Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Але сям’я Ласковых.баронячы сябе,здолела неяк затаіцца і мімікрыраваць, амаль да яго паўналецця, калі аднойчы бацька ўсё-такі не вярнуўся з работы — на той час ён выконваў абавязкі інжынера-пуцейца. Назаўтра завіталі адзін.потым асобна другі,два яго сябры-супрацоўнікі і паведамілі з перасцярогай, што Ласкова-старэйшага забралі.
Гэта,вядома,быў відавочны крах. Наперадзе былі го-
лад,холад,адзінота — ён прадчуваў паразу. I тады яму асцярожна параілі проста з'ехаць,згубіцца дзе-небудзь у вялікім горадзе, на якой шумнай і шматлюднай будоўлі,а калі пашчасціць атрымаць пашпарт,то ўладкавацца дзе ў інтэрнаце і чакаць. “Моцныя часта мусяць чакаць, задавольваючыся нязначнай і малапрывабнай дзейнасцю”, — патлумачылі яму. “А ты павінен быць моцным”...
Так ён і чакаў,крок за крокам,у холадзе.часта галадаючы, адваёўваючы сабе чарговы шанц на жыццё — хіба ён не меў такога права?Ён паспяхова скончыў рабфак.потым архітэктурны інстытут.крадком наведваючы кроўных.папярэдзіўшы іх увогуле нікому нават не ўспамінаць пра яго,бо ўжо ведаў: тады ў яго адбяруць усё.
& & &
Праз нейкі час начальніку будаўніцтва даслалі службовую паперу, у якой паведамлялася, што інжынер-канструктар па металакаркасах Марк Ласкоў у сувязі з прагрэсіруючай хваробай накіраваны ў лякарню па месцы былога жыхарства і працы, гэта значыць у Беларусь. У паперы выказвалася спадзяванне,што яму знойдзецца хуткая і надзейная замена.
Паколькі разгорнутая ў пэўным аб'ёме праца неадкладна патрабавала такой замены,яна,замена,неўзабаве знайшлася. Гэта была маладая жанчына,выхаванка сталічнай маладзёжнай арганізацыі, таксама інжынерканструктар, можа і не такі таленавіты, смелы і арыгінальны ў рашэннях, якім быў на пачатку сваёй працы Марка Ласкоў, але дастаткова падрыхтаваная і станоўча зарэкамендаваўшая сябе на будоўлях і ў грамадскім жыцці.
Так зборны панэльны флігялёк зноў быў заняты і абжыты сваім новым прабывальнікам. Жанчыне-канструктару,а яе звалі Лідзія Д.,урычылі разлікі ўнутранага і другаснага каркасаў.якія зрабіў яе папярэднік,і загадалі ў кароткі час усё праверыць і прывесці да адной роўніцы.
Для яе пацянуліся будні,напоўненыя нялёгкай працай,але яна спраўлялася,а вечарамі нават выходзіла са свайго жытла на кароткі шпацыр — да наступлення цемры,пасля чаго спяшалася назад. Аніякіх мужчын у яе флігелі не прыкмячалі.
Аднойчы,у час прыбірання,а Лідзія Д. рабіла гэта сама,змахваючы швабрай павуцінне.яна зачапіла верхнюю стойку,тая ад'ехала ўніз,і паміж шпалерамі яна выявіла плоскі, арыгінальна змайстраваны тайнік, з якога выпаў да яе ногневялікі стос дробна спісаных папер. Праз некалькі хвілін яна ўжо зразумела,што ў яе руках не што іншае,як дзённік яе наўзбежніка.
* & W
Ужо седзячы ў аўтазаку, ён ведаў, што яго крык скіраваны ва ўсё тую ж пустату, і яго адзінота застануцца пры ім. Дый што і каму могнехта пра яго паведаміць? Хіба толькі жанчына, якая прыходзіла амаль штодня.але і ёй ён мала што расказваў,можа якую дробязь,не болып.
Ён раптам задумаўся пра сваё жыццё і холадна канстатаваў, што яно было таксама прасякнута пустатой,як амаль усё жыццё тых людзей, якіх ён сустракаў. Хіба што адзінота, якая вылучала яго сярод іх, мела нейкую асаблівую напаўняльную вартасць? Урэшце, ці была тут яго віна?Ён жа зрабіў выбар і цяпер адказвае за гэта. Нянавісць захлынула яго з нечаканай сілай,але ён ведаў — усё дарэмна. Як дарэмнымі былі высілкі па ажыўленні незлічоных ёлупаў навокал. Як прайшлі ўпустую яго мары і жаданні. Нічога не варта чаго-небудзь,і так было,і так будзе — вось у чым праўда. I жыццё.і ўсе веды.якія тлумачаць гэтае жыццё — усё мана,а само яно зноў-такі ўпіраецца ў пустэчу, у бездань.і не мае аніякага сэнсу. “Чалавек — подлы”,— меркаваў ён. — Так было і,магчыма,будзе заўсёды,і ніхто не пераканае яго ў адваротным,а ўсе міфы,якія распаўсюджваюць вакол яго — пустата. Пустатой вее адусюль,усё ахутана ёй,ды яшчэ маной. А хто бацька маны і сам першы падманшчык.нам разгадаць пакуль не дадзена.бо гэта ўжо справа.далёкая ад шляхоў чалавека...
2.	Стод
Неяк незаўважна паўсюдна надышоў зусім ужо варты жалю час — час баязліўцаў,зайздроснікаў,стукачоў і паклёпнікаў, і людзі навокал існавалі вартыя жалю: баязлівыя і драбезлівыя — можна было толькі са скрухай гадаць.якое патомства яны дадуць на будучыню,і чаго яна будзе вартая, тая будучыня, пасля засмечвання наваколля такімі вось прабывальнікамі.
Гэта быў таксама і час адзіноты. Была ў яго і яшчэ адна характэрная адзнака, што вызначала паўсюдную нізасць, нікчэмнасць і дурноту — гэта быў час амярцвення людзей і адпаведнага станаўлення ёлупаў. Постаці ідалаў амаль аднолькавага выгляду,выкананыя ў граніце,мармуры,бронзе,гіпсе і розных іншых матэрыялах,пазаймалі лепшыя месцы на плошчах.у скверах, ля ўрадавых устаноў і дамоў адпачынку,ля школ, вучэльняў і просга на цэнтральных, найбольш ажыўленых вуліцах.
Сапраўдныя старажытныя ёлупы і каменныя бабы, між тым, гнілі і прэлі ў балотах, куды іх скінулі ў даўнія часы з наступствам новых метафізічных мутацый — хрысціянства і затым бальшавізму, як яго антыподу. Але паганства раз-пораз напамінала пра сябе. Ідалаў зрэдку.але калі-нікалі знаходзілі праз усеагульную меліярацыю.асваенне ворных зямель і проста дзякуючы чалавечай ўсюдыіснай цікаўнасці.
Марку Ласкову давялося ў дзяцінстве назіраць аднаго з такіх ёлупаў. Тады ён яшчэ не ведаў,што жыццё сутыкне яго з распрацоўкай новага і непараўнальна большага ідала.
...Чуткі пра тое.што ў некалькіх кіламетрах ад пасёлка.калі ісці ў напрамку на поўдзень.у напаўасушаных балотах выявілі постаць каменнага ёлупа.з'явіліся адразу,але праз нейкі час ціха зніклі — прыхаваны голад.галеча і пачуццё пастаяннага прыніжэння змушалі да штодзённых высілкаў дзеля выжывання. Тым не менш нехта зацікавіў трактарыстаў.якія працавалі непадалёку,і ёлупа,аблепленага тванню.з дапамогай троса не толькі выцянулі з балота,а і паставілі на ногі (у
тым сэнсе,што ў вертыкальнае становішча.бо ногу яго не было) на ўзгорку ў яму ад выкарчаванай сасны. Па баках пясок лёгка ўтаптаўся, і ёлуп узвысіўся ў сваю натуральную велічыню — дзесьці каля трох метраў.
Адметнай дэталлю выяўленага істукана (магчыма, менавіта па гэтай прычыне яго і паставілі вертыкальна — з цынічнага,усмешлівага задавальнення і прыхаванага інстынкту да разбурэння) быў фалічны сімвал, высечаны далёкім ці далёкімі продкамі-разьбярамі, a прасцей — фалас у стане эрэкцыі. Нягледзячы на гэтую быццам фрывольную адмеціну.ідал тым не менш нейкім чынам не страціў ваяўнічага і пагрозлівага выгляду, нават наадварот: дзікаватае спалучэнне,якое трымала старажытнага разьбяра ў моманты стварэння стода на мяжы рызыкі.дало ўсё-такі патрэбны вынік — ад постаці веяла цёмнай брутальнай сілай прымата і лютасцю. Пра каменнага ідала збіраліся было тэлефанаваць у вобласць, нават паведаміць вучоным, але ніхто не наважыўся на такую ініцыятыву — усе жылі ў боязі і сумневе. Так усё і засталося. Між тым, як заўсёды.знайшліся свае дысідэнты,паганцы,якія патаемна пачалі прыходзіць і пакланяцца каменнаму ідалу спачатку з цікаўнасці.а потым з пэўнай мэтай,і нават прыносіць да яго разнастайныя ахвяраванні і даніну.
Пачатак далі жанчыны. Менавіта паміж імі прайшла пагалоска,што постаць ёлупа валодае незвычайнымі ўласцівасцямі, і што тым, хто пакланяецца і ахвяруе яму.адпаведна аддасца. У прыватнасці,панавалі чуткі, што жанчынам,якія мараць зацяжараць ці зацяжараць як мага хутчэй,варта увайсці ў асабісты кантакт з істуканам праз яго фалас і такім незвычайным чынам паскорыць сваё жаданне. Казалі яшчэ цішком,што,наадварот, ад непажаданай цяжарнасці можна пазбавіцца, з'імітаваўшы з ёлупам палавы акт,і яшчэ шмат чаго: у розных напаўфантастычных дэталях (адкуль толькі да іх гэта прыйшло?) распаўсюджваліся, афарбаваныя прымітыўным народным містыцызмам, прымхі і наўрад ці дасканалыя магічныя веды. Але ўсё гэта,
быццам кволыя вуглі ў прысаку.тлела дзесьці на водшыбах ды ў падсвядомасці абывацеляў і сялян.
3	цікаўнасці іншым разам прыходзілі і дзеці.
...Марку Ласкову неўзабаве споўнілася дванаццаць, калі ён упершыню пабачыў ёлупа. Хлопчык забрыў да таго месца ў хмарны восеньскі дзень адзін,зусім не маючы адмысловага намеру. У той часпанаваў голадД лес часта карміў людзей. Вось і шукаў у ім хлопец якіх грыбоў ці позніх ягад. Ёлуп нечакана ўзнік і узвышаўся над Маркам трохметровай істотай (на імгненне падлетку падалося, што пад гранітнай абалонкай істукана цепліцца жыццё),загадкава і пагрозліва пазіраючы на яго цёмнымі пранізлівымі вачыма (нехта ўставіў у іх, заляпіўшы з бакоў граззю, асклепкі разбітай бутэлькі),навакол валяліся косткі.некалькі чэрапаў дробных жывёл, а на галінах дрэваў віселі высахлыя птушыныя галовы. I раптам падлетак Марка Ласкоў захістаўся, ногі яго падагнуліся, і ён,страчваючы прытомнасць, павольна апусціўся на пакрытую ігліцай і мохам зямлю.
Частка II
Перлюстрацыя
(дзённік Маркі Ласкова)
красавік, 10
1.	Клаўдзія
“...У сваім флігяльку я працаваў за кульманам, робячы чарговыя разлікі. Раз-пораз да мяне заходзілі знаёмыя інжынеры з будоўлі то адзін, то другі — хто параіцца, а хто проста крыху “пачырыкаць”, яны мне зайздросцілі, што ў мяне прама на аб'екце свая жылплошча.дзе я магу працаваць і адпачываць.не марнуючы часу на дарогу. Я звычайна на тое напамінаў ім,што быў адмыслова выпісаны на будоўлю з іншай рэспублікіД не кім-небудзь,а ў якасці інжынера-канструктара металакаркаса. Я дадаваў.што з такой задачай,як тут,азнаёмлены ўпершынюД раней з гэтым сутыкацца
не даводзілася. I яшчэ я шчыра казаў,што не ведаю,чаму выпісалі здалёк менавіта мяне — я малады,усяго за трыццаць год,вопыту малавата.і нічым асаблівым сябе не зарэкамендаваў, ну, хіба што было некалькі арыгінальных вытворчых праектаў і рашэнняў там,на радзіме.
Той-сёй з іх моўчкі слухаў, я прапанаваў сагрэць гарбаты і, апярэджваючы пахмельныя пажаданні, казаў,што спіртнога не трымаю — з гэтым было строга, і, паразмаўляўшы пяць-дзесяць хвілін для прачысткі мазгоў.тактоўна выправоджваў субяседніка.
Я ведаю, што многія з маіх наведвальнікаў заходзяць да мяне нездарма. Урэшце, адлучаючыся на будоўлю,я прыдумаў пакідаць на сваіх паперах розныя сакрэтныя ахоўныя знакі-праверкі: там шматок паперчыны,непрыкметна ўстаўлены сярод лістоў,там волас, які таксама ўкладваўся на паперы (а я амаль бландзін) ,і быў таксама непрыкметны.і калі вяртаўся, то правяраў: у большасці мае знакі-меткі былі ссунутыя ўбок альбо ўвогуле знікалі. Вось тады мне і прыйшла ў галаву думка: калі я буду нешта запісваць для сябе, то варта прыдумаць сакрэтны тайнік, накшталт міні-сейфа,што я неўзабаве і зрабіў.