Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
He рухаемся мы — вось у чым небяспека. Каб не марш-кідок неспадзяваны ды паелі з раніцы,быў бы, можа, іншы расклад, але, як кажа Асланавіч, жыццё — гэта барацьба,якая вечная і маральная... Нават Хадот не бяжыць. I ўвогуле, хоць яго бацька быў футбалістам,і неблагім (два гады таму ён быццам з'ехаў на Поўнач.на заробкі), Васілю ў гэтым накірунку.як кажуць, лавіць асабліва няма чаго. Прырода на ім крыху адпачывае, пэўна, а бацька яго гуляў... нічога не скажаш.
I з Кацапа толку няма наперадзе. Яму б проста бегаць па стадыёне,у тым сэнсе.што бегам заняцца,каб надта галаву не напружваць,бо дрыблінгу яго не атрымоўваецца, пачуцця гола няма, на патрэбную “кропку” ён не выходзіць,і гэта, пэўна, пажыццёва. He футбольны ён экземпляр.
Думкі мае скачуць, а Фрыц, між тым, мне знак робіць — запрашае наперад прагуляцца. I адкуль у яго толькі імпэт бярэцца? 3 апошніх сіл, што засталіся, я праходжу метраў дваццаць па краю і навешваю на
“кропку”,якую ўжо выгледзеў секунду раней,а потым у цэнтр змяшчаюся. За мной Лясны Брат ляціць. Мы ўрываемся ў іх штрафную нібы снарады. Я бачу,як постаць Фрыца ўзлятае ў паветра, галава знаходзіць мяч і б'е. Мяч у варотах. Гол!
Гаспадары пачынаюць з сярэдзіны, але Асланавіч свішча. Тайм-аўт. Мы пляцемся ў цянёк, пад дрэвы. Ляжаць бы так да вечара,толькі паесці б спачатку...
Прыгожая бялявая дзяўчынка прыносіць нам вядзерца з кампотам. Мы п'ём па чарзе.
— О-о! Смачна!
— Вельмі не захапляйцеся! — папярэджвае Асланавіч. — А то ногі не пабягуць. Вось пасля матча — калі ласка!
— Ведаем.анягож. Дзякуй,Асланавіч.
— А як цябе зваць? — чапляецца да дзяўчынкі Кацап. — Давай знаёміцца. Ты ў якой школе вучышся?
Эйш.чаго захацеў. Усё-ткі зух наш Ваня.
— Мяне Наста зваць,— кажа дзяўчынка.
— А дзе ты кампоту столькі ўзяла?
— Доктарка прыслала са сталовай.
Вось яно што. He забылася пра нас доктарка. Правільная жанчына.
Наста з пустым вядзерцам бяжыць назад. Перапынак зацягваецца. Гэта, пэўна, Асланавіч дае нам адпачыць.
Другі тайм мы ўжо не вытрымліваем: не хапае “фізухі”. Адбіваемся, як можам. У Залмана толькі крыху сіл захавалася — усё-такі брамніку бегаць менш. Таму ён і выручае нас раз за разам. Матч наш увогуле нават прыстойна ідзе да свайго завяршэння. Асланавіч паглядае ўжо на гадзіннік, рыхтуецца, каб даць сігнал на перапынак. Але якраз тут усё і здараецца. Лагерныя форварды навалам ідуць на нас, гледачы крычаць,свішчуць,бо ля нашай брамы ўтвараецца “куча мала”. Падбягае Асланавіч, расцягвае гульцоў. Мяч у руках у Залмана, які ён учэпіста накрыў сваім даўгім целам, але сам Залман не падымаецца. Яму, пэўна.ударылі па галаве. Урэшце.ён з цяжкас-
цю садзіцца, а потым устае. Кроў цячэ па яго твары. Шчака рассечана. Ён засоўвае пальцы ў рот і... выцягвае выбіты зуб.
Асланавіч свішча і аб'яўляе перапынак. Нехта ўжо бяжыць па доктарку. 3 сакваяжыкам у руках,яна перасякае стаптанае нашымі нагамі поле і схіляецца над нашым небаракам-брамнікам.
— Зуб,— паказвае той,— вось ён.
— А сківіца як,не баліць?— асцярожна кранае яго за падбародак доктарка.
Залман паціскае плячыма. Яго вядуць і садзяць на лаўку. Я назіраю, як доктарка робіць тампон, дэзінфіцыруе яго і соўгае Залману ў рот.
— Сціскай! — загадвае яна. — He баліць?
— Жуб,— шамкае Залман. — Мне выбілі жуб. He, не баліць.
Брамнік раскрывае далонь. На ёй — доўгі, ледзь крываваты зуб.
— He выкідвай, — кажа доктарка. — па-першае, нельга, а, па-другое, мы цябе ў паліклініку адправім, там яго можа на месца паставяць,і калі паспеем.то і прыжывецца. Шоў на шчаку накладуць. I здымак заадно зробяць, правераць сківіцы — а раптам пералом.
— Машыну трэба,— кажа Асланавіч. — Я зараз.
Каманда акружае брамніка. Нехта прыносіць вады. Залман лье яе сабе на голаў,потым выцірае майкай. Насустрач Асланавічу ўжо спяшаецца Казіміраўна. Твар яе ў чырвоных плямах. Следам за ёй, пахістваючыся, але робячы заклапочаны выгляд, крочыць Вацлававіч. Каб лепей чуць, я падыходжу бліжэй.
Паўза.
— Што, дагуляліся? — злосна, але сцішана пытае фізрука начальніца. — Дзіцё пакалечылі?Урэшце,я ўсё ведаю,паведамілі, абрадвалі. А хто за ўсё адкажа? Я? Не,вы адкажаце, Сёння ж збяром педсавет.
— Нічога страшнага,— супакойвае яе Асланавіч. — Зуб. Па гэтым будзе жыць. Я наконт машыны. Там гэ-
ты, як яго, Саша прыехаў за адходамі, дык вы дайце ўказанне.каб хлопца ў горад на зваротным шляху завёз. I дзяцей пакарміць трэба пасля матча.
— Матча?— узвіваецца Казіміраўна. — He! Ніякага футбола больш не будзе! I ніякіх кармёжак. Зараз жа гэтыя прыхадні няхай ідуць туды,адкуль прыйшлі.
— Спачатку пра машыну,— кажа Асланавіч. — Потым астатняе абмяркуем. He будзем губляць час дарэмна.
— Вінцэсь! — азіраецца Казіміраўна на музкіраўніка. — Ідзі скажы Сашу, каб адвёз гэтага яўрэйскага хлопчыка да маці ці ў паліклініку. Вы хоць разумееце,— звяртаецца яна зноў да Асланавіча, — што бацькі ў яго,пэўна,не простыя калгаснікі і не рабацягі на фабрыцы?А калі яны пачнуць патрабаваць невядома што?Хто ім за ўсё кампенсуе?
Дарэмна яна,дарэчы,расхвалявалася. Маці Залмана, як ведаю,усяго толькі гандлюе ў прамтаварнай краме.
— Не,тут не толькі клімакс,-— напаўголаса выціскае праз зубы доктарка побач са мной. — Тут яшчэ жлобства дзікунскае...
— Начальніца раптам абарочвае да яе свой раззлаваны,у чырвоных плямах.твар.
— У мяне, між іншым, слых выдатны, — яна раз'юшаная, як ніколі. — Вы, дарэчы, у горадзе мужа маеце, — шыпіць яна доктарцы. — А тут разводзіце невядома што вось з ім,— яна паказвае на Асланавіча. — Вы думаеце.я не ведаю?Мне ўсё дакладваюць,так!
— Ну, з мяне хопіць, — адказвае ёй доктарка. — Зараз я збіраю сумку — гэта дзве хвіліны.і еду дамоў. Заадно і хлопчыка ў паліклініку дастаўлю. Толькі назад ужо не чакайце. Досыць з мяне такога шчасця.як вы!
Вось дык доктарка! Баявая жанчына,між іншым.
— Я, бадай, заўтра раніцай таксама вас пакіну. Назаўсёды, — гэта ўжо зусім нечакана Асланавіч заяўляе. — Здам толькі сёння інвентар па спісу. — Ён раптам зноў усміхаецца. Але ўжо далёка не лагодна.
Паўза.
Малайчына, Асланавіч! Вось, значыць, якія тут страсці драмалі. Цяпер будуць разбірацца на сваіх педсаветах, ха-ха...
Праз некалькі хвілін машына з тым самым вадзілам,які не падвёз нас па дарозе ў лагер і якога ўсе завуць Сашам, скіроўвае назад,у горад. У кабіне ў Сашы,тым не менш.нейкая заплыўшая салам цётка,кажуць,ці то галоўны кухар,ці то загадчыца сталовай.а ў кузаве — доктарка з Залманам. Ен махае нам рукой.
— Бывай, Залман! — крычым мы.— Трымайся! He згубі зуб!
Мы паволі цягнемся па лясной дарозе ў бок горада. Спёка. Яшчэ нічога,пакуль ідзём па лесе,а што будзе, калі на сонца выйдзем? Фрыц спачатку кідаецца па чарніцы, але іх тут, вядома, няма — усё выелі ў гэтых месцах прахадзімцы розныя,у тым сэнсе.што тыя,якія па дарожцы да нас праходзілі.
— Тут недалёка калгасныя трускаўкі, — зноў прапіхвае сваю ідэю Кацап. — Смачная рэч.
— А вартаўнікі? Гэта ж не буракі. За трускаўкі вялікія грошы даюць. Іх унь як вартуюць!
— І-і-э-э-х! — стогне Фрыц.
Есці хочуць усе. Мы вельмі галодныя. Няўжо ў гэтым лесе няма нічога вартага, якой ягады, грыба, каб падсмажыць на вогнішчы? Сыраежкі — іх што,можна есці сырымі?
— Чуеш,Шпіён?
— Што?— пытаюся я.
Лясны Брат трымаецца побач.
— Я раскажу табе пра бацьку,— нечакана паведамляе ён мне.
— А што ты пра яго ведаеш?
— А вось паслухай.
...“Калі я быў зусім малы,— пачынае свой аповяд Вітас,— мой бацька Данатас прыходзіў да нас дамоў. Ён быў вельмі стомлены і галодны,бо не еў некалькі дзён. Да таго ж, як аказалася, яго адсочвалі нкусаўцы. Маці з бабуляй не ведалі гэтага і вельмі абрадаваліся,калі ён ціхенька пастукаў да нас у кватэру.
Але бацька адразу папярэдзіў, што за ім, магчыма, “хвост”, ад якога ён, можа, пазбавіўся на якую гадзіну,і папрасіў, каб яму хутчэй сабралі паесці.бо ён мусіць пайсці.
Але сабраць яму хатулёк не паспелі, бо з'явіліся нкусаўцы. Тады бацька з рэвальверам у руцэ схаваўся за шафу ў куце і сказаў, каб дзверы адчынілі і даверыліся на волю Ўсявышняга.
Нкусаўцы — іх было трое — з перасцярогай увайшлі ў кватэру і,агледзеўшыся,спыталі ў маці.ці не заходзіў сюды яе муж,бандыт Данатас Варгуліс?
“Не,не заходзіў”,— адказала маці.
Тады яны паселі ў вітальні ля ўваходных дзвярэй на канапу.і старэйшы з іх паведаміў,што яны будуць тут сядзець усю ноч і што нікому выходзіць з кватэры нельга. Пасля чаго аднаго з іх адправілі назад,а двое засталіся.
Дык вось,бацька,сцішваючы дыханне,стаяў за шафай і слухаў, пра што гавораць нкусаўцы. Але яго праследавацелям, пэўна, было забаронена надта ўлягаць на размовы, і таму яны хутка замаўчалі, толькі палілі свой “Беламор”. Ніхто ў кватэры не спаў,нават я, хаця ў той час, канешне, амаль нічога не разумеў. Бацьку нельга было паварушыцца, ад голаду кружылася ў галаве і станавіліся ватнымі ногі. Але ён трываў. За шафай, як ён выявіў, ляжала патрапаная кніжка,якую ён.сунуўшы рэвальвер за пазуху.ціхенька разгарнуў. Гэта была п'еса Шэкспіра.якая называлася “Гамлет”. Калісьці бацька марыў стаць акцёрам. Ён стаў чытаць,і,магчыма,гэта выратавала і яго,і нас усіх, бо інакш ён бы не вытрываў і паваліўся. Так прайшло шмат часу. Бацька, вядома, мог пачаць страляць і нават забіць іх абодвух,але ж тады арышт чакаў бы ўсю сям'ю.
Засада працягвалася да раніцы, і толькі а сёмай гадзіне,— расказвае Вітас,— як развіднела, нкусаўцы пайшлі. Як толькі яны выйшлі за дзверы, бацька паваліўся на падлогу і страціў прытомнасць. Пасля таго, — заканчвае Вітас,— я ніколі не бачыў свайго бацьку.
Ён зноў сышоў у лес. Але я веру, што ён і цяпер жывы,і прыйдзе час.калі мы пабачымся...”
— А хіба тая кніжка Шэкспіра ў цябе захавалася? — пытаюся я.
— Так. Я вывучыў яе ўсю на памяць. Калі я вырасту,то буду акцёрам і сыграю Гамлета.
Паўза.
Ззаду бомкае веласіпедны званок. Мы азіраемся і бачым: гэта едзе лагерны фізрук Асланавіч. Ён у тых жа шортах, у якіх судзіў наш футбольны матч, толькі за спінай у яго рукзак. Дамоў хіба сабраўся,педсавета не дачакаўшыся,ці як?
Асланавіч тармозіць, злазіць з ровара і скідвае са спіны рукзак.
— Ну,— кажа ён са сваёй звычайнай усмешкаю,— недалёка вы адышліся. А я ўжо думаў, вы ў горадзе, сітро п'яце. Я тут вам,дарэчы,падсілкавацца прывёз.а то вы,пэўна ж.апетыт нагулялі,а я вас абедам абяцаў накарміць — ды не выйшла. Дык вы мне выбачайце.