Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Пэўна, яе і многіх іншых папярэдзілі, што ён можа зайсці ў краму ці неяк інакш звярнуцца да людзей. A яны — людзі?Скажы мне,лес,яны ўсе — людзі?
Сонца сляпіла яму вочы,але цела было халоднае,ён адчуваў гэты холад. To зямля цягнула яго да сябе. Што ж, ён стане зямлёй, і тое здарыцца, пэўна, ужо хутка. Але я не хачу, падумаў ён,ляжаць так яшчэ ноч і яшчэ дзень — мухі ператвораць чаканне ў суцэльнае пекла. А ноччу вы спіце.мухі?
Мужчына намацаў рукаятку рэвальвера і марудна, амаль пяшчотна сціснуў на ёй пальцы. Указальны лёг на курок. Ён прыўзняў рулю і двойчы націснуў. Стрэлы амаль аглушылі яго, цела ўздрыгнула, і ён адразу страціў прытомнасць, але хутка ачуняў. Больпі страляць ён не будзе.бо ў барабане засталіся толькі два патроны.Чаму ж яны не ідуць, чаму ніхто не ідзе, каб скончыць усё гэта?
У грудзях у яго зноў запалала вогнішча. Чаму не ідзе дождж?Ён бы хоць і не напаіў яго,але,напэўна,прагнаў бы мух. А ноччу яны паляцяць у свае сховішчы ці застануцца поўзаць па ім і адкладваць яйкі?
Сонца паступова скочвалася да небакраю, і цень упаў яму на твар. Па-ранейшаму навокал было пуста,і лес ціха шумеў пра сваё. Пра што вы размаўляеце,дрэвы?Кажуць,што ўсе расліны разумныя і трымаюць сувязь між сабой і што яны прадстаўнікі высокаразвітай фітацывілізацыі. Кім вы лічыце мяне,расліны?
Урэшце,усе мы становімся раслінамі,хаця не — гноем для іх,гэта больш дакладна. Вы прымеце мяне як гной.дрэвы?
Мужчына пачаў павольна падцягваць рэвальвер: спачатку да грудзей, потым да галавы. Урэшце руля ўперлася яму ў скроню. I тады ён удыхнуў як мага больш паветра і націснуў на курок.
...Праз суткі на целе ўжо кішэлі чэрві.а яшчэ праз нейкі час на пах прыйшла пацучыха. Яна была брухатая і зрабіла гняздо проста ў трупе, разлічыўшы, што ежы ёй і патомству хопіць надоўга.
Усе малпы любяць бананы
У пакоі стаялі: два ложкі (адзін меншы), канапа, стол і крэсла. Загрувашчаная ўсялякім хламам вітальня па баках раздвойвалася на кухню і прыбіральню. Вокны выходзілі на захад.і ў іх амаль не трапляла сонечнае святло. Хіба што ў другой палове дня.
Ішла якраз другая палова.
“He хадзі на вуліцу”,— сказала жанчына.
Хлопчык — неахайна апрануты, з бляклымі, бясколернымі валасамі на дэфармаванай галаве, няўцямна, зацята і касавура зірнуў на яе цёмнымі.неспакойнымі вачыма.
“Чаму?— спытаў ён незадаволена. — Я хачу!”
“ Адыдзі ад дзвярэй”.
“Я хачу гуляць”,— настойваў хлопчык.
“Толькі не зараз.потым...”
“Калі гэта — потым?”
Замест адказу маладая жанчына нервова зацягнула фіранкі на двух вокнах,якія выходзілі ў двор.а потым асцярожна зірнула ўніз. Паверх быў пяты. На двары некалькі падлеткаў вяла бегалі за мячом. Амаль усе яны былі цёмныя і жукаватыя. Непаголены мужчына ў спартыўным трыко нёс на выбіўку брудны дыванок. Бомж рыўся ў сметніку. Дзяўчаты на лаўцы прагна палілі,гучна мацюкаючыся.
Жанчына адышла ад акна і лягла на канапу. У яе быў вялікі рот і амаль што гожы.але заўважна абцяжараны пажадлівасцю твар.
Сукенка задралася, агаліўшы сцёгны.
“Памаўчы!”
“Хачу есці,а потым гуляць! На вуліцы. Хачу бананаў”.
Жанчына мяккім каціным рухам адкінула з ілба пасму цёмных валасоў.
“Ты занадта ўпарты. Як твой увішны бацька. Калі будзеш такім,то,як і ён,апынешся ў турме”.
“Хачу ў турму”,— прамармытаў хлопчык.
Жанчына недачула. Яна шукала цыгарэты.
“Што ты мармычаш?Ты ж ведаеш,што я гэтага не люблю...”
“Ты маніш,— узвар'яваўся хлопчык. — У двары кажуць,што яму ў турме лепш,чым тут,з табой...”
“Ах ты.падкалоднік..,— незалюбіла жанчына. Твар яе адразу стаў непрыгожы і набыў зласлівыя рысы. — Маленькі юрод...”
“Я не юрод!” — няўпэўнена сказаў хлопчык.
“А ты высветлі гэта ў люстэрку! Яно табе ўсё скажа! Малпа!”
Замест адказу хлопчык нядобра зірнуў на яе і зноў нешта замармытаў, але так ціха, што яна не разабрала слоў.
Пошукі працягваліся. Цыгарэты быццам праваліліся.
“Ты ўвесь час дома,а святло не ўключаеш. А паесці дасі?Хачу банан!”
“Ш-ш-ш-ш-ш, — сказала жанчына і прыслухалася. — Памаўчы крыху”.
“Выпусці мяне. Там гуляюць у мяч”.
“Потым, пацярпі”,— яна шукала пачак. Там яшчэ павінны ляжаць пара-тройка цыгарэт.
“Ты баішся?” — раптам спытаў хлопчык.
“He”.
“Тады чаму мы хаваемся?”
“Так трэба”.
“На двары казалі — ты блядзь. Я чуў. А ты — блядзь?”
Жанчына рыўком узнялася з канапы.пасунулася да хлопчыка і ўдарыла таго па вуху, ад чаго адразу раз'юшылася і пачала моўчкі біць па чым трапляла.
Хлопчык з цяжкасцю выкруціўся з яе рук. Абодва задыхаліся. Жанчына села на канапу і раптам убачыла пад сталом пачак з цыгарэтамі. Яна дацягнулася да яго,выняла цыгарэту і запаліла. Малы.між тым.упаў на зэдлік і пачаў разгойдвацца ўзад-уперад, мармычучы напаўголасу. Жанчына не зрэагавала, але слых яе абвастрыўся. Аднойчы, прыкладна ў такой жа сітуацыі, яна неяк прыслухалася да яго мармытання і вылавіла некалькі дзіўных фраз. Яна тады не дала веры і вырашыла,што проста недачула ці зразумела штосьці не так.
Жанчына і зараз выцягнула шыю, каб лепш чуць, але гукі на лесвіцы адразу адцягнулі яе ўвагу. Крокі. Усё вышэй.
“He варушыся...”,— сказала яна сыну.
Крокі за дзвярыма набліжаліся. Потым сціхлі. Бомкнуў званок.і абодва знерухомелі ў раптоўным прыступе страху. Страх перадаецца.
“Ш-ш-ш-ш-ш,— зноў прашаптала жанчына хлопчыку. — Маўчы...”
Званок яшчэ бомкнуў і пачаў звінець бесперапынна. Потым стала ціха.
Паўза.
Абодва сцішыліся,амаль не дыхаючы.
“Адчыні!” — прагучала з-за дзвярэй.
Голас быў жаночы.
Маўчанне.
Жанчына зрабіла знакі хлопчыку, каб той сядзеў ціха.
“Адчыні!” — зноў прагучаў голас. — Я ж ведаю,што ты дома і ўсё чуеш. Ну,я прашу цябе.адчыні!”
Паўза.
Дзверы раптам задрыжэлі ад дробных,настойлівых удараў.
“Адчыні, адчыні, адчыні!”
Жанчына ў пакоі злёгку пабляднела. Хлопчык заціх,нібы скамянеў.
“Адчыні! Я прашу цябе. Ну, не вымушай мяне чакаць,я гэтага не стрываю.ты ж ведаеш!”
У пакоі абодва замерлі на сваіх месцах. Страх нібы згусцеў у паветры і задушлівым воблакам абвалок іх целы.
“Я прынесла табе кветкі! I выпіць ёсць! Усё,што трэба. Адчыні,чуеш?Я ведаю,што ты дома. Так,ведаю,не муч мяне...”
“Ціха, не варушыся, — зноў прашаптала жанчына хлопчыку. — Маўчы...”
“Я і мальцу твайму на падарунак прынесла. Эй,малец! Пагуляеш пару гадзінак, а я табе аддзячу! Чуеш, піянер? Адчыніце! Усё роўна я не сыйду,так што лепш вам адчыніць, дурыкі!”
“Падарунак! — раптам занерваваўся хлопчык. — Ты чула?Яна казала пра падарунак!”
“Ціха,прашу цябе,— выдыхнула жанчына. — Яна пойдзе. Пагрукае і пойдзе”...
“Чаму ты яе не пускаеш?Мо,яна прынесла бананаў!”
“He хачу. Лепш два п'яныя мужыкі,чым яна адна. Ты не разумееш. Маўчы”.
“Хачу бананаў! Хачу падарунак!”
“ПІ-ш-ш-ш-ш...”
“Хачу!”
У дзверы зноў загрукалі.
Паўза.
Раптам хлопчык сарваўся з зэдліка і кінуўся да дзвярэй. Маці паімкнулася перахапіць яго,але не здолела.
Дзверы расчыніліся, потым зачыніліся.
У вітальні стаяла рослая жанчына з кветкамі ў руках. У яе былі рэзкія рысы твару і на кутніх зубах каронкі з простага металу. Яна ўсміхалася шырокай усмешкай.
“He чакалі?— прывязліва спытала госця з прыхаванай і злой іроніяй. — Чаму так доўга не адчынялі?Ну, прывет!”
“Падарунак,— напомніў ёй хлопчык. — Ты абяцала падарунак!”
“Госпадзі,— сказала яго маці,— гэта ж трэба так зацыкліцца. He прасі ніколі!”
Гаспадыня кватэры,вымавіўшы гэтыя словы,устала з канапы і зноў нервова запаліла. Пусты пачак яна кінула на стол. Адначасова яна зірнула ў твар госці — і нібы іскра прабегла паміж імі. Абедзве сцішана дыхалі. Вочы іх сустрэліся.
Паўза.
“Дзе падарунак?” — амаль крыкнуў хлопчык.
“А я з понтам,піянер,— зноў усміхнулася госця. — 3 сабой няма.але...”
Яна паклала кветкі,дастала з сумачкі грошы і дала хлопчыку.
“Ідзі купі сабе сам. Што хочаш”.
Хлопчык таропка выхапіў у яе з рукі паперкі. На далоні госці на кароткі міг ён убачыў сінюю наколку. Чытаць хлопчык не ўмеў. Ён паспеў яшчэ кінуць позірк і ў сумачку незнаёмкі. Але там, акрамя бутэлькі,быццам нічога не было.
“Колькі бананаў я здолею купіць на гэтыя грошы? — спытаў ён. — Ты чуеш?”
“Мяркую.шмат. Вось і купі сабе іх сам,— усміхнулася госця. — Што,не фурычыш?”
Яна ўжо лёгкім рухам піхала яго да дзвярэй.
“Ідзі...”
Хлопчык выйшаў. Дзверы за ім зачыніліся. Сціснуўшы ў кулаку грошы,ён спусціўся ўніз.
На двары гулялі ў мяч.
‘Тэй ты, станавіся побач”, — прапанавалі яму. Але ён адмовіўся. За домам, на вуліцы, як ён ведаў, грувасціліся некалькі кіёскаў гандляроў. Ён скіраваў туды. Грошы. У яго былі грошы. Маці яму амаль ніколі не давала іх. Хіба калі загадвала схадзіць па хлеб. A ён любіў бананы. I ён не любіў маці. Так. Ніколі. Ён купіць бананаў. Шмат бананаў.
Хлопчык таропка прайшоў праз двор і апынуўся на вуліцы. Ля кіёскаў ён спыніўся. Вочы яго разбягаліся,
разглядаючы мноства каляровых этыкетак. Прахожыя спыняліся,куплялі і елі бананы.
Праз пару гадзін, пацяжэлы ад з'едзенага, ён вяртаўся дамоў. Смуродны ліфт звыкла павёз яго на пяты паверх. Парыпвалі тросы і блокі. Хлопчык намацаў на шыі шнурок ад чаравікаў. На ім вісеў ключ. Ліфт спыніўся. Ён выйшаў і перад дзвярыма прыслухаўся. Там,у кватэры.было ціха. Ён уставіў ключ у адтуліну замка і павярнуў яго.потым зайшоў.
Нюх у яго заўсёды быў абвостраны. Тытунь. Парфума. Рэзкі пах парфумы і жаночага цела. Ён ціха прайшоў праз вітальню і зазірнуў у залу. Нешта было не так. Ён насцярожыўся,як звераня.
Целы. Два голыя жаночыя целы. Жанчыны спалі абняўшыся. Стаяла пустая бутэлька на століку і дзве шклянкі. Парфума і тытунь. Ён задыхаўся. Нейкі час ён стаяў нерухома і глядзеў. Страх. Ён адчуў яшчэ і страх. А яшчэ пакутлівы сорам і пагарду. I яшчэ нянавісць. Варожасць да гэтага свету скаланула яго. Адступаючы.ён пасунуўся назад.
Кухня. Газавая пліта. Прыбіральня. Там яго званітавала. Ён з'еў каля дваццаці бананаў. Зноў газавая пліта.
Ён прыпыніўся ля яе і павярнуў адну гарэлку. Газ пайшоў у паветра,ён адчуў яго пах і лёгкае шыпенне. Хлопчык адкруціў другую гарэлку,трэцюю і апошнюю, чацвёртую. Потым адступіў да дзвярэй, выйшаў у пад’езд і старанна зачыніў за сабой дзверы.
Ён доўга сядзеў на пустым ужо двары і назіраў за вокнамі сваёй кватэры. Там было цёмна. Аніякага руху,ціха.
“Цяпер яго возьмуць у турму,— думаў ён. — I няхай яму кажуць, што там дрэнна — гэта не так. Бо горш, чым тут, няма нідзе ў свеце. I калі кажуць, што людзі добрыя і паважаюць адзін аднаго і любяць дзяцей — гэта таксама звычайная мана. Усё на свеце — мана”.