Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
ай,не трэба,Карым!
чуліся дзявочыя галасы, якія раз-пораз пераходзілі ў віск і смех
гігігігі! хехехехехе!
і зноў
ай,бля,не трэба!
і адразу
хахахахаха!
і в:ехта ўзмацняў гук на магнітафоне
буруламтамдамшарадам!
грукацелі ўдарныя,— так,што вібрацыя перадавалася па зямлі,і даўнёнак яшчэ далей заціснуўся ў сваёй схованцы, і так працягвалася доўгі час.пакуль ўрэшце з бьілога фралоўскага дома зноў прыйшла незадаволеная паслугачка Васіліна і, адкрыўшы дзверы на веранду, гучна закрычала
бацька кліча і казаў, каб усё выключылі,
бо хутка спаць будзе!
і музыка сціхла,але з расчыненых дзвярэй па-ранейша-
му даносіліся вісклівыя галасы дзяўчат і рэзкія, уладарньія воклічы хлопцаў-чужынцаў, ды танчыла перад дзвярыма, нібы самнамбула, кірпаносая дзяўчына ў джынсах, рэзка ўзмахвала рукамі і круціла вузкімі сцёгнамі і падпявала сама сабе і загаляла невялікія вострыя грудзі з-пад расшпіленай блузкі, а астатнія ўсміхаліся нервова
хіхіхіхіхіхі
толькі Карым адправіўся ў фралоўскую сядзібу да бацькі, злосна ляпнуўшы брамкай, і выкрыкнуў на развітанне на ўвесь сад расейскую мацяршчыну
бляматахушаварот!
і ноч згусцілася яшчэ болей.а даўнёнка працяў холад, які, як ён адчуваў.ішоў ад зямлі,хаця і не ведаў,што зямля заўсёды цягне ў сябе, і хлопчык выпаўз з-пад клеткі, абмацаў у цемры свой распухлы, у балячках твар і застагнаў ад болю.але адразу сцішыўся,бо спужаўся, што яго могуць зноў убачыць, высачыць нават тут,у цёмным куце саду,і не ведаў.што яму рабіць далей,бо ісці ў дом было нельга.а побач не было ні маці, ні дзядзькі Данілы, — быццам разам абарваліся ўсе сувязі са звыклым, цёплым, бязбедным і сытым светам.які акаляў яго раней,і ўсё навокал накрыла ноч,і тут раптам пайшоў дождж і бліснула маланка,і даўнёнак марудна пабрыў да хляўка, адчыніў дзверы, ступіў унутр і вобмацкам знайшоў старую канапу,на якой яго адразу змарыў сон,і так ён то спаў.то прачынаўся,шум дажджу то сціхаў,то ўзмацняўся.а потым заціх: хлопчык абудзіўся ў чарговы раз ад моцнага,мабыць,апошняга ўдару грому і неспадзявана адчуў небяспеку — яна ішла з густой і вязкай цемры вакол яго,споўз з канапкі і заціснуўся ў кут за ёй і так знерухомеў.а цемра мякка ўскалыхнулася, і ён пачуў спачатку быццам шыпенне
шшшшшшшшшшшшшш
а потым ціхія галасы, настолькі ціхія.нібы шамацела паветра
не бачу яго,дзе ён?
гаварыў нехта,а другі.быццам жаночы,голас адказваў
тут ён,дзе ж яму быць
і першы голас сказаў
вось і разбярыся сама а жаночы адказаў
шшшшшшшш
і спытаў
чуеш?
і тут жа сцвердзіў
крокі.я чую крокі
а першы голас казаў
тады ідзём.заўтра ноч будзе
і жаночы зноў папярэдзіў ш ш ш ш ш ш ш
і небяспека быццам адступіла.прамень святла прабіўся праз шчыліну ў дзвярах.і раптам дзверы рыпнулі і паехалі ўбок,а ў праёме ўзнікла постаць у плашчы і капялюшы, бліснула святло ліхтарыка.і малы пачуў голас старога Антона Кнігі.які гаварыў яму ціха ну.вось я цябе і знайшоў,ад мяне.братка, не схаваешся.я тое і дзядзьку твайму даводзіў
і бедаваў
хто ж гэта цябе так.нябогу?
і прыспешваў
цяпер пойдзем хутчэй.а то дзядзька зачакаўся.а яму сюды нельга
і пытаў
а Ігнат.брат твой,дзе?хіба ён не прыехаў?
а даўнёнак не разумеў пра брата.але радаваўся і паўтараў
дзедадзедадзеда
і стары павёў яго праз сад і браму на вуліцу, у ранішняй цішы толькі пачыналі гаманіць птушкі; стары насцярожана азіраўся і трымаў правую руку за крысом плашча і гаварыў
ну,а я спачатку ў хаце цябе шукаў, а як пабачыў там тых прыхадняў.то зразумеў — там цябе няма.а тыя спяць моцна,так, пеўня ім туды б чырвонага,а Ігнат, значыць, не прыехаў, ну-ну
а малы ледзь плёўся,і Антон Кніга шкадаваў няма сілы,а то ўзяў бы цябе на рукі
і азіраўся і гаварыў
каб толькі не высачылі,куды мы ідзём, дзе наша лежка
і голас яго гучэў усё больш бадзёра,па меры таго як яны набліжаліся да дома, і ўрэшце стары і малы апынуліся перад брамкай,за якой ужо чакаў Даніла ПрусакД даўнёнак зрабіў спробу пабегчы да яго,але не здолеў,а мужчына,як толькі пабачыў яго твар.пабялеў і спытаў
хто тэта цябе,малы?
але хлопчык толькі шаптаў
ДаняДаняДаня
а Даніла Прусак пабляднеў яшчэ больш і сказаў,звяртаючыся да старога
ну,а зараз давайце мне тую штуку, што хаваеце пад плашчомД хутчэй, бо цяпер мая чарга ісці ў адведкі
і Антон Кніга ўжо ў сенцах выцягнуў з-пад плашча на святло лёгкі кароткаствольны малакаліберны карабін, але ахалодзіў мужчыну
найперш малога пакарміць трэба,
абдумаць усё,пра сына вашага даведацца, схадзіць на пошту і патэлефанаваць яму, а потым ужо і дзейнічаць
пяшчотна паляпаў па прыкладу, засунуў за шафу ў шчыліну і дадаў
гэта трафейная штука мне даражэйшая
за ўсё зараз.бо яна кошт жыцця мае,я яе ды вядро патронаў у знаёмага старога на вёсцы выменяў.па аднаму артыкулу з ім калісьці праходзілі,ён захварэў,ведаў,што памрэ,— таму і аддаў
і падсумаваў
ну,а цяпер усё ад нашай волі і розуму залежыць,тут спяшацца не варта,вам пакуль увогуле лепш не высоўвацца.бо вас ужо шукаюць,ну а я на пошту схаджу, потым усё і вырашым
і бурчэў звыклае
...я гэтых жывёл тэлеграфным слупам праз памыйную яму
а гадзіны праз дзве,калі даўнёнак спаў, абодва сядзелі за сталом і стары казаў
сын ваш,Ігнат,дома,пэўна,сюды і не думае збірацца.ды я і не высвятляў,нельга, а ён да таго ж мяне і ведаць не ведае
а Даніла перабіў жорстка
ён мяне не цікавіць болей
і працягваў
згода.спяшацца не буду.але ноччу я выберуся да тых пацукоў,і зброю вы мне дасцё
і стары не аспрэчваў
бярыце.інакш вы ўсё роўна ў іншым месцы возьмеце.ды толькі пачакайма.пакуль я вам, калі атрымаецца,сюды аднаго чалавека прывяду,вось тады ўсё і вырашым
і Даніла Прусак спытаў
якога яшчэ чалавека?
але стары перавёў гутарку на іншае
вы не апошні.хто хоча перамяніць наш свет гаварыў ён
але перамяніць яго магчыма толькі
яшчэ большым страхам,ад адваротнага
і пытаў
хіба не так?вось я лагеры прайшоў —
і што змянілася?колькі інфармацыі выплюхнулася наверх — і што?
уся ў пясок пайшла
а Даніла Прусак пацікавіўся машынальна — ён у падсвядомасці, у думках быў ужо там — у маючай наступіць ночы
ну і вы,вядома,у будучыя перамены
не верыце?
і стары адказаў
не,не і яшчэ раз не,бо ваду,якая пераплюхнула цераз дамбу,назад не вернеш — хіба не так?успомніце,вы мне раней Гумілёва
ў прыклад прыводзілі,памятаеце,пра ўзрост народа гаварылі,магчыма,усё і так.магчыма, мы зараз зрасходаваны матэрыял.але ж, прабачце,— каб так свае задніцы падстаўляць, — гэта ўжо ўсе межы прыстойнасці пераўзыходзіць,не,гэты народ дабром не скончыць
і гнуў свае
...я гэтых самаедаў тэлеграфным слупам
і ставіў кропку
праз памыйную яму
і ў вачах яго раз-пораз успыхвалі агеньчыкі нянавісці, нязломнасці і супраціву.
Частка сёмая
Зыход
Набліжаўся поўдзень, калі стары Антон Кніга зноў апынуўся ў завулку ля былой фралоўскай сядзібы і з цяжкасцю прайшоўся побач — раз,другі,назіраючы,як бегаюць туды-сюды шматлікія дзеці чужынцаў.завіхаюцца крыклівыя гаспадыні, загадваючы нешта дзвюм жанчынам-паслугачкам з мясцовых, што няньчылі, не выпускаючы з рук,іх зусім яшчэ малых дзяцей,а трэцяя мыла на двары бял’ізну; некалькі іншамарак туліліся ля плота, а на лаўцы ўжо сядзелі тутэйшыя дзяўчаты з навакольных дамоў і палілі цыгарэты, манерна адстаўляючы пальцы рук і папраўляючы прычоскі.а перад імі праходжваліся некалькі ўзмужнелых падлеткаў з чужынцаў і гергеталі па-свойму,а то мацюкаліся па-расейску
бляматахушаварот!
і бесцырымонна хапалі дзяўчат за рукі і валасы, прыгінаючы галовамі ўніз.а тыя вяла і крыўдліва выкрыквалі кшталтам
ай,ну канчай,бля,адпусці!
і праз хвіліну ўжо хіхікалі юрліва хехехехехе
і закідвалі нага на нагу,і некаторыя з іх былі ўжо віда-
вочна цяжарныя,і падлеткі тыцкалі ў іх прыпухла-пукатыя жываты пальцамі і гаварылі
гэта ад мяне.ад мяне
ці дражніліся
праглынула мячык,бікса,так?
і мацюкаліся і падскоквалі, махаючы рукамі: энергія выпірала з іх, чорныя вочы бліскалі, а цёмна-жоўтая скура на тварах ільснілася ад поту,і стары глядзеў на ўсё гэта,яго ж наадварот.не заўважалі — нібы ён для іх не існаваў ці быў з іншага вымярэння; чужынцы забягалі і выбягалі ўжо з прусакоўскага дома.быццам гэта здаўна быў іхні будынак,сноўдалі па садзе,а потым на падворак выйшла пакаёўка Васіліна і накрычала на паслугачакД стары адразу скарыстаў момант: падышоў да яе і спытаў, ці не пакліча яна да яго на хвіліну іх старэйшага мужчыну, і Васіліна падазрона звузіла вочы на мангалоідным,скуластым твары,агледзела яго з ног да галавы і сказала грэбліва
ён ад’ехаў па справах,у яго шмат спраў, у адрозненне ад некаторых іншых
і ўрэшце пацікавілася
ну і навошта ён вам?
а стары адказаў коратка золата прадам
і вочы ў Васіліны адразу насторчыліся,як у вартавога сабакі, і яна, скрыжаваўшы на грудзях моцныя, мускулістыя рукі, прапанавала
пакажы.я куплю
але Антон Кніга зневажальна фыркнуў — ён ведаў гэтую пароду людзей і лёгка чытаў іх,бо ў свой час пабачыў такіх багата
у цябе купіла не хопіць
сказаў ён зневажальна, а твар пакаёўкі адразу згубіў свой грэблівы выраз,яна пашукала вачыма і закрычала гэй,Карым,бацька хутка будзе?
на што адзін з падлеткаў,як адзначыў стары,— дужы і ўкормлены,узмужнелы на выгляд.кінуў дзяўчыну,руку якой з недакуркам згінаў так.каб тыцнуць ёй жа ў твар,незадаволена азірнуўся і сказаў
вечарам
а стары спытаў у пакаёўкі гэта яго сын?
а тая адказала,што так,адзіны сын,і Антон Кніга спытаў.быццам раўнадушна,але ўнутрана сцяўшыся
няўжо адзін?у такога чалавека
і ўсяго адно дзіця?
але пакаёўка пацвердзіла
адно
сказала яна і хацела дадаць яшчэ нешта,магчыма,патлумачыць,чаму ўсё-ткі адно,але стары павярнуўся і закульгаў прэч,і Васіліна пастаяла і знікла ў доме,а стары Кніга, праходзячы паўз лаўкі, раптам спыніўся і прапанаваў Карыму
падыдзі, парнёк
выцягнуў з кішэні залатоўку і паказаў таму бачыш, парнёк?
і той адразу наблізіўся да старогаД рука яго прагна пацягнулася да манеты, але стары схаваў яе ў кішэню і сказаў
у мяне яна не апошняя,хочаш купіць? аддам танна
і ў вачах юнака, як покліч яго шматлікіх продкаў, з'явілася непрыхаваная хцівасць, ён вагаўся — ісці за старым аднаму ці не, — адзін ён амаль ніколі не хадзіў,але тут быў нямоглы стары,і ён пайшоў,і Антон Кніга павёў яго завулкамі.часта азіраўся і гаварыў дарогай пра золата,толькі пра яго,а ведаў стары лагернік нямала,і яны ўрэшце прыйшлі,і тут чужынец убачыў Данілу Прусака, нешта адразу зразумеў і кінуўся да дзвярэй,але той заступіў яму шлях,у руках яго быў карабін,і ён сказаў