Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Зрэдку на яго маршруце сустракаліся знаёмыя з Ta­ro гарадка.дзе ён нарадзіўся і адкуль знік.але ён навучыўся іх пазбягаць.дый часу прайшло шмат. Гаварыць яму з імі не было патрэбы,яны даўно існавалі ў розных вымярэннях. Дый пра што гаварыць? Пра тое, як ім жывецца ў іх с...м горадзе, адкуль усе.хто хоць чагонебудзь варты,уцякаюць,а застаюцца толькі зусім бездапаможныя ды тыя самыя хітрыя ёлупні,якія групуюцца там па адных ім вядомых прыкметах?
Той-сёй з іх марыць пра заробкі на заходнім напрамку, пра тое, каб нават уладкавацца там і яшчэ больш — застацца назаўсёды. Але гэта марныя спадзяванні,як марна спадзявацца на тое,напрыклад,што цябе мінуюць хваробы.ці старасць.ці здрадніцтва, ці яшчэ што. Хіба не ездзілі яны да тых жа “паноў” за Бугі не ўпэўніліся на асабістай скуры, што большасць з іх зусім не добразычлівыя анёлы.а тыя ж самыя хітрыя дурні са зласлівымі тварыкамі гаспадаркоў і жывёльнай пагардай да тых, хто хоць часова, а трапіў пад іх уладу.
Ён часта ўяўляў сабе.як сустрэне тых трох — тых, хто, па сутнасці, адабраў у яго не грошы, а лепшы ў жыцці час,надзею,спадзяванні,пачуццё годнасці. Неяк ён нават вырашыў, што спаткаў іх, але калі падсеў бліжэй, зразумеў, што памыліўся. Ён працягваў шукаць,але аднойчы.седзячы ў напаўпустым вагоне з рэштай газет у сумцы,ён,па звычцы.пачаў аднаўляць у памяці абліччы ўсіх трох і ...сумеўся. Ну,што тыя ску-
ластыя твары — зараз такіх поўна; што, урэшце, татуіроўка на далоні — і такіх цяпер хапае,кожны другі “распісаны”. I ён раптам з жахам адчуў — ён стаў забываць іх. I тады ён спужаўся.
...Ён спужаўся ў сне. У вагоне было шумна ад крыкаў, мужчына якраз задрамаў, і калі ачуняў ад кароткага і неглыбокага сну,убачыў,што крычаць і лаюцца цыганы,і яшчэ дзяўчына.па выгляду шлюха.а дзе яны ўвайшлі ў вагон,ён не бачыў. Ён міжволі прыслухаўся і зразумеў,што дзяўчына — наркаманка і просіць даць ёй “дозу”, а грошы яна, вядома, аддасць ім пасля, што “машына”,гэта значыць асабісты шпрыц.у яе заўсёды пры сабе.што ёй вельмі блага і трэба хутчэй,нават зараз, “шырануцца”.
Цыганы былі маладыя,нахабныя, добра.але без густу “прыкінутыя”,іх таксама было трое: ён даўно заўважыў,што яны амаль ніколі не ходзяць і не ездзяць па адным. Нават пакапаўся ў памяці.каб прыпомніць такі выпадак,і не знайшоў. He было для яго адкрыццём і тое,што дзяўчына просіць у іх наркату,бо спытайце нават у іх с...м горадзе, там, дзе ён раней жыў, любога таксіста: куды той возіць вечарам маладых дзевак, і той адкажа — у мікрараён, туды, дзе жывуць панаехаўшыя з Расеі цыганы, якія і гандлююць цяпер наркотыкамі,папярэдне прывучыўшы да іх такіх вось с...х шлюх. I яму іх,тых шлюх,не шкада.няхай прападуць усе пропадам, усіх не выратуеш, бо дурнота даўно правіць тут баль і яе не пераможаш.
Між тым цыганы разваліліся на сядзеннях, адзін закінуў ногі на процілеглае, і пачалі гаварыць між сабой па-свойму,выкрыкваючы асобныя словыД яшчэ енчыла тая шлюха — усё гэта раптам пачало нерваваць яго. Іх крыкі станавіліся ўсё болып гучнымі,у яго закалола ў скронях. Ён хацеў устаць і перайсці ў іншы вагон.але яны раптам змоўкліД ён застаўся.
Мужчына задрамаў, але шум пачаўся нанава. Дзяўчына зноў пачала прасіцьД адзін з цыганоў — лупаты, у доўгім, да пятак, плашчы і белым шаліку, нахіліўся да яе твару і раптам прапанаваў:
— А ты адпрацуй. Адразу і разлічымся, — ён ужо расшпільваў шырынку.
— Ды ты што, звар'яцеў?— заенчыла дзяўчына. — Я так не магу,не — ты вар'ят.
— Хіба ты так не рабіла?Якая табе розніца,дзе і як? Адзін француз сказаў: цяпер жанчыны кахаюць не сэрцам,а галавой. Вось і ты палюбі мяне галавой...
Абодва яго хаўруснікі зарагаталі.
— Што,так вось сорамна?'— ціснуў на дзяўчыну лупаты. — А ты газетай засланіся. Зараз мы яе купім. Унь і разносчык сядзіць.
I крыкнуў праз праход.звяртаючыся ўжо да мужчыны:
— Гэй ты,прынясі газету! Усё роўна якую!
Мужчына не варухнуўся. У скроні яму грукала кроў.твар яго скамянеў.
Лупаты падняўся са свайго месца, выцягнуў з кішэні плашча банкноту і пайшоў да яго.
Цягнік імчаў, бразгала ад вібрацыі верхняя паліца, за вокнамі гусцела цемра.
— Рэшты не трэба. Давай газету.
— He прадаецца, — мужчына змахнуў грошы на падлогу.
Лупаты зірнуў яму ў вочы і марудна,задам,адышоў да хаўруснікаў. Яны перакінуліся некалькімі словамі пасвойму.раптам падхапіліся і ўсе ўтрох пайшлі на яго. I тады мужчына саўгануў рукой пад куртку.і выцягнуты на волю наган цьмяна бліснуў у святле плафонаў.
Яны адразу спыніліся, але самы малады з іх, у жоўтай скураной куртцы,які ішоў ззаду, закрычаў:
— Ды не бойсь.гэта ў яго не сапраўдны!
I тут мужчына ўстаў ім насустрач, ускінуў руку са зброяй,і тры стрэлы.без паўзы,адзін за другім узарвалі вагон.
. ..Хутка развіднела. Лес ажыў і напоўніўся галасамі птушак і мяккім шолахам маладога лісця ў вершалінах дрэў.
Мужчына ішоў па вузкай дарозе ў выбраным ім напрамку. Ён стаміўся.бо не спаў ноч.але не гэта непа-
коіла яго. Мапа — вось што яму трэба,думаў ён,а яшчэ другая вопратка і потым — спадарожная машына ў бок мяжы. Лепш да ўкраінскай. Ён згубіцца там,сярод іншых,ідзе ўжо лета, на дарогах поўна бадзяг, уладкуецца куды на сельгасработы ці,наадварот,застанецца ў якім вялікім горадзе.не ўсё яшчэ так дрэнна. Мужчына абшукаў кішэні курткі і нагавіцаў. Грошай, у асноўным ад продажу газет у той дзень,было няшмат,але на хлеб і спадарожную хопіць.
Цяпер трэба зайсці ў якую вясковую краму і купіць хлеба. Усё роўна ён мусіць вылезці калі-небудзь з гэтага лесу — тут ужо нічога не зробіш. Лес станавіўся ўсё больш рэдкі,дарога ўсё шырэйшая.і мужчына разумеў, што хутка выйдзе да якога жытла. Ён зірнуў на гадзіннік і вырашыў адпачыць, бо крамы адчыняцца яшчэ не хутка. Мужчына збочыў на ўзгорак і прысеў пад сасной, спінай да дрэва. “Дай мне частку сваіх сіл, дрэва, — папрасіў ён у думках, — бо наперадзе ў мяне зноў дальняя дарога, і за мной ужо ідуць, каб адабраць апошняе,што ў мяне засталося: мой наган і маё жыццё”.
Раптам ён задрамаў, нават не задрамаў, а быццам праваліўся ў забыццё. Сон быў кароткі і цяжкі. Мужчыну снілася будоўля: вецер працінаў яго на вышыні.рыштаванні пахістваліся пад нагамі, а ён адну за адной клаў цагліны. Раствор — цэгла, цэгла — раствор. Ён прачнуўся і застагнаў,бо цела здранцвела, было золка і холадна, выпала раса, і ногі яго ў красоўках прамоклі. Мужчына зірнуў на гадзіннік і падняўся.
Праз нейкія паўгадзіны ён ужо выйшаў ці то да пасёлка.ці то да вёскі. Мужчына не рызыкаваў спытаць у рэдкіх сустрэчных.дзе знаходзіцца крама,меркаваў,што ўсе крамы звычайна ў цэнтры.і ён пайшоў па вуліцы да цэнтра,які вызначыў па двух,больш высокіх за іншыя, у два ці тры паверхі будынках.
Крама якраз займала першы паверх аднаго з гэтых будынкаў,яна адчынілася а восьмай гадзіне раніцы.ён прачытаў пра гэта на шыльдзе, а было ўжо каля дзесяці. Мужчына зайшоў у дзверы і спыніўся ля прылаўка. Людзей было зусім мала. Мужчына ўбачыў бля-
шанкі кансерваў,хлеб і стаў у чаргу. Ён папрасіў у прадаўшчыцы — мажнай жанчыны гадоў сарака з ружовага колеру бародаўкай ля носа — хлеба,некалькі бляшанак кансерваў і мінеральнай вады.
Прадаўшчыца прынесла хлеб, кансервы, і мужчына дадаў:
— I торбачку якую.
— Хіба вы ішлі ў магазін без торбы?— раптам спытала прадаўшчыца і ўважліва зірнула на яго. — А вада?Вы не тутэйшы?У нас ніхто гэтую ваду не п'е,у мяне ўсяго адна скрыня,бярыце што больш моцнае.
— Угаварылі. Бутэльку віна.
— Зараз. Я толькі на хвіліну на склад.
Жанчына зайшла ў бакоўку і прычыніла за сабой дзверы,але ён не звярнуў на тое ўвагі. Неўзабаве прадаўшчыца выйшла. У руцэ ў яе была бутэлька віна. Яна палічыла грошы, збілася, пачала нанава, рукі ў яе нервова соўгаліся.і тут ён нібы ачуняў, заспяшаўся і сказаў ёй, што рэшту можна пакінуць сабе, і таропка выйшаў з крамы.
Мужчына ў думках аблаяў сябе за страту пільнасці, хаця, можа, яму і падалося, і шпарка пакрочыў па вуліцы назад, да лесу. Пласцікавы пакет у руцэ быў поўны. Ён хацеў збочыць у які завулак.а не ісці па гэтай бясконцай вуліцы — да лесу яшчэ было парадкам, але прымусіў сябе рухацца нармальна і не пераходзіць на бег. Да рэдкіх соснаў, што раслі на ўскрайку, было ўжо метраў трыста,калі за спінай ён пачуў гук матора, а потым віск тармазных калодак.азірнуўся і — пабег, бо з міліцэйскага “ўазіка” ўжо выскоквалі міліцыянеры ў камуфляжнай форме. Адзін з іх закрычаў: “Стой!”
Мужчына кінуў ужо непатрэбны пакет і паскорыў бег. Ззаду ён пачуў стрэл,потым другі,а потым загрукаў “калашнікаў”,у правы бок ля грудзей яму ўдарыла,стала раптам горача,і ён упаў. Мужчына праляжаў так некалькі секунд, але ўскочыў на ногі і кінуўся да бліжэйшых дрэў,і лес схаваў яго. Ён адразу ўзяў убок, там былі кусты,раслі трава і мох,потым зноў памяняў
напрамак, ззаду спачатку чуліся галасы і трэск сухіх галінак пад нагамі тых, хто яго праследаваў, а потым яны згубілі яго.не чулі,а сабакі ў іх не было.
...Сабака павінен вывесці іх да яго. Ну.няўжо ў іх няма сабакі?Чакаць не мае сэнсу.бо цяпер для яго ўжо нічога не мае сэнсу. Толькі адно, апошняе. Дык няхай яны прыйдуць хутчэй — тыя с...я міліцыянеры.ён жа кінуў сумку і пакет.няўжо так цяжка ўзяць яго след і прыйсці сюды, на гэтую палянку, і забіць яго? Прыйдзіце і забіце — ён і адышоў у лес усяго якіх кіламетраў пяць — восем, не больш. Хіба так цяжка знайсці яго? Забіце, бо ён ляжыць ужо другія суткі, і мухі адкладаюць яму на твар яйкі лічынак.
Мужчына скасіў вачыма і ўбачыў.як ізумрудна-зялёныя насякомыя рухаюцца па яго шчоках, руках і грудзях. Мухі лезлі яму ў вочы,нахабна абляпілі твар, і ён нават не мог сагнаць іх. Навошта вы так мучыце мяне, мухі?
Мужчына застагнаў і паспрабаваў паварушыць пальцамі рук. Боль адразу працяў яго. Левая рука ўжо не слухалася.затое пальцы правай звыкла намацалі рукаятку рэвальвера. Хутчэй бы яны прыйшлі. Ен націсне на курок, яны пачнуць страляць у адказ і заб'юць яго. Цікава.кім яны яго лічаць: пэўна,небяспечным злачынцам, маньякам, які проста так забівае людзей? А кім яго лічыць тая шлюха-наркаманка? A яго былая нявеста,якая,пэўна,вырашыла,што ён з'ехаў назаўсёды і падмануў яе? А яго бацькі.якім ён не паказваўся на вочы ўжо два гады? А тая прадаўшчыца, якая пазваніла з падсобкі ў міліцыю ці ў сельсавет?