Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
будулагашаматага! нахалабараманаза! ралатабазаладулаба!
і ў парку.на лаўках,ля часовых драўляных павільёнаў, якія нагадвалі сабачыя будкі,іх было яшчэ больш,але ў асноўным маладых,узросту яго сына Ігната,сярод іх былі і дзве-тры іх дзяўчыны,адна з якіх праз кароткія паўзы віскліва выкрыквала расейскі мат
бляхубаматага!
але мясцовых дзяўчат усё гэта быццам толькі прыцягвала,бо яны віравалі сярод чужынцаў, рэзка і ненатуральна выгінаючы постаці і хіхікаючы
хігіхігіхагахехі
а тыя хапалі іх за голыя рукі і спіны сальнымі ад тлушчу пальцамі, бо тут жа куплялі і елі смажаныя шашлыкі і мяса і выкрыквалі
будугалашаратама!
і гергеталі па-свойму,і Даніла Прусак адчуў,як устрывожыўся хлопчык.і ўзяў яго руку ў сваю і пачаў шукаць тое.што яму было патрэбна.і сапраўды.сярод дрэваў, у зацені, па памяці знайшоў більярдную — прасторную драўляную пабудову, пафарбаваную ў сіні колер,там-сям фарба аблупілася.але шкло на вокнах было цэлае і вымытае,дзверы расчынены,і з памяшкання даностліся галасы і мяккі грукат шароў
тахтахтрахтах
і нехта казаў
стоп,двойку ў лузу,так,гатова
і,	адкаркаваўшы даўнёнку бутэльку, Даніла Прусак пасадзіў таго на прыступкі, а сам зайшоў у дзверы і
акінуў позіркам залу,дзе за сталом ляніва ганялі шары двое коратка стрыжаных маладых людзей у спартыўных шараварах, тэнісках і пляжных тапачках на нагах, побач, на століку, стаялі дзве пачатыя бутэлькі шампанскага і ляжалі некалькі бананаў,а збоку,у канцы залы,ля бачка з вадой.сядзела сталага веку жанчына-білецёрка і чытала кнігу,і на яго таксама зыркнулі — хутка і ацэньваюча: адзін з гульцоў быў гадоў пад трыццаць, смуглява-чорны з драпежна выцягнутымі наперад.як у пацука.сківіцамі і цяжкім позіркам цёмных вачэй,а другі гадоў на пяць-шэсць маладзейшы,з кірпатым азіяцкім носам і накачанымі біцэпсамі, ніжэй ад якіх сінела цалкам традыцыйная старамодная татуіроўка з кінжаламі і змеямі — усё гэта Даніла адзначыў, пакуль стаяў, і хацеў загаварыць, але кірпаносы апусціў кій і апярэдзіў
што,мужычок,згуляем на інтарэс?
але Даніла Прусак адмоўна пахітаў галавой,і той працягваў скрозь зубы,бо паспеў уставіць у рот запаленую цыгарэту
дык не хадзі тут,бачыш — цёплай печкі няма, буфета — таксама.а ў нас свой базар
але мужчына сказаў,падлажваючыся пад іх слэнг я б хацеў з Эмірам пагаварыць,ёсць інтарэс, можа, зацікавіцеся
і смуглява-чорны сказаў,заганяючы шар у лузу Эмір — гэта мы
у множным ліку так
і дадаў
толькі карацей,мужычок,а то я,бач,пенсію зарабляю
і скрывіў усмешліва шырокі вузкагубы рот хэхэхэ
а мужчына сказаў
ды я на пару слоў
і калі яны выйшлі на прыступкі.адразу абмаляваў таму,нездаволенаму,сітуацыю з “бежанцамі” і спытаў.ці здолеюць яны, прыкладам, крыху дапамагчы яму, каб
тыя чужынцы з'ехалі ў іншае месца,і,павагаўшыся,дадаў
ну,і што з мяне за такую паслугу належыць — назавіце кошт
а яго субяседнік, гледзячы ўбок і пакручваючы кій, спытаў
дзе прыжыліся тыя “бежанцы”?у якім месцы? і, пачуўшы адказ, раптам страціў цікавасць, быццам унутрана ўсё разлічыў і вырашыў для сябе,хаця мужчына яшчэ па інерцыі паспеў сказаць
я вашу работу кампенсую
але тут міжволі позірк яго машынальна затрымаўся на руках більярдыста,бо зблізу ён ясна разгледзеў на лакцявых згібах так званую “дарогу” — сляды ад шматлікага карыстання шпрыцам,і адразу з яго вачэй нібы ўпала заслона: гэты Эмір таксама могбыць кліентам у тым фралоўскім доме — здагадка выклікала пачуццё няёмкасці ад зробленага ім учынку.але більярдыст,сказаўшы толькі нядбайна
справы знянацку не вырашаюцца.зразумей, а пакуль расход.я падумаю, прыходзь дні праз тры
і знік у памяшканні, а Даніла Прусак адабраў у даўнёнка напалову пустую бутэльку і павёў таго дамоў, абдумваючы, дзе тут была няўвязка.і згаджаўся сам з сабой: сапраўды, так не робіцца, ну, няхай нават тыя блатныя і не ездзяць па вечарах па “шмаль” да чужынцаў — усё роўна ён на іх як з каня зваліўся,адкуль таму Эміру ведаць.хто ён і што,і чаму яны адразу павінны даць яму веры,ну пастаў ён сябе на іх месца, але тут яго думкі трывожна пераскочылі на тое,што час,які яму далі на адпачынак,заканчваецца.а ён,па сутнасці.нічога не вырашыў.бо ў доме недагледжанае дзіцё.сам дом таксама патрабуе прысутнасці гаспадара.а ў сталіцы застаўся сын,якому, пэўна, няма розніцы — ёсць дома бацька ці не, a ўрэшце, хто яго ведае, што хаваецца часам у яго галаве, хаця цяпер галоўнае не гэта, а смерць сястры Любы і напад на яго самога мінулай ноччу,— за ўсім
за тым ён падсвядома адчуваў прыхаваную і нябачную звонку,але мэтаскіраваную, напорыстую і акрэсленую волю, якая перакрыжавалася з яго воляй і ўступіла з ёй у адзінаборства, хаця, па сутнасці, і адзінаборства тут не мела месца.бо з чым ён пакуль змагаўся і чаму супрацьстаяў — хіба туману, цемры: ўрэшце, гэта хісткасць і няйнакш падземная нябачнасць больш за ўсё непакоілі яго, і Даніла Прусак зноў думаў пра гэта, пакуль ішоў па цэнтральнай вуліцы, аглядаючы правалы каналізацыйных люкаў, абшарпаныя, з аблупленай тынкоўкай сцены дамоў, спілаваныя ствалы дрэваў, якія ў беспарадку валяліся ля абочын.і ўвесь бруд і хлам.што выкідвалі па начах у закуткі,а потым пацягнулася другарадная вуліца, што вяла ў бок яго дома, — з пахіленымі гнілымі парканамі і развешанымі там-сям на іх старадаўнімі лозунгамі і рэкламнымі малюнкамі свіней і кароў.а даўнёнак плёўся побач.боўтаў рэшткамі вады ў бутэльцы і хныкаў
мамамамамама
а калі апынуліся ў сваім завулку,падабраў з зямлі выкарыстаны аднаразовы шпрыц, што, пэўна, выкінулі з акна аўтамабіля,і мужчына ледзь не ўпершыню накрычаў на яго і забараніў падбіраць з зямлі ўсе вострыя і колючыя рэчы,і казаў
ніколі не чапай гэтага, малы.зразумеў?
і хлопчык ківаў круглай галавой са светлым пухам валасоў,што накшталт німба абрамлялі верхнюю частку яго твару
зразумеў, Даня
гаварыў ён,і раптам успамінаў тужліва ПіляПіляПіляПіля
і туліўся бліжэй да мужчыны,бо яны ўжо падыходзілі да свайго дома, дзе была прастора дзяцей ілжэбежанцаў,— тыя звычайна паўсюдна шнырылі тут.закідваючы дробным каменнем усіх іншых малалетак,якія рызыкавалі праходзіць паўз іх, а вуліцу і некалькі суседніх яны лічылі ўжо цалкам сваёй тэрыторыяй, але на гэты раз ля фралоўскага дома было нязвыкла ціха і
нават іншамарак не было бачна, стаяў толькі шэры “уазік” з брызентавым верхам, а калі Даніла Прусак наблізіўся,то пазнаў па серыі МБК нумар міліцэйскай машыны, а непадалёку ад яе, бліжэй да яго, скупіліся некалькі жанчын, сярод якіх былі і мясцовыя і тыя, што жылі ў фралоўскім доме,— апошнія выдзяляліся рэзкімі акцэнтаванымі галасамі, і, праходзячы паўз усіх.Даніла пачуў
Манюкаву Рэгіну згвалцілі ў вашым, Даніла, хлеўчыку
а гаварыла гэта адна з мясцовых жанчын, што жыла крыху вышэй, яе дом месціўся якраз за Манюкавай сядзібай,Даніла Прусак не могуспомніць яе прозвішча, а яна працягвала
так,згвалцілі,а хто,— назваць не можа,пэўна, напаілі чымсьці.не памятае нічога.от бацькам гора
і Даніла з хлопчыкам спыніліся і выслухалі навіну, a жанчына гаварыла ўжо ім у спіну
збілі так,што,кажуць,галавой кранулася
чуў наўздагон Даніла Прусак, а калі зайшоў у свой двор,убачыў,што на фралоўскім пляцы стаяць міліцыянты,і двое з іх адразу пайшлі да яго цераз мяжу — плот быў зноў павалены, а калі наблізіліся, моўчкі накінуліся на яго і зашчоўкнулі на руках наручнікі.
Частка пятая
Уцёкі
3 хвіліну мужчына па прозвішчу Даніла Прусак супраціўляўся, і ўтрох міліцыянты не маглі даць рады, каб упіхнуць яго ў машыну.але адзін з іх ухапіў з пярэдняга сядзення дубінку і з размаху абрынуў яе яму на патыліцу.пасля чаго яго ўцягнулі ўнутр,і машына, рыкнуўшы маторамдрванула з месцаД тут Даніла Прусак выслізнуў з кароткага бяспамяцтва,зірнуў у задняе шкло і якраз убачыў хлопчыка.які бегследамД як паступова, па меры таго як машына аддалялася, меншылася яго постацьД зноў пачаў вырывацца.але адна рука яго ўжо была прыкавана наручнікамі да спінкі сяд-
зення.і ён зразумеў,што ўсё марна і што невядома адкуль і ў якіх памерах.але прыйшла бяда,і сказаў.беручы сябе ў рукі і змушана расслабляючыся
куды вы мяне,па якому праву і ці надоўга? патлумачыўшы нервова
там жа дзіцё засталося,вы ж бачылі на дарозе але адказам яму была доўгая паўза, якая некалькі разоў парушылася шыпеннем рацыі ля пояса ў сяржанта,што сядзеў спераду.і некалькімі фразамі,якімі той абмяняўся па радыё, і толькі потым нядбайна кінуў
даведаецеся на месцы,вам патлумачаць
пасля чаго засталося трываць боль і чакаць, пакуль урэшце машына заехала ў двор мясцовага аддзела міліцыі,і яго адчапілі ад сядзення і пацягнулі ў следчы ізалятар — цагляную прыбудову ў самым кутку двара.там якраз ішоў рамонтД ён адразу адчуў той характэрны пах зняволення, які, пэўна, захоўваецца ва ўсіх падобных месцах,— пах нямытых чалавечых цел, нечыстот і яшчэ чагосьці, што не перадаць словамі: магчыма,пах паразы.змешанай са страхам,і мужчына рвануўся назад і закрычаў
адвядзіце да начальніка!
але яго ўжо цягнулі па доўгім вузкім калідоры і ўрэшце затаўклі ў адну з камер,дзверы бразнулі і зачыніліся, і адразу ён удыхнуў задушлівае і смуроднае паветра — быццам да твару яму прыклалі брудную анучу,а ля сцен сядзелі і напаўляжалі некалькі постацяў: пэўна,гэта былі звычайныя апушчэнцы ці бамжы, ён не здолеў вызначыць адразу; адзін з іх,маладзейшы, паліў,яшчэ адзін вычэсваў выпадаючыя сальныя валасы на паўголым чэрапе і разглядваў іх пасмы на расчосцы,яшчэ адзін спаў,але Даніла Прусак не стаў вывучаць сядзельцаў камеры,а павярнуўся да іх спінай і загрукаў у дзверы
выпусціце мяне!
крычаў ён і грукаў мацней
я патрабую!
і яшчэ пра тое.што яму не прад'явілі абвінавачання і
што дома застаўся хлопчык-інвалід,адале ўрэшце дзверы адчыніліся і двое мажных міліцыянтаў вышмаргнулі яго ў калідор і моўчкі пачалі збіваць,пакуль ён не асунуўся на падлогу,а потым зноў зацягнулі яго ў камеру і кінулі.так нічога і не сказаўшы.і толькі гадзіны праз дзве яго вывелі вонкі, правялі праз двор,і ён раптам апынуўся ў знаёмым кабінеце.дзе за сталом сядзеў побач з шэрым абшарпаным сейфам за спінай следчы Кузін і нешта пісаў, быццам не заўважаючы яго,і ўсё гэта адбывалася неяк не сапраўды,у зацягнутай штучнай паўзе; той усё пісаў.няспешна крэмзаючы белы ліст паперы, і мужчына таксама маўчаў, стрымліваючыся,пакуль ўрэшце следчы Кузін узняў на яго цёмныя каламутныя вочы і спытаў