• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    — Ну,замуж не выходзіш?
    Надзя.якая небяспечна засядзелася ў дзеўках.морпічылася.але пакорліва адказвала праўду — яна была рахманая і ціхая дзяўчына.
    — He бяруць.тата.
    Небышынец еў суп,іранічна ўсміхаўся і супакойваў дачку. Ён даўно не крыўдаваў ні на каго.
    Заходзіў і сябра — былы слесар Гурко, невысокі, ціхі,увесь сівы,заўсёды апрануты ў брудную вайсковую кашулю колеру хакі. Ён жыў непадалёку, меў на двары свой хлеўчык.дзе ўвесь час майстраваў рухавік но-
    1 Ітээравец — інжынерна-тэхнічны работнік.
    вага тыпу, які, як ён спадзяваўся, будзе з самым эканамічным у свеце расходам паліва і.гэта значыць.з самым высокім “капэдэ”.
    Небышынец слухаў, не верыў, наведваць хлеўчык, дзе вечарамі гудзеў станок і часам успыхваў агеньчык зваркі, звычайна адмаўляўся, ён больш любіў пагаварыць, пафіласофстваваць, а да тэхнічных захапленняў быў раўнадушны.
    Адыходзіла лета, было горача, днём часам парыла, імкліва прабягалі кароткія,спорныя дажджы.а вечарамі сонца млява садзілася ў цёмны.задымлены далягляд.
    Сябры звычайна сядзелі ў апаратнай, дзе дакручвалася бабіна з плёнкай, бутэлька пусцела,слесар Гурко даставаў запэцканы нумар газеты.цытаваў што-небудзь накшталт:	і з'явіцца на нядоўгі час на Зямлі пле-
    мя,ці народ,над якім будзе існаваць цёмная пляма — праклён і які адрачэцца.на здзіўленне ўсяму свету,і ад мовы, і ад зямлі сваёй на карысць суседзяў, і згіне ў вялікіх пакутах...”
    — Гэта хто ж такое прадказвае? — ускокваў Небышынец.
    — Настрадамус.
    — To ж пра нас,— выказваў здагадку кінамеханік і аж пляскаў ад незразумелага яму самому задавальнення па загарэлай.бліскучай ад поту лысіне. — Мы.беларусы,і ёсць тое племя...
    — Ага...
    Крыху пазней.калі былы слесар Гурко ўжо ішоў дадому, пачынаў працаваць “Інтым”. 3 фае даносіліся гукі музыкі, смех, галасы, там густа плыў цыгарэтны дым. На крэслах уладкоўваліся хлопцы з дзяўчатамі, тут вызначылася ўжо свая “тусоўка”, шмат дзяўчат прыходзіла і без праважатых,усе пілі віно ды гарэлку. Камерсанты разлівалі па шклянках, лічылі грошы,мянялі ў магнітафоне касеты. 3 бара часта выбягалі па малой патрэбе. Дзяўчаты звычайна скіроўвалі за апаратную,дзе прысядалі прама на асфальтавай дарожцы. Кінамеханіка ўжо не саромеліся, Небышынец злаваў, аднойчы стаў ушчуваць:
    — Ну,а курыць навошта.вам жа дзяцей нараджаць!
    — He толькі курым,а і п'ём...
    — Мы яшчэ і трахаемся, дзядзечка, — смеючыся цынічна дадала адна з іх,Ася,па мянушцы Айсідора,— высокая, гнуткая, з вабнымі птушынымі рысамі твару, у трыкатажнай майцы і без станіка.
    Небышынец адступіўся.больш пытанняў не задаваў.
    Камерсанты — скуластыя, коратка падстрыжаныя, нягледзячы на спёку ў аднолькавых скураных куртках, прыязджалі ўвечары на пікапчыку, прывозілі гарэлку,бананы,жавальную гумку,упакоўкі цыгарэт. Паступова абжываліся: усталявалі светламузыку.рэкламныя шыльды,замовілі,па чутках.відэамагнітафон.
    Разы два ў месяц ля кінатэатра спынялася іншамарка з таніраваным шклом. 3 машыны павольна вылазілі “рэксы”1 ў дарагіх стракатых спартыўных касцюмах, яшчэ больш скуластыя, з запарафіненымі пульхнымі кулакамі і пустымі вачамі прыматаў. Яны бралі з уладальнікаў бара даніну натурай — выносілі скрыню з гарэлкай,бананы, апельсіны і ехалі парыцца ў прыватную лазню з вадаспадам.масажнай і асобнымі кабінетамі. 3 сабой звычайна звозілі Асю-Айсідору і яшчэ каго-небудзь з дзяўчат.
    Праз месяц дачка Небышынца Надзя нечакана выйшла замуж. На вяселле кінамеханіка наўмысна не запрасілі ці проста забыліся. Потым Надзя з'ехала да мужа ў невялічкі пасёлак, а жонка адразу памяняла кватэру, адкуль яго ўжо даўно выпісалі. Небышынец па-ранейшаму круціў фільмы,па вечарах.як заўсёды.да яго прыходзіў былы слесар Гурко, распівалі бутэльку, няспешна цякла размова. Кінамеханік гаварыў пра сваё,лаяў цяперашнюю публіку, шкадаваў, што ў кінатэатр перасталі хадзіць самавітыя людзі, а ўсё больш розная шушамець. Успамінаў, як раней у іх раз у месяц быў “дзень цяжкага фільма”,гэта значыць не камерцыйнага, а для інтэлігентаў, і як ён круціў тады “Крык” Антаніёні, “Сталкер” і “Настальгію” Таркоўскага, “Расэмон “ Курасавы, “Сунічную паляну”
    1 “Рэксы” — рэкеціры.
    Бергмана, “Восем з паловай” Феліні і шмат яшчэ якіх стужак.
    — I што, многа народу прыходзіла, быў аншлаг? — каварна пытаўся слесар Гурко, выціскаючы з бутэлькі апошнія кроплі гарэлкі. Ён зусім не петрыў у мастацтве.
    Небышынец адразу змаўкаў, а потым пераводзіў размову на слесараў рухавік. Ён і сабе аніяк не мограстлумачыць, чаму на тыя стужкі збіраліся па пяцьшэсць чалавек у зале; выпадковая ж публіка, якая трапляла на сеанс,праз дзесяць-пятнаццаць хвілін пачынала нервавацца, па ходу фільма адпускаліся злосныя рэплікі, бразгаліся на падлогу бутэлькі, а потым яны ўсё роўна выходзілі адзін за адным.ляпаючы дзвярыма,быццам злавалі на стваральнікаў тых стужак. A чалавек пяць-дзесяць заставаліся да канца,і здзіўлены Небышынец нават неяк падлічыў, што ў горадзе,з насельніцтвам у паўмільёна чалавек,толькі пяць разумеюць сапраўднае кіно: гэта значыць адзін на сто тысяч — і зноў здзівіўся.
    Адыходзячае лета прынесла ў свае апошнія жнівеньскія дні дзве нечаканыя падзеі. Першая заключалася ў тым,што камерсанты ўрэшце прывезлі і ўсталявалі ў бары відэамагнітафон,праз які пачалі пракручваць проста крутую і вельмі крутую парнуху. Узбуджаныя і разгарачаныя гарэлкай парачкі з бара пасля прагляду зашмыгвалі ў вялікую залу,дзе яшчэ ішоў фільм, і ў цемнаце на апошніх радах па-жывёльнаму бессаромна і таропка “займаліся любоўю”. Небышынец спрабаваў неяк змагацца, уключаў пасярэдзіне сеанса святло, ушчуваў праз мікрафон.урэшце пайшоў да дырэктара.
    Дырэктар кінатэатра, былы падпалкоўнік у адстаўцы па прозвішчу Васкабойнікаў, — з расейцаў, кірпаносы, з ухілістымі вачыма, густыя сівыя валасы яго заўсёды былі гладка зачэсаны назад,сустрэў Небышынца падазрона ветліва. Выслухаўшы яго няўцямную прамову,махнуў рукой і раптам ашаломіў:
    — А вы ведаеце,што вам праз два дні на пенсію?
    Гэта і была другая нечаканая падзея. Пра тое.што
    набліжаецца шэсцьдзесят, што наперадзе зіма.што няма ўжо ні сям'і.ні кватэры.кінамеханік за штодзённай чаркай проста забыўся.
    — Папрацую яшчэ,— насцярожана выціснуў урэшце ён. — Пэўна ж не прагоніце?
    — Э,не,братка,— сказаў па-вайсковаму цвёрда Васкабойнікаў. — Сам ведаеш, якое ў нас становішча: за ацяпленне плаціць няма чым.білетаў амаль не прадаём,штаты раздзьмутыя,а тут нашы арандатары прапануюць у вялікай зале дыскатэку адкрыць.у майстэрні, дзе ты спіш (тут ужо быў яўны і мэтаскіраваны намёк) салон для відэа зрабіць.сам разумееш.не я гэтую перабудову прыдумаў,не я за гэты бардак адказваю...
    — Як жа так, стагоддзе кінематографа, браты Люм'еры,— пачаў ужо зусім непатрэбнае Небышынец. — Ёсць жа людзі, якім іншы раз няма куды дзецца і таму ўвечары трэба схадзіць у кіно.
    Васкабойнікаў не разумеў: “Што за браты?Чые?Ну і што тое стагоддзе? Памірышся з жонкай, пачнеш атрымліваць пенсію, адпачнеш...” I быццам было па-за ўсялякім пытаннем тое, што сам адстаўны падпалкоўнік немаведама чаму працаваў у сферы культуры, нягледзячы на тое,што яму было пад семдзесят і да Ta­ro ж ішла неблагая пенсія. Небышынец раптам успомніў пра тое,аб чым шапталіся жанчыны: дырэктар нячысты на рукі.і ўпотай бярэ добры хабар з тых жа камерсантаў,інакш не было б ім тут такой магчымасці разгарнуцца.такога трывалага даху над галавой.
    Таму,калі праз некалькі дзён кінамеханіку Віктару Небышынцу на пяціхвіліннай сходцы таропка ўручылі танны падарунак і нейкі ганаровы дыплом з чырвонай балыпавіцкай сімволікай, ён ужо прыняў усё як ёсць. Вечарам напаследак пракруціў фільм,апошнюю частку знарок паставіў дагары нагамі.але ў зале амаль нікога не было,толькі некалькі парачак на задніх радах займаліся сваім ды ў бары віравала моладзь.
    У сябра ў хлеўчыку адсвяткавалі дзень нараджэння. Небышынец прынёс гарэлку, расклаў на бруднай зашмальцаванай скрыні закуску. Слесар на правах гас-
    падара пачаў паказваць свой будучы рухавік, але захмялелы Небышынец перахапіў гутарку і павёў рэй.
    — Сто гадоў назад пачалося кіно,— тлумачыў ён. — Праз сорак гадоў я нарадзіўся на свет. Цяпер мне шэсцьдзесят, я ўсё жыццё паказваў людзям фільмы, і вось кіно памірае. Мяне вытурылі з кінатэатра таму, што хочуць пераўтварыць яго ў бардэль.
    — Напішаш заметку ў газету? — вяла кпіў у адказ Гурко. — Паскардзішся міністру культуры? Давай лепш па апошняй...
    Потым слесар пайшоў дамоў,а Небышынец застаўся і пасунуўся на раскладушку,якую перадусім перанёс з майстэрні. Збіты з дошак хлеўчык не трымаў цяпла, пад падранай, пэўна, трафейнай нямецкай коўдрай было холадна, сноўдалі пацукі. Кінамеханік не спаў, думаў пра тое, што вось і восень, пасля якой надыдзе і зіма.потым заснуў,але ненадоўга,хутка прачнуўся.запаліў сярнічку і зірнуў на гадзіннік. Было якраз дзве гадзіны ночы. Небышынец накінуў пінжак і намацаў у кішэні ключ. Гэта быў ключ ад дзвярэй майстэрні ў кінатэатры. Адзін быў у мастака, другі ён так і не аддаў, чамусьці пакінуў пры сабе, можа проста забыўся аддаць.
    Небышынец выйшаў з хлеўчыка, зачыніў дзверы і праз вуліцу і сквер пайшоў да кінатэатра. Ноч была цёмная, хмарная, толькі дзе-нідзе на слупах мігцелі рэдкія ліхтары. Вецер расхістваў клёны.з якіх пачынала ўжо асыпацца лісце.
    Бар у кінатэатры зачынялі а другой гадзіне. Небышынец падышоў да свайго былога месца працы і агледзеўся. У вокнах і сапраўды было цёмна. Кінамеханік спусціўся на некалькі прыступак па лесвіцы, адчыніў майстэрню,дзе раней жыў і зноў зачыніў за сабой дзверы на ключ. Ён запаліў сярнічку і агледзеўся,здзіўлены. Сцяну да вялікай залы праламалі і ўсталявалі шулякі. Тут,як здагадаўся Небышынец,будзе ўваход у так званы відэасалон, пра які казаў дырэктар Васкабойнікаў. Былы кінамеханік убачыў раскіданую цэглу, на вокнах ужо была прыварана жалезная рашотка. По-
    тым сярнічка патухла,але ён добра арыентаваўся тут і ў цемры. Небышынец палез за складзеныя рэкламныя шчыты.і ў куце намацаў бутэльку — тое.што яму і было трэба.
    Ён вылез праз праём у вялікую залу.дзе павінна была быць дыскатэка. За сцэнай былі дзверы, якія знутры вялі ў фае, дзе знаходзіўся бар “Інтым”. Небышынец адчыніў іх і адхіснуўся: паветра тут быццам ператварылася ў суцэльны тытунёвы дым. Кінамеханік адкаркаваў бутэльку з бензінам і лінуў яе на сцены,на стойку, сцягнуў у адзін груд крэслы.