Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Я ўжо адказваў вам пра нацыянальнасць. А накшталт любові да свайго народа ці нелюбові.дык мінулай зімой.вось дробны прыклад: ў сярэдзіне лютага, як памятаеце.маразы ў нас здарыліся — трыццаць дзевяць па Цэльсію,ноччу — за сорак. Менавіта ў гэтыя дні і ночы дзве дывізіі,да адной з якіх я быў прыпісаны, як запаснік, па загаду былі разгорнутыя і зрабілі марпі-кідок да самай Балтыкі. У жаўнераў потым адразалі адмарожаныя ногі і рукі,шмат памёрла ад запалення лёгкіх. А іх жа ўзялі з сем'яў,з працы,у кірзавыя боты ў такі мароз абулі і на “Уралах” пад брызентам везлі — за гэта — любіць славян ці не любіць?Рэч, нарэшце,не ў гэтым. Дый якая мэта была дасягнута ў выніку таго знакамітага марш-кідка? Пастаўлены рэкорд па колькасці адрэзаных ног? Дарэчы, вы ў ім не ўдзельнічалі? Вы хіба не бачыце, што не толькі славя-
не,а ўсе еўрапейцы, якія вялі рэй у абоіх паўшар’ях, становяцца сусветным пасмешышчам? У гарэмах неадукаваных арабаў — белыя наложніцы; еўнухаў, пакладанцаў — таксама заводзяць з прадстаўнікоў белай расы, і часцей са славян. Вось пра што, можа, і варта крычаць. Крык.бо толькі яго могуць пачуць.
Следчы ўсміхнуўся краем шырокага рота.
— Крычыце.толькі глядзіце.каб не “сарваўся голас ваш высокі...”
Паддопытны паморшчыўся,нібы пачуў няўдалы,стары і пахабны анекдот.якія расказваюць пасля выпіўкі афіцэры ў вайсковых казармах.
— Вы ведаеце, — сказаў ён, — культуру самасвядомасці народа трэба фарміраваць якраз у школе.на самым раннім этапе. Дык вось, асабіста ў вас яе яўна бракуе. Пра сям’ю не ведаю,а школа вас выхавала неяк не так,але што ад яе чакаць,нашай школы?
Следчы пацёр камлеватыя кісці рук.
— He забывайце,што мы можам вас проста знішчыць, разарваць як папяровы ліст. I не абавязкова фізічна. Вы пра гэта задумваліся? Але вернемся да нашай справы: колькі копій свайго паслання вы распаўсюдзілі, і каму менавіта яны трапілі?Якой,у прыватнасці,замежнай радыёстанцыі?У вас былі аднадумцы?
— Я не распаўсюджваў копіі ліста. Ён напісаны ў адзіным экземпляры,які я перадаў астранаўту В. Чарнавік я знішчыў.
— У размовах з вамі астранаўт В. называў якія імёны?Праз каго ён мусіў перадаць ваш ліст для адпраўкі ў космас?
— У нас была толькі адна размова і вельмі кароткая. Я перадаў ліст і папрасіў.калі гэта магчыма,далучыць яго да ўсіх астатніх,якія рыхтаваліся на той час.
Следчы змяніў позу: ён адкінуўся на спінку крэсла і пажаваў піырокім вузкагубым ротам пустату.
— Прашу вас усё-такі ўспомніць, пра што вы гаварылі ў той дзень з астранаўтам В.?
— Я не абавязаны вам пра гэта паведамляць. Дарэчы, як да вас трапіў мой ліст? Малаверагодна, што яго
прынёс і паклаў вам на стол сам астранаўт В. Гэта з лёгкасцю вынікае з характару вашых пытанняў. Значыць,канверт ці то скралі.ці ён проста згубіў яго. Вы можаце задаволіць гэту маю невялікую цікаўнасць?
Следчы спахмурнеў.
— Тут я задаю пытанні.
Зняволены паціснуў плячыма.
— Што ж,— сказаў ён. — Тады памаўчым.
Следчы падумаў, зірнуў на гадзіннік і нечакана аб'явіў:
— Заўтра мы,хутчэй за ўсё.адправім вас дадому. He буду хаваць,тут аб’явіліся некаторыя знешнія абставіны, пра якія вам ведаць не варта,ну,не абавязкова.
Ён націснуў кнопку на стале і загадаў адвесці паддопытнага ў камеру.
***
Астранаўт В. прыехаў у пасёлак Кмін да сваякоў летам, неўзабаве пасля заканчэння шматмесячнага арбітальнага палёту, а потым і рэабілітацыі, скарыстаўшы дзеля гэтага частку свайго адпачынку. Яму было ўжо за сорак.жыццё адносілася да яго жорстка, урэшце, як і ён да апошняга, і нічога не ахвяравала яму дарма, дый ён даўно ведаў,што ў яго становішчы гэта немагчыма,і заўсёды спадзяваўся толькі на сябе і свае сілы. Сіла ў яго заставалася,урэшце,ён часта браў толькі сваім выключыным здароўем,і каб не яно (а для шматлікіх медкамісій гэта з'яўлялася асноўным аргументам),то,верагодна, спазнаў бы асабістую паразу, не прайшоўшы і палавіны таго шляху, які быў яму адмераны. Тым не менш,ён галіўся ўжо штодня.каб не так яўна праступала на твары сівізна. Знаходзячыся на арбіце,у цесным, забітым усемагчымымі прыборамі адсеку, ён цягавіта і самааддана выконваў сваю працу спачатку з адной пастаяннай і, хоць і не асабліва, а ўсё-ткі дастаткова навязлівай думкай у падсвядомасці: хутчэй скончыць усё гэта і апынуцца на Зямлі — дома: у сваім пакоі,у лесе, ля возера, выспацца на звычайным ложку, паляжаць у траве на беразе ракі,зноў адчуць зямную гравітацыю.па-
хадзіць басанож — вось што яму было трэба.чаго хацелася і катастрафічна не хапала там,у велічнай і халоднай пустэчы. У глыбіні душы ён даўно не верыў у так званыя стваральныя мадэлі не толькі касмічнага, але і зямнога існавання. Ён шмат там перадумаў: пра імгненныя і нечаканыя смерці сяброў,якія,не вытрымаўшы нагрузак, пайшлі з каманды. Некаторыя з іх проста паспіваліся, пра “бунты” экіпажаў, якія здараліся з-за псіхалагічнай несумяшчальнасці,пра тое,што пасля прызямлення, некаторых літаральна выцягвалі з магілы, бо ішла атрафія мышцаў і сэрца змяншалася ў аб'ёме на дзесяць,а то і дваццаць адсоткаў.
Але самае нечаканае адбывалася дзесьці з сярэдзіны і ў канцы палёту. Псіхолагі называлі гэта сіндромам невяртання. Ён болып не прагнуў дадому, не жадаў пакідаць свой цесны адсек. Космасбыццам трымаў яго душу і не хацеў вяртаць яе назад,пад абалонку атмасферы планеты. Але ён змагаўся і з гэтым. Па характару змагар — ён толькі і мог супрацьпаставіць свае сілы шматлікім сілам жыцця,што і рабіў.бо іншага не ўмеў,дый не здолеў бы рабіць.
У пасёлак ён мусіў прыехаць быццам ціха і незаўважна, але ў раённым цэнтры ўжо ведалі пра гэта і чакалі яго,адабраўшы некалькі гадзін жыцця (як ён часам меркаваў.сціснуўшы зубы,каб не вылаяцца ўголас) на бяссэнсавыя прамовы,мітусню,неабавязковыя сустрэчы з каньяком ды ікрой у кабінетах дробных мясцовых мафіёзі,а такімі ён лічыў іх,бо ведаў іх сілу тут,у іх уладаннях,пасля чаго,урэшце,яго прывезлі дадому.дзе ўжо ўсё,што можна.было адрамантавана.вычышчана і пафарбавана будаўнікамі. Некалькі дзён ён толькі спаў, піў чырвонае віно, якое прывёз з сабой, еў простую ежу: жытні хлеб, сала, па якіх так сумаваў у адсеку базавай станцыі,пасля пачаў ездзіць на возера.у лес. Гаварыў ён з роднымі і суседзямі мала,трымаўся стрымана,пазбягаў людзей,і толькі калі ў наваколлі пачаўся спартыўна-турысцкі злёт і непадалёку абсталявалі валейбольныя і футбольныя пляцоўкі, нацягнулі сеткі.а потым аб’явілі ўсялякія турніры,ён не вытрымаў і пачаў гуляць у Ba-
лейбол разам з аднолькава стрыжанымі і паслужлівымі хлопцамі і дзяўчатамі ў купальніках, кожная з якіх зазыўна ўсміхалася яму.дэманструючы сваё маладое і здаровае цела. Мышцы яго паступова вярталі сваю эластычнасць і моц, амаль знікла задышка, раніцай ён рабіў іншым разам непрацяглыя прабежкі, а вечарам, як толькі пачаўся той злёт.ехаў (яму часова выдзелілі “Волгу” з райвыканкамаўскага гаража),каб згуляць партыюдругую ў валейбол.
У першы з такіх вечароў адна з тых маладых дзяўчат папрасіла падвезці яе. Звалі яе кароткім расійскім імем — Ася. У яе была зграбная постаць.усмешлівы шырокі рот з вострымі белымі зубамі і цёмныя, неспакойныя вочы.
— Паехалі на возера,— прапанвала яна астранаўту В.,адразу падкрэслена на “ты”,— вада цёплая,паплаваем, калі ў цябе, такога, ха-ха, знакамітага і славутага, знойдзецца час.
— Магла б выбраць каго і маладзей,— сказаў астранаўт В. — Я з іншага пакалення і,магчыма,не буду ведаць,пра што з табой гаварыць. А ўвогуле, паехалі, — згадзіўся ён,і Ася.захапіўшы вопратку,з чароўнай лёгкасцю ўскочыла ў салон машыны.
— Ведаеш,— сказала яна, — я андрафілка,і ў мяне,скажам так,цяга да мужчын твайго ўзросту. Я прапаную табе столькі хвілін кахання,колькі ты пажадаеш. Згода?
Замест аўры яе быццам абкружала нябачнае воблака ферамонаў, і астранаўт В., памарудзіўшы, завёў рухавік часова ахвяраванай яму райвыканкамаўскай “Волгі”,і Ася на вачах усіх сваіх сяброў і сябровак,як і была на валейбольнай пляцоўцы.у купальніку, абняла яго за плечы: бессаромна і па-змоўніцку — быццам такія вандроўкі і адносіны былі для іх даўняй і звычайнай справай.
Якраз у адзін з тых дзён да астранаўта В. звярнуўся чалавек прыкладна яго ўзросту, звычайнай някідкай знешнасці, які прадставіўся настаўнікам мясцовай школы і назваўся Андрэем Корбатам. Ён, пэўна, доўгі час
падпільноўваў славутага земляка ля яго дома і, хоць звярнуўся да таго проста на вуліцы, адразу тактоўна папярэдзіў.што не збіраецца прасіць астранаўта В. якім-небудзь чынам дапамагчы яму ў паляпшэнні матэрыяльнага дабрабыту, давесці да завяршэння асабістую скаргу,ці за сваіх дзяцей,альбо яшчэ чаго,а хоча толькі перадаць яму ліст у Галактыку,які ён днямі напісаў пасля таго,як,па-першае,— пачуў пра знакамітае ліставанне па радыё,а,па-другое,— пра тое,што ў Кмін прыехаў на кароткі часзнакаміты зямляк. Ён,сказаў просьбіт,хоча,каб гэты,напісаны ім ліст быў далучаны да іншых. А перадае з рук у рукі таму.што не ўпэўнены — ці дойдзе той ліст да адрасата праз афіцыйныя ўстановы,ды ўвогуле не спадзяецца на паразуменне з боку шматлікіх і ўсемагутных чыноўнікаў.
Астранаўт В. ветліва і ўважліва выслухаў просьбіта: ён заўсёды імкнуўся з паразуменнем ставіцца да жаданняў сваіх землякоў. У вачах чалавека,які стаяў перад ім са звычайным канвертам у руках,ён не выявіў прыкмет вар'яцтва: на яго погляд, тут не было ані маніякальнай фазы, ані паранаідальнага сіндрома, не прасочвалася і звычайнай дурноты,і таму адказаў,што просьба земляка Андрэя Корбата (ён правільна запомніў і назваў прозвішча?) для яго не складзе асаблівых клопатаў,і дадаў, што захопіць ліст з сабой і праз сваіх сяброў з касмічнага Цэнтра дакладзе яго, калі вернецца з адпачынку, да іншых лістоў. Дарэчы, паведаміў ён, такія лісты-пасланні шлюць даволі часта.амаль кожную чарговую ідэалагічную кампанію з нагоды якога свята.
— Між іншым,— пацікавіўся астранаўт В.,— вы што, сур’ёзна верыце,быццам ваш ліст там прачытаюць?
— Дзе — там?— спытаў просьбіт.
— У далёкім космасе. Ён можа ляцець і мільёны трыльёнаў гадоў. Без аніякай надзеі быць прачытаным. Да таго ж, расшыфроўка. Хто і як яе ажыццявіць?
— Мне здаецца, што Сусвет усё-ткі мае нейкі сэнс. Хіба не так?Таму і пасланні. Упэўнены,што іх калі-небудзь прачытаюць.