Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
чуў ён,але да боек пакуль не даходзіла.хаця на тварах некаторых з іх бачныя былі старыя і свежыя драпіны і сінякі, тут жа ішоў гандаль цыгарэтамі, жавальнай гумкай — той драбязой, што давала ім магчымасць зноў выпіць шклянку-другую таннага віна і выкрыкваць свае незадаволенае
хуратаматак і разгэтак!
але ім гэта жыццё было даспадобы, не інакш, думаў Даніла Прусак, бо хто перашкаджаў любому з іх перайсці на другі бок вуліцы і трапіць у іншы свет.дзе заняцца чым-небудзь больш прыстойным, толькі яны не жадалі і не хацелі альбо не разумелі,як тая Алеся,якой калісьці ўсміхнуўся выпадак, але тут жа засмактала, быццам саромеючыся за сваю памылку, бездань, і, абыходзячы лужыны, смецце і бруд, ля якіх там-сям ляжалі, праважаючы яго залепленымі гноем вачыма, худыя,заражоныя лішаём,бадзяжныя сабакі,мужчына ямчэй перахапіў сумку і пакрочыў па вуліцы,якая вяла да ўскраіны,і горад быў ужо быццам той і не той.нешта няўлоўнае змянілася ў паветры,мо таму.што памяняліся некаторыя шыльды і з'явіліся прыватызаваныя крамы, а над мэрыяй зноў лунаў чырвона-зялёны сцяг.і яшчэ ў нечым зусім іншым,хто ведае,ці,можа, у тым,што пабольшала жабракоў і папрашаек, як вось цяпер, думаў мужчына,калі ўбачыў на тратуары сляпога цемнаскура-
га і чорнавалосага малалетку гадоў дзесяці-дванаццаці, які сядзеў, вытарашчыўшы ў неба бялкі вачэй, а побач стаяла невялікая картонная скрыня, на пярэднім баку якой было выведзена па-расейску і з памылкамі
“...подайте людн добрые Хрііста радн ннвалндам бежннцам кто чьто можнт”
і прахожыя кідалі ў скрыню, асабліва жанчыны, a Даніла Прусак запаволіў крок ля крамы і хацеў ужо зайсці ўнутр, але міжволі спыніўся, бо ў люстэрку ў вітрыне ўбачыў, як жабрак-малалетка за яго спінай раптам спрытна ўскочыў на ногі і, зыркнуўшы па баках цалкам здаровымі і відушчымі вачыма, а побач з ім якраз нікога не было, выграб са скрыні грошы і крыкнуў.азірнуўшыся назад,на незразумелай мове будулагашарага!
а ззаду,у цяні клёнаў.тоўпілася некалькі постацяў,адна з якіх — жанчына гадоў трыццаці — аддзялілася ад астатніх і рэзка выгукнула
радамашаталаза!
падышла да малалеткі і забрала ў яго грошы,якія адразу зніклі ў рукавах яе адзення,а Даніла Прусак зайшоў у краму.а калі выйшаў адтуль,то ўбачыў,што папрашайка зноў сядзіць на сваім месцы, а метраў праз дзвесце са здзіўленнем заўважыў амаль такога ж малалеткуД скрыня была амаль такая ж,і надпіс.а калі звярнуў на бліжэйшую бакавую вуліцу,то і там ўбачыў постаць на тратуары, але гэта была ўжо дзяўчынка, і мужчына нейкі час раздумваў над усім гэтым, пакуль ішоў.усё болей адхіляючыся ад цэнтральных вуліц,дзе пад нагамі ўжо дзе-нідзе бліскалі жоўтай,застаялай вадой,пэўна,ніколі не высыхаючыя лужыны,а ля драўляных парканаў-агароджаў выглядалі з пустазелля і пырніка кучы смецця і застарэлага попелу, які яшчэ зімой выкідвалі сюды з печак і топак, і апынуўся на яшчэ вузейшай вуліцьі,а потым завулку і адразу ўбачыў павалены плот і новабудоўлю за фралоўскім домам, ля брамы якога стаялі дзве іншамаркі і бегалі з крыкамі дзеці, але пляменніка сярод іх не было, і Даніла Прусак адчыніў брамку і зайшоў на падворак,
але яго ніхто не сустракаў.і цень трывогі крануў твар мужчыны, а потым ён зайшоў у хату і пабачыў хлопчыка, які сядзеў у куце, насцярожана, як звярок, выглядваючы адтуль, і адразу падхапіўся, калі пазнаў дзядзьку
ДаняДаняДаня
гаварыў ён,а Даніла спытаў а маці дзе?
і даўнёнак сказаў
няма
і зноў пачаў свае
ДаняДаняДаня
твар яго быў заплаканы.а кашуля пакамечаная і брудная,і Даніла зноў спытаў
Люба пайшла?
але хлопчык ужо пераключыўся кашыкашыкашы
гаварыў ён,і Даніла аддаў яму пернікі і цацку на колцах,якую купіў у краме,і даўнёнак пачаў прагна есці, а на цацку не звярнуў увагі, і мужчыну зноў стала вусцішна,і ён,раптам здагадваючыся,спытаў
а ноччу яна была з табой,ну,калі цёмна было?
і хлопчык затрос галавой
ненене
і адразу захваляваўся і пачаў енчыць мамамамамама
а потым раптам успомніў ПіляПіляПіля
смуткаваў ён,і Даніла падняў ужо цяжкаватага хлопчыка на рукі і выйшаў так у сад і абышоў яго, зазірнуўшы ўсюды: кусты парэчак былі абабраныя і дзе-нідзе віселі абламанымі галінкамі,на дзвюх агурковых градках было пуста, плот,за якім адразу пачыналася тэрыторыя фралоўскага маёнтка, павалены, мужчына агледзеў усё гэта,а потым паставіў хлопчыка на зямлю і,быццам нехта павёў яго.рушыў да хляўка,адчыніў дзверы і адразу зачыніў,стараючыся,каб даўнёнак не зазірнуў унутр,зноў падхапіў таго на рукі і пабег з ім у дом і сказаў
пабудзь тут,на вось еш
сунуў яму рэшткі пернікаў і паабяцаў
я зараз.ты не выходзь а даўнёнак спытаў
ты вернешся?
але ён ужо бег да хляўка, ірвануў на сябе дзверы і схіліўся над целам сястры,якая ляжала на правым баку, рукі яе былі прыціснуты да грудзей, быццам жанчына ў апошнія імгненні спадзявалася абараніцца ад небяспекі,і на твары яе застыла маска жаху.
Частка трэцяя
Напад
Следчы па прозвішчу Кузін — нізкарослы малады мужчына гадоў трыццаці, з вострым кірпаносым тварам і цёмнымі мангалоіднымі вачыма, прыходзіў спачатку штодня, але потым яго наведванні рабіліся ўсё больш рэдкімі, а з дня забойства і хаўтураў прайшло ўжо каля тыдня.і Даніла Прусак сам пайпюў да таго ў райаддзел, і даўнёнак быў цяпер заўсёды з ім, ён, пэўна,шмат што зразумеў.бо часта трывожыўся,плакаў і гаварыў
мамамамамама
a то яшчэ ўспамінаў труса і мармытаў
ПіляПіляПіля
а больш маўчаў і не адыходзіў ад свайго дзядзькі ні на крок, вось і на гэты раз сеў у кабінеце ля дзвярэй на зэдлік і слухаў.як следчы незадаволена казаў
пакуль нічога новага.але як толькі
нешта праясніцца,то адразу вам паведамім але мужчына перапыніў яго рэзкім узмахам рукі
вы забойцу знайдзіце.а не праясненняў чакайце і нерваваўся.а следчы выслізгваў, як піскун,і гаварыў банальнасці і яшчэ нешта доўгае, нецікавае і неістотнае,і мужчына выслухаў, сціснуў сківіцы,а потым устаў з крэсла і пайшоў прэч.узяўшы даўнёнка за руку; яны ішлі вуліцай, было горача ад сонца, якое вісела прама над імі на бясхмарным небе, дрэвы, пакрытыя пылам з-пад колаў грузавікоў,якія раз-пораз грукаталі
побач,амаль не варушылі лісцем і здаваліся штучнымі ў бязветранай прасторы, даўнёнак часта спыняўся і прасіў
піцьпіцыііць
і Даніла Прусак напаіў яго квасам, а потым яны рушылі да цэнтра горада,дзе месціўся паштамт.і мужчына тэлефанаваў сыну — той праходзіў вытворчую практыку і якраз быў дома
я бы прыехаў
апраўдваўся той
але ж вы мне не паведамілі.хоць бы сказалі, дык мяне б адпусцілі
і Даніла сказаў
так,без цябе Любу пахавалі,але тут яшчэ шмат спраў розных,я затрымаюся
а потым спытаў
грошы хоць ёсць,стыпендыя
нябось скончылася?
і той адказаў бадзёра, як у фільмах, якія глядзеў бясконца па тэлевізары
няма праблем
пасля чаго мужчына сказаў.што яшчэ хутка патэлефануе,а даўнёнак стаяў побач і енчыў
піцьпіцьпіць
а потым яны пайшлі дадому, толькі ў завулку ля сваей брамы спыніліся,бо на вуліцы стаялі двое ўжо ладных падлеткаў, па выгляду з фралоўскага дома, і мачыліся прама сабе пад ногі.і Даніла Прусак не стрываў і сказаў
прэч адсюль.вырадкі
але тыя не спяшаліся,нахабна зыркнулі на яго вачыма і загаварылі па-свойму,а потым пайшлі,азірнуўшыся, і мужчына адамкнуў хату, зварыў хлопчыку кашу, адкаркаваў кансервавую бляшанку з рыбай,і яны паелі.і адразу даўнёнка змарыў сон, а мужчына пайшоў і за дзве гадзіны паставіў плот.рыдлёўкай перакінуў за яго на былы фралоўскі пляц бруд і смецце, якое накідалі чужынцы, — там броўнаўскім рухам брутальна віравала незнаёмае яму жыццё: бегалі мурзатыя дзеці,
крычалі жанчыны, пад'ехала “вольва”, адкуль жукаватыя мужчыны вынеслі некалькі кардонавых скрыняў і занеслі ў дом, потым уключылі магнітафон, і Даніла Прусак адразу кінуў працу.аднёс на веранду рыдлёўку і інструментД ўвесь час за ім назіралі — у расчыненых вокнах з'яўляўся то адзін твар,то адразу некалькі,а затым прачнуўся даўнёнак і пачаў смуткаваць
ПіляПіляПіля
і мужчына пайшоў з ім у краму.перад якой,глытаючы з рыльца піва,звыкла лаяліся некалькі прыблатнёных і апушчэнцаў,і купіў у ёй хлеба і малака,а потым шукаў і ўрэшце дачакаўся няўлоўнага ўчастковага.і той з прыхаванай незадаволенасцю ад таго,што патурбавалі, гаварыў яму
тактак.яна скардзілася,па суседству большасць так скардзяцца і гавораць,хаця,канешне, новыя вашы суседзі турботныя,ды прыгожа жыць не забароніш — зараз так?
але Даніла Прусак перабіў яго
яны гандлююць наркатой,хіба вы не ведаеце пра гэта?любы падлетак з вуліцы пацвердзіць, у вас жа,пэўна,ёсць інфарматары
а ўчастковы ўсміхнуўся
тактак гаварыў ён,
усё магчыма.але паспрабуйце даказаць — гэта не так проста,мы іх там усіх дапыталі, а доказаў ніякіх,вашу сястру могзабіць чалавек і з вуліцы,так,хіба хто з яе старых знаёмых, мо ў яе была з кім,ну,скажам,любоўная сувязь але пасля гэтых яго слоў Даніла Прусак завярнуўся і пайшоў, хлопчык цягнуўся ўслед за ім і гаварыў трывожна
ДаняДаняДаня
быццам адчуваў стан мужчыны, і яны пайшлі па забруджанай смеццем вуліцы — апошнім часам яго выкідвалі прама на дарогу.хілілася ўжо к вечару,хмара набегла на сонца.і на кароткі час дыхнула прахалодай, і даўнёнак пакінуў выпрошваць піць і пайшоў
шпарчэй.а потым,калі зайшлі ў дом,адразу лёг на KaHany і заснуў; мужчына хацеў сказаць яму.піто не варта спаць на захадзе сонца,але той усё роўна не зразумеў бы яго.таму накрыў хлопчыка посцілкай і выйшаў на панадворак.прайшоў у сад і тут убачыў,як двое падлеткаў, ускрыкваючы і смеючыся, але досыць настойліва, цягнулі да хляўка дачку старызніка Манюкі, непаўналетнюю Рэгіну.якая хіхікала і нескаардынавана ўзмахвала рукамі,— пэўна.далі глынуць спіртнога, — падумаў Даніла Прусак,— можа, і падсыпалі яшчэ пару таблетак атаміналу натрыя ці яшчэ чаго, — колькі дошак з плота, які ён паставіў некалькі гадзін таму, былі выламаны і валяліся на зямлі з яго боку; мужчыну скаланула ад раптоўнага выбуху гневу, і ён зрабіў хуткі крок наперад і ўдарам кулака адразу зваліў аднаго з крыўдзіцеляў.а вось другі кінуў Рэгіну, якая шмыгнула ў дзірку ў плоце, а потым уцякла ў заўсёды расчыненыя ў тым двары дзверы, і схапіў Данілу Прусака за кашулю, — ён быў па-мужчынску дужы — і дыхнуў на яго сумессю алкаголю з часнаком, выскаліўшы зубы з жоўтага металу, другі ўжо падымаўся з зямлі,і Даніла Прусак саўгануў праціўніку каленам у пах, а потым зачапіў кулаком знізу ў падбародак — калісьці ў юнацтве ён баксіраваў.і зараз вось спатрэбілася,— нахабнік рохкнуў і заваліўся на спіну, а яго хаўруснік кінуўся ў дзірку ў плоце і ўзняў у двары былога фралоўскага дома лямант