сатанінскі знак. — А сам ён ляжыць у Маўзалеі, толькі браты яго жывыя і дзейнічаюць.
— Хто — ён?— пытаюся я.
— Ён гэта Ён.
— А братоў шмат?
— Два засталося. Калі-небудзь яны аб'явяцца.
Я задумваюся.
Лясны Брат крочыць побач і фантазіруе далей на сваю ўлюбёную тэму.
— Чуеш, Шпіён, — працягвае Вітас, — каб, ну хаця б, заўтра, усе ўзялі і на працу не выйшлі, а селі б ля сваіх дамоў на лаўкі і праседзелі да вечара, размовы мудрыя б вялі. О-о, забегалі б тыя ў сваіх кабінетах! Чырвонапузікі,маць іх..,— ён сплёўвае. У Вітаса з-за такіх фантазій.і не толькі,былі ўжо сур'ёзныя непрыемнасці ў школе. Так,калі ішоў масавы прыём у піянеры, Вітас пры ўсіх заявіў: “Пляваў я на ваш чырвоны гальштук!” — з-за чаго не на жарт перапалоханая класная на другі ж дзень мела доўгія гутаркі з дырэктарам школы, а пасля з Вітасавай бабуляй, канфлікт замялі,але Вітас у піянеры так і не ўступіў.
— Шпарчэй! — прыспешвае нас Фрыц.
Мы прыбаўляем у хадзе.але ненадоўга.
— Бягом! — сцервянее Кацап.
Мы зноў бяжым некалькі хвілін. Пусты грузавік абганяе нас.але шафёр і не думае спыніцца на нашыя крыкі. Праз шкло кабіны мы бачым яго пыхлівы твар пад плоскай кепкай. У кутку губ — папяроса.
— У-у,хамуйла! — махае кулаком услед Варгуліс.
Нехта свішча наўздагон. Дарэмна. Мы цягнемся далей. Але вось і ўказальнік на слупку. “Зялёны бор” — чытаем мы. Праз некалькі хвілін заўважаем у лесе дзяцей у чырвоных гальштуках — гэта вандруе нейкі атрад з лагера. Побач — важатая: маладая цётка з сачком у руцэ.
— Вы хто такія?— пытае яна нас.
— Футбольная каманда, — тлумачым мы. — Ідзём да вас у лагер згуляць матч. 3 вашай зборнай.
— Эта харашо,— падумаўшы,кажа важатая. — Спаборніцтвы развіваюць э-э,калектывізм,так?
— I ўмацоўваюць арганізьм, — падначвае, перацвельваючы яе і знарок устаўляючы мяккі знак, Плахіш.
— А як ты думаеш.какаць яны таксама калектыўна ходзяць?— цікавіцца ў мяне Лясны Брат.
Але вось мы ўваходзім у лагерную браму,ля якой сумуюць разявакі ды парачка дзяжурных. Абвестка, што ідуць вулічныя футбалісты, ужо наперадзе нас. Мясцовым карціць памерацца з намі сіламі.але не ўсё так проста: нас ніхто не клікаў.а ў лагеры жыццё ідзе па ўнутраным распарадку.
— Гэй, вы, — пытае пра сваё Фрыц, — абед у вас калі?
— Гадзіны праз дзве.
Мы спяшаемся. Трэба знайсці тутэйшага фізрука,ці яшчэ каго са старэйшых выхавацеляў, нехта з іх дамовіцца наконт футбольнага матча з начальнікам лагера, бо інакш нас ніхто не накорміць — набыты негатыўны вопыт падказвае нам як дзейнічаць.
— Шпіён! — нервуецца Хадот, — ты падрыхтаваў заяўку?
— Заяўку?А-а, д’ябла...
Але я нічога не напісаў. Зусім запамятаваў,ды ці да таго было ў той мітусні,што дзеля самавітасці мы кожны раз падаем пісьмовую заяўку на матч — гэта заўсёды дзейнічае на лагернае начальства надзвычай пераканаўча.і менавіта ў мой абавязак уваходзіць падрыхтоўка паперы. Я ліхаманкава шукаю асадку і які ліст. Але нават у Залмана нічога такога няма і блізка.
Ды толькі нам сёння ўвогуле не піанцуе. Лагерны фізрук не жадае футбола.
“У нас запланаваныя іншыя спаборніцтвы.да таго ж начальнік лагера загадаў рабіць уборку тэрыторыі, кажа ён. — Аперацыя “Мятла”.
— Аперацыя?“Мятла?” — расчаравана перапытваем мы.
— ІдзіцеДдзіце,— падштурхоўвае нас да выхаду гэты лысы,у гадох.незнаёмы нам мужчына з ухілістымі вачыма. Летась яго тут не было. — Вы толькі ўсіх тут развярэдзіце. Ідзіце. — Ён піхае нас у спіны.
Мы рушым да брамы і, паступова выціснутыя, пакідаем лагер.
— Баязліўцы! — крычыць, абярнуўшыся, заўсёды ціхі Бязмен. — Гаўнюкі!
— Чырвонапузыя! Памідоры! •— гэта ўжо Варгуліс. — Засільцеся на сваіх гальштуках!
— Задрыпанцы! — ляціць нам у адказ.
— Аперацыя “мятла”! Падмятайце ж!
— Прыбіральшчыкі!
— I вас вымецем! Ходзяць тут.галадранцы!
Фрыц амаль што ў паніцы. Ён ледзь не плача.
— А як жа абед?У іх жа карміць пачнуць праз дзве гадзіны! Вы чулі?
— Пачнуць,ды нам не дадуць,— ціха шэпча рахманы Баптыст.
— Пайшлі назад, па дарозе калгасныя трускаўкі праверым,— звабліва прапануе Кацап. — Мо,яны якраз паспелі? Шкада ісці адсель, кормяць тут смачна і дзевак прыгожьіх шмат,але што зробіш — не ў масць мы тут... Тым больш,сёння...
— А калі ў суседні лагер скіруем, у “Дрэваапра-
цоўшчык”? — кажа Залман. — Абед жа паўсюль у адзін час. А тут кіламетры тры,можа рызыкнём?
— Правільна! — ухваляе адразу Фрыц. — Паспеем. Калі бягом!
I вось мы зноў бяжым крос па лясной сцяжынцы, якая ўецца між сосен.спускаецца ў яр і зноў падымаецца на парослыя папараццю і мхом пагоркі. Я задыхаюся,у грудзях горача. Надзвычай цягавіты Кацап, якога сярод нас ніхто не любіць, але церпяць, задае тэмп. Колькі там яшчэ да таго “Дрэваапрацоўшчыка”?
Лагер узнікае нечакана. Ён размясціўся ў цудоўным месцы. Побач ціхая і неглыбокая рачная старыца,я бачу агароджаную драўляную купальню,у якой плёхаецца лагерная малеча, таксама драўляныя, “фінскія” домікі,сталоўку,стадыён. Футбольная “паляна” укарочаная, для нас гэта добра, галоднаму надта не разбяжышся. Вось толькі ці прымуць нас у гэтым Эдэме?
Лагернага фізрука завуць Асланавіч. Гэта па-бацьку.бацька ў яго быў ці асецін.ці інгуш. Той-сёй з нас ведае яго, Асланавіча, па мінулым годзе. Толькі вось летась ён працаваў у “Зялёным бары”.
Асланавіч — усмешлівы, шэравокі мацак гадоў трыццаці,слухае нас уважліва і не перабівае.
— Заяўку? He напісалі? — перапытвае ён. — Дык навошта нам тыя паперкі? Хіба мы не разумеем, хіба мы не знаёмыя? А матч згуляем, анягож. Зараз жа клікнем кліч на раду,каб збіралі зборную лагера.мы якраз перадусім паміж атрадамі правялі турнір. Вось схаджу толькі да Казіміраўны,наконт абеду пагавару. Вы ж паабедаць,пэўна,застанецеся?— хітра ўсміхаецца ён.
— Так.так! — горача запэўнівае яго Фрыц. — Вядома,застанемся.
Побач з Асланавічам стаіць лагерная доктарка ў белым халаце. Яна прыкладна яго ўзросту.бландзінка з простым,крыху кірпаносым, славянскім тварам. Асланавіч пасылае ганцоў рыхтаваць каманду.але я чую,як доктарка ціха кажа яму на вуха:
— Накшталт абеду — не абяцай. Ты ж ведаешт тую лярву?
— Нічога.і не такіх ведалі! — смяецца Асланавіч.і непрыкметна пагладжвае па руцэ доктаркі. — За свае купім той абед.калі што. Я ж бачу гэтых дзяцей. Яны галадаюць. Скінемся.таварыш экскулап?Га?
На ганак з “камандзірскага” доміка, між тым, выходзіць Казіміраўна — як я здагадваюся, начальніца лагера. Гэта чырвонашчокая кабета гадоў пад сорак пять — пяцьдзесят, мажная і ўладарная. На ёй хатні халат у кветкі.на нагах — пантофлі.