Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Футбол?— пытае яна. — Ну,няхай гуляюць. А з абедам — не. У нас строгі ўлік,Сяргей Асланавіч. Кампот можа застанецца,дык напаіце.а лепш чаю. Бацькі ў канцы змены нас правяраюць: ці прыбавілі іх дзеці ў Ba­se?! колькі?Дык іх жа,нашых дзяцей,карміць трэба. A калі я чужых пачну ўлагоджваць — то што тады?
— Як гэта, не накарміць?— націскае Асланавіч,— яны ж афіцыйную паперу падаюць.заяўку на матч.
— Заяўку?— цішэе Казіміраўна,— гэта так паложана?
— Анягож,— кажа Асланавіч. — А што ў гарадскім аддзеле па адукацыі скажуць?Не,Казіміраўна,вы ўжо прабачце, а на абед іх прыйдзецца запрасіць. Ну хоць па першаму даць,макарон там пакрыху на другое.
— У гараддзеле? — неўразумела перапытвае начальніца,— а гарана тут пры чым?
— Пры ўсім пры тым! — выкручваецца Асланавіч. — Вы што.забараняеце спорт?А пастанова ўрада?У выканкаме тым жа,што скажуць?
На ганак да Казіміраўны між тым выходзіць злёгку п'янаваты апуцак,з крыху выцягнутымі наперад сабачымі сківіцамі і пасыпанай перхаццю невялікай чарнявай галавой. Гэта.як я чую,муж Казіміраўны.Вацлававіч,якога яна прыстасавала ў лагеры музруком.а па нашаму — прыдуркам. Вацлававіч,чую я,здольны выканаць на баяне дзве-тры мелодыі. Следам за ім з доміка выторкваецца і сын начальства, Генусь — укормлены лапавухі дзяцюк, гадоў пятнаццаці. Асла-
навіч вяртаецца да доктаркі, бо начальніца няйнакш мусіць тэрмінова трымаць з мужам і сынам нараду: што ў гэтай сітуацыі рабіць?
— Ну,уся хеўра ў зборы,— кажа скрозь зубы фізруку доктарка. — Не,я тут на другую змену не застануся.
— I ў суседзяў не лепш,у “Зялёным бары”,— меланхалічна адзначае Асланавіч. — Паналезла на дзіцячы хлеб тараканаў!
— Таму цябе адтуль выперлі? Думаеш у гэтай клімактэрычкі.з яе халяўшчыкамі лепей?
— Я сам пайшоў,— крыўдзіцца Асланавіч.
— А каманда іх як называецца? — урэшце пытае з ганка Казіміраўна.
Шызанулася яна,ці што?
Паўза.
— Хлопчык,як назва вашай каманды?— пытае мяне доктарка. І,звяртаючыся да Асланавіча,ужо цішэй: — Ты чуеш? Навошта ёй назва? Што, гэта пшэчка — дзярма наелася?
— “Скарпіёны”,— кажу я першае слова,што ўляцела ў голаў выпадкова і вылецела,а зараз яго ўжо назад не зловіш.
— Каманда называецца “Скарпіёны”! — гучна дакладвае Асланавіч.
— He, — крывіцца Казіміраўна. — Што гэта за назва такая? 3 такой камандай мы ў футбол гуляць не будзем,праўда,Генусь?
— He будзем,— круціць галавой яе таўсматы сынок.
— Ды вы не зразумелі, — цярпліва ўдакладняе Асланавіч,— “Чырвоныя скарпіёны”.
— “Чырвоныя...”?А што — у нас такія ёсць?
— Анягож, — тлумачыць Асланавіч. — У рэспубліках Сярэдняй Азіі. Нашы, савецкія скарпіёны. Чырвоныя.
Хеўра зноў раіцца між сабой. Я ўжо ведаю, что Казіміраўна на прадпрыемстве “Дрэваапрацоўшчык” з'яўляецца старшынёй прафкама. Летам яна праводзіць тут свой адпачынак,які сумяшчае з пасадай на-
чальніцы лагера. Раптам яна разам з Вацлававічам,як лялькі ў табакерку, нечакана знікаюць у доміку. Таўсматы Генусь з ганка гучна кажа нам усім прысуд:
— Калі ваша каманда абыграе нашу.то абедам накормяць. А калі мы выйграем — то загадана толькі чаю даць.
— Ну і поскудзь,— ціха,так,што я ледзь чую.шэпча ў вуха Асланавічу доктарка. — Не,я,як толькі змена скончыцца,адразу звальняюся. I вагацца не буду.
— Яе б у іншы лагер,— кажа Асланавіч. — Наглядчыцай. I засранцаў ейных. Туды ж...
...Футбол у любым дзіцячым лагеры — спорт нумар адзін. Праз некалькі хвілін ганцы даносяць Асланавічу,што іх зборная збольшага гатовая да матча. На варотах,праўда,няма сетак,але поле падрыхтавана paHeft, нават разметка захавалася. Я бачу, што нашы хлопцы быццам ужо аддыхаліся пасля марш-кідка і таксама апранаюць пакрысе форму.
— Вы па якой сістэме гуляеце? — зноў цікавіцца ўсмешлівы Асланавіч,— калі не сакрэт,вядома?
— Па бразільскай: адзін-чатыры-два-чатыры, — адказваю я. — У нас сакрэтаў няма. Вы нам гол заб’яце, а мы вам на адзін болей.
— Ну, ну, — усміхаецца Асланавіч. — Вашаму цяляці ды нашага ваўка б з'есці,ха-ха...
— А што — начальніца сур'ёзна такую ўмову на матч паставіла?— пытаюся я.
Пасля кароткай паўзьі Асланавіч толькі крывіць рот у грымасе,якая ўжо вельмі далёкая ад яго звычайнай,добразычлівай усмешкі.
— Расход з пытаннямі,— урэшце кажа ён. — Усё, братка. Барацьба — вечная і... маральная. Такое жыццё. Прасёк?
Наш праціўнік — моцная каманда: гэта я адразу бачу. Складзена яна з выхаванцаў старэйшых атрадаў, форма на іх у камплекце (пэўна, у горадзе ў футбольную секцыю ходзяць) — нават гетры надзелі, а пад іх
— шчыткі. Цяпер мы ім зусім не страшныя. Судзіць будуць Асланавіч (галоўны) і два бакавыя, таксама з мясцовых, але тут ужо нічога не зробіш — сваіх жа суддзяў з сабой не прывялі.
Перад пачаткам гульні Асланавіч выносіць стары, хрыпаты мегафон і робіць абвестку.
— Да нас у лагер “Дрэваапрацоўшчык”,— кажа ён, — прыбыла на матч гарадская футбольная каманда “Чырвоныя скарпіёны” — неаднаразовая пераможца раённых, абласных і іншых турніраў. Павітаем “Чырвоных скарпіёнаў”,сябры.
Мы чуем свіст і плясканне ў далоні. Гледачоў багата. Сярод іх шмат дзяўчат. Я адчуваю сябе ніякавата ў гіганцкіх сацінавых трусах: толькі б не смяяліся.
Асланавіч кідае манетку — з улікам сонца мы выбіраем браму. Гаспадары пачынаюць. Залман, нацягнуўшы на голаў абшарпаную шэрую кепку (зусім як брамнікі ў кіно),нервова соўгаецца паміж бакавымі стойкамі: хутка яму будзе работа, цьфу-цьфу... Гульня для мяне цяпер рассыпаецца на асобныя фрагменты. Добра, што Асланавіч скараціў таймы — кожны па трыццаць хвілін: для нас гэта як выратаванне. He такі ён,пэўна,просты,той АсланавічД судзіць прыстойна.чужых.гэта значыць нас,надта пакуль не заціскае. “Чырвоныя скарпіёны” — прыдумаў жа.
...А вось мяч і да мяне даходзіць. У камандзе я лічуся лепшым выканаўцам падкату, але ў абароне надта адсежвацца не люблю, а больш гуляю ў сярэдзіне “паляны” на пару з Фрыцам. Я раблю свой фірменны падкат у ногі іх форварду — чыста, Асланавіч не прыдзярэцца,і навешваю адабраны мяч на вароты гаспадароў: а раптам зухаваты Кацап.дзякуючы сваёй фізусе.прарвецца на дурніцу, але Фрыц незадаволены такім спрошчаным тактычным варыянтам.
— Гуляй у пас! — крычыць ён мне.
Правільна крычыць. Ён,Фрыц,увогуле лепшы гулец у камандзеД адкуль толькі ў яго, нязграбнага, быццам неахайнага ў жыцці, на “паляне” праяўляюцца артыстычнасць.лёгкасць у прыёме мяча,выдатная гульня га-
лавой, дрыблінг? Можа, іншы раз думаю я, ад бацькі? Можа той немец да вайны быў якраз у сябе дома.у Нямеччыне,футбалістам?Можа,зусім і не трэба было яму вайна?
Ну.набегаюся я сёння. I не адпачнеш — свае не дадуць. А не выйграем — няўжо сапраўды паесці не давядзецца?Але не пра яду трэба зараз думаць,і не да яе. Трэба вытрываць. Унь браты Хватынцы — таксама без бацькі засталіся, пэўна, не надта сёння елі, a цягнуць у абароне. Ды што гаварыць, нават у Залмана бацькі няма — памёр. Начальнікам адразу пасля вайны, кажуць, быў, друкарняй гарадской кіраваў. I Кацап без бацькі. Той у яго,кажуць,нкусаўцам быў. Іх па вайне сюды багата з Расіі засылалі. Пажыў ён тут, пажыў, ды з'ехаў у сваю Масковію, быццам там яго першая жонка чакала, толькі прозвішча сыну пакінуў.
А харошая ў іх дзесятка. I адзінаццатка бяжыць — не ўгонішся,да таго ж,і ў абводцы майстра. I абаронцы ўчэпістыя. Толькі цэнтрфорвард іх — дзевяты нумар, для мяне пакуль загадка. Быццам у глыбіні адседжваецца.але гэта пакуль,вядома,і тое,як да яго ўвесь час мяч ліпне — дрэнны знак. He спраўляюцца з іхнімі нападаючымі Бязмен з Плахішом і браты Хватынцы,разрываюць нас на кавалкі,паступова і мы з Фрыцам назад адцягваемся, абароне дапамагаем. Залман пасля корнера ледзь не з дзевяткі мяч выцягнуў,а час марудна ідзе. Хутчэй бы перапынак,мо адпачнём.
I як я толькі пра гэта падумаў — нам гол і ўкацілі. He забілі.а менавіта ўкацілі ў мітусні ля варот — Залман толькі рот разявіў. Бачу я, хто вінаваты ў гэтым, але бегаць, папракаць позна, дый сам сваёй віны не змяншаю. У рэшце рэшт, мы пачынаем з сярэдзіны. Мяч марудна прасоўваецца наперад да брамы гаспадароў, але вось яго ў нас адабралі, ды праз некалькі секунд Фрыц зноў яго перахапіў.пасылае наперад Хадота з Бязменам,там ужо Кацап клякоча як індык — у яго звычайная істэрыка пачынаецца. За што мы яго недалюбліваем, дык вось за такія моманты — апеля-
цыю да суддзяў, залішнюю агрэсіўнасць ды абвінавачванні сваіх. Пусты нумар,мяч зноў адабраны,гаспадары пачынаюць чарговы наступ.
— Гэй.капітан! (а капітанская павязка на маёй руцэ),— крычаць ад гледачоў,— што за каманду ты прывёў?Мы ў другім тайме дублёраў супраць вас паставім!
I свіст. Дзяўчаты на лаўках хіхікаюць. Няўжо трусы нашы.вялізныя, армейскія.іх так смяшаць?
— Прабілі яны, мяч у ніжні вугал нашай брамы ішоў, але Залман выцягнуў, кончыкамі пальцаў дастаў і на вуглавы перакінуў. Корнер яны няўдала падалі, мяч зноў у нас, браты Хватынцы наперад па краю пайшлі,у іх спайка гульнявая,разумеюць адзін аднаго.у адзін дотык камбінацыю пачалі,Фрыц адразу да іх далучыўся, тут і я рвануўся наперад: рызыкоўна,вядома,але — пара,сэрцам адчуў — пара. На рывок ды пару-другую фінтоў пры абводцы сілы ў мяне захаваліся, распісалі мы ўсё нібы па боскаму натхненню, Фрыц, малайчына, пас мне выдаў снайперскі,і не ў барацьбу куды.не за спіну.а ў пятачок, свабодны ад іх абаронцаў, “праваліліся” яны, як кажуць, а ў той пятачок я і рвануў. I вось ён, Фрыцаў падарунак,пад правую нагу збоку кладзецца, толькі прабіць граматна застаецца. Б'ю і бачу,як іх брамнік хіба што здрыгануўся і... гол. Гол! На “трыбунах” іх (на лаўках драўляных) цішыня настала. Ага.
— Зусім няблага, аднак! — гэта ўжо ўсмешлівы Асланавіч кажа і пасля свістка на сярэдзіну паказвае.
— Назад! — махаю я сваім рукой. — У абарону!
Так. Зараз не выпадае ўсім каля іх брамы тусавацца. Заслон трэба спачатку паставіць, а потым знайсці прарэху і зноў, як змяі, уджаліць. Тут ужо не бразільская натхнёная імправізацыя павінна дзейнічаць, а нешта больш выверанае — італьянскае катэначыа,напрыклад,толькі так,мяркую,урэшце мы і выстаім,а Богдасць.і заб'ем яшчэ...
— Вітас! — крычу я Варгулісу, — падстрахуй Плахіша.чысцільшчыкам папрацуй.вьіручай!
Паслухаўся мяне Лясны Брат.у абарону адцягнуўся,
лібера функцыі прыняў. Гэта добра.ён надзейны,а калі упрэцца — яго на шармака не праскочыш. Выроўнівацца пачала гульня, збілі мы іхні гаспадарскі імпэт,цяпер хто каго — невядома. Але яны зноў населі на нашу браму,зноў корнер,я бягу ў сваю штрафную, мяч адбіваюць без адраса, яго нашыя праціўнікі падхопліваюць, добра ў іх атрымліваецца, нічога не скажаш. Фрыц пасярэдзіне “паляны” крычыць.нервуецца — не ўсё зараз па ягоным выходзіць. Адбіліся мы,быццам,пачынаем атаку ладзіць,ды тут іхняя загадкавая “дзевятка” умяшаўся. Мяч перахапіў, абышоў прыгожым,нічога не скажу, фінтом Баптыста,і здалёк,хто б мог падумаць,стрэліў па нашай браме. Залман толькі вачыма праводзіў мяч, які пад верхнюю бэльку ў самым кутку шморгнуў. Што,не чакаў, дзядзька?Гэ-эх, ты! Кацап бяжыць, мацюкамі крые.але тут Асланавіч яго спыніў і жоўтую картачку ў нос — папярэджанне. Правільна, Асланавіч! Толькі нам зараз ад гэтага палёгкі няма,зноў з сярэдзіны пачынаць.