Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Яму.Міхасю Скакуну,таксама не шанцавала ў апошні час. Хаця.думаў ён,яго становішча было непараўнальна лепшае, чым, напрыклад, у небаракі Пётры. У Міхася доўга і пакутліва хварэла малая дачка,і,каб знайсці грошы на лекі.ён мусіў часова заняцца перавозкай грузаў па найму: ахоўнікам фірма быццам добра плаціла. На дарозе яны вымушаны былі днямі адбівацца ад нападу каўказцаў,але ў яго быў пасля гэтага толькі няўдалы пералом ключыцы ды закранутае куляй плячо. Праз месяц ён выйдзе адсюль здаровы,толькі вось прыдзецца зарабляць “бабкі” з самага пачатку. I ў іншым месцы. A гэта ўжо праблема,бо ён хоць і позна,але ўцяміў,што чалавека-чаўнака.якім ён аказаўся.калі-небудзь усё роўна падставяць. I вось падставілі.
Уражаны сустрэчай са сваім былым калегам па інстытуце, а ён закончыў юрыдычны факультэт прыкладна ў адзін год з Пётрам, які вучыўся на філалагічным, Міхась Скакун доўга ляжаў у сваёй палаце на вузкім і цесным салдацкім ложку. Да вечара ён заўсёды не ведаў чым заняцца. Ён задрамаў, але нудзіла плячо і назалялі жамяра і мухі. Тады ён пайшоў і адшукаў пакой,дзе паклалі Пётру.
У пакоі было яшчэ каля дзесяці хворых. Яны займаліся кожны сваім: хто чытаў,хто слухаў транзістар, размаўляў,а хто проста спаў. Было вельмі горача.у паветры стаяў пах дыму, лекаў.ёду і старых бінтоў.
Пётра напаўляжаў на бруднай падушцы каля расчыненага акна і глядзеў кудысьці ў адну яму бачную кропку. 3 кустоў пад акном аднастайна паўтарала
сваю песню берасцянка. Хворы заўважыў наведвальніка і кіўнуў на зэдлік побач.
— Абязручаў я,— проста сказаў Пётра. — Рыхтуюся да фінішу. Хутка памру. Але я гатовы, стары. He мінеш жа неяк такой адметнай падзеі. Лепш сустрэць яе годна і без асаблівага шкадавання. Так?
Міхась адкрыў рот,каб сказаць нешта суцяшальнае, але прамаўчаў.
— Анёл-ахоўнік пакінуў мяне, вось у чым справа. Мне і знак быў шэсць гадоў назад.
— Які знак?— наструніўся Міхась. — Нешта не ўязджаю.
— Мы размаўлялі,і ён папярэдзіў мяне. Сказаў.што пакідае назаўсёды.
Міхась зірнуў на яйкападобную белую, як крэйда, Пётраву галаву і злавіў яго позірк: той глядзеў бясхітрасна і шчыра,і Міхасю Скакуну.які раптам усё зразумеў,стала няёмка.бо гэта ён шэсць гадоў назад разыграў Пётру з анёлам.
У той час па выпадковай пратэкцыі Міхась Скакун уладкаваўся на працу на тэлефон даверу службы міласэрнасці. Грошы яму плацілі зусім невялікія,але справа была новая, нязвыклая — тады такія тэлефоны ўвайшлі ў моду ва ўсіх гарадах. Зменшчыкам падрабляў на паўстаўкі ўрач,і яны дзяжурылі па чарзе. У маленькай каморцы,якую выдзелілі таварыству Чырвонага Крыжа,ён вёў размовы з адзінокімі жанчынамі.патэнцыяльнымі самазабойцамі,інвалідамі,псіхічна хворымі, звычайнымі хуліганамі і рознымі няўдачнікамі. 3 тымі, хто не дасягнуў мэты і атрымаў паразу.
У адно з такіх дзяжурстваў да яго зайшоў непрыкметны чарнявы малады чалавек у акуратным шэрым плашчы, шэрым касцюме і з папкай у руках. Ён спачатку прыкінуўся прасцяком, потым даў зразумець, што ён птушка больш высокага палёту, паслухаў колькі хвілін,як Міхась Скакун працуе,і выклаў карты. Хутка высветлілася, што адпаведныя органы зацікавіліся тэлефонам даверу, гэта ж была гарачая кропка,анягож. I Міхась зразумеў.што тут яму больш не працаваць — не дадуць.бо гэтаму жукаватаму кар-
цела зрабіць яго стукачом.а ён ведаў: абстукачаны — што “апушчаны” ў зоне. Адзін капыл.
А яшчэ праз тыдзень, калі ён ўжо дапрацоўваў на службе апошнія дні,у пакойчык,незалежна ўскінуўшы падбародак, увайшла высокая, прыгожая брунетка са светла-шэрымі вачыма, гадоў дваццаці пяці не больш. Гэта была, як ён пазнаў, Насця, колішняя Пётрава каханка. Міхась ведаў яе па інтэрнату.
Тады, у мінулым, пры ўсім сваім класічным абліччы прыгажуні, Насця была бяскрыўдная і добрая да наіўнасці і не адмаўляла з гэтай нагоды амаль нікому, бо ўсіх шкадавала. Калі не хапала дзяўчат, яна “дзялілася” і на дваіх,і ніхто яе за тое не ўшчуваў і не абгаворваў,бо ведаў: няма за тым ні распусты.ні карысталюбства.
Потым з'явіўся Пётра, і Насця перамянілася — насіла яму паесці, мыла і прасавала кашулі, не адыходзіла ад яго ні на крок,з лёгкасцю перайшла на родную мову, бо Пётра наўмысна не размаўляў па-расейску,і ўсе зразумелі — тут іншае. Так у іх і цягнулася, пакуль не адбылося размеркаванне і Пётру як вальнадумца ціхенька скіравалі да ўсходніх межаў. Насця за ім не паехала.
Пазней Міхась Скакун здагадаўся: праз сваю беларускасць Пётра, пэўна, і ў футбольную каманду не трапіў — такіх неахвотна выпускалі за мяжу. Колькі гадоў перадусім, успомніў ён, на факультэце, дзе вучыўся Пётра, быццам існавала нейкая дэсідэнцкая нацдэмаўская плынь, усё гэта, вядома, было не надта сур'ёзна.але вёў ужо свае гульні “кум” — новы,трэці памочнік дэкана, якога прыслалі “адтуль”, “з канторы”,— Пётра выклікаў у яго чамусьці асаблівую цікавасць.
Насця прывіталася,села ў крэсла,запаліла і сказала:
— Хачу пабачыць Пётру. Вы ж сябрукаліся, быццам. Ты павінен ведаць, дзе ён. A то канцоў, блін, не знайду. Падзяліся адрасам.
Міхась Скакун задумліва агледзеў яе — ён не часта бачыў такіх прыгожых жанчын, а ён жа памятаў яе
сціпла апранутай студэнтачкай.што прыехала вучыцца ў сталіцу аднекуль з маленькага пасёлка.
— Шукала б сама.
— А калі мне нельга?Я была адшукала, але ён паспеў ужо адтуль з'ехаць.
— Твае праблемы.
Насця павагалася.рэзкім рухам патушыла цыгарэту і сказала:
— Тдбе можна верыць. Дык вось яму, дурненькаму, справу хочуць наматаць. Быццам ад таго.чым ён там займаецца,існуе пагроза нацыяналізму. Ха-ха! Паўсюдна ў іх,блін,пагрозы. Дурдом! Хто — сам здагадваешся. Няхай прыедзе, я ўсё яму растлумачу, кахала ўсёткі яго.дурня.
— Ты што ў “кантору” ўладкавалася? — здзівіўся Міхась. — Туды жанчын бяруць?
— Анягож. I псеўда далі: Мата Хары,ха-ха!
— А то тут да мяне таксама днямі прыходзіў адзін, — заўважыў Міхась. — Жукаваты такі,з папкай.
— Ну гэтага я штодня бачу, — бесклапотна сказала Насця. — Ён жа мой муж. Таму сюды і прывяла дарожка. Святая справа — старых сяброў падтрымаць.
— Здымаю шляпу, ■— сказаў пасля паўзы Міхась і, злёгку ашаломлены.спытаў:
— А не баішся?
— Я ж кахала Петрыка.як ты не зразумееш?— нібы малому, даводзіла яму Насця. — Але ж ён апантаны. Ну, мяркуй сам, мне варта было ехаць на сяло ў школу?Што я мала аддала той правінцыі?3 дзесяці гадоў на ферму дапамагаць бегала. А бацькі? Апусціцца, хадзіць у сукенцы з плямамі ад супу? Чакаць дзесяць гадоў цеснага пакойчыка з дзецьмі на руках?Так хоць нешта маю. Ды ён так,мужык як мужык.ну проста работа такая... Дый не баюся я такіх. Ім жа разводзіцца нельга: як развод — з работы ў каршэнь.
— I твой што табе свае службовыя сакрэты даводзіць?— пацікавіўся здзіўлены пачутым Міхась.
— Трымай кішэню.ды на чорта мне яго сакрэты,—
сказала Насця. Я ж не глухая,вушы маю. A то паперы неяк дадому прыпёр. Я і зазірнула.
— Ну і каму Пётра пагражае тымі песнямі ды гісторыямі, якія ў старых бабулек запісвае? — спытаў Міхась з сарказмам.
— Я і кажу — вар'ятня. Паведамі мне,калі,што яго тэлефон,я лабаранткай працую на факультэце. Так,абы стаж працоўны ішоў.
— А я вось звальняюся,— сказаў Міхась. — Дарэмна твой Пронін сюды занырнуў.
— А ты пашлі яго на тры літары,— сказала Насця.
Міхась Скакун у роздуме разглядаў жанчыну, якая сядзела перад ім у крэсле і паліла. Нягледзячы ні на што асобныя людзі па-ранейшаму цікавілі яго. Прыцягненне аднаго чалавека да другога — тое,што завецца каханнем — хіба тут няма нейкай незразумелай яму таямніцы — меркаваў ён. — Але ж калі яно, каханне.разбураецца з часам,хіба не сведчыць гэта быццам пра часовую яго запраграміраванасць.пасля якой наступае звычайны збой, альбо, можа, яно само і ёсць збой у якой-небудзь праграме?3араз,— вырашыў ён,— знайду нататнік і дам ёй тэлефон апошняга месцазнаходжання Пётры. Адшукае.
Але тут яго думкі перапыніліся.бо тэлефанаваў чарговы пацярпеўшы паразу.і ён звыкла пачаў сваю працу — гэта значыць суцяшаць і надаваць упэўненасць, каб незнаёмы яму суразмоўца здолеў на нейкі час аказаць супраціў сілам жыцця. Так, сілам жыцця, хіба той не разумее. Такія гутаркі звычайна адчувальна вымотвалі,нібы яго жыццёвая энергія па кіламетрах тонкага тэлефоннага дроту перакачвалася ў нейкую бяздонную пустэчу. “Вампірызм”, — казаў яму ўрач, яго зменшчык.але ён у гэта не верыў.
Калі ён урэшце паклаў слухаўку, Насці ў пакоі не было.
Праз дзень Міхась звольніўся са службы міласэрнасці,а напаследак,нападпітку,успомніў і пазваніў Пётру. Гаварыў ён праз складзеную ў колькі разоў насоўку: чамусьці Міхасю не хацелася, каб той пазнаў
яго голас. Дый тэлефон.меркаваў ён,пэўна ўжо слухаюць.
& & *
Цяпер Міхась вырашыў расказаць Пётру пра ўсё, але перадумаў,і зноў прамаўчаў. Замест гэтага спытаў:
— Мо я што зраблю для цябе зараз ці, — ён павагаўся,— потым?
Але Пётра зразумеў.
— Нічога не варта,стары,— усміхнуўся ён. — Потым ужо няма.
Як заўважыў Міхась,у яго не хапала некалькіх зубоў.
Яны яшчэ крыху пагаварылі пра сваякоў,пра тое,што стаіць небывалая спёка, а потым прыйшла медсястра і стала рабіць Пётру ўкол. Міхась развітаўся і пайшоў. Напаследак Пётра сунуў яму ў рукі тонкую кніжку-брашурку. To былі сабраныя ім мясцовыя паданні ды легенды.выдадзеныя невялічкім накладам у пачатку вясны.
На другі дзень пасля сняданка Міхась зайшоў у ардынатарскую і праз некалькі хвілін дазваніўся да Насці. Яна хоць і працавала ўжо ў іншым месцы,але адшукалася хутка.
— Пётра прыехаў,— сказаў ёй Міхась. — Ты ж хацела калісьці яго бачыць. Запішы адрас: Скарыны.сто дзесяць,дзвесце дзевяць.
Гэта быў адрас іх клінікі.а ў палаце нумар дзвесце дзевяць ляжаў Пётра.
Міхась Скакун не стаў чакаць адказу і паклаў слухаўку. Высокі,з даўно няголеным худым тварам,у кароткай піжаме — доўгія рукі напалову выторкваліся з рукавоў, адна была на зашмальцаванай павязцы, — ён нейкі час туляўся па калідоры,а потым,урэшце,пайшоў у сваю палату.
Калі і як на другі дзень да Пётры прарвалася Насця, Міхась не бачыў. Ён заспеў толькі, як яе выводзілі, лепш сказаць цягнулі з палаты. Шыкоўна апранутая Насця,памажнеўшая,але ўсё такая ж прыгожая,білася ў руках медсясцёр і крычала.як простая вясковая кабета.калі тую напаткае бяда.