Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
дык вас усё яшчэ цікавіць.чаму засіліўся Клім Фралоў?
на што Даніла Прусак сказаў
такой падлянкі ад вас не чакаў,дык,можа, вы мне пра Фралова пасля раскажаце.а пакуль патрабую выпусціць мяне,там хлопчык адзін застаўся.вы ж ведаеце сітуацыю
ён спяшаўся,бо следчы Кузін выказваў раздражненне і прыкметы нецярплівасці
да таго ж я затрыманы беспадстаўна.мне нават абвінавачанне не прад'явілі.збілі...
але следчы Кузін перабіў з прыхаваным задавальненнем
абвінавачанне прад'явім,а трымаць вас да таго часу маем права месяц — такі цяпер парадак
і тут мужчына не вытрымаў.голас яго сарваўся на крык дайце хоць патэлефанаваць!
закрычаў ён і рвануўся да тэлефона.але следчы Кузін падхапіў апарат і перакінуў за спіну, паставіўшы на сейф.абпоўз Данілу Прусака позіркам і сказаў, нядобра скрывіўшы рот
пагасцюеце ў нас,з ачосамі грамадства,так бы мовіць,пазнаёміцеся,а званіць не дазволена
але мужчына перапыніў, скіроўваючы гутарку ў патрэбнае яму рэчышча
чаму мяне арыштавалі.на якой падставе?
і раптам здагадаўся: урэшце, гэта здагадка спакваля ўжо існавала ў яго галаве,нібы плавала там неаформлена і размыта.як амёба
вы што.падазраяце гвалт з майго боку, вы гэта сур'ёзна?
спытаў ён і асунуўся ў крэсла — стаяць было цяжка,а следчы Кузін зноў мазнуў позіркам па яго твары і сказаў убок
у нашай Дар'і не адны авар’і — а як вы думалі?
і дадаў
раю прызнацца і даю слова.званіце куды захочаце,хоць у Гандурас
але Даніла Прусак патрабаваў
паклічце пракурора,адваката ці яшчэ каго, хаця б вашага начальніка —■
вы парушаеце закон
на што следчы Кузін нядбайна заўважыў
тут свае законы,— вядома.не турма і пакуль не зона,але за месяц з чалавекам усё можа здарыцца.Клім Фралоў таму прыклад, а вы ж нават не урка.вы тут безабаронны
і Даніла Прусак разгубіўся ад непрыхаванай пагрозы яго слоў і сказаў
я ў вас некалькі гадзін,а мне кожная хвіліна вялікую цану мае,бо хлопчык — інвалід,вы ж яго бачылі.ён адзін проста не выжыве
і зноў сарваўся на крык.але следчы Кузін быццам чакаў гэтага.бо спытаў
мо вернемся ў камеру?у калектыў жадаеце?ці, можа,у адзіночку?
і тады мужчына прапанаваў
там па суседству адзін стары жыве,я ведаю адрас,загадайце,каб хлопчыка да яго завезлі, ці дайце да майго сына ў сталіцу
патэлефанаваць, ён прыедзе, забярэ,прашу
і хаця ён выціснуў з сябе гэтае “прашу”, у ім ужо набірала моц нянавісць да гэтага востранькага, скуластага,з цупкім позіркам чалавека,які сядзеў насупраць
яго,назапасіўшы,пэўна,нейкі нечаканы і каварны ход, і невядома,пра што думаў,але Даніла стрымаўся і сказаў
гвалтаўнікоў сярод прышэльцаў шукаць трэба, і забойцу там жа,у хляўку,і мяне ледзь не забілі,магчыма,яны там наркату хаваюць, што ім тады той ваш вобыск
і закончыў сваім
дайце ж пазваніць,не таміце
і крыху пасунуўся да дзвярэй.а потым яшчэ,але следчы Кузін апярэдзіў яго намер
там за дзвярыма міліцыянт стаіць,і,увогуле, не раю самадзейнасці; дык будзеце падпісваць?
і Даніла Прусак спытаў
а што вы, дарэчы.мне інкрымінуеце?вы хоць думаеце.што робіце,валодаеце сітуацыяй?
на што следчы Кузін аніяк вонкава на адрэагаваў, але патлумачыў
я пратакол накідаю і разам пакубатурым, як і што
а мужчына падумаў і прапанаваў
згода.але спачатку я тэлефаную?
і следчы Кузін павагаўся і ўрэшце зняў апарат з сейфа і паставіў на стол,і Даніла Прусак набраў нумар сваей кватэры і ў думках узмаліўся,каб сын быў дома,а следчы Кузін гаварыў, пагрозліва трымаючы руку на рычажку тэлефона
размаўляйце толькі наконт хлопчыка і больш нічога —ні дзе вы,ні чаму тут
гудкі ішлі адзін за адным
ту-у-у-у-у
ту-у-у-у-у
ту-у-у-у-у
пакуль ўрэшце ў слухаўцы шчоўкнулаД сын Ігнат спытаў
ало,хто гэта?
і Даніла Прусак адразу ўсхвалявана пачаў крычаць яму, што трэба неадкладна, зараз жа ехаць у Янаўск і забіраць малога Юльяна, які адзін дома, абавязкова
забіраць да наступлення ночы і быць з ім, а следчы Кузін насцярожана сачыў, і ён зноў паўтараў — ехаць прама цяпер да ночы,а сын Ігнат незадаволена гугнеў ну што за пажар?а навошта цяпер,што я там не бачыў.у мяне тут справы
і мужчына, стрымліваючы сябе, ужо болып спакойна сказаў
я цябе вельмі прашу.едзь не марудзячы.прама да дому ідзі — ты ж памятаеш дзе,— быў жа некалькі разоў,— жыццё малога ад цябе залежыць,ты разумееш?
а сын Ігнат перабіў
якраз нічога не разумею,што ў вас там,ва ўсіх дах паехаў?
і Даніла Прусак сказаў таропка, бо следчы Кузін ужо выказваў прыкметы нецярплівасці
гэта ж твой брат,кроў у вас адна,паўтары: “гэта мой брат...”
а сын Ігнат зноў пачаў незадаволена гугніць — то была яго звычка,набытая,магчыма,з генамі цесця-палітрука брат,брат,ды што ты там усё цямніш.што здарылася ўрэшце.растлумачыць не можаш?
і тут далонь следчага з вузлаватымі пальцамі, якія заканчваліся шырокімі, плоскімі пазногцямі, націснула на рычажкі, і ў слухаўцы шчоўкнула і стала ціха, a следчы Кузін сказаў незадаволена,нават раздражнёна ну,цяпер бярыце крэсла,сядайце бліжэй да стала,і будзем.так бы мовіць.працаваць на вашу і маю карысць
і мужчына пасунуўся з крэслам, выцер мокры ад поту лоб бруднай насоўкай.якую выцягнуў з кішэні,і нечакана спытаў у следчага Кузіна.быццам дапытвалі таго а як,дарэчы,ваша імя і па бацьку?
а той паморшчыўся, але адказаў
Іван Адамавіч
і хацеў яшчэ нешта дадаць,але Даніла Прусак працягваў — ён нібы скінуў нябачны ўнутраны цяжар, дазваніўшыся да сына
найперш чым разам працаваць.як вы зараз
выказаліся,мне б хацелася высветліць некаторыя моманты,у прыватнасці,як вы, вы асабіста адносіцеся да тых прышэльцаў, што запаланілі ледзь не ўвесь горад, вы ж таксама грамадзянін,супляменнік,як і я, прамы ці ўскосны,а кожнае племя павінна абараняць сябе і кожную сваю асобу
ад ўварвання чужынцаў.хаця б па прынцыпу тэрыторыі.хіба не так?
гаварыў ён механічна,як самнамбуладнстынктыўна адчуваючы, што намацаў нейкі патаемны канал, нейкую нябачную кропку,але следчы Кузін перапыніў яго,сказаўшы з крывой сваёй усмешкай
у нас усе людзі роўныя.гэта па-першае, а па-другое,пытацца тут буду я, мы адхіляемся ад вашай справы
але Даніла Прусак не пагадзіўся
людзі,можа,і роўныя.ды паводзяць сябе яны па-рознаму,але калі на ваш стол я вось зараз ногі пакладу.то што вы на гэта скажаце,— што людзі роўныя?
гаварыў ён таропка.бо следчы Кузін са сваей неакрэсленай усмешкай ужо рыхтаваўся перабіць яго, і таму мужчына спяшаўся і працягваў
вы ж,пэўна,ведаеце,хаця б ад вашых інфарматараў,што гэтыя з намі роўныя, як вы кажаце,людзі крадуць і забіваюць, гандлююць наркатой,разбэшчваюць малалетніх дзяўчат.выкідваюць з могілак косці нашых продкаў,дзе хаваюць пасля сваіх нябожчыкаў.дураць і падманваюць вяскоўцаў, распаўсюджваюць хамства і распусту, дабіваюцца прывілеяў праз хабар
але следчы Кузін раптам грукнуў далонню па стале і спыніў
чытайце,што я тут прапаную,і падпісвайце, як абяцалі
але мужчына адкінуўся ў крэсле далей і сказаў
дык вы што,хочаце,каб я свой прысуд
пад вашымі фантазіямі сам сабе падпісваў?
і тут нібы нябачная заслона абрынулася перад ім,бо ён раптам асэнсаваў тое,што ўвесь час стрэмкай хавалася ў падсвядомасці,і ён закрычаў,не стрымаўшыся — напруга апошніх гадзін выплюхнулася з яго насуперак волі і жадання
хіба я не здагадваюся.хто вам хабар дае за тое,што я тут?! за тое,што Клім Фралоў засіліўся?за тое.што забойца сястры маёй, Любы.не знойдзены?за тое,што “дурам” ды “шмалем” як гандлявалі.так і далей гандлююць і будуць гандляваць?
і, пэўна, трапіў у нешта такое, пра што павінен быў маўчаць,бо следчы Кузін аж перамяніўся ў твары,ускочыў са свайго месца,адчыніў дзверы і сказаў міліцыянту,што там пільнаваў
зашлюндраўку тую сюды
і праз некалькі секунд з калідора пачуўся жаночы голас.жанчына нешта выкрыквала, а Даніла Прусак чакаў, што будзе далей, калі ўвядуць няйнакш прыхаваную зброю следчага,яго казырную карту — згвалтаваную дачку Манюкі.каго яшчэ,— але яна павінна адразу сказаць ім,што ў яго.Данілы Прусака, і тых.хто яе гвалціў.няма нічога агульнага, тут суцэльнае трызненне,не інакш,і дзверы адчыніліся,і ў пакой упіхнулі гарадскую клікушу Алесю, і следчы Кузін з робленай шчырасцю падсунуў ёй свабоднае крэсла, а тая ўбачыла Данілу Прусака і сказала.закрываючы рукамі азызлы твар з сіняком пад вокам
я ж цябе папярэджвала, Данііл, хутчэй з'язджай адсюль, а ты не паслухаўся
але следчы Кузін не даў ей дакончыць
а скажыце зараз,грамадзянка Наравішына пачаў ён, а Даніла ўспомніў, што прозвішча АлесіВольгі — Наравішына
што адбылося два дні таму на гарадскім пляжы; як вы сустрэліся там з вашым былым
аднакласнікам, грамадзянінам Прусаком, і што там далей здарылася
і Вольга-Алеся ўзняла апухлыя,у чырвоных прожылках ад таннага алкаголю і недасыпання вочы і сказала навошта ты такое зрабіў, Данііл?хіба я цябе не перасцерагала, што тут усё мёртвае?
не зважаючы на тое.што следчы незадаволена замахаў рукамі і выціснуў, пагрозліва і ўжо зневажальна звяртаючыся на “ты”
гавары тое,пра што пытаюць,прашмандоўка, маць тваю
і жанчына загаварыла,палахліва пазіраючы на следчага Кузіна,як яна прыйшла на гарадскі пляж,як сядзела ля ракі, куды потым прыйшоў яе знаёмы Даніла Прусак з малым хлопчыкам, пляменнікам, а потым прыехала машына з тымі людзьмі.яна іх не ведалаД як яны там выпівалі
і твой знаёмы піў?
спытаў следчы Кузін,кіўнуўшы на ДанілуД твар у яго зрабіўся нібы ў дробнай драпежнай жывёлы,якая рыхтуецца скокнуць на сваю ахвяру,але жанчына не падтрымала яго
не
сказала яна
п’яным я яго ніколі не бачыла,а ведаю даўно, у школе,памятаю,вучыліся
але следчы Кузін абарваў яе
гавары па сутнасці.а не пра школу, раскажы — біў ён на пляжы чалавека ці не, і як?
і Вольга Наравішына таропка пацвердзіла, залашчваючыся перад следчым; пульхныя і нямытыя і таксама ў сіняках і драпінах рукі яе нервова мацалі пашарпаны край стала, а былая прыгажосць — валасы — пасівелымі пасмамі звісалі з вострага цемені,а яна гаварыла так,біў,палку з сабой узяў,здаецца, я ж прасіла — не хадзі
і тут Даніла Прусак заўважыў,звяртаючыся да следчага Кузіна
мне было б дзіўна.каб вы разбіраліся сапраўды па сутнасці.а так...
пачаў ён і ўсміхнуўся іранічна,— ён увогуле паспакайнеў, бо дазваніўся да сына і цяпер імкнуўся не даваць волю эмоцыям, а следчы Кузін адразу скарыстаў яго словы і спытаў