Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
...Праз дваццаць хвілін спецфургон прыпаркаваўся ля шэрай масіўнай пабудовы. Труп выцягнулі з кузава і панеслі на насілках усярэдзіну.
Двое ў меру п'яных служак ужо завіхаліся ля печы.
— Прывет,цемрашалы!— рагатнуў Барадач. — А вось і мы,рэдка ды метка. — Вы ў курсе нашай справы?
— Ага. Зноў неапазнаны?
— Так. Няшчасны выпадак. Родных няма. Вось паперы.
Брэзентавы скрутак пасунуўся ў агонь.
Яшчэ праз некалькі хвілін спецаўтафургон выехаў на асфальт і пакаціў у напрамку да горада. Кіламетраў праз пяць Сыч сказаў:
— Тармазі.
Яны заўсёды спыняліся тут,ля невялічкай дзялянкі лесу.буйна зарослай зелянінай.
Сыч выцігнуў з “бардачка” пляшку, шклянку і вылез з кабіны.
Світала. Першыя промні святла рахмана пацягнуліся з-за гарызонту на ўсходзе — там узыходзіла сонца. Птушкі пераклікаліся ў ранішняй цішы. Зямля выпраменьвала назапашанае за дзень цяпло.
Бразнула шкло. Гарэлка палілася ў шклянку. Сыч сказаў:
— А рукі памылі?Ай-яй-яй...
Усе,акрамя Сіпухі,па чарзе выпілі.
— Табе тваю долю закаркаваць?— спытаў яго Дамавы. — 3 жонкай падзеліш,ха-ха.
— Ды што тут у вас піць,у мяне дома ёсць.
— Ну,а цяпер пакурым і — расход,— сказаў Сыч.
— Па дамах. Совы днём спяць.так ці не?
Шэры, нязграбны спецаўтазак марудна набраў хуткасць і пакаціў у напрамку да горада.
Птушка Квезал і Месяц
Яшчэ як Гаспадар пачаў будаваць дом,птушка Квезал часам садзілася дзе-небудзь непадалёку, звычайна на высахлае дрэва.і назірала. Яна пралічвала Гаспадара: што ён любіць,ці мае схільнасці,каго паважае,увогуле.які ён і чаго варты.
Надышоў неспакойны час: вакол мегаполіса ўзнікалі шматлікія гарады-спадарожнікі, пасёлкі, проста калоніі лецішчаў, усыпаных збудаваннямі, падобнымі на тое,якое ўзводзіў Гаспадар,— з вежамі і вежкамі, a то і без іх, калі-нікалі зусім безгустоўных, і птушка Квезал нервавалася, бо прадчувала змены ў горшы бок. ПІто рухала гэтымі людзьмі? Пэўна, не толькі сіндром непакою,хвароба,якую ўжо зафіксавалі неўролагі — калі ўвесь час хочацца хадзіць,бегаць,а ў целе дэфіцыт жалеза?Пэўна,не. He толькі.
Асабліва высокімі і багатымі рабілі свае дамы наркадзялкі: зусім новыя,што з'явіліся ў гэтых месцах у апошнія часы,і нашчадкі тых прыхадняў.якія аселі тут у пасляваенны час (а ваявалі тут амаль заўсёды), і ўчэпіста трымаліся за гэтую зямлю да цяперашніх перамен,што нечакана надалі ім магчымасці найлепшага спрыяння. Гаспадар быў з тутэйшых, не займаўся ні рызыкоўным бізнесам,ні наркатойД дом пабудаваў звычайны, двухпавярховы, без аніякіх адхіленняў у стылі барока. Як толькі будаўніцтва скончылася, Гаспадар перавёз у дом сям'ю: жонку,
дачку і сына. Дачцэ было пятнаццаць гадоў, а сыну ўсяго толькі дзесяць.
Прайшоў нейкі час. Паколькі Гаспадар не прыняў ніякіх ахоўных мер,на дваццаць дзевяты дзень Месяца ў доме пасяліўся Злыдзень. Ен прабраўся ў жытло адразу пасля таго.як Месяц поўнасцю ўвайшоў у цень,і выбраў сабе месца ў адным з пакояў,дзе і стаў жыць. Вядома,ні Гаспадар,ні яго жонка не заўважалі Злыдня: візуальна для ўсіх іх той быў нябачны. Толькі птушка Квезал адразу ўгледзела навасёла-невідзімку і закрычала,уклаўшы ў свой крык усю нянавісць.пагарду і страх.
— Ка-ра-і-ка-ра!
Злыдзень таксама адчуў і распазнаў свайго ворага. Але ён быў упэўнены,што Гаспадар ніколі не даведаецца пра што крычыць птушка Квезал.і таму працягваў сваё жыццё так,як яму хацелася.
Першае, што ён неадкладна здзейсніў — было выкачванне энергіі са спячых. Нябачны,ён з вечара прыходзіў у спальны пакой і, змяніўшы сваю сутнасць да эфірнага стану,пралазіў у заснулых і забіраў частку іх сілы.
— Нешта я дрэнна спала,— гаварыла жонка Гаспадара. — Нічога, адпачну днём,пасля абеду.
— Тата,галава баліць,— часам скардзілася і дачка.
— Ка-ра-і-ка-ра! — крычала птушка Квезал, але яе не разумелі.
Перад захадам сонца птушка Квезал змушана была пакідаць ужо ледзь асветленую чырванеючым на даляглядзе свяцілам вольную прастору і адлятаць у гняздо, каб перажыць чарговы наступ цемры і аднавіць у кароткім сне сілы.
Тым часам Злыдзень назапасіў столькі энергіі,што аднойчы ўхапіў з зямлі камень і шпурнуў у птушку. Паколькі злыдні не могуць спудлаваць, камень трапіў птушцы Квезал ў бок,і толькі цуд уратаваў яе ад таго, каб не зламалася махавая костка крыла. 3 таго выпадку птушка Квезал стала больш асцярожнай.
Між тым, Злыдзень трывала ўладкаваўся ў жытле
Гаспадара.паступова ўваходзячы ва ўсе справы і нават незаўважна, на сваю карысць змяняючы іх натуральную хаду. Часта ён падыходзіў да самага вялікага люстэрка ў доме і разглядаў у ім сябе: вочы чорныя, сківіцы высунутыя наперад,але выгляду ад гэтага надаецца своеасаблівы імпэт.тулава кароткае.лоб нізкі і зарослы густымі чорнымі валасамі, якія, калі зачасаць іх назад, увільготніўшы крэмам гаспадыні, пачыналі зіхатліва і брутальна блішчэць, адцяняючы жоўтую, быццам моцна загарэлую скуру на твары. Задаволены аглядам, Злыдзень швэндаўся па доме і шчыкаў дзяцей. Жонка Гаспадара хадзіла сонная, пасля абеду калі-нікалі клалася адпачыць.а птушка Квезал крычала:
— Ка-ра-і-ка-ра!
I жонка Гаспадара скардзілася таму:
— Гэтая птушка на дрэве насупраць так крычыць, што будзіць мяне і не дае потым заснуць. Прагані яе.
— Лепш я спілю дрэва,— пасля роздуму казаў Гаспадар. — Усё роўна яно сухое. Ці прыдумаю яшчэ штонебудзь.
Злыдзень,крадучыся,выходзіў з дому на падворак і шукаў які камень. Тады птушка Квезал узмахвала крыламі, узнімалася ў паветра і адлятала як мага далей. Але вярталася і зноў крычала:
— Ка-ра-і-ка-ра!
— Не.гэта немагчыма,— стагнала Гаспадыня і хапалася за галаву. — Яна так крычыць.а ў мяне мігрэнь!
Між тым.Злыдзень раз-пораз меў тэлепатычную сувязь са злыднямі больш вышэйшага за яго рангу і мэтанакіравана прасіў іх прыслаць яму напарніка ці напарніцу. Лепш напарніцу. У чым сэнс яго існавання? — пытаўся ён у сваіх сюзерэнаў. — Увогуле — што рабіць?
Задача ў тым,— узгадалі яму,— каб заваяваць тых, хто навокал яго, знутры. У яго выпадку — гэта значыць,па-першае,ажаніцца на дачцэ Гаспадара і,па-другое.чакаць. Хіба чакаць у абставінах варожасці — не прэрагатыва моцных?— спыталі ў яго.
Злыдзень склаў асабісты план дзеянняў і неўзабаве матэрыялізаваўся ў абліччы чорнавалосага, з жоўтай скурай маладзёна.залатой фіксай у роце і апранутага ў шаўковую белую кашулю і чорныя шаўковыя нагавіцы, жоўтыя, вастраносыя боты і аксамітавую камізэльку. Пальцы яго рук упрыгожвалі два залатыя пярсцёнкі-пячаткі.
Непаўналетняя Гаспадарова дачка сустрэлася з незнаёмцам каля дома і, уражаная яго знешнім выглядам,размаўляла з ім,пасля чаго,усхваляваная,доўга не магла заснуць,бо экзатычны хлопец прызначыў ёй сустрэчу. Яны сустрэліся некалькі разоў,і праз нейкі час вырашылі згуляць вяселле,бо Злыдзень прывёў іншых злыдняў, якія назваліся бацькамі жаніха, і ўсе разам хутка сасваталі дзяўчыну. Толькі Гаспадароў сын неўзлюбіў жаніха і ўсяляк даваў гэта зразумець яму і ўсім хатнім. Прыкладна ў гэты час Гаспадар зрабіў сіло з жылкі і замацаваў яго на сухім дрэве, дзе садзілася птушка Квезал.
& & &
Цяпер варта зрабіць невялічкае адступленне, каб у агульных рысах коратка расказаць пра знешні выгляд птушкі Квезал. Як сцвярджае даведнік, Квезал (Pharomachrus mocino) — адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў атрада трагонаў, і адзін з самых таямнічых прадстаўнікоў свайго віду. Гэта вялікая, больш за метр у даўжыню істота, ярка зялёнай, з металічным адценнем афарбоўкай, вялікімі крыламі, сіне-блакітнай спінай і жыватом малінавага колеру. На галаве пер'е стварае прыгожы хахол. Як і ўсе трагоны.птушка Квезал мае сваё кубло дзе-небудзь у лесе. У няволі не жыве.
* & &
Працягваючы наш аповед, адзначым, што птушка Квезал трапіла ў сіло якраз напярэдадні вяселля. Пасаджаная гвалтам у клетку,яна,настальгуючы,пачала разважаць над тым,як гэта магло здарыцца.што яна —
мудрая і абачлівая, здолела так схібіць, што ў выніку згубіла самае каштоўнае — асабістую волю. Так,меркавала яна.злыдняў усё большае,але ці не ўсё роўна.хто будзе далей весці рэй у гэтых мясцінах?Ёсць жа яшчэ і іншыя — Зямля вялікая.а калі тут зробіцца непамысна, яна перабярэцца на Месяц. Птушка Квезал часта ўяўляла сабе (звычайна, пакрыўджаная кімсьці, ці якімісьці абставінамі ў цяжкія для яе існавання часы), як яна пераселіцца на зямны спадарожнік.дзе заўсёды рады мудрым, спакойным і працавітым. Але пакуль што замест гэтага — клетка і помста Злыдня, а што будзе помста,і самая жорсткая, птушка Квезал больш не сумнявалася. Перадусім Злыдзень ужо наведаўся да яе з цыгарэтай, пускаў дым у вочы і прыпаліў лапу (птушка Квезал стрывала,нават не крыкнула) і пайшоў (яго паклікалі),паабяцаўшы прьіходзіць штодня і няспынна яе катаваць.
Усведамленне сваёй трагічнай памылкі пасяліла ў птушцы Квезал вялікую тугу. Раздумваючы пра дэкартаўскую канцэпцыю свабоды абыякавасці.птушка Квезал не знаходзіла, тым не менш, дастаткова важкіх высноў, каб апраўдаць свой неразумны выпадак. Птушка Квезал доўга меркавала пра тое,ці трэба ўвогуле дапамагаць слабым?Хіба,дапамагаючы ім, мы не знясільваем тым самым сябе і ўсіх моцных,і тыя,у сваю чаргу,становяцца слабымі.і такім чынам гінуць?Раздумваючы,паводле Лукіяна,аб праблемах, напрыклад, рэінкарнацыі, птушка Квезал вырашыла, што апошняя яе ступень — камень — верагодна якраз і з'яўляецца дамінантай чалавека. Хіба не ператворыцца з часам усё чалавецтва ў суцэльныя кучы камянёў і каменьчыкаў, а Зямлёй авалодаюць Злыдні.і будуць кідаць.дзеля шкоды ці забавы,гэтым каменнем у птушак?..
*
Між тым.вяселле набірала моц. Сталы стаялі проста перад домам на паплаўцы. За імі сядзелі шматлікія запрошаныя.у асноўным злыдні.а таксама бацькі нявес-
ты (Гаспадар з жонкай) і запрошаныя з іх боку, сяброўкі нявесты і сябры жаніха.
Птушка Квезал бачыла.як шчодрае ўжыванне алкаголю і скокі ўрэшце прывялі да агульнай эйфарыі. 3 намерам падпоены Гаспадар заснуў на кароткі час прама за сталом,чым якраз і скарысталіся злыдні,бо павялі таксама ап'янелую яго жонку ў глыбіню саду,за альтанку. Праз паўгадзіны яна вярнулася адтуль расхрыстаная і з блукаючай, разгубленай усмешкай на вуснах. Потым туды ж злыдні пачалі цягаць па чарзе сябровак нявесты.а Злыдзень пацягнуў у хату саму нявесту,на паўдарозе перастрэты,праўда,малалетнім сынам Гаспадара,які распачаў з ім бойку,але ж хіба ён могдаць рады Злыдню?