• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    тут я яму,ваўку драпежнаму.знакі раблю,паказваю на пальцах, міргаю вачыма,маць яго,каб папку маю з паперамі з верхняй часткі на самы ніз пераклаў,бо яны, ваенкомаўцы,як я ведаў,заўсёды з запасам набіраюць, а як патрэбную колькасць нашага брата забрыюць, то астатніх — адразу па дамах. Каб не швэндаліся без работы за іх кошт. Той старлей мяне зразумеў, анягож, я яго потым каньяком некалькі разоў добра напаіўД паперы мае тады пад ніз пераклаў.а што яму гэта каштавала? Дробязь... Так я ў той раз дамоў і вярнуўся, у сям'ю,да жонкі.якую вось цяпер на сваю галаву,— дадае мой сусед, — скіраваў у Амерыку. Каб грошай зарабіла. А яна нядаўна прыехала, каб са мной развод узяць. I навошта мне цяпер тыя грошы?А я не магу, калі застаюся адзін. Я баюся і п'ю. Мне страшна, — працягвае сусед. — Калі маці была жывая.то не так бы піў,ты ж памятаеш... Я ж круціўся нармалёва і грошы тыя не лічыў... Можна я да цябе прыйду,га?”
    Так,ці прыкладна так,ён размаўляе са мной па тэлефоне. Але я запрашаю яго вельмі рэдка,і справа тут не ў тым, што пятнаццаць год таму ён здолеў выкруціцца з той агульнай пахаванкі.а я — не. Я яму за гэта зусім не зайздрошчу. He. Проста я не ўспрымаю людзей, якія баяцца і не выносяць адзіноты, а былы мой сусед менавіта з такіх.
    Ноч. Я прачынаюся раптоўна, нібы выскокваю са сну. Цяпер да раніцы мне не заснуць. Вочы баляць, пэўна.ціск зноў вышэйшы за норму. Трэба выпіць чаго-небудзь. Вып'ю спіртнога — яго яшчэ крыху засталося, і, можа, засну зноў, хоць раніцай, прадчуваю, мне будзе блага. Я думаю пра жанчыну, якую ўчора праводзіў.якую калісьці кахаў і якая зусім нядаўна гаварыла мне ўсякія прыгожыя словы.а цяпер, пэўна, ужо вярнулся ў свой вялікі горад,а потым пачынаю думаць пра сваіх котак. I навошта я пра іх успомніў у тым скверыку?
    ...Рыска, адна з маіх котак,была колеру кавы з ма-
    лаком — яна абмірала за рыбаю і хвалявалася.калі я зрэдку збіраўся з вудамі,а потым пільнавала мяне.калі я вяртаўся, і бегла мне насустрач па вуліцы. Тады я жыў яшчэ ў сваім доме, які даўно знеслі, засяліўпіы мяне у гэты грамадскі клапоўнік з запаскуджанымі пад'ездамі і загнюшанымі ліфтамі. Дык вось, Рыска была побач і зазірала мне ў вочы. Драбязу яна ела імкліва і прагна і прасіла зноў і зноў. Некалькі карасёў я кідаў у начоўкі з вадой,і яна яшчэ палявала на іх да раніцы, пакуль не павыцягвае ўсіх лапамі.Тады, па маладосці,я надта не звяртаў на яе ўвагу. Звычайная дваравая котка. Штогод яна прыводзіла з гарышча кацянят.спускала іх уніз. Кожны раз яна свяцілася шчасцем, дэманструючы сваё патомства, але ўнізе раздражняліся,бо гэта быў лішні клопат.
    Дзень яе смерці я памятаю дакладна. Стаяла марозная зімовая ноч. Я вярнуўся моцна п'яны,і Рыска адразу спусцілася з гарышча і падала голас. Яна быццам хацела сказаць мне нешта вельмі важнае. Нягледзячы на свой стан,я заўважыў, што ёй дрэнна, і паклікаў у дом. Але яна не пайшла, і я толькі цяпер.праз гады, зразумеў — чаму. 3 носу і рота ў яе цякло. Яна была хвораяД ёй было блага. Памятаю,што я пагладзіў яе па спіне і зноў паклікаў у дом. Праз столькі год я і зараз шкадую,што не занёс яе тады на руках.але я быў пад уздзеяннем алкаголю і моцна хацеў аднаго — спаць. Я быў малады і яшчэ не разумеў, што значыць спагада. He разумеў.
    ...Цяпер я ведаю.што яна мне хацела сказаць і чаму не пайшла ў цяпло. Яна рыхтавалася паміраць і дачакалася мяне, каб развітацца назаўсёды. Гэта, пэўна, і быў славуты сорам смерці. Так, жывёлы саромеюцца назаляць сваім гаспадарам апошнім зямным клопатам і паміраюць як мага далей ад усіх нас. У адрозненне ад нас,яны не баяцца адзіноты.
    Я гляджу на гадзіннік. Да раніцы яшчэ далёка. Але ў мяне было дастаткова катоў і сабак, каб было каго ўспомніць не адну такую доўгую бяссонную ноч. He ўсе з котак і сабак былі шчаслівыя ў маім доме, цяпер я
    разумею і гэта; а здаралася, што я крыўдзіў таго-сяго. А некаторыя жывёлы, як і людзі, памятаюць пра тую крыўду ўсё жыццё. Цяпер я нікога не хачу крыўдзіць.
    ***
    Яшчэ ўладарыць ноч.
    Я быццам вынырваю з вады. Кароткі сон сплывае ў падсвядомасць, але я паспяваю ўхапіць яго абрысы. Мне снілася тая самая жанчына, якую я ўчора праводзіў на электрычку, назад у вялікі горад. Яна прыснілася мне маладою, такою, якою яна была амаль дваццаць гадоў таму. I сам сон быў светлы,ціхі і пяшчотны. Але цяпер,калі гады адфільтравалі ўсе падзеі,я ведаю.што ўсё гэта не так. Неяк мне сустрэўся адзін з тых збраяносцаў, якія займаліся маёй справай. Яго камісавалі па хваробе.і ён хутка апусціўся да збірання бутэлек. Шызафрэнія. “Так, — сказаў ён мне пры выпадковай сустрэчы, — ты дай мне на пляшку віна, а я табе раскажу тое-сёе”. Ен расказвае мне пра маю мінулую справу падрабязна,часта імправізуючы і адхіляючыся з прычыны сваёй хваробы ў бакі,але я зноў BapTaro яго ў звыклую яму і мне каляіну, а памяць у яго яшчэ не сцёртая часам. Ён называе мне тых, хто здрадзіў мне. I кажа пра жанчыну таксама. Прыводзіць абгрунтаваныя доказы. Я ахвярую яму на віно. За ўсё трэба плаціць.
    ...Жанчыне я нічога не сказаў. Навошта? Урэшце, яна больш не выпраменьвае фермонаў. Бадай,я не нагадаю ёй пра тыя падзеі ніколі. Можа,яны тады проста запалохалі яе,і яна зараз моцна шкадуе. I такое не выключана. Усякае бывае.
    “Над жыццём няма суддзі”, — сказана дзесьці ў Ніцшэ. Але ж над нізасцю павінен быць нейкі суд. Інакш яна апануе ўсю гэту няшчасную зямлю і запоўніць яе суцэльным гноем. Ну,а людзі... Што ж,хіба іх зменіш?Ці хіба адначасова палепшыш іх гены?Дый, на што мне яны,людзі?Тыя,напрыклад,хто заўтра зноў выйдзе на вуліцы на свой чарговы рэферэндум. Ці тыя прыхадні, што гергечуць за вокнамі і мацюкаюцца за-
    раз, ноччу, быццам ім не хапае дня? Іх усё большае і большае.дык нашто мне,урэшце,менавіта такі край?3 прыхаднямі?Я не прыму яго ніколі. Так,не прыму.
    ...Цын,мая котка,зусім старэнькая, ціха пахропвае ў сне. Зусім па-чалавечы. Ёй, пэўна, мала засталося жыць. Але хто ведае,калі і як памрэ кожны з нас?
    А пакуль я слухаю ў начы яе дыханне і думаю пра тое,хто мы такія ўвогуле: сапраўды — хто?Хіба што, як сказана дзесьці ў Вільяма Джэймса: “...магчыма,мы самі ў Сусвеце падобныя на сабак і катоў у нашых бібліятэках, якія бачаць кнігі і чуюць размову, але не маюць ні найменшага разумення пра што яна”...
    Знак да нападу
    1.	Нататкі прадпрымальніка
    Мы пазнаёміліся на вечарынцы. Усё адбывалася ў кватэры гаспадыні — Людмілы Маркаўны,адваката,даволі прывабнай жанчыны і,дарэчы,сяброўкі маёй жонкі. У рэшце рэшт кожны з нас, мяркую, мусіць круціцца ў абмежаваным коле знаёмых і сяброў — гэта, пэўна, і ёсць яго асабісты свет. Грамадства так і дзеліцца: на розныя кланы і кланчыкі. У плыні жыцця такія кланывыспачкі прыцягваюць да сябе, нават засмоктваюць. Калі я,напрыклад,праязджаю на сваім “мерсе” ля адной пазаштатнай кавярні і піўной побач,я амаль заўсёды бачу там свайго былога аднакласніка: за дваццаць гадоў ён моцна здаў і апусціўся — алкаголь,нарката,хваробы, ідыёцкія разборкі... Але на гэтым “пятачку” ўвесь яго свет.ён жыве ў ім напоўненым сэнсам жыццём.як жыве такім жа поўным жыццём, праязджаючы паўз яго тусоўкі,які-небудзь міністр ці буйны дзялок. Чаму чукчы не ўцякаюць са сваёй халоднай,жудаснай Поўначы? — спытаў,здаецца,Кафка. Сапраўды,чаму?То-та і яно... Але — я адхіляюся ад свайго прамога задання,ад сваіх занатовак, хаця ўгавор быў такі: шчыра запісаць свае думкі,без падману.і — у канверт.
    Дык вось,у нашым “кланчыку” мы і пазнаёміліся. Жанчына была ціхая,спакойная,гадоў пад сорак,прывабная. He высоўвалася ні за сталом, ні пасля. Увогуле,вечарынка,як у нас прынята,была закручана па-су-
    часнаму. Ніякіх там тостаў, прымусаў: пі — не пі,гавары — не гавары... Хто што хацеў — тое і рабіў,вядома, у межах прыстойнасці. Я затрымлівацца не збіраўся,хаця і прыехаў без жонкі — Валянціны (прастудзілася дачка.дык яна засталася з ёй дома). Так.аддаў належнае,падтрымаў сувязі,пазнаёміўся з тым-сім. Зараз шмат што, дарэчы, вырашаецца праз асабістыя кантакты, трэба круціцца не толькі на працы, а і на такіх вось “кланавых” тусоўках.
    Дык вось, калі я ўжо збіраўся ціхенька, паанглійску, знікнуць, гаспадыня нас пазнаёміла. Рахманая жанчына аказалася вядомай сталічнай хіраманткай, прадказальніцай і яшчэ там кімсьці — я не запомніў. У Людмілы Маркаўны яна была ўпершыню, пэўна накшталт вясельнага генерала... Я ёй неяк падурному, інакш не скажаш, адразу аб'явіў.што не надта ва ўсё гэта веру, яна быццам сумелася, але тут ужо дзеля запозненай ветлівасці раптам папрасіў яе на адыход патлумачыць мне хоць што пра мой далейшы лёс, паваражыць, прасцей кажучы. Жанчыну-прадказальніцу звалі Янінай Мікалаеўнай.
    Яна ўсміхнулася і таксама ветліва мяне абсекла. Маўляў,прымае ў офісе і ў звычайны час,днём,бо ў яе таксама праца і не надта лёгкая.
    Я заўважыў:
    — Вядома, там вы з мяне грошы запатрабуеце, a ўзяць тут,як кажуць,не ў масць — разумею.
    Я іншым разам бываю такі вось з'едлівы. А з дамамі — гэта залішне.
    Але яна не пакрыўдзілася.
    — Што ж,— кажа,— давайце зірну на вашу далонь. За чыста сімвалічную плату: пачастуеце цыгарэтай.
    Ну,я прысеў побач,падаў ёй правую руку і гавару, памяркоўна ўжо:
    — Я і ў ваш офіс зазірнуў бы і за паслугі, прабачце, за вашу нялёгкую працу заплаціў бы,але праз дзень мушу ехаць у В. Трэба збірацца.сазваніцца з пасрэднікамі, білеты заказаць: звычайная мітусня.прабачце...
    Яніна Мікалаўена тут перапыніла мяне, спытаўшы,
    ці не паяўляюцца ў мяне якія жахі.прадчуванні. Я адказаў,што гэтага,пэўна,зараз не можа пазбегнуць ніхто — такі час,але я асабіста нікому на мазоль не наступіў і ні на кога не наехаў.так што сплю спакойна.
    Яна раптам заўважыла:
    — Вы б, Сяргей Пятровіч, нікуды не ездзілі. Вам лепш дома пабыць,з сям'ёй. У вас рука благая.
    — Гэта яшчэ чаму?— спытаў я незадаволена.
    — Так гавораць знакі,— кажа,— прабачце, але вы самі мяне папрасілі зірнуць. Вось я вам і гавару збольшага пра тое,што бачу,хаця магла б сказаць і нашмат больш.ды вы мала ў гэта верыце і часу ў вас небагата.
    — I ўсё? — спытаў я.зноў неяк не надта ўцямна.
    — Так,не едзьце нікуды. Усё роўна ў В. вы,мабыць, і не трапіце. Лёс ваш можа інакш скласціся,— і глянула на мяне сваімі шэрымі вачыма.
    — Ага,— гавару,— у дарозе,вядома,усё можа здарыцца. Але мая воля мацней. Я гаспадар сваіх абставін. Я не толькі самалётам не палячу,а і экспрэсам чыгуначным не паеду. Сяду ў звычайную электрычку, потым яшчэ дзве змяню — і да В. усё-такі дабяруся. Няхай сабе на якую гадзіну — паўтары пазней, але ў сэнсе бяспекі — выйграю. I целаахоўніка захаплю, каб выключыць усе выпадковасці. Дарэмныя вашы перасцярогі.