Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
Аднойчы ён перанёс са службовага кабінета дамоў поўны збор твораў Правадыра і ўцягнуўся ў іх вывучэнне. Сам працэс дзіўным чынам задавальняў яго. Пазней, на судзе, Баравуля прызнаўся, што прачытаў усе некалькі дзесяткаў тамоў. У ходзе чытання ён, іншым разам,чуў голас,які накладваўся на вывучаемы ім тэкст,ад чаго яго пачынаў ахопліваць юр. Спачатку гэта была слаба выяўленая сімптаматыка, а затым паталагічны ўплыў узмацніўся.
Чыгунка, некалькі дробных гарадоў і пасёлкаў ля яе,а таксама лесапаласа.уяўлялі сабой ідэальныя месцы для здзяйснення ім серыйных забойстваў,а пазней і сапраўднага тэрору ў адным з пасёлкаў.
Першую сваю ахвяру — дванаццацігадовую дзяўчынку — Баравуля выцікаваў у электрычцы і выйшаў следам за ёй.калі яна скіравала дадому па лясной дарожцы. Сонца стаяла ў зеніце,у лесапаласе крычалі птушкі, рэдкія пасажыры, што выйшлі разам са злачынцам і яго ахвярай,паступова рассейваліся па дарозе, і тады забойца нагнаў дзяўчынку і, заціснуўшы ёй рот,зацягнуў у кустоўе.дзе і задушыў. Задаволіўшы потым свой юр ненармальным чынам, Баравуля неахайна і неглыбока закапаў сваю ахвяру пад выварачанай сасной.пасля чаго вярнуўся на прыпынак і сеў у чарговы цягнік,які прывёз яго дамоў.
Пакутуючы на бертранізм, Баравуля праз некалькі дзён вярнуўся на тое ж месца,выкапаў труп проста рукамі,выразаў вантробы, раскідаў іх па зямлі.пасля чаго здзейсніў з трупам палавы акт.
За некалькі год Баравуля здолеў забіць такім чынам больш як пяцьдзесят чалавек рознага полу і ўзросту, але ўсе забойствы па-ранейшаму не лічылі серыйнымі і скіравана не палявалі за маньякам, заводзячы
кожны раз асобную справу, па якой часта асуджвалі невінаватых і выпадковых людзей і прысуджалі іх да страты. Усё гэта цягнулася да той пары,пакуль Баравуля,які канчаткова страціў нават інстынкт перасцярогі.пачаў аблогу невялікага пасёлка ў сем тысяч жыхароў, куды, карыстаючыся электрычкай, наведваўся ледзь не кожную ноч. У цемры ён ціха вымаў шкло з аконных шыбаў і бязгучна залазіў у чарговы,часта выпадкова абраны дом, дзе выразаў спячых, зноў жа раскідваючы паўсюдна вантробы,часткі цел,і,пакідаючы там жа свой эякулят. Пасёлак і наваколле ахапіла паніка. Людзі, асабліва жанчыны, адмаўляліся хадзіць на працу, а вучні — у школы, начамі жыхары з некалькіх суседніх дамоў збіраліся ў адзін і.ратуючыся, не спалі да раніцы. Усё было дарэмна. 3 нечалавечай спрытнасцю і хітрасцю Баравуля знаходзіў магчымасць,каб падпільнаваць чарговую ахвяру. Асабліва ён любіў паляваць на дзяцей. Толькі тады забойца быў прызнаны серыйным.і ім заняўся спецыяльны следчы аддзел.
He ставячы мэту апісваць злачынствы, якія ажыццявіў за некалькі гадоў маньяк, аўтар гэтых нататак дазваляе сабе зрабіць шэраг заўваг,якія,як ён мяркуе, прымусяць задумацца чытача.
Бадай дзевяноста адсоткаў усіх злачынстваў — гэта вынік спадчыннай дэгенерацыі. Уся наша планета з'яўляецца на сучасны момант гіганцкім дэградацыйным плата.на якім з кожнай хвілінай большае псіхапатаў, народжаных ад асоб, храмасомы якіх нясуць у сабе прыкметы генных пашкоджанняў. Нават візуальнае назіранне за натоўпам на вуліцы дазваляе зрабіць выснову, што амаль кожны трэці, якому зазірнеш у твар, выяўляе сімптаматыку псіхічных адхіленняў і вяртання да жывёльнага стану. У гэтым свеце, які прыйшоў да заняпаду і дзе множацца катастрофы,а сусветная эканоміка ўжо зусім не адчувае нястачу ў працоўнай сіле,Хаму ўжо недастаткова смактаць гарэлку, забіраць ежу ў старых, гвалтам і здзекам калечыць сваіх нешматлікіх дзяцей (нараджаць яму ўжо і ляно-
та,і няма асаблівай выгоды),а таксама жывёл, калоць сябе шпрыцам, нішчыць асяроддзе: усяго гэтага яму мала,бо яму зноў хочацца забіваць. “Якія б ні былі нашы погляды на цывілізацыю і культуру, ёсць нешта першаступеннае.з чым нельга не лічыцца,— анамалія ў асобе масавага чалавека”,— лічыў Артэга-і-Гасэт. Па сутнасці, адкат чалавецтва ў бок варварства пачаўся даўно.з “лёгкай нястраўнасці” (Ніцшэ),гэта значыць.з рэвалюцый — спачатку французскай.а пасля і іншых, уключаючы самую разбуральную — расейскую. Ужо тады,у час французскай Камуны,была зафіксавана, на першы погляд, дзіўная дэталь: знішчэнне па расавай прыкмеце (на гільяціны.якія стракаталі нібы швейныя машынкі, адпраўляліся, у першую чаргу, светлавалосыя.са светлымі вачыма — блакітнымі,шэрымі,рослыя асобы). Хам,з'яўляючыся,наадварот,асобай другога гатунку, ліхаманкава знішчаў гожых і разумных. Пачалося расчалавечванне чалавека і размнажэнне недачалавекаў.
Верагодна, працэс натуральнага адбору чалавецтва даўно завяршыўся, і замест таго, каб яго аднавіць, мы ўвішна даглядаем разумова непаўнавартасных і невылечна хворых, адціскаючы ў той жа час на задворкі жыцця сваё нешматлікае здаровае патомства, падаўляючы яго інстынкты і падстаўляючы яго падсвядомай нянавісці недачалавекаў. Час ужо зразумець, што мадэль далейшага развіцця людства ў глабальным маштабе пацярпела аглушальную паразу. Яшчэ мы б'ем у бубны так званага прагрэсу.звыкла лапочам пра дэмакратыю, усяляк раздзьмухваем гіперфестыўныя комплексы натоўпу.усіх гэтых не ведаючых куды дзяваць рэшткі тэстастэрону гома фестывус,мільёнаў рэйвэраў, якія ў эйфарыі ліхаманкава праводзяць усялякія парады кахання,парады геяў,рок-шоу і базары,а ў нетрах нашых гарадоў.у падвалах,нібы ва уэлсаўскай “Машыне часу” выспявае пакаленне вурдалакаў і канібалаў, якія з нянавісцю выпаўзаюць на паверхню,загадкава і прагна зазіраючы па начах ў асветленыя вокны, дзе апошнія гусі самі сябе закормліваюць перад нажом
рэзніка. Асобы з супрацьграмадскімі схільнасцямі робяцца,бясспрэчна,большасцю,бо здаровыя людзі кінулі весці з імі барацьбу, не будучы ў стане супрацьстаяць іх размнажэнню. Асабліва гэта тычыцца слабага звяна ў ланцугу чалавецтва — славян,якія заўсёды абрастаюць прыхаднямі і паразітамі, дазваляючы ім,нарэшце, весці рэй. “Нас чакае катастрофаД вы гэта хутка зразумееце,а я ўжо зразумеў”,— папярэджваў філосаф. Зыходзячы са сказанага.задачай нумар адзін для ўсіх нас з'яўляецца абарона сваіх,свядомых — ад хворых.апантаных свербам забойстваў, ад лайдакоў, набрыдзі і паразітаў, якія імкнуцца жыць за кошт нашай працы і прагнуць ліквідаваць усялякую істоту,якая перашкаджае задавальняць ім свой юр. Цалкам верагодна,справа зайшла так далёка,што тыя недачалавекі апынуцца большасцю, і грамадства, і, урэшце, усё чалавецтва загінуць маруднай смерцю праз дэгенерацыю.
Колькасць “баравуляў” расце таксама імкліва,у геаметрычнай прагрэсіі.а ледзь падымаецца чыясьці рука, каб прыхлопнуць чарговага крывасмока, як з усіх бакоў адразу гучаць крыкі пра ліберальныя каштоўнасці і дэмакратычныя вартасці і набыткі. I дарэмна нехта б'е ў звон, бо ўжо да заімшэлых брамаў нашай цывілізацыі падкрадаюцца ўначы ўзброеныя полчышчы незлічоных і галодных варвараў, многія з якіх не ўмеюць нават прачытаць і напісаць сваё імя.
Выбуховыя выявы асабістай нянавісці непаўнавартасных робяцца, тым часам, больш масавымі, і гэта сведчыць пра тое,што гаць запоўнена да самага верху і пачынае ўжо пералівацца цераз край.
...Пасля таго, як серыйны забойца Баравуля быў, урэшце, злоўлены, яго сям’я і ўсе сваякі ўцяклі ад помсты,спешна пакінулі дом.які амаль адразу быў разбураны раз'юшанымі суседзямі. Але праз нейкі час з'явіліся прыхадні і засялілі рэшткі дому. Гэтыя агідныя стварэнні адразу ж пачалі красці,гадзіць і разбэшчваць людзей праз наркотыкі. Нахабныя і крыклівыя іх дзеці, з разбухлымі ад паразітаў жыватамі, сноўдалі па наваколлю, сцвярджаючы сваім існа-
ваннем неўміручасць злыдняў і немач аўтахтонаў.якія не маглі нават сабрацца разам.прыйсці да таго дому і выгнаць раз'юшаную набрыдзь.
Прыйдзіце і зірніце на той дом. Ён мікрамадэль, сімвал усяго людства, якое дайшло праз вялікую кроў да стану шаленства і дэгенерацыі,і замест таго.каб рашуча пазбавіцца памылковых маральных вартасцей, працягвае апускацца ў вір самазнішчэння. Планета, якая пераўтвараецца ў гноеадстойнік, дарэчы,не можа больш трываць і ланцуга экалагічных катастроф,і якраз да 7 жніўня 2026 года — часу верагоднага сутыкнення Зямлі з астэроідам “1985 АН-9”, пачнецца, пэўна, пераўтварэнне асобных людзей у кібаргаў, што дазволіць ім перажыць так званы Страшны Суд і,магчыма.стварыць зусім новую генерацыю грамадства.
Частка 9. Выкладчык Корбат
3 дзяцінства я прагнуў вырвацца з гэтага пекла, якое носіць назву “роднага кута”,але дзіўным чынам мае адлучкі перапыняліся, і я зноў, волею абставін, аказваўся на старым месцы. Працяглы час я нават лічыў яго апошнім месцам на Зямлі,але зараз,бадай, перакананы, што ўся Зямля — апошняе месца, варта толькі калі-небудзь навучыцца бачыць і разумець. Спачатку былі наіўныя спробы перахітрыць сістэму. Так, яшчэ ў апошніх класах школы, дзе я вучыўся, мы, некалькі вучняў, паслалі ліст кіраўніку дзяржавы, у якім прасілі дазволіць нам арганізаваць за свой кошт так званы “марш міру” — велапрабег па краінах Еўропы. Планавалі ж мы звычайныя ўцёкі, што, вядома, у выніку здрады,было неўзабаве выкрыта. Выратавала тады нас сама атмасфера “адлігі”, якая на кароткі час усталявалася і ў гэтым няшчасным краі. Пэўна,тады я і быў “пастаўлены на ўлік”, што ў адказных момантах майго жыцця ўплывала на шматлікія абставіны з адпаведнымі вынікамі. Фізікпрактык па спецыяльнасці,з асабістым ухілам да астрафізікі, якой я аддаваў вольны час,я быў захоплены сваёй працай у адным з інстытутаў Акадэміі На-
вук.але мая цікаўнасць да нацыянальнага адраджэння і сепаратысцкія перакананні сталі прычынай паступовага выціскання маёй асобы з сферы навуковага істэблішменту. Так,а яшчэ і па некаторых сямейных дэталях (нямоглыя бацькі ўжо не маглі самастойна дажываць свой век) я зноў вярнуўся ў раённы гарадок, дзе ўрэшце, каб зарабіць на хлеб, пачаў выкладаць фізіку і астраномію. Сціпла ацэньваючы сваю асобу — ведаю,што я ўсяго толькі звычайны навуковец-няўдачнік, увогуле маленькі чалавек,я,тым не меньш, змушаны зрабіць і свой невялікі выбар у цяперашняй жыццёвай сітуацыі — урэшце нешта накшталт таго,што больш вартае: паміраючы Сакрат ці пераможная свіння? Як адказ на гэтае пытанне, і з'явіўся мой ліст у Галактыку “Млечны Шлях” — спроба пераканаць у першую чаргу самога сябе ў некаторых даволі рызыкоўных пытаннях. Апошнія тычацца маіх распрацовак над паводзінамі метэарытаў з так званага рою Адоніса і воблака Оарта і ўплыву іх на існаванне Зямлі,якая з'яўляецца цяпер,на мой погляд,прыстанкам некалькіх варагуючых цывілізацый. He ўдаваючыся ў тэхнічныя дэталі і праведзеныя мной разлікі, паведамляю коратка наступнае: яшчэ Чарльз Дарвін неяк прызнаўся.што не здольны растлумачыць, з погляду сваёй тэорыі эвалюцыі,прычыну раптоўнага вымірання каля адзінаццаці тысяч год таму, напрыклад, мамантаў, якія, на яго думку, былі больш развітыя і біялагічна дасканалыя як від, чым сланы. Лёс мамантаў быў падзелены, дарэчы, многімі відамі жывёл ад Арктыкі да Антарктыды. Іх перамешаныя рэшткі знаходзяць ад гор да акіянскіх упадзін. У той катастрафічны для планеты час (дзесяць-адзінаццапь тысяч год раней) адбыліся раптоўныя перапады клімату: спачатку глабальнае пахаладанне.а потым рэзкае пацяпленне, у выніку якога ўзровень Сусветнага акіяна павышаўся на некалькі метраў у год.