Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
— Ідзі да мяне. Дно чыстае,пясок. Цёпла. I камары не ўкусяць.
Ён падняўся з зямлі і пайшоў да яе,і вада прыняла і яго, мякка заказытала цела прахалодай, і дзяўчына сказала:
— Хутка мы не зможам сустракацца. Прыйдзе восень,а потым зіма. Я жыву з бацькам.з сястрой і братам,а ў цябе таксама нельга. Чаму ты такі бедны?Навошта я кахаю менавіта цябе?
Ён падумаў,ён думаў пра гэта і раней,і праз паўзу адказаў:
— Калі ты пачакаеш з год,то я зараблю,колькі трэ-
ба. Усяго толькі год. Больш я нічога не магу і нічога не прашу.
Дзяўчына замест адказу заплюшчыла вочы і пацягнулася вуснамі да яго,каб ён пацалаваў. Валасы яе,колеру саломы,былі мокрыя. Яна абняла яго пад вадой і ашчаперыла нагамі.
— Які ты худы,— сказала дзяўчына. — Зусім хлопчык. I чаму менавіта ты?Магла ж я выбраць каго іншага і не сустракацца з ім вось так,як з табой: за горадам,у полі,у лесе,ля ракі,у пад’ездах?
Замест адказу ён з прыхаванай злосцю прыпаў да яе вуснаў у доўгім пацалунку. Пацалунак гэты станавіўся ўсё больпі пажадлівым,і тады дзяўчына адарвалася ад яго і сказала:
— Занясі мяне цяпер назад. Ну.хутчэй...
Яна, вядома, згадзілася. Магчыма, такія абяцанні ў жанчын увогуле нічога не вартыя,але ён успрымаў усё сур'ёзна, два гады ўстрымання ў іх с...й арміі зрабілі яго такім, сентыментальным і ўлюблівым. Урэшце,ён увогуле быў такім. Тут якраз ішла поўным ходам іх с...я перабудова, і можна было зарабляць грошы, як здолееш.
Так, хто як здолее. Але ж не мог ён гарбаціць на якім з іх с...х заводаў,бо там цяпер і на хлеб часам не заробіш. He мог і “шалясцець” валютай ці гандляваць пракладкамі,бо гэта — не для яго. Ён доўга прыкідваў тады так і гэтак,і,як ні круці, атрымлівалася яму ўсё роўна далёкая дарога. Так ён і завербаваўся ў адну прыватную будаўнічую фірму ў іх дарагую і залатую сталіцу,як пелася раней у адной з іх с...х песень. Вось тут і пачаліся катаржныя работы,бо ён наняўся працаваць мулярам. Па дзесяць — дванаццаць гадзін у дзень,з раніцы да цямна,і ўсяго.як было сказана ў дамове,за пяцьсот “зялёных”,больш яны не абяцалі.дый і так на яго месца было зашмат жадаючых з вёсак.пасёлкаў ды такіх с...х гарадкоў, як той, дзе ён нарадзіўся: толькі выйдзі на плошчу і свісні — адразу набягуць. У яго ўсё было разлічана: не піць,не курыць, нават не праядаць лішняга. Чатырыста пяцьдзесят
кожны месяц ён павінен быў адкладаць. Але тут тыя сукі пачалі круціць і махляваць — што-што,а на гэта яны былі майстры ў іх с...й сталіцы. Замест абяцаных пяцісот выходзіла па чатырыста, а то і менш. Жыў ён у інтэрнаце, спаў у пракураным пакойчыку, дзе ложкі стаялі ў два ярусы,як калісьці ў казарме. Але горшае было не гэта і не рабская праца. Там нельга было давяраць нікому і ніколі.нават ноччу,калі спіш,нават у сне. Чыста выпадкова ён падслухаў размову каменданта інтэрната з адным памагатым-шасцёркай. Грошы адтуль не давалі вывозіць нікому. Калі не маглі скрасці па п'янцы, то рабавалі пасля палучкі; калі не ўдавалася абшукаць рэчы і сумкі ў час іх адсутнасці, калі яны гарбацілі на будоўлі, то падсылалі шлюх з клафелінам. Яму давялося прыдумаць версію пра брата, які, маўляў, жыве тут недалёка і да якога ён і адносіць на захоўванне грошы,і так ад яго на нейкі час адчапіліся,хаця ён ведаў,што пасля апошняга разліку хутчэй за ўсё будуць чакаць яго ў інтэрнаце, і тады ў ход пойдзе ўсё: гарэлка, шлюхі, а потым.калі не спрацуе, і сіла. Грошы ён зашываў у цяльняшку, якую амаль не здымаў,— вакол пояса і па баках,дзе прыстасаваў знутры спецыяльныя кішэні. 3 палучкі мяняў іх рублі на валюту і хаваў. I ўсё роўна ўвесь час трэба было сцерагчыся нечаканага нападу ці яшчэ якой падлянкі. Па хітрасці, зласлівасці і каварству яны былі горш за пацукоў: у іх там склалася нешта накшталт групоўкі,хеўра,якая тлусцела на рабочай скаціне.накшталт яго і падобных,і з механічнай абыякавасцю выплёўвала іх голымі і босымі назад,у іх пасёлкі і вёскі. I тым не менш яму ўдалося перахітрыць тых пацукоў з іх “шчаміламі”, “рэксамі” і шлюхамі са снатворным. Яшчэ раней, за некалькі дзён да апошняй палучкі, ён набыў білет і пасля канчатковага разліку ў інтэрнат не вярнуўся, пакінуўшы там ім на ўспамін тое-сёе з вопраткі, электрабрытву, ручнік, зубную шчотку і чамадан. А пэўна,яны доўга чакалі яго тым днём і той ноччу,анягож, і шлюху туды даставілі, усё як належыць, пакуль ён,як і быў,у рабочай робе і кедах,не занырнуў
у вагон. Цягнік урэшце крануўся,ён заваліўся на верхнюю паліцу (надыходзіла ўжо ноч) і назіраў,як сплывае гэты жудасны мегаполіс, што адабраў у яго больш года жыцця, як агнёў горада ўсё меншае і меншае, і ўрэшце пачаліся дробныя пасёлкі, раўніны, а потым лес,і тады ён заснуў.
...Лес,па якім ён плёўся ў напрамку ад чыгункі,на яго думку,не могцягнуцца на вялікую адлегласць. Ён прыкінуў прыблізна — кіламетраў дзесяць, пятнаццаць. Урэшце, тут не тайга, надта не схаваешся. Дый што толку хавацца,калі няма ні жытла,ні ежы,ні грошай.акрамя якой дробязі, толькі “Радом” пад пахай з чатырма патронамі ў барабане. Патроны ж есці не будзеш. Ён прыслухаўся да начных гукаў і вызначыў па іх,дзе чыгунка. Там у іх ужо,напэўна,усё спрацавала і міліцыянеры з “калашнікавымі” пайшлі па следзе. A можа,і не — хіба даведаешся?Не азірайся.бо ззаду магчыма пагоня — хто гэта сказаў?Хутчэй за ўсё яны з сабой захопяць і сабаку. А калі ў цемнаце ён дрэнна прыхаваў сумку, то сабаку падсунуць яе пад нос і той лёгка возьме след. А пасля гэтага ўжо справа часу,каб дастаць яго. Ён будзе страляць? Скажы, лес, мне страляць? Трэба выбрацца на якую лясную дарогу, няхай цемра,ноч,але трэба — дарога ўрэшце прывядзе да якога балотца, ручая ці канавы і ён саб'е са следу сабаку. He шукай мяне, сабака, бо я ні ў чым перад табой не вінаваты,падумаў ён. Хіба мне трэба ўвогуле тваё сабачае ці яшчэ якое іншае жыццё?Тым больіп — чалавечае?Але ён адабраў ужо не адно. Тыя цыганы — людзі? Скажы мне,лес?
...Лес ціха шумеў над ім. Ён ляжаў на невялікай палянцы, галавой на спарахнелым сасновым ствале, рэдкія сонечныя промні прабіваліся да яго,станавілася горача. “Віць-віць-віць”, — звінела ўгары птушка. Піць. У грудзях, правым баку і ў жываце тлела маленькае вогнішча, якое патрабавала вады. Ён хацеў піць. Пэўна,падумаў ён,зачапіла жыццёва важныя органы. Недарэмна на ім ужо некалькі гадзін кішаць гэтыя зялёныя стварэнні. А ўжо яны ніколі не памыля-
юцца, бо іх інстынкты адпрацаваны тысячагоддзямі, сотнямі тысячагоддзяў. Ён паварушыў галавой,каб сагнаць іх з твару.і адразу боль уварваўся ў яго,як урываецца на маленькую сонную станцыю ранішні аранжава-сіні экспрэс, каб, не спыняючыся, памчаць далей. Далей — куды? Куды і я неўзабаве памчу — ты ведаеш,птушка?Не крычы так,птушка,зрабі ласку,бо я хачу піць і хачу цішыні.
...Ля маленькай соннай станцыі ўсё і здарылася. Ён тады ўжо змяніў хуткі цягнік на звычайную электрычку,якая везла яго дадому,у той с...ны гарадок.дзе ён нарадзіўся. Ён паспеў купіць сабе спартыўны касцюм, красоўкі, куртку ды пару сумак,якія запоўніў такімісякімі падарункамі.
Мужчына быў амаль што дома, ціхая радасць пасялілася ў ім, ён расслабіўся, а гэтага рабіць цяпер ніколі няварта. Грошы, якія выпараў з нацельніка, ён паклаў на дно сумкі,частку,некалькі соцень,пакінуў у кішэні курткі,а брудны нацельнік выкінуў. Ён ехаў дамоў у звычайнай прыгараднай электрычцы,і ў душы ў яго панавалі ціхае замілаванне і спакой.
Электрычка была адна з апошніх, вагон паступова апусцеў, за акном панавала амаль што ноч,і толькі рэдкія агні наплывалі і зноў адыходзілі ў цемру: то заставаліся ззаду ўсе тыя бяздарна і безгустоўна пабудаваныя хаты і домікі,дзе жылі рахманыя.пакорлівыя і безадказныя дурні — такія ж,як і ў тым гарадку,дзе жыў і куды ехаў ён.
Таму ён і не надаў спачатку ніякай увагі тым траім, што зайшлі ў вагон на адным з прыпынкаў і, пэўна, збіраліся хутка выходзіць. Зайшлі неяк моўчкі, ціха, быццам заслізгнулі. У слабым святле, а працавала толькі частка асвятляльных плафонаў, ён глядзеў, як яны ішлі па праходзе між сядзенняў.адзін за адным — усе ў танных спартыўных касцюмах і з насунутымі на вочы брылямі плоскіх расейскіх кепак, і пачуццё неўсвядомленай небяспекі ахапіла яго.
У іх,пэўна,усё было разлічана, бо спачатку яны агледзеліся, агледзелі яго і, слізгануўшы вачыма па сум-
ках,селі збоку і насупраць. Так,моўчкі,яны ехалі нейкі час,і мужчына пачаў супакойвацца. Цягнік замаруджваў хаду перад чарговай станцыяй, і тут адзін з іх — скуласты,цемнатвары,з праціснутым пасярэдзіне.нібы ў хворага на пранцы,носам,пасунуўся да яго і,быццам абыякава, спытаў:
— Здалёк едзеш?
I мужчына, падсвядома ўжо разумеючы, што трапіў у пастку, інтуітыўна прыхіліў бліжэй да сябе сумкі і адказаў:
— 3 Парыжа,мужычкі.
Гэта азначала,каб той не задаваў недарэчных пытанняў, і ў той жа час гаварыла незнаёмцам, што ён чалавек самастойны, не баязлівец і ведае правілы абыходжання. Але яны заспяшаліся,быццам прарвала гаць,і вадаспад пачаў змываць усё на сваім шляху.
— Ну, а нам якраз туды. Вось сумачкі твае там і спатрэбяцца. Дык ты б іх аддаў.
Гэта сказаў другі — у яго ўся левая рука з тыльнага боку была сіняя ад татуіроўкі. Ён выхапіў з кішэні нож. Утраіх яны накінуліся на яго. Адзін схапіў яго за рукі, другі падсунуў нож да шыі, а трэці пацягнуў да сябе сумкі. Мужчына супраціўляўся як мог, мёртва зашчаміўшы ручкі сумак.і тады адчуў удар па галаве, у вачах ярка бліснула святло,а потым ноч уварвалася ў яго і захапіла з сабой.
Ён хутка апрытомнеў. Цягнік.пастукваючы коламі, ішоў далей, кроў сцякала яму па твары на брудную падлогу,на якой ён ляжаў,— на ёй утварылася лужына. Але самае горшае было тое, што сумак, якія так утульна падпіралі яго бок,больш не было.
...Дадому ён не вярнуўся. Навошта? Вярнуцца, каб расказваць тым дурням, што яго абрабавалі, як апопіняга лоха? Ці, можа, паплакацца дзяўчыне? I той дзяўчыны ён больш не бачыў. Хто ведае.дзе яна цяпер у гэты час,ноччу,калі ён бяжыць праз лес?Пэўна,яна даўно замужам і спіць зараз у ложку з мужчынам ці займаецца любоўю. Можа, яе звезлі за свет, а можа, з'ехала сама,а можа,проста стала шлюхай...
Урэшце,гэта даўно перастала яго цікавіць. Амаль з той пары.калі ён уладкаваўся ў рэдакцыю занядбанай другараднай газеты і стаў у іх распаўсюджвальнікам і адначасова начным вартаўніком — трэба ж было яму недзе жыць і спаць,вось ён і спаў у іх на складзіку.сярод мяшкоў і пачак з газетамі. А днём ён шукаў тых трох — паўгода з дня ў дзень па тым маршруце,прадаючы газеты ў цягніках і ўглядаючыся ў твары пасажыраў. Пад пахай у яго быў наган.яго “Радом”,набыты на тыя даляры,што засталіся ў кішэні курткі і якія яны не паспелі ці не здагадаліся вытрасці.