Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Раптам я замёр: дым, Я не палю — у лесе такому, як я, лепш гэтым не займацца, таму адразу адчуваю пах тытуню, часам з вельмі далёкай адлегласці. Я прыслухаўся. Але хоць нязначнага шуму і чалавечага
голасу не пачуў,і на якую секунду мне падумалася,што ўсё гэта насланнё, не больш, нешта накшталт галюцынацыі, але ў той жа момант унутраны халодны і разважлівы голас абвергнуў мае развагі: я ўжо даўно засвоіў,што ў лесе ніякіх дробязей не існуе: тут усё вартае ўвагі, важнае і істотнае, і ад самай маленькай дробязі часам залежыць тваё жыццё.
Я працягваў слухаць. Слабы вецер ледзь гойдаў верпіаліны дрэў.часам рыпелі іх галіны,ціха шамацела лісце, але гэты ж вецер зноў упарта данёс да мяне ледзь улоўны пах папяроснага тытуню. Так, менавіта ад папяросы.бо дым ад махоркі мае іншы,больш салодкі пах. Я асцярожна зрабіў некалькі крокаў у той бок, адкуль несла палёным тытунём, потым яшчэ, і зноў замёр. Цемра ўжо цалкам апанавала лес. Раптам непадалёку ад мяне, метраў за дзесяць, пачуўся адзіночны.яўна прыглушаны далонню кашальД адразу ўслед за ім на імгненне бліснуў аганьчык запальнічкі: чалавек прыкурваў. Папяросы, асабліва “Беламорканал”, як я ведаў, маюць асаблівасць тухнуць, калі зрабіць большую чым трэба паўзу паміж зацяжкамі. Да таго ж бензінавая запальнічка — з'ява ў лесе рэдкая. Чалавек, які паліў.быў тут нядаўна і, пэўна, аднекуль здалёк, вырашыў я. Толькі вось хто ён? Акружэнец? “Бульбаш”-нацыянал? Такі ж самы праваднік,як я?Марадзёр? “Ціхацёмны”1?Дыверсант? Акавец?Адзін ён?Ці побач з ім ёсць яшчэ людзі?Усе гэтыя пытанні замітусіліся ў маёй галаве,патрабуючы дакладнага азначэння. Я з засцярогай зняў свае гнуткія, лёгкія спартыўныя макасіны і засунуў іх у кішэні нагавіц — баяўся.каб выпадкова не трэснула пад нагой сухая галінка: тады становішча ўскладніцца і адразу стане непрадказальным. Паклаўшы руку на рукаятку нагана, я ціха пасунуўся ў бок невядомага ўладальніка запальнічкі і папярос.
Я збольшага нават у цемры ўрэшце разгледзеў яго.
1 “Ціхацёмныя” — польскія дыверсанты.якіх засылалі з Англіі.
Ён быў у палявой,быццам чырвонаармейскай.форме. На поясе чарнела кабура. Зацягнуўшыся ў чарговы раз, ён саўгануў недапалак у мох, на якім сядзеў. Спінай ён прыхінаўся да сасны,а на каленях трымаў аўтамат ППШ. “Дэсантнік, — вызначыў я. — Значыць, побач група”. I сапраўды, неўзабаве яго ціха паклікалі.
“Ваня!”
“Чё?” — азваўся ён па-руску. Па голасу яму было каля дваццаці пяці.
“Ндн пахавай. Тебя сменят”.
Я ціха прасунуўся ўслед за ім, адразу ўбачыўшы невялічкую палянку і ўмела раскладзенае вогнішча. Трое сядзелі ля яго і елі проста з кансервавых бляшанак. Яшчэ чацвёра спалі побач. Што ж, дзейнічалі яны,а гэта безумоўна былі ўсходнія дэсантнікі, у асноўным правільна. За выключэннем некаторых хібаў. Я,напрыклад,могбы заваліць іхняга Ваню,а потым і ўсіх астатніх, калі б яны паснулі ці ў мяне была аўтаматычная зброя, той жа аўтамат. Але пакуль мы не нападалі на іх першымі. Дый у мяне была зусім іншая задача.
Ваня ўспароў нажом бляшанку і стаў есці. Адзін з дэсантнікаў паварушыўся і сеў. Яны прыслухаліся і ціха загаварылі.
“Спал бы еіце”.
“Да незачем. Баба стала сннться. Обтрухаешся егце”...
“Этова гребанова атамана, как его, Лесовнка, уберем потом, к началу нюля. Как прнказано. Сначала обгявнмся в нх зоне,вольемся в отряд,прнгляднмся,что к чему,что за людншкн у него. Онн уже рядом. Днём,может,встретнмся.”
“А еслн он нас не подпустнт? Нлн стрелять вздумает?”
“Да вряд лн. Онн тут доверчнвые еіце. He пуганные”.
Я слухаў. Слых у мяне і зрок, як у коткі. А лес — мой дом, не іхні. Але нічога больш істотнага я не пачуў. Хаця і гэтага было больш чым дастаткова. Яны
далей успомнілі нейкіх сваіх дзяўчат-радыстак з вучэбкі,і як і колькі разоў трахалі кожную з іх. Але слухаць пра радыстак мне не было асаблівай патрэбы. Заваліць хіба іх,як паснуць?Спачатку вартавога,а потым астатніх — з яго аўтамата?.. Але ж я ціха адступіў і з усімі перасцярогамі зноў выйшаў на сцяжынку. Цяпер атаману Лесавіку я ўсё роўна буду жаданым госцем, анягож.
Бліжэй да раніцы я выйшаў у зону дыслакацыі атрада Лесавіка, даў сябе выявіць, папярэдне вызначыўшы,што гэта менавіта “бульбаўцы” і,неўзабаве ўжо сядзеў з ім сам-насам. Я ўпершыню бачыў яго так блізка. Ён сярэдняга росту, шыракаплечы, у твары і ў постаці адчуваецца моц. Па ўзросце — гадоў сарака пяці. Выслухаўшы мяне да канца,ён спытаў:
“Ты не бачыў — у іх была радыёстанцыя?”
Я паціснуў плячыма.
“Ноч”,— сказаў я,не тлумачачы дарэмна.
Але ён разумеў імгненна, не трэба было разжоўваць.
“Я твой даўжнік.сынок,— сказаў ён. — Заставайся у маім атрадзе. Калі хочаш,вядома,я цябе выкуплю ў Шэстака”. — Ён усміхнуўся.
Я адмовіўся адразу — рашуча і беспаваротна.
“Што ж, тады бывай, — развітаўся ён. — Ідзі, цябе пакормяць. А мы тут сустрэнем тваіх лясных знаёмых. Калі.на твой погляд,іх чакаць?”
“Праз дзве-тры гадзіны,— падумаўшы,адказаў я. — Хіба што яны напорацца на каго-небудзь, на упаўцаў, напрыклад.ці на акаўцаў...”
“У цябе ёсць гадзіннік?” — раптам пацікавіўся ён.
“He”,— сказаў я. На той час гадзіннікі былі вялікай каштоўнасцю.
Лесавік палез у кішэню.
“Трымай. Швейцарскі. Трафей. Заслужыў. Да іх прыбыцця пабудзеш у нас,а потым...”
Ён яшчэ раз на словах перадаў тое, што я павінен быў сказаць капітану Шэстаку, і выклікаў сваіх. Я выйшаў з зямлянкі вонкі. Праз тры гадзіны і дзесяць
хвілін у атрадзе з'явіліся восем дэсантнікаў... (Далей некалькі сказаў закрэслена, потым цэлая старонка пашкоджана плямамі. — С.П.).”
3.
“Канец чэрвеня 194... г.
Івонка жыве на ўскрайку вёскі,побач з лесам. У доме,акрамя яе і маці,больш нікога,і я ведаю.што жанчыны.застаўшыся адны,увесь час у трывозе. Бацька яе быў узяты перад вайной.у час хапуна, і вестак ад яго няма дагэтуль. Пры сустрэчы я супакойваю дзяўчыну, але здагадваюся.што яго альбо расстралялі адразу.альбо этапавалі на ўсход, што амаль раўназначна. Хіба смерць бывае іншай. Івонка ўвесь час пытаецца ў мяне,што і як,але ж каб я ведаў...
Сёння я падышоў да яе жытла.як і раней,з наступленнем цемры,папярэдне праверыўшы знакі на сасне. Я ціхенька пастукаў у вакно яе бакоўкі ўмоўным стукам: тры ўдары,потым два,паўза,і зноў тры. За шклом у святле месяца мільгануў яе насцярожаны твар.і яна адчыніла акно, пазнаўшы мяне. Я праз падваконне залез у яе пакойчык і абняў дзяўчыну.
“Я ўвесь час чакала.як добра.што ты прыйшоў”,— ціха сказала яна мне,цалуючы ў вусны.
Івонка невысокая, з даволі шырокімі, развітымі клубамі, маленькімі грудзямі, тонкая ў таліі і цёмнавалосая. У святле месяца я сцягнуў з яе кашулю і скінуў сваю куртку і нагавіцы, паспеўшы толькі пакласці на падлогу наган.каб калі што, дацягнуцца да яго нават з ложка. Ноч была цёплая.летняя. Праз некалькі хвілін пяшчотных ласкаў і адпаведных слоў Івонка гарыць ад жадання. Гэтаксама,як і я. Яна ўся выгінаецца, высока падціскаючы ногі і ашчапервае іх за маёй спінай.
“Ах!” — міжволі вырываецца ў яе.
Але гучна размаўляць нам недарэчна, ёй тым больш.бо ў другім баку,за сцяной.спіць яе маці. Палкасць неўзабаве спатольвае нашу прагу адзін да другога. Потым нейкі час мы ляжым моўчкі. Івонцы mac-
наццаць год з малым. Я — яе першы мужчына. Праз год яна павінна закончыць школу. Іх, з дазволу немцаў, створана нямала па вёсках, і цяпер там выкладаюць толькі па-беларуску. Івонка ціха пачынае расказваць мне,што цяперашнія школы многім не падабаюцца,і кажуць,што настаўніцы беларускай мовы — маладой дзяўчыне — днямі пагражалі з лесу. Настаўніца жыве ў суседняй вёсцы.
“Хто пагражаў?” — паімкнуўся я ўдакладніць. “Прыходзілі з пушчы”.
“I што казалі?”
“Каб не выкладала і з'язджала дадому. Інакш — заб'юць”.
Я абдумваю адказы дзяўчыны. Я разумею, што яна гаворыць мне праўду і ўсё,што ведае. Як ведаю і тое, што пра мяне яна нікому чужому не раскажа. Тым не менш,нават ёй я не гавару свайго імя. Яна кліча мяне па мянушцы — “Сплюшка”. Смешна.канечне. Кахаю я яе?Так. Калі скончыцца вайна і мы ацалеем,то мне не варта шукаць каго лепшага. Ад дабра дабра не шукаюць. А пакуль... Пакуль яна баіцца толькі аднаго — зацяжарыць. Па-першае,зараз не той час,а па другое — яна яшчэ дагэтуль малалетка, і што на гэта скажа яе маці?Івонка аж курчыцца ў маіх абдымках пры гэтых словах... Калі займацца тым.што мы і зараз робім удваіх,у асобныя,вызначаныя ёй дні,то цяжарнасці можна пазбегнуць.разважае яна.
“I сёння такі дзень?” — пытаюся я.
“Так,— адказвае яна. — Толькі ўжо даўно ноч”.
Ноччу я мала сплю. Звыкся,што больш — днём. Ад таго і мянушка. Але цяпер нібы правальваюся ў раптоўны сон на некалькі хвілін. Урэшце.мой сон быццам не зусім паўнавартасны — я ведаю ў падсвядомасці.што сплю,ведаю,што пра гэта ведаю.і адчуваю.што гэта ненадоўга. Да таго ж Івонка не дае мне спаць болып некалькіх хвілін. Рука яе лашчыць мяне ўсё болын рызыкоўна, дыханне пачашчаецца. У яе жылах цячэ і ўкраінская кроў.кроў старажытных полаўцаў,ад іх склад яе постаці,цёмнавалосасць,тэмперамент,мяркую я.
На досвітку, калі яшчэ цёмна, я зноў пераскокваю падваконне і, пасля таропкага развітання з Івонкай, знікаю ў лесе. Я ведаю, што мяне ніхто не павінен у яе бачыць. Інакш гэта стане небяспечным для нас абаіх.
4.
“Пачатак ліпеня 194... г.
Неўзабаве да нас даходзіць вестка,што Лесавік раптоўна пакінуў свой атрад і вылецеў з аднаго з лясных аэрадромаў у Маскву на сустрэчу з Панамарэнкам. Замест яго засталіся два новапрыбыўшыя дэсантнікі, адзін з якіх афіцэр,і пачалі падпарадкоўваць сабе атрад Лесавіка. Ахоўнік Лесавіка пацвердзіў іх словы. Калі капітан Шэстак даведаўся пра гэтыя падзеі, то склікаў сваю выведку. Я таксама прысутнічаў, і ніколі яшчэ не бачыў камандзіра Шэстака ў такой змрочнай лютасці.
“Гэта суцэльная дэза,— сказаў ён. — Я не даю веры іх словам.ніводнаму. Тут усё не так”.
3 ім пагадзіліся, адзначыўшы, што Лесавік не мог зрабіць такое знянацку,абавязкова абгрунтаваў бы свае дзеянні і папярэдзіў астатніх. Тым больш,што як акружэнец і былы палонны немцаў, ён падвяргаўся ва ўсходняй сталіцы вялікай небяспецы.
Вырашана было ўсё праверыць і, галоўнае, не дапусціць “бульбаўцаў” Лесавіка,якія засталіся без свайго камандзіра, да якіх неабдуманых, а, магчыма, і цалкам справакаваных дзеянняў.