• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Якраз ён мяне і папярэдзіў: бо для яго ананімнасць тлумачыцца агульнавядомым у тропіках сярод мясцовых плямён фактарам: неабдумана абвясціць сваё імя — раўназначна “рускай рулетцы” — калі-небудзь яна спрацуе.бо няма для любога абарыгена з любога з мясцовых плямёнаў Экватарыяльнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыкі больш заманлівага і прывабнага, чым наяўнасць у сваёй хіжыне адпаведна апрацаванага чэрапа чалавека, імя якога яму вядомае. Лічыцца, што ману — жыццёвая сіла з кушы — інкруставанага чэрапа — пераходзіць разам з імем у яго ўладальніка пасля таго як усе прыдатныя да яды часткі цела выкарыстаны. Адсюль вынікае і ўся жахлівасць небяспекі, пра якую я згадаў у пачатку аповеду: у рэшце рэшт.як кажуць,не дай Бог каму-небудзь (а такіх,мяркую,дарэ-
    чы,было процьма) зведаць незайздросны лёс — правандраваўшы па страўніку і кішках якога канібала, выкінуцца з яго ў выглядзе дзярма. Таму на ўсім працягу гэтых нататак не шукайце майго сапраўднага імя, я нідзе яго не ўжыву.
    Збольшага я растлумачыў Жаку Дэлізу, што я не рускі,як ён мяркуе,і што нарадзіўся я ў адным з гарадоў Усходняй Еўропы.у Літве,ці,як пазней сталі называць гэтую частку тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага — у Беларусі. He назваў я яму адразу і прычын, якія змусілі мяне пакінуць сваю радзіму (дарэчы.такіх мігрантаў,як я,з майго роднага кута ў розныя часы, тлумачыў я, было мноства), да таго ж усіх прычын назваць проста немагчыма, бо некаторыя тычацца толькі асабіста мяне. Калі коратка,сказаў я яму, то,апынуўшыся па-за межамі Беларусі,я паступова рухаўся на Захад,уладкоўваючыся то там,то сям рознарабочым, жыў і вучыўся ў Францыі, але скончыліся грошы.пакуль пасля розных прыгод і цяжкасцей не дасягнуў Гамбурга,дзе наняўся матросам на сухагруз,каб крыху зарабіць. Праплаваўшы нейкі час па Паўночным моры, я набыў неабходныя навыкі і неўзабаве, змяніўшы некалькі каманд і караблёў,у плаваннях усё далей рухаўся ў паўднёвым напрамку, праз Біскайскую затоку і ў Атлантыку,даплыўшы ў адным з рэйсаў аж да Танжэру. Там я пакінуў карабель і некаторы час знаходзіўся ў Каралеўстве Марока, адкуль восеньскім ранкам у саставе новай каманды адплыў да Заходняй Афрыкі ў напрамку Гвінейскай затокі аж да басейна Луалабы. Мэтай нашай экспедыцыі былі рознабаковыя гандлёвыя пагадненні і даследчая работа ў вытоках вялікай ракі і абапал. Якраз заканчваўся сезон дажджоўД ў гэтай частцы кантынента звыкла ўтваралася штогадовае “зялёнае пекла”: неймаверна разбухлыя трапічныя джунглі, якія пераходзілі ў гіганцкія балоты,паяднаўшы паміж сабой большую частку малых і вялікіх рэк. Усіх нас (а экіпаж парахода, акрамя туземцаў, якіх наймалі на кароткі час, складаўся з некалькіх белых) трэсла ліхаманка, з-за
    вялікай вільготнасці і шкодных выпарэнняў любая драпіна на целе адразу загнівала, а працы, між тым, большала з кожнай гадзінай.бо многія з нас.матросаў, раз-пораз падоўгу валяліся ў цесных каютах,пакутуючы ад хвароб.
    Другаснай нашай экспедыцыйнай мэтай было набыццё праз гандаль з мясцовымі абарыгенамі слановых біўняў, якія на еўрапейскім кантыненце ўсё яшчэ каштавалі вялікіх грошай,а тут іншым разам проста валяліся ў джунглях ля сцяжын,па якіх звычайна гіганцкія жывёліны рухаліся ў месцы папасу і на вадапой. Карабель наш быў стары, дно там-сям дало слабую цечу, і ў труме раз-пораз пакрысе набіралася вада, якую ўвесь час трэба было адпампоўваць. 3-за вялікай вільготнасці ўсім нам даводзілася спаць на сырых ложках. Па меры таго, як мы прасоўваліся ў глыбіню кантынента, мы за невялікую плату наймалі праваднікоў ці, па-нашаму, лоцманаў. Звычайна гэта былі, як і амаль усе мясцовыя дзікуны, асобы жорсткія, хітрыя і каварныя, за якімі ўвесь час патрабавалася пільнае вока. Усе мы былі папярэджаны пра гэта з часоў Лівінгстона1 і прайшло болып як паўстагоддзя і цяпер ідзе ўжо дваццатае стагоддзе.але змянілася няшмат.
    Афрыка — кантынент вялікіх кантрастаў, дзе можна сустрэць шмат астравоў першабытнага ладу, дзе не ведаюць кола, кіруюць ведзьмакі і шаманы і пануе палігамія і канібалізм. Усё насельніцтва было размежавана па племянных прыкметах, а плямёны варагавалі між сабой. Як жанчыны,так і мужчыны, што трапляліся нам насустрач,ахвотна абменьваліся з намі каштоўнасцямі, якія мелі выгоду для абодвух бакоў. Амаль усе афрыканцы мелі ўнутраны покліч да ўсялякіх аздоб: на пальцах — пярсцёнкі і кольцы, на шыі,руках і шчыкалатках — бранзалеты з латуні, медзі і жалеза. Жанчыны часта праціналі верхнюю губу,устаўляючы ў адтуліну пелеле — вялізнае коль-
    1 Давід Лівінгстон — шатландскі місіянер і географ, даследчык Цэнтральнай Афрыкі.
    ца са слановай косці, якое перашкаджала ім не толькі есці, а і размаўляць. Але першае, на што нам настойліва ўказвалі звяртаць увагу — гэта на заточаныя разцы і ўвогуле на зубы, што з'яўлялася асноўнай прыкметай канібалізму, на што непасрэдна звярталі ўвагу яшчэ антраполагі XIX стагоддзя, якія даследавалі басейн Луалабы. Там, дзе існуюць “востразубыя”, нідзе паблізу не ўдавалася выявіць хоць бы адну магілу — яшчэ адзін красамоўны і злавесны доказ паядання сабе падобных. Але тое, што высветлілася пазней,было нашмат складаней за самыя неверагодныя аповеды.
    Некаторыя з плямён не ўступалі з намі ні ў які кантакт. Толькі дзе б мы ні рухаліся.трымаючы напагатове карабіны,яны ўвесь час сачылі за намі. Нават калі мы не назіралі іх візуальна, іх нябачная прысутнасць адчувалася паўсюдна.
    У хуткім часе мы змушаны былі пакінуць пад аховай часткі экіпажа наш параход, а самі, наняўшы насільшчыкаў з валамі.працягвалі рух у глыбіню кантынента з мэтай геаграфічнага і этналагічнага даследавання. Сезон дажджоў закончыўся, і ўсё ў джунглях імкліва расло і расплоджвалася, прагна паглынаючы вільгаць. Неўзабаве стала менш балот, і мы рухаліся далей.набываючы па дарозе і складуючы ў тайныя схованкі слановыя біўні, якіх, дарэчы, набывалі не так і шмат,бо да нас тут ужо,пэўна,пабывалі паляўнічыя за рабамі пачатку стагоддзя, усялякія гандляры і рызыкоўныя авантурысты.
    Як я ўжо адзначыў вышэй.у апошнія дні абарыгены з намі ў кантакт не ўступалі. Таму,спыніўшыся на ноч і распаліўшы вогнішча,мы,параіўшыся,вырашылі паварочваць назад. Заўважылі мы і трывогу сярод нашых насільшчыкаў-праваднікоў,якія ўпраўляліся з валамі: з імі рабілася нешта для нас незразумелае — яны ўсё больш нечага баяліся.
    “Што здарылася, Урабве?” — спытаў я нашага галоўнага правадніка і талмача,які збольшага ведаў некалькі дыялектаў з ужытку мясцовых плямён.
    “Гэта тэрыторыя асматаў, — адказаў ён. — Яны дрэнныя людзі,і мы баімся”.
    “Чым яны дрэнныя?” — пацікавіўся я
    Урабве маўчаў ці пачынаў аднеквацца.
    Назаўтра прадстаўнікі асматаў уступілі з намі ў кантакт. Іх было трое.узброеных лукамі,стрэламі,якія трымалі за спінай.але ў руках сціскалі вінтоўкі. Гэта былі лёгкія магазінныя англійскія вінтоўкі “ЛіЭнфілд”. Я заўважыў,што асматы былі высакарослыя, на галаву вышэйшыя за нашых насільшчыкаў і мелі вельмі цяжкі і змрочны выгляд.
    Урабве нейкі час размаўляў з імі,дапамагаючы жэстыкуляцыяй,а потым асматы раптоўна зніклі.
    “Што яны хочуць?” — адразу запыталіся мы.
    Урабве яўна было не па сабе.
    “Яны хочуць,каб кожны з белых назваў ім сваё імя. Яшчэ яны хочуць ведаць,ці працавалі мы на акіянскім узбярэжжы альбо плавалі матросамі на караблях”.
    “Навошта ім гэта”?
    “Такія людзі,мы думаем,прасолены наскрозь,а для асматаў гэта ўсё роўна як цукар,— патлумачыў, хаваючы вочы, спахмурнелы Урабве. — Яны так і кажуць — салодкія людзі. За кожнага такога яны,з іх слоў, не пашкадуюць аддаць адну,а за белага — дзвюх жанчын”.
    “Ці не хочаш ты сказаць,што яны збіраюцца выкарастаць нас замест ежы?” — спытаў я.
    “Менавіта так,сэр. Мы схіляемся да такой думкі. Я ж казаў — яны дрэнныя людзі”.
    Уноч асматы ў вялікай колькасці напалі на нас. 3 вінтовак не стралялі, а абсыпалі атручанымі стрэламі. Атрута.якой былі змазаны наканечнікі,не забівала,але аказвала ўздзеянне,як вельмі моцнае снатворнае. 3 белых быццам я адзін застаўся жывы,а лёс астатніх мне невядомы.
    12.
    “Кастрычнік 195. ..г.”
    Нявольніцкія рынкі, пра якія раней паведамляў антраполаг і этнограф Герберт Уорд,аказваецца,існу-
    юць і да гэтага часу. Менавіта цяпер, калі большая частка Зямлі была ахоплена сусветнай вайной,а зараз — аднаўленнем эканамічных адносін, тут, у аддаленых закутках, пэўна, адбыўся сапраўдны рэнесанс першабытнага ладу жыцця. Дарэмныя былі шматлікія місіянеры і спробы навязаць дзікунам хрысціянства.
    Пра гэта я раздумваў, седзячы са звязанымі рукамі і нагамі на складзе “жывога тавару” — інакш утаптаную пляцоўку на зямлі назваць было нельга. Дзесяткі рабоў абодвух полаў, нават маці з немаўлятамі на руках,чакалі тут вырашэння свайго лёсу. Большасць з іх, пераважна мужчын,будзе з'едзена. Жанчыны.асабліва маладзейшыя, могуць быць выкуплены ў палон для сельгасработ альбо ў сексуальных мэтах. Часам некаторых з іх, нібы манекеншчыц і манекеншчыкаў, вадзілі перад “купцамі”, якія, цмокаючы языкамі, асобымі знакамі мецілі тыя кавалкі ці часткі цела, якія хацелі б купіць паасобна, у адзіночку, альбо з кім-небудзь склаўшыся,калі не хапала грошай. Ахвяры з неверагоднай для белага чалавека пакорлівасцю прымалі свой лёс.
    Было невыносна горача,жамяра раскашавала па мне і выядала вочы. Нянавісць да лупавокіх аматараў чалавечыны межавала ўва мне з адчаем. Я хацеў толькі аднаго: каб зберагчы хоць частку сіл,і,калі мяне ўрэшце развяжуць, дорага прадаць сваё жыццё. Толькі потым, пасля тлумачэння Жака Дэліза, я зразумеў, чаму мяне не адправілі адразу на пожаг да іх правадыра: я не адкрыў ім сваё імя, хаця па некалькі разоў за гадзіну яны падыходзілі і праз мясцовага талмача пыталіся ў мяне,ці ўспомніў я яго. Пэўна,яны вырашылі, што я забыўся на яго ад атруты і павінен абавязкова ўспомніцьД тады кушы — мой чэрап — набудзе яшчэ і ману — жыццёвую сілу ў гаршку ў хіжыне якога-небудзь іх военачальніка.
    Дык вось: лёс мой быў бы прадвызначаны, каб нешматлікая экспедыцыя Жака Дэліза,што якраз трымала шлях праз тыя месцы і абсалютна выпадкова сутык-
    нулася з такой экзатычнай на цяперашні час з’явай,як нявольніцкі рынак. Хаця кіраўніку і ўдзельнікам экспедыцыі, бадай, гэта было не ў навіну.
    Дэліз,вядома,не могадбіць мяне з дапамогай сілы ці зброі,ён увогуле не ўмешваўся ў справы мясцовых плямён — інакш ён не здолеў бы працягваць свой шлях,і таму ён зрабіў адзінае,што мог— выкупіў такога ж белагу.як і сам.толькі трапіўшага ў бяду”.