• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Ён чыркнуў сярнічку — полымя ўспыхнула і пажадліва накінулася на сухое дрэва. Небышынец вярнуўся ў залу.лінуў з бутэлькі на крэслы і на сцэну,зноў выцягнуў сярнічку і падпаліў. Стала добра бачна, дрэва занялося,ззаду ў бары ужо трашчала.потым адтуль глуха выбухнула і пацягнула жарам — пэўна, загарэўся спірт, здагадаўся ён.
    Небышынец сеў у першы рад і пачаў глядзець.як гарыць сцэна і белы кушаль экрана. Былы кінамеханік кінуў непатрэбную ўжо бутэльку, і яна з грукатам пакацілася па падлозе. Адразу ён нібы ачуняў,падхапіўся і зноў праз пусты дзвярны праём прабег у майстэрню. Ззаду ўжо раўло.
    Небышынец саўгануў руку ў кішэню па ключ, каб адчыніць дзверы і выскачыць на вуліцу, але раптам яго нібы ўдарыла токам. Ключа не было. Ліхаманкава праверыў кішэні. Ён з усёй сілы таргануў ручку — дзверы былі замкнёныя ім самім. Замок адчыняў толькі ключ, гэта ён разумеў дакладна. Разбіць акно? Ён кінуўся да акна і спыніўся.ухапіўшыся за рашотку, ірвануў яе,але дарэмна.
    Дзе ж ключ?Куды ён паклаў яго?На падлогу.на падаконне,у кішэні.пакінуў у бары?
    Ён памкнуўся назад,але ў зале ўжо было суцэльнае вогнішча,дым хвалямі плыў адтуль у цесны пакойчык майстэрні. Небышынец на некалькі секунд быццам здранцвеў, яго кінула ў жар, а рукі затрэсліся. Ключ! Куды ён дзеў ключ?
    Ён зноў замітусіўся, абрушваючы долу дошкі, афішы, рэкламныя шчыты, зноў ліхаманкава абшарыў кішэні.з усяе сілы затрос дзверы — дарэмна. Абабітыя бляхай — ніяк не выб'еш. Дым ужо запаўняў яму рот, лёгкія. У грудзях хрыпела.
    Полымя буяла. Гарачыя яго языкі лізнулі яму ногі, рукі,апяклі скуру на галаве.
    Ключ. Ён апантана шукаў ключ, поўзаў на карачках.мацаў рукамі кішэні,у кутах,у смецці.
    ... I вось ён быццам знайшоў яго.лёгка, з першага разу трапіў ім у замок.дзверы расчыніліся і ён выйшаў на паветра.
    На вуліцы быў дзень, свяціла сонца, ён здзівіўся — прайшло ж зусім мала часу. Але здзіўленне неяк хутка растала, растварылася, яму было вельмі горача, сонца пякло ўсё мацней,ён спяшаўся,каб хутчэй трапіць у якую зацень і там адпачыць. I тут ён убачыў у небе чорную пляму,мо тую самую,пра якую даведаўся з газеты,і пра якую,пэўна,стагоддзі назад прадказваў празорца. Пляма гусцела,павялічвалася ў памерах і ўрэшце закрыла крылом яго і ўсё навокал.
    Амерыка
    Сонца павольна знікла за ахутанай смогам рысай далягляду.і адразу горад трапіў у пяшчотныя абдымкі ночы. Летняя спёка быццам адступіла ў пыльныя кроны рэдкіх клёнаў і распасцёрлася над асфальтам. Тамсям запаліліся ўцалелыя вулічныя ліхтары. Раптам паменела машын, і горад, нібы стомленая за доўгі напружаны дзень гіганцкая жывая істота,сцішыў дыханне і пачаў рыхтавацца да кароткага сну.
    Брама турмы марудна рассунулася.і спецфургон аператыўнай групы “Сава” паволі закаціўся ў асветлены штучным святлом двор.зрабіў разварот.мінуў яшчэ адну браму і спыніўся ўсутыч ля ўваходу ў асобны блок.
    3 кабіны вылез шыракаплечы, гадоў трыццаці пяці чалавек у звычайнай клятчатай тэнісцы, накінуў пінжак,зашпіліў гузікі,выцягнуў з кішэні чорную трыкатажную маску-панчоху з проразямі і нацягнуў на круглую, коратка стрыжаную галаву. Адначасова адчыніліся дзверы кузава і адтуль скочылі на асфальт яшчэ двое плячыстых і рослых у цывільным,ужо ў масках і з кароткімі, дэсантнага варыянта, “калашнікавымі” ў руках.
    — Гатовы? — спытаў чалавек у тэнісцы, націснуў кнопку над маленькім акенцам на сцяне і дадаў: — Здайце ражкі Сіпуху.
    — Так точна, старшой, — бадзёра згадзіўся адзін з узброеных.аддзяліў магазін з патронамі.забраў такі ж у сябра і аддаў іх вадзіцелю па мянушцы Сіпуха.
    Так.гэта была мянушка. Аператыўная група “Сава”, створаная ў сярэдзіне дзевяностых.налічвала пяць чалавек і падпарадкоўвалася непасрэдна Міністэрству ўнутраных спраў. Такіх груп было некалькі, кожная дзейнічала толькі на сваёй тэрыторыі. Усе пяцёра дзеля сакрэтнасці насілі кодавыя прозвішчы, якія з пэўным гумарам даў ім нехта з кіраўніцтва, зазірнуўшы ў даведнік па птушках. Галоўным групы быў Пугач, потым ішлі адпаведна яго намеснік Сыч, Дамавы, Барадач, Сіпуха. Прозвішчы-мянушкі з класа “савіных” спачатку выклікалі астракізм, але потым кпіньі паміж аператыўнікамі групы зніклі.і з усім гэтым звыкліся.
    Старшой.ён жа Сыч,усміхнуўся:
    — Давай,савінае племя.дзейнічаем!
    Акенца, між тым, расчынілася і ў ім узнік азызлы твар дзяжурнага прапаршчыка. Ён прыняў у Сыча паперы, праз хвіліну дзверы паехалі ўбок, і ўсе трое ўвайшлі ў залітае святлом дзяжурнае памяшканне асобнага блока.
    Хаця аператыўнікі перыядычна з'яўляліся тут і раней.усе прысутныя: некалькі сяржантаў і афіцэр адразу прымоўклі і падцягнуліся,быццам у іх гарачае і сырое памяшканне ўварваўся халодны паўночны вецер. Можа гэтаму спрыяла новаўвядзенне — маскі-панчохі, а можа — спрадвечная насцярожанасць, калі бачылі выканаўцаў прысуду.
    — Афармляцца будзем?— Сыч прынюхаўся,— ну і духата ў вас!
    — Анягож,— пацвердзіў дзяжурны капітан.які сядзеў за сталом. — Турэмшчыка я і на вуліцы вызначу — па паху.
    — Каторы?— спытаў Сыч,разглядаючы табло з экранамі дзесяці манітораў, па якіх вялося назіранне за смяротнікамі.
    Капітан тыцнуў пальцам у верхні рад.
    — А вось і ён, Ваня Калдзянкоў. Адсвістаўся, значыць, галубок. Забірайце. Чым іх менш,тым паветра свяжэй.
    — Адзінае, за што я яму аддаю належнае, — пачаў аператыўнік па мянушчы Сыч, чыркнуўшы ручкай на падсунутым лісце,— дык за тое.што пакуль ніводнага памілавання не падпісаў. Хоць нам гэта работа далёка не ў кайф.
    — Каму — яму? — машынальна пацікавіўся дзяжурны капітан і зразумеў: — А-а, а толку? Межы ж разбураныя. Гуляй-поле. Вось і гуляюць тут, у нас, ваўчары. 3 іх вось усіх — сем “залётных”.
    Другі праз проразі маскі абвёў халодным і цупкім позіркам шэрых вачэй экраны манітораў. Большасць прысуджаных ці спала, ці рабіла толькі выгляд. Адзін сядзеў, ашчаперыўшы рукамі галаву. Двое нервова хадзілі па сваіх камерах ад сцяны да сцяны. Яшчэ адзін яўна ананіраваў. Іван Калдзянкоў стаяў ля дзвярнога “вочка” і чуйна.як жывёла,да нечага прыслухоўваўся.
    — Прадчувае, зэчара, — сказаў капітан. — Тэлепатыя...
    Крокі ўзброеных гумавымі палкамі сяржантаў і выканаўцаў прысуду гулка ўпячаталіся ў раптоўную цішыню калідора. 3 адной камеры данеслася выццё, але адразу спынілася.
    Асуджаны Іван Калдзякоў, малады зэк гадоў пад трыццаць.ужо сядзеў у куце,проста на цэментнай падлозе, уціснуўшыся як мага далей ад праёму дзвярэй і дзіка глядзеў на тых.хто ўвайшоў. Яго стрыжаная галава здавалася ненатуральна малой. Твар быў цёмны, скуласты, з чорнымі вачыма. Уся яго істота хвалямі выпраменьвала жах.
    — Устаць! — загадаў сяржант.
    Сыч выцягнуў з кішэні пінжака наручнікі і аддаў сяржантам. Дзяжурныя спрытна заламалі асуджанаму рукі за спіну.
    — Збірайся, русачок, — зрабіў крок наперад аператыўнік па мянушцы Барадач (гэта была ўжо яго работа) і падсумаваў:
    — Усё тваё на табе,тапачкі на нагах,бранзалецікі, праўда, нашы, але, мы іх з цябе потым здымем. Ну, хутка!
    — Куды? — адразу асмяглымі, пачарнелымі губамі выдыхнуў зняволены і дадаў з надзеяй: — У агульную пераводзяць?В натуры,куды мяне,на экспертызу?
    — У Амерыку паедзеш,— рагатнуў Дамавы. — Даставім сёння ж.
    “Амерыкай”, дарэчы, на жаргоне называлася “кропка выканання” — месца, куды дастаўлялі асуджаных на смерць.
    — Вы што, сукі? — раптам віскліва закрычаў зэк Іван Калдзянкоў. — Ай,прабачце,вырвалася,грамадзяне начальнікі... He хачу я нікуды,не пайду!
    Дзяжурны сяржант моўчкі ўзмахнуў гумавай палкай. Галава асуджанага тарганулася ад удару. На некалькі секунд ён змоўк,але закрычаў зноў:
    — Біце,ну біце! А-а-а,мянты паганыя!
    — Забірайце! — прыспешыў Сыч. — Ноч кароткая. I не папсуйце яму пысу,а то пракурор назад скіруе — на лячэнне.
    Абмяклага Калдзянкова пацягнулі па калідоры да выхаду. 3 камер данеслася выццё.
    У кузаве спецфургона асуджанага ўціснулі ў “кутнік” — стальную абрашочаную загародку, дзе ён мог толькі стаяць. Замок зашчоўкнуўся. Дамавы і Барадач сцягнулі маскі і паселі на сядзенні. Святло дзвюх лямпачак са столі асвятляла іх худыя,з рэзкімі рысамі, твары. Ля тых запыленых ліхтарыкаў, абпальваючы крыльцы, сутаргава білася начніца. Сыч, ужо таксама без маскі.сядзеў у кабіне. Сіпуха — вадзіцель, вярнуў магазіны з патронамі, уключыў запальванне і спецаўтазак марудна крануўся з месца.
    — Цыгарэту дайце! — данеслася з “кутніка”. — Куды мы едзем,га?Што вы маўчыце,змеі!
    — Ціха ты,поц,— сказаў Барадач. — Што,не дайшло куды?І папярэджваю: уробішся ці сапсуеш паветра — мы цябе так выканаем, што паўгадзіны падыхаць будзеш.
    — А гэта балюча? Скажыце праўду, балюча? — хіснуўся ў іх бок збялелым тварам прысуджаны.
    — Хутка даведаешся,— буркнуў Дамавы.
    — Гарэлкі дайце, дайце цыгарэту! — зноў завішчэў Калдзянкоў і пачаў біцца галавой аб рашотку. — Выпіць чаго дайце!
    — Бягу за “Амарэта”,— сказаў Дамавы. — Спяшаюся...
    — Памачыся і выпі, — параіў Барадач! — Ты большага і не варты,мяшанец.
    •к *
    Магчыма, Ваню Калдзянкова доўга б яшчэ не здолелі вылічыць,каб не яго нявіннае адхіленне накшталт “палявання на гуся”. “Паляваць на гуся” — гэта значыць рабаваць п'янага бездапаможнага рабацягу. У аднаго такога,папярэдне збіўшы,Ваня і выцягнуў з кішэняў зарплату. Узялі яго тады выпадкова і трымалі ў турме ў агульнай камеры. Гэта была,дарэчы,яго другая “ходка”, ранейшая — па дзвесце першым артыкуле. Неўзабаве малады следчы выклікаў яго на допыт, дзе Ваня расказаў быццам усё начыстую: што прыехаў сюды,на захад,аж з астраханскага краю,да знаёмай жанчыны,што жыве ў яе каля года,што так — спакусіўся на лёгкую здабычу.бо нідзе не працуе,і не мае грошай, пэўна нячысцік падбухторыў, віну прызнае і гатоў несці пакаранне. Ваня падпісаў пратаколы допыту і вярнуўся ў камеру. Але малады следчы нешта западозрыў: надта лёгка браў на сябе “гуся” залётны “гастралёр”, ды зыходзіла ад яго нейкая пагрозлівая і злая энергія. Тут і цюкнула ў галаву маладому юрысту,які яшчэ не паспеў затлуміць сабе мазгі шэрагам спраў, заўчасным курэннем і алкаголем,дзікая на першы погляд думка: Ваніна аблічча нагадвала фотаробат маньяка, а на тым маньяку вісела некалькі незвычайна жорсткіх забойстваў дзяцей з адначасовым іх згвалтаваннем. Малады юрыст сутыкаўся ўжо з самым дном крымінальнага свету. Ён ведаў,што толькі ў Мінску — каля васьмісот патэнцыяльных дзіцячых маньякаў, кожны з якіх можа “прачнуцца” ў любы момант.