Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Пераследавацель адвярнуў ад іх твар і глыбей.амаль на самыя бровы, пасунуў кепку. Быць непрыкметным — вось што яму трэба. Калісьці яго вучылі гэтаму: як паводзіць сябе сярод варожага асяроддзя, выстаяць у бойцы з двума.а то і трыма праціўнікамі,выжыць у лесе і балоце,і лёгка,без лішняга шуму, пазбавіць каго жыцця. Але там, дзе яго вучылі, ён не прыжыўся, бо залішне жортскіх жыццё не прымае,як і залішне рахманых.
Ён выйшаў на дарогу і няспешна пакрочыў услед за чалавекам,якога яму паказалі ў вагоне цягніка. Чалавек не вельмі спяшаўся,часам ён нават спыняўся і нешта разглядаў. Постаць яго то хавалася на паваротах за кустоўем і дрэвамі,то зноў узнікала на дарозе.
Сонца імкліва садзілася за далягляд, ад дрэваў пабеглі цені, каб потым, паяднаўшыся, стаць цемрай. Больш нічога не было на лясной дарозе,апроч іх дваіх, і тады пераследавацель паскорыў хаду, адлегласць паміж ім і тым.каго ён наганяў,імкліва скарачалася.
Дзесьці праз хвіліну ён раптам рэзка спыніўся.быццам перад ім узнікла нечаканая перашкода, і на імгненне знерухомеў: у яго з'явілася адчуванне, што нешта не так, ды ўсё, здаецца, было, як і раней, нічога навокал не змянілася,хіба што птушкі змоўклі, але на захадзе сонца яны ўжо не падаюць голасу, — яму на кароткае імгненне перахапіла дыханне,а далоні рук і спіна ўзмакрэлі ад поту. Чалавек,якога ён даганяў, між тым адыходзіў і ўжо рухаўся ўздоўж невялікага яра, і ён вырашыў скараціць шлях — бо вылічыў,што калі скіруе напрасткі праз ельнік.то метраў праз сто пяцьдзесят якраз сутыкнецца са сваёй ахвярай.
Ён зрушыў з месца.мяняючы напрамак,і амаль пабег, толькі сачыў за зямлёй і сваімі нагамі — даўняя звычка і ўменне рухацца бязгучна спатрэбіліся яму і цяпер. Раптам ельнік перад ім адразу скончыўся,і ён выскачыў на адкрытае месца, на невялікую палянку, амаль твар у твар сутыкнуўшыся з двума жаўнерамі. Гэта былі.як ён заўважыў,каўказцы — іх ён могвызначыць адразу. Урэшце сустрэць у лесе жаўнераў — у гэтым быццам не было нічога незвычайнага,тым больш небяспечнага для яго, але цяпер ён хутка скеміў, што тут нешта не тое. Пасярэдзіне палянкі,куды не даставалі карані дрэў,у пясчаніку бьіла амаль гатовая яма, а побач з ёй з-пад брызенту выторкваліся кісці рук і нага трупа — гэта ён таксама адразу зразумеў,як і тое, што аказаўся ў гэтым месцы непажаданым сведкам.
Палігон, які цягнуўся амаль на трыццаць кіламет-
раў,меў,як успомніў ён цяпер,увогуле кепскую пагалоску. Расфарміраваныя вайсковыя адзінкі,якія па воле вайсковага начальства ехалі сюды нават з пакінутага Афганістана,мусілі рамантаваць тут тэхніку. Жаўнеры з гэтых часцей вызначаліся выключнай жорсткасцю і схільнасцю да імгненнага нападу на любога.хто ім не падабаўся.
Згадаўшы ўсё гэта,ён быццам унутрана прыняў становішча такім, як ёсць, і сканцэнтраваўся, падрыхтаваўшыся да найгоршага. Горш за ўсё было тое.што ў руках у замацярэлых і дужых каўказцаў ён заўважыў кароткія сапёрныя рыдлёўкі — больш небяспечнай халоднай зброі ён не ведаў. Ліхаманкава ён пачаў шукаць найбольш верны для яго ў гэтай сітуацыі шлях: ці то зрабіць выгляд,што нічога не заўважыў і збочыць на дарогу,ці ўвогуле адступіць назад,у ельнік,ці загаварыць з імі, каб праясніць абстаноўку. Ён выбраў апошняе, праклінаючы сябе ў думках, што не захапіў аніякай зброі.але ж,каб адабраць чвэрць,палову ці ўсё жыццё ў таго няшчаснага дахадзягі.знясіленага зняволеннем,зброі яму і не трэба.
Ён павітаўся з імі,міжволі запабягаючы.
— Здарова,служывыя,— сказаў ён нервова каб што сказацьД адначасова зрабіў крок убок.
Але адказу яму не было, бо жаўнеры нядобра пераглянуліся, і той,што стаяў з яго боку, заступіў дарогу.
Ён адступіў на крок,але павярнуцца спінай да іх не рызыкнуў, а мільганула была думка нырнуць назад у ельнік. Тое,што яны забілі ці прыцягнулі забітага.каб закапаць яго і замесці такім чынам сляды.не выклікала ў яго аніякіх сумненняў.
— Уявіце сабе, — памяркоўна сказаў ён, дзесьці ў глыбіні сябе інтуітыўна разумеючы.што робіць памылку,— я вас не бачыў.а вы — мяне. Згода?
3 гэтымі словамі ён рашуча скіраваў у бок дарогі, але на яго шляху яшчэ хутчэй аказаўся той самы жаўнер,які стаяў бліжэй да яго. У яго быў пераламаны нос,кароткая і моцная шыя і доўгія рукі. Да таго
ж,ён перакінуў рыдлёўку.якую дагэтуль трымаў у левай руцэ,у правую.
Яшчэ хвіліну таму пераследавацель, ён не верыў, што раптоўна сам стаў ахвярай. Час нібы расслаіўся для яго на асобныя, расцягнутыя фрагменты, якія ён міжволі фіксаваў візуальна: вось жаўнеры марудна пайшлі на яго з двух бакоў, адразаючы шляхі да ўцёкаў,вось рукі з заціснутымі ў іх гладкімі і адпаліраванымі дзяржальнямі рыдлёвак пачалі адхіляцца на замаху,і вось на вастрыні адной бліснула,адлюстроўваючыся ад невядомай крыніцы,святло.
***
Настаўнік Корбат выйшаў з вагона цягніка адным з апошніх. Ён няўпэўнена ступіў на заасфальтаваную, у выбоінах,платформу,на якой яго злёгку хістанула, але ён выпрастаўся і, кінуўшы позірк на адыходзячы цягнік, пакрочыў па дарозе. Ішоў ён, тым не менш, упэўнена.бо ведаў гэтыя месцы.да таго ж,шлях вёў яго дамоў і,пэўна,адна з асноўных уласцівасцяў чалавека, думаў ён, спяшацца дадому, каб звыкла знайсці там ежу,душэўны спакой і адпачынак.
Цяпер, на волі, ўсе перажытыя ім у апошні час няўдачы здаваліся яму неістотнымі і не зусім натуральнымі, быццам ён выдумаў іх ці стаў нявольным сведкам, закончыўшы тым самым пэўны часовы адрэзак свайго існавання.
Ён ішоў дамоў.да сям'і,якая чакала яго,пэўна,пакутуючы на безабароненасць,страх і няўпэўненасць,і разважаў пра тое.што ўсё,што здарылася з ім — можа толькі прыгода,не больш,на якую і ён,і яго блізкія хутка забудуцца. Напісаўшы той ліст,меркаваў настаўнік,сам ён не набыў аніякіх гарантый, каб пазбавіцца ад сваіх комплексаў,страху і адзіноты. Яны будуць з ім назаўсёды.і тут нічога не зробіш. Але ж камусьці трэба было напісаць пра тую праўду,ад якой,успамінаючы штодня, усе даўно з пагардай адракаюцца, быццам спаборнічаючы навыперадкі.хто яшчэ больш адступіцца ад яе.
Ужо мінуючы неглыбокі яр,зарослы ўнізе вербалозам
ды маладым сасоннікам, ён раптам спыніўся, нібы адчуўшы нечьі слабы крык. Ён азірнуўся.але нікога не ўбачыў, лес наперадзе, між тым, заканчваўся, і дарога вяла праз закінутае поле і далей гублялася на цямнеючым даляглядзе.дзе ўжо там-сям бліскалі агеньчыкі пасёлка.
Ён зняў чаравікі і пайшоў басанож,не зважаючы на каменьчыкі жвіру, якія часам трапляліся на зямлі. Першыя зоркі з'явіліся на цямнеючым небе. “Вось і скончылася мая Прыгода,— думаў ён,— стала асобным фрагментам у мазаіцы пакутаў, што завецца жыццём. Навошта я напісаў той ліст,— меркаваў былы зняволены. — Хіба меў якую крайнюю ў тым патрэбу? Хіба моцна пакутваў ад холаду, голаду, адзіноты ці ўціску ўлады?А калі ў аснове нашых уяўленняў ляжыць мана? Калі нашыя думкі ўвесь час здушаны — хіба гэта не злачынства супраць прыроды чалавека?! чыя бяда ў тым,што іх нельга выказаць проста,быццам увесь свет хварэе на здраду?! хіба толькі каласальны ператрус можа неяк пераарыентаваць чалавецтва, і хіба я не маю рацыю, калі прашу невядомыя сілы зрабіць гэта праз сорак ці нават пяцьдзесят год: калі глыба з жалеза і каменю прарвецца праз атмасферу,і пасля выбуху.падобнага на той.што здарыўся на пачатку стагоддзя ля Падкаменнай Тунгускі,над Зямлёй павісне задушлівае воблака з пылу і газаў...”
Тут ён спыніўся,бо яму раптам падалося.што ён чуе невытлумачальныя, на першы погляд, гукі. Ён агледзеўся: гукі даносіліся з неба над яго галавой. Спачатку яму злёгку заклала вушы,ён пачуў звон,быццам нябачны аркестр настройваў свае інструменты. А потым ён выразна пачуў спеў. Самотны, слабы і бязмежна адзінокі голас тужліва выводзіў мелодыю песнаспева, якая нагадала яму чамусьці адну з прэлюдый Ёгана Себасцьяна Баха,перакладзеную Шарлем Гуно для голасу. Звычайна гэтую мелодыю выконваюць спевакі-кастраты ці хлопчыкі ва ўзросце да полавага паспявання, альбо жанчыны. Бязмежна адзінокі голас нібы жаліўся на нешта пакутлівае, распавядаючы свой боль усяму Сусвету.
“Дзіўна,— падумаў ён. — Хіба я здольны чуць боскую Музыку Сфер? Я ведаю нават, што такую музыку могуць пачуць вельмі абмежаваныя сенсітывы, дый і тое здараецца зрэдку. Але ж я заўсёды быццам быў глухаваты на слых,так”.
Частка 6. Актывістка Ася
Калі мне было чатыры гады, я ўпершыню пачала цікавіцца мужчынамі. Бацька мой з'ехаў з нашага пасёлка на заробкі кудысьці на Усход,урэшце,ніхто не ведаў дакладна,і адтуль не вяртаўся. Да маці ўвечары пачаў заходзіць “сябра” — мужчына гадоў трыццаці. Калі ён першы раз з'явіўся ў кватэры і ўсеўся ў крэсла.я падышла да яго, праціснулася паміж ног і пачала яго бесцырымонна лашчыць,прычым дагэтуль ніколі такога не рабіўшы,расшпіліла яму “маланку” і запусціла туды руку. Абодва яны вельмі збянтэжыліся і ад таго не адразу спахапіліся, і я ўпершыню збольшага адчула і ўсвядоміла, што такое мужчына, хаця тое імгненне было занадта непрацяглым: маці схапіла мяне.зацягнула ў другі пакой і моцна набіла па руках. Нягледзячы на пакаранне,я паўтарыла звыклы манеўр і наступным разам.калі той сябра зноў аб'явіўся ў нас,і зноў была пабіта. Усё было дарэмна, бо я, пэўна, нарадзілася німфаманкай, і з гэтым нельга было нічога зрабіць.
У дванаццацігадовым узросце, калі я вучылася ў шостым класе школы, і ў мяне пачаўся фізіялагічны цыкл,я ўжо не ведала спакою: мужчыны захапілі маё ўяўленне, і я настойліва шукала з імі кантактаў, а паколькі я яшчэ была актыўнай ва ўсялякіх піянерскіх, а пазней і камсамольскіх справах.то атрымала мянушку “актывістка”. Я любіла выступаць з прамовамі, у канцэртах,аматарскіх спектаклях і танцавальных праграмах. Дома я знайшла шмат розных даведнікаў (яны засталіся ад бацькі — інжынера-канструктара) і навыпісвала ў сшытак некалькі дзесяткаў складаных іншамоўных слоў і паняццяў, якія быццам міжволі ўжывала ў размовах, з-за чаго, пэўна, мне сталі даручаць рабіць розныя выступленні, высоўваць мяне ў
прэзідыумы і завышаць, улічваючы грамадскія нагрузкі,адзнакі.
Але,вядома,не гэта было для мяне галоўным. Якраз у той чася,як кажуць,“запала” на старшакласніка з нашай школы,якога ўсе звалі не па імені — Павал,а мянушкай: Спрут. Ён займаўся вольнай барацьбой і меў моцныя рукі. Неяк я падышла да яго пасля заняткаў і спытала,ці ведае ён,што азначае яго мянушка на зоне?