Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
гу-а-а-а-а-а-а-а!
потым праз кароткую паўзу зноў гу-а-а-а-а-а-а-а!
і стары падышоў да брамы і зазірнуў на падворак,каб вызначыць крыніцу гэтага несумненна чалавечага скавытання,і раптам вызначыў — голас ішоў з прусакоўскага хлеўчыка: у слабым святле ліхтара з вулічнага слупа можна было ўбачыць, як туды ўжо бег нехта з чужынцаў, бразнулі дзверы, данёсся яшчэ
крык.нібы ад раптоўнага болю,а потым усё сціхла,а стары зрабіў сабе засечку ў памяці, ён адчуў сябе зусім вольна ў гэтым гармідары і назіраў.як у былой фралоўскай сядзібе і з прусакоўскага дома паступова выцякала іншародная плынь, зноў вызваляючы затопленую ёю тэрыторыю; пад'ехала патрульная машына,з якой вылез і пагаварыў аб нечым з чужынцамі афіцэр-міліцыянт, а потым зноў знікла ў ночы, на хуткасці пад'язджалі і зноў ад'язджалі іншамаркі чужынцаў, — пошукі закладніка, пэўна, мусяць працягвацца да апошняй хвіліны, прызначанай у лісце, да дзвюх гадзінаў ночы,— меркаваў стары,— але ж вызначыць месцазнаходжанне закладніка не так ужо і проста,і стары аднавіў у галаве засечку пра тое.што чуў з хлеўчыка голас.і намагаўся прыгадаць.хто б гэта мог крычаць, але гармідар і мітусня навокал увесь час распылялі яго ўвагу на дробныя фрагменты,і стары пакрысе пачаў адступаць назад.а потым увогуле зліўся з цемрай і скіраваў да дома, каб давесці пра ўсё мужчыну, што чакаў яго,а Даніла Прусак толькі сціснуў сківіцы,калі пачуў ад старога пра тое,што адбывалася.і сказаў
цяпер,Антон Пракоповіч,усё вырашаць мне, заставайцеся і сцеражыце таго ўблюдка ды малога прыглядзіце
ідадаў
калі не вярнуся да раніцы.самі вырашайце, што рабіць
а стары толькі параіў сцеражыцеся,бо вы там адзін будзеце
і пашкадаваў
гэх,зброі малавата,бярыце карабін падумаў і вырашыў я з вамі
але мужчына ахаладзіў яго
ні ў якім разе,і зброі не трэба
і саступіў у цемру,і ноч прыняла яго ў сябе,— ён ішоў амаль не тоячыся, толькі сустрэча з патрульнай
міліцэйскай машынай.як ён меркаваў.магла адразу перашкодзіць яму, але тут ужо было перадвызначана — альбо так,альбо гэтак,і дайшоў такім чынам да брамы свайго дома і ўбачыў,як ля былой фралоўскай сядзібы мітусіліся постаці чужьінцаў, але ніхто з іх не пазнаў яго; зайшоў у свой дом — ён быў пусты.толькі там-сям бачыліся сляды пакражы і прысутнасці няпрошаных гасцей.агледзеў усе пакоі і напрасткі.не хаваючыся,пакрочыў цераз павалены плот, і толькі тут яго заўважылі і закрычалі ўстрывожана, але ён ужо адкрываў дзверы адны за другімі, — вішчэлі жанчыны, разбягаліся па баках падлеткі,і ўрэшце ўбачыў знаёмы твар іх старэйшага — той сядзеў у самым далёкім пакоі на крэсле.быццам нікуды не збіраўся.твар яго на гэты раз быў чыста паголены,і трохвугольны чэрап блішчэў пад святлом плафона, і, убачыўшы Данілу Прусака, ён нават не паварушыўся і відавочна не здзівіўся, а сказаў па-расейску, але з незнаемым акцэнтам, як гаварылі ўсе яны
я знал.что ты прыдёшь,давай чэнч: я — то, что тэбе надо,а ты мне — сына
але мужчына падсумаваў
праз дзве гадзіны пасля таго,як з’едзеце адсюль.а забойцу сястры пакінеце
і саступіў убок,стаўшы спінай да сцяны.а чорныя каламутныя вочы чужынца сустрэліся з яго позіркам, і той сказаў
без обмана,наша машына подождёт а мужчына папярэдзіў
на вас не падобна,але калі падман будзе, то я пачну страляць.ты ж ведаеш, і першай ахвярай будзе твой сын
а чужынец толькі пацмокаў губамі
в том н прнчнна,что ты смертн не боншься сказаў ён, крыкнуў нешта па-свойму ў прыадчыненыя дзверы і працягваў
ты сумасшедшый — так,у тэбя с головой проблема
і,не тоячы намераў,працягваў сваю думку — гаварыў
пра тое,што так.ім спачатку трэба была прастора.зямля ў першую чаргу,але з'явіўся ён і стаў перашкодай, яны проста не прынялі ў разлік, што можа быць супраціў,пра тое,што яны потым і так з'ехалі б адсюль, ну.пакінулі б дзве сям'і, не болып; ім ужо тут цесна, ды хіба адзін дом заняты намі,— ужо хутка чвэрць гэтага горада наша,і зямля стала нашай,і яны экспансуюць сталіцу,туды ўжо і грошы адпраўлены — на подкуп,на хабар,і зямля там для іх гатовая.а вашых людзей,— даводзіў ён,— купіць вельмі лёгка.ды ты і сам бачыш.хоць ты і вар’ят.хто праз дзесяць гадоў будзе тут пры ўладзе.хто будзе сапраўдны гаспадар.вы ж бездапаможныя,хцівыя і раз'яднаныя.і калі нават ты пра мае гэтыя словы будзеш з раніцы да вечара штодня на плошчы крычаць — усё роўна табе ніхто не паверыць і нікога ты не пераканаеш,— гаварыў ён,— а мужчына спытаў
дарэчы.мае зняволенне і пагроза забойства, і тэатральшчына з вяроўкай.якую ў камеру падкінулі,— таксама вашы задумкі?
і чужынец толькі надзьмуў пульхныя шчокі і паведаміў,што тое далека не тэатралыпчына,бо жыццё яго, Данілы Прусака, было ў той час не вартае пляўка, няхай успомніць Кліма Фралова, тутэйшага гаспадара, Даніла ж Прусак спытаў
вы прызнаяце і гэтае забойства?
а той толькі ўсміхнуўся шматлікімі залатымі каронкамі зубоў і сказаў,што забіваюць не яны,а тутэйшыя ж тутэйшых,і будуць гэта рабіць і далей.і яго,Данілу, таксама калі-небудзь заб'юць,бо такія.як ён,не выжываюць,і нават калі ён выйграе сёння — то заўтра будзе ўсё роўна ў пройгрышы
а тэпэр нды н адпустн сына сказаў ён і крыкнуў у дзверы
покажнте ему Васнлнну!
і мужчыну павялі да хляўка,адчынілі дзверы,запалілі святло,і ён ўбачыў у лужыне крыві пакаёўку чужынцаў — вены на яе звязаных руках былі перарэзаны.не інакш,твар і выскаленыя зубы запэцкаліся ў крыві.яна
была яшчэ жывая і, убачыўшы Данілу Прусака, прахрыпела
я забіла
і ўсё цягнулася да чужынцаў, прагнула быць з імі і прасіла
забярыце мяне,забярыце альбо дабіце
і мужчына здзівіўся ў душы гэтай халопскай адданасці і халопскай жорсткасці і пайшоў прэч,а праз накалькі хвілін пачаўся ад'езд: раўлі перагружаныя машыны чужынцаў,крычалі дзеці і падлеткі.а мужчына пайшоў у свой дом, знайшоў бутэльку з бензінам і абліў у пакоях былой фралоўскай сядзібы і падпаліў.а праз некалькі хвілін дом ужо гарэўД ён сказаў у ноч
больпі сюды не вернецеся
і толькі скрыгатнуў зубамі, уявіўшы сабе, як праз якую гадзіну-паўтары, якраз на зыходзе ночы.гэтыя ж чужынцы ўедуць на ўскраіну вялікага горада, сталіцы.і зоймуць спачатку дом.які ўжо раней быў імі прыгледжаны, а потым і куплены,і,як пацукі.да раніцы ўладкуюцца ў ім, і ўсё пойдзе ў іх там,як і тут да сённяшняй ночы — толькі з большым імпэтам: пацягнуцца да іх у цемру таксі за “дур'ю” і “шмалем”,пойдуць на вуліцы іх дзеці.але ўжо не для таго, каб прыкідвацца жабракамі, а з пакецікамі парашку, які будуць у іх купляць на тых жа вуліцах напаўапантаныя недавяркі, зрушаныя на дурной модзе, шматлікія расчараваныя ў жыцці, розныя няўдачнікі і проста апушчэнцы ды хворыя на замаскіраваны суіцыд.а да лаўкі перад брамай іх кубла пацягнуцца мясцовыя дзяўчаты і стануць манерна адстаўляць пальцы і хіхікаць юрліва
хехехехе
а потым зацяжараць і народзяць мяшанцаў.і гэта будзе працягвацца ва ўсё большых і большых памерах, і Даніла Прусак успомніў словы іх галоўнага,іх правадыра,і на імгненне яму стала вусцішна, але ён адразу адкінуў гэта пачуццё,і зноў,амаль не тоячыся.пайшоў да старога, і ніхто не сустрэўся яму ў цемры.хіба што
праімчалася насустрач пажарная машына з уключанай сірэнай.ды толькі ці знойдуць там,што тушыць,— думаў ён, — і азірнуўся на паланіцу, а потым яны выпусцілі са склепа заложніка.і стары трос у таго перад носам карабінам і пужаў
зараз шваркну наглуха
і заложнік мяняўся з твару,станавіўся шэрым,як ляжалае сала.і прасіў умольна
отпусты,отец заплатнт деньгн
а стары не сунімаўся
на зону б цябе,вылупня,адразу б акруглілі
і пытаўся ў мужчыны
можа, адрэжам яму тое-сёе?
і ўрэшце.узнагародзіўшы выспяткам,выгнаў таго прэч, і Даніла Прусак упершыню ўсміхнуўся,а раніцай стары схадзіў на рынак і прынёс адтуль труса,белага колеру і з чырвонымі вачыма, і даўнёнак карміў яго дзьмухаўцамі і казаў
Піля
і паўтараў
ПіляПіляПіля
і глядзеў бяздумна.як чырвоны дыск сонца ўздымаецца над даляглядам, высвечваючы друхлыя будынкі і кволыя.самотныя дрэвы і траву пад імі,і гаварыў
мы грэбаныя псіхі
Студзень — жнівень 1998 г.
Аповесці
Апладненне ёлупа
Сезонныя гульні ў футбол
Лавец святла поўні
Апладненне ёлупа
Бог пагражае нам ужо шмат стагоддзяў запар, але гэта нічога не змяняе.
Карлас Кастанэда.
“Моц маўчання”.
ЧасткаI
Папярэднік
1.	Дэпартацыя ахвяры
Якраз пад восень 193... года непадалёку ад цэнтра вялікага ўсходняга мегаполіса на тэрыторыю гіганцкай будаўнічай пляцоўкі, абнесенай трохметровым плотам (з якой нагоды вялася будоўля — будзе расказана ніжэй),бесперашкодна ўехала крытая машына з чырвонымі крыжамі, выяўленымі па баках і ззаду, на дзверцах. Быў якраз выхадны дзень, і будоўля амаль пуставала. Тым не менш тая машына хіба што аддалена нагадвала машыну хуткай дапамогі — нешта было ў ёй не тое: афарбоўка,памеры, магутнасць рухавіка. Зрэшты, гэта не кідалася ў вочы. Машына пад'ехала да збітага з дошак, часовага флігялька і спынілася побач. 3 кабіны, апроч вадзіцеля, той застаўся сядзець, вылез мужчына ў шэрым, паношаным касцюме, коратка стрыжаны пад бокс, з бяздумным тварам, а потым заднія дзверцы адчыніліся,і адтуль на абляпаную высахлым цэментавым растворам зям-
лю, усыпаную абломкамі арматуры, саскочылі яшчэ двое, амаль такога ж выгляду, як і першы. Яны імкліва бразнулі дзвярыма флігелька і ўвайшлі ўсярэдзіну. Прыкладна праз дваццаць хвілін яны выйшлі (адзін з іх нёс набіты паперамі скураны гамец),але побач з імі крочыў чацвёрты. Гэта быў высокі,шыракаплечы мужчына,гадоў трыццаці пяці,апрануты ў пакамечаны, з плямамі ад тушы, рабочы камбінезон будаўніка, русавалосы і круглагаловы, з шырокім, у зморшчынах ілбом і глыбока пасаджанымі, неспакойнымі, ярка-сінімі вачыма.
Вадзіцель, убачыўшы ў люстэрка, што яго спадарожнікі вяртаюцца, таропка выскачыў з кабіны і адкрыў заднія дзверцы. Мужчыне ў камбінезоне жэстам паказалі,што трэба залазіць у машыну. Але ён не спяшаўся, марудзіў. Спыніўшыся на некалькі секунд, ён абвёў вачыма ўвесь абшар будоўлі, кіўнуў сам сабе, усміхнуўся і,калі падымаўся,абярнуўся і крыкнуў:
— Я — Марка Ласкоў! Паведаміце пра мяне!
Больш яго не бачылі.
'к 'к -к
Марка Ласкоў,а менавіта пра яго пойдзе гаворка,нарадзіўся ў беднай сям'і беларуса-чыгуначніка. Перадусім над тым краем імкліва пранесліся хмары той самай навалы,якая цяпер называецца братазабойствам, альбо каінізмам. Лепшых і разумнейшых знішчалі, як самых небяспечных: высылалі ў тайгу ці стэп.саджалі ў турмы і лагеры,проста адстрэльвалі,як жывёл. “Здай пяць разумных і можаш быць свабодным”, — казалі оперы на допытах.