• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Ён глядзеў на вокны. За кожным з іх былі людзі. I ўсе рабілі брыдкае, ненавідзелі, хлусілі і баяліся адзін аднаго.
    I ён пачаў разгойдвацца і звыкла мармытаць сваё. Як ён вырасце і будзе іх забіваць. Кожнага, хто прымусіць яго калі-небудзь спазнаць страх, хто зманіць яму хоць у самым дробным. I як яму добра і ўтульна будзе там — у турме. Там.урэшце, даюць бананы?
    Цемра ўжо агортвала яго. Яна была казытліва-жорсткая ад шуму вялікага горада,які ніколі не спаў. Hi раніцай,ні днём.ні ноччу.
    А тыя,двое ў кватэры.спяць?
    Яго зноў пачало ванітаваць. Бананы. Ён з'еў іх зашмат.
    Уначы гучней бруяць фантаны
    А другой гадзіне ночы Пётра Вашкевіч прачнуўся, бо званіў тэлефон. Халодны веснавы дождж грукаў у падаконне. Пётра дацягнуўся рукой да століка і зняў слухаўку.
    Далёкі,глухі і незнаёмы голас перасцярог:
    — He кладзі трубку.
    I Пётра.яшчэ спрасонку, спытаў:
    — Ты хто?
    — Я,ну скажам.твой анёл-ахоўнік,— сказаў голас у слухаўцы.
    — Розыгрыш, — стомлена і раздражнёна буркнуў Пётра. — Я хачу спаць. Мог бы прапанаваць свой моўны сверб пакуль людзі ў ложак не кладуцца.
    — Прабач, раней не выпадала, — сказаў анёлахоўнік. — Ды ў мяне і зараз мала часу. Дарэмна не тэлефаную, бо маю асаблівую цікавасць. Менавіта зараз.
    — Добра,— раптам згадзіўся Пётра,быццам прымаючы ўжо гульню незнаёмца, — тады чаму ты не з'явіўся ўвачавідкі?
    — Нельга, — растлумачыў анёл-ахоўнік. — А хіба так не зручней? Да таго ж тэлефон — рэч дастаткова ірэальная.ці не так?Тэлевізар,камп'ютэр,мікралептонны кластэр,напрыклад. Тут недалёка і да мяне.
    — He даю веры,— сказаў Пётра. — Але калі табе не шкада грошай на міжгароднія размовы... Дарэчы,у цябе крылы?
    — Mary прыняць любое аблічча. I крылы,калі спатрэбяцца,я ж проста існасць.
    — Лухта, — пазяхнуў Пётра. — Ад чаго ты мяне ахоўваеш? Нападу ж аніякага няма. Тут у нас,праўда, мясцовыя мафіёзі, як усюды. Кусаюць, здараецца, ды адпіхваюць адзін аднаго.як парсюкі ля карыта. Дык я да таго карыта не прагну. Я інтраверт,разумееш?Хіба цагліна на голаў зваліцца?
    — He скажы, — засмяяўся голас у слухаўцы. — Лепш успомні,як дванаццаць гадоў назад,у каравуле... памятаеш?
    Пётра падумаў і прыгадаў вайсковае мінулае: як яны ахоўвалі склады з палівам у летнім лагеры пад Бабруйскам і неспадзявана звар'яцеў Саід — радавы з іх роты.увесь час ціхі,брудны з выгляду небарака-абборыш, ахвяра нейкага раённага ўсходняга ваенкамата. Саід па-сабачаму завыў,кінуўся да зброі і выпусціў па людзях амаль паўмагазіна. Ён забіў аднаго і параніў двух,кулі мінулі тады яго,Пётру.
    — Пра гэта я многім расказваў,— адзначыў Пётра.
    — Згода, — настойваў голас у слухаўцы. — Тады адкінь гадоў сем, уяві сабе восень і рыбацкую хатку ля возера. Ты чамусьці прачынаешся, нават да дзвярэй дапаўзаеш,а потым адчыняеш вокны,юшку. Праз чадны газ шмат хто да Абрама на піва патрапіў. Як казаў паэт: “усеўладна смерць,яна на варце і ў іпчасця час...”
    Пётра падумаў і вырашыў, піто пра гэты выпадак у старажоўцы, калі ён рана зачыніў юшку,бадай,нікому не гаварыў.
    — Карацей,— сказаў ён. — Што ты хочаш?Бо мне сумна,анёл ці хто ты там яшчэ.ад такіх размоў.
    — Развітацца. Я адыходжу.
    — Я павінен разлічыцца за клопат? — спытаў Пётра. — Пачаставаць шкляначкай крыві ці кавалачкам душы?
    — Блюзнерыш,— адзначыў анёл-ахоўнік. — Калі б ты мог прадбачыць будучыню...
    Пётра скінуў ногі з ложка і перасеў у крэсла.
    — Са мной нешта здарыцца непрыемнае? — пацікавіўся раптам ён. — Гавары,крылаты,не цягні. Ты ж павінен прадбачыць і будучыню.
    — Даведаешся ў свой час.
    — He мяці мяцеліцу. Досыць. Хто ты?
    — Цягнік адыходзіць раніцай. А ў сталіцы цябе сустрэне жанчына і ўсё раскажа. Ты будзеш у небяспецы. Як,згода?
    — Ага, ужо больш горача. 3 гэтага б і пачынаў, — сказаў Пётра. — Але мне няма да каго ехаць. Hi з кім там у апошні час не прыкурваю.
    — Інертнасць,— адказаў голас у слухаўцы. — Беларусы скрозь такія. Індзейцы Еўропы. Дзікуны.
    — Голас быццам знаёмы,— сказаў,вагаючыся,Пётра. — Прадстаўся.у рэшце рэшт.
    — Спяшайся. Жанчыны ў тваім выпадку адзін раз чакаюць. Гэта вельмі важна для цябе,дзівак.
    — Бадай.здагадваюся,— сказаў Пётра. — Я патрэбны зараз аднаму чалавеку,ну,няхай той жанчыне. Але ж мы даўно разышліся ў розныя бакі. Я не паеду.
    — Ну,не зусім такое.
    — Дык што, будзем гуляць у схованкі? — спытаў Пётра ўжо злуючыся.
    — Памнажаючы пазнанне — памнажаеш журбу. Ты б лепш збіраўся, дурань.
    — Слухай,мікралептонны кластэр.існасць ці як цябе,а ты б на маім месцы паехаў?— пацішэў крыху Пётра.
    — Прыгажосць усё-такі вялікая сіла, — уздыхнуў анёл-ахоўнік. — Я рызыкнуў бы.
    — Бывай, крылаты, — незадаволена ўздыхнуў Пётра. — I не перашкодзіла б,каб не званілі ўначы. Анёлы ці проста жартаўнікі.
    — Яшчэ адно, — сказаў голас. — He пакідай адчыненымі дзверы. Ноччу,напрыклад.
    Пётра выцягнуў з пачака цыгарэту і запаліў.
    — I каму я гэтак у апошні час спатрэбіўся? Хто ж такі да мяне завітае?— пацікавіўся ён. — Застрашваеш,крылаты?
    — Карнікі выбару,скажам так.
    — Ну.лепш бы якая дзеўка.месца хопіць.
    — Я стаміўся тлумачыць. Бывай і ты, — ахалодзіў яго анёл-ахоўнік.
    I на тым канцы паклалі слухаўку.
    За акном па-ранейшаму сек дробны дождж. Вулічны ліхтар хістаў у пакойчыку мёртвым прывідным святлом.
    Пётра адчыніў фортку і пачуў,як шуміць вецер ды ціха скуголіць у двары сабака.
    — “Закручаны”, — падумаў ён уголас. — Але зашмат пра мяне ведае. I пра жанчыну. Ну, сказаў бы ўадкрытую,якая патрэба,дык не,наганяе жаху. Але ж, як не бачыш страху,то і не страшна...
    Ён выкінуў недакурак у фортку і зноў лёг. “Я засынаю”,— падумаў ён і сапраўды хутка і моцна заснуў.
    & & *
    Гарадок, дзе ў апошні час спыніўся Пётра, быў маленькі,увесь у зеляніне дрэў,у кветках. Крамкі, кінатэатр, будынак выканкама з неад'емным Ільічом насупраць,царква ды яшчэ школа. Упоперак гарадок дзяліў на дзве амаль роўныя часткі асфальтавы бальшак.
    За апошнія тры гады Пётра Вашкевіч змяніў некалькі такіх гарадоў ці пасёлкаў і трывала асеў у правінцыі, шукаючы беларускасць. Ён збіраў паданні, легенды, песні, а каб зарабіць на жыццё, працаваў у школках, клубах ці наймаўся мастаком-афарміцелем — ён і маляваць мог збольшага тое-сёе.
    Яго не заўсёды прымалі за свайго,хаця хутка абвыкаліся з дзіваком,а вось дзеці любілі. Пётра часова пасяліўся тут у сваячкі,якая выйшла замуж і перайшла да мужа,а яго пакінула ў кватэры нібы за вартаўніка.
    У гарадку пакрысе болыпаў заняпад. Мясцовыя размаўлялі на “трасянцы”. Паблізу вяла пачыналася будаўніцтва камбіната па вытворчасці цэменту, і ў гара-
    док панаехала людзей здалёк.і не самых лепшых. Яны часта выпівалі, а вечарам хадзілі па вуліцах і надрыўна спявалі “Кацюшу”.
    Ён мог бы ўпікнуць мясцовых за мітуслівасць ды залішнюю рахманасць, за абыякавасць да свайго, за дробязнасць ды зайздрослівасць,за тое.што свету не бачылі за работай — яшчэ шмат за што. А калі ў адным панадворку ўбачыў першую галубятню ( а Пётра лічыў гэты занятак азіяцкім марнаваннем часу), то вырашыў, як скончыцца навучальны год,з'ехаць і адсюль. Ён бы з'ехаў і раней, але з Поўначы пачалося раптам нашэсце нейкіх якутаў, мардвінаў, нават пасяліўся па суседству хакас с хакаскай і хакасянятамі. Прыхадні, адпаведна пералазу ў законе атрымалі неўзабаве льготныя кааператыўныя кватэры і штодня бегалі ў райана, каб перавесці навучанне ў школе на расейскую мову. Як беларускі нацыяналіст, Пётра змагаўся з гэтым.як мог. А так гарадок быў зусім звычайны.
    ☆
    Той раніцай ён звыкла сабраўся,падкачаў колы ровара і выехаў на бальшак: так штодня звычайна дабіраўся да школы. Але не праехаў і кіламетра, як мусіў спыніцца, бо пачуў за спінай дзіўныя гукі, якія ўсё мацнелі.пакуль урэшце не ператварыліся ў выццё. Вылі аўтамабільныя сірэны. Потым, скаланаючы паветра, побач прамчала пажарная машына, за ёй другая, трэцяя, чацвёртая — ён са здзіўленнем налічыў не менш як дваццаць. За вузкімі зашклёнымі бойніцамі кабін ён убачыў нерухомыя прывідныя твары пажарнікаў у процівагазах.
    Праз суткі ноччу ў кватэру пазванілі. Пётра зірнуў у “вочка” — чамусьці неспадзявана ўспомнілася перасцярога таго дзівака-анёла, не адчыняць дзверы, але ў парозе стаяў сусед.яшчэ двое ў вайсковай форме,і Пётра адчыніў. Лейтэнант з ваенкамата, нават не пераступіўшы парог, даў яму распісацца і ўручыў позву на зборы.
    Праз два дні пасля марш-кідка ў некалькі дзесяткаў
    кіламетраў,ужо ў палявой армейскай форме,ён дапамагаў эвакуіраваць насельніцтва. Аўтобусы падагналі проста да пад'ездаў: старых выводзілі з дамоў пад рукі.дзяцей выносілі. Ніхто толкам нічога не ведаў і ніхто нават не супраціўляўся, вось што было дзіўна. Ірэальнасць таго.што адбывалася.успрымалася ім тут праз нейкі час,як норма. Чалавек да ўсяго прывыкае.
    Людзей перасялялі яшчэ некалькі дзён, але гэтага Пётра ўжо не бачыў, бо працаваў у самай апраметнай — яны пракладвалі тунель пад рэактарам, каб потым запампоўваць туды бетон.
    Верталётамі сюды тэрмінова перакінулі “краты” і грэйдэры, якія похапкам закупілі ў італьянцаў, а таксама японскія робаты-маніпулятары. Даводзілася не марудзячы,сходу засвойваць тэхніку,бо ні за якія грошы ніводны італьянец ці японец не палез бы ў гэты тунель нават простым інструктарам. Але яны абыходзіліся і самі.
    "к *
    Летам стаяла невыносная спёка. Наўкол гарэлі лясы, ад тарфянікаў на горад несла дымны вэлюм. Але штодня сонца, як нанятае, у гарачым мроіве павольна соўгалася па небе,якое,здаецца,назаўсёды пазбавілася ад аблокаў.
    Менавіта ў гэты час,у сталічнай клініцы,амаль што выпадкова Міхась Скакун і сутыкнуўся з былым калегам па інстытуце Пётрам Вашкевічам.
    Пётру везлі па калідоры ў калясцы. Ён быў зусім лысы,нават без броваў і веек. Міхась спачатку не пазнаў яго, але нечакана ўбачыў прывітальна ўзнятую руку. Адна нага ў Пётры была загіпсаваная, твар, і так рэзкі, птушыны, стаў яшчэ больш стончаны і худы і набыў ненатуральна бледны колер. Але вочы былі ранейшыя: пытлівыя, разумныя і без прытоенага страху смерці. Міхась Скакун нават падумаў.што цягавіты Пётра выцягне і зараз, але ў той жа дзень даведаўся пра тое.пра што амаль адразу здагадаўся і сам: жыць таму заставалася лічаныя дні. Завезлі Пё-
    тру сюды з пераломам нагі — крохкія косці ўжо не зрасталіся. А калісьці яны гулялі ў футбол у адной камандзе — за іх інстытут. Пётра быў выдатны паўабаронца: тэхнічны,вынослівы,кемлівы. Яму прапанавалі паспрабаваць вышэйшую лігу, нават запрасілі на трэніроўкі,але потым быццам перадумалі, нешта ў іх там наверсе не спрацавала. Пётра смяяўся,што знайшлі сякеру “пад лаўкай”,але надта не гараваў — ён быў захоплены ўжо іншым, больш вартым,як ён лічыў,чым спорт.