Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Астранаўт В. паціснуў плячыма і агледзеўся — ён не хацеў, каб да іх падышоў яшчэ хто — з суседзяў,і пачалася адна з тых падобных, як блізняты, размоў, якія толькі дарэмна марнавалі час, а часам ён даражыў. Нягледзячы на вечар, было задушліва і горача, a на далёкім даляглядзе зрэдку ўспыхвала бліскавіца.
— Гэта не надта ўпісваецца ў нашу праблему,—сказаў ён і пацікавіўся: — Дарэчы.калі не сакрэт,што вы гаворыце ў вашым лісце?
— Я,скажам коратка, выказаў шэраг пажаданняў і запісаў некаторыя свае меркаванні.
— Кантэйнер з лістамі,ну,там яшчэ з тым-сім,напрыклад,з барэльефам Правадыра.выявай сцяга,герба,іншай сімволікай могуць проста закінуць на Месяц. Там, пры перападзе тэмператур ад плюс сташасцідзесяці градусаў па Цэльсію да такой жа лічбы.толькі са знакам мінус, пры ўваходзе спадарожніка ў цень,усё вельмі хутка ператворыцца ў пыл і зацягнецца рэгалітам.
— Лічыце, што мяне будзе ўсё-такі вельмі ўсцешваць,што мае сціплыя думкі праіснуюць нейкі час,няхай сабе, і на Месяцы. А раптам іх прачытаюць? На зваротным яго баку.напрыклад.
— Месяц — усяго толькі запусценне. Хаця і велічнае. Дарэмна вы на нешта спадзеяцеся.
Астранаўт В. паклаў ліст у кішэню і яшчэ раз паабяцаў,што выканае просьбу земляка. Размова пачынала ўжо гнясці яго — арганізм рэагаваў амаль аднолькава на кожны такі,на яго погляд,бяссэнсавы кантакт з людзьмі: выкідам адрэналіну, і ён паспешна развітаўся.
Начаваў ён у лесе непадалёку ад возера.куды прывёз Асю. Спачатку яны замацавалі палатку, у яе адразу набіліся крывасмокі — Ася спрытна біла камароў ручніком,а потым развялі вогнішча і прыгатавалі вячэру. Астранаўт В. разліў па шклянках першую бутэльку віна,а піў ён у апошні час яго ўсё больш,і сказаў:
— Праз дзень я ад'язджаю.
Ася на гэта аніяк не адрэагавала. Таропка сарвала з яго кашулю — з кішэні выпаў канверт таго дзівака,
пасля астатнюю вопратку.распранулася сама,і яны заняліся любоўю. Ася стагнала, ускрыквала, потым пайшла на возера і з шумам акунулася ў ваду — астранаўт В. чуў па гуках,што яна рабіла.і неўзабаве вярнулася назад. Астранаўт В. на некалькі хвілін задрамаў, а потым яны зноў выпілі віна,прычым Ася піла з ім амаль на роўных,і зноў кахаліся. Гаварылі мала — тэмы былі амаль вычарпаныя,больш расказвала Ася.але даволі сціпла — пра дзяцінства,пра бацькоў,працу. Як развіднела, яны пачалі збірацца назад, астранаўт В. быў не ў гуморы, бо скончылася віно, вогнішча ледзь дымілася.і раптам,а гэта здаралася з ім усё часцей,на яго напала туга. Ён зноў паваліўся на коўдру ў палатцы,але Ася не падтрымала яго,упарта збіралася,а яму прапанавала схадзіць і акунуцца ў ваду.што ён.урэшце,і зрабіў. Як толькі ён вярнуўся,Ася спытала ў яго пра канверт,які якраз вытрасала з коўдры.і разглядала з усіх бакоў, і астранаўт В. патлумачыў дзяўчыне, што гэта ліст у Галактыку, які ён,па просьбе земляка, завязе ў Цэнтр,каб дабавіць да астатніх. Ася цікавасці не выявіла.і ён загаварыў пра іншае: пра хуткаплыннасць адпачынку, жыцця увогуле,пра сваю нелюбоў да вялікіх мегаполісаў,дзе проста цяжка жыць,а потым і пра гэта перастаў размаўляць і ўвесь час у машыне па дарозе дамоў маўчаў.
Сям'я астранаўта В. жыла ў сталіцы,і сюды,у Кмін, ужо было некалькі ліхаманкавых тэлефонных званкоў, якія пасля кароценькага прывітання дачкі, заканчваліся прапановай жонкі неадкладна да яго прыехаць. Урэшце ён паведаміў, што ехаць не трэба.бо неўзабаве прыедзе сам,і вось гэты момант быццам наступіў.
Адвячоркам ён развітаўся з Асяй. Дзяўчына нічога ў яго не прасіла.быццам чуйна прадвызначыўшы.што славуты,хоць і выпадковы.яе любоўнік ужо далёка ад яе,ад тутэйшых падзей і клопатаў.і таму гадзіны праз паўтары вылезла з ложка,апранулася і сказала.што ёй пара. Астранаўт В. прапанаваў ёй заставацца да раніцы,але прапанова была не зусім шчырай — урэшце трэба было збірацца ў дарогу.выспацца перадусім.ён
ужо не малады.космас выцягнуў з яго ўсё.што магчыма,і ён згадзіўся,што — пара,дык няхай так,ён пра яе не забудзе, і за сваю будучыню яна не павінна хвалявацца: ён зробіць пару тэлефонных званкоў каму трэба,а,калі што — няхай яна звяртаецца да яго непасрэдна. Ася быццам вяла пратэставала, урэшце яны дамовіліся сустрэцца самае позняе — будучым летам, калі ён зноў наведае гэтыя месцы.
Раніцай,ужо збіраючы сумку.астранаўт В. раптам успомніў,а меў учэпістую памяць,пра пісьмо таго дзівака, па прозвішчу Андрэй Корбат, але канверта не знайшоў. Пашукаўшы хвіліны дзве-тры, а ліст нібы куды праваліўся.астранаўт В. махнуў рукой: можа,адшукаецца,а калі не — якая розніца, будзе пасланне засыпана глеевым пылам дзе-небудзь на Месяцы ці ўвогуле згубіцца ў Цэнтры,на якім складзе непатрэбных рэчаў. Усё роўна — хто яго прачытае?! ўвогуле ўсё гэта лухта.усё надумана і занадта ідэалагізавана,лічыў ён,а часам проста нагадвае пасмешышча з-за сваёй пыхлівасці і псеўдазначнасці. Космас.лічыў ён,не месца для падобных гульняў, але ж сістэма вымагала свайго,ён сам цяпер быў прадстаўніком той жа сістэмыД хіба гэта не яна абрала яго з многіх іншых? Хоць і тут, разважаў ён.ёсць двухсэнсавасць: тая ж сістэма, не здолеўшы выкарыстаць яго поўнасцю, нават не завагалася б ні на секунду, каб выкінуць яго,як непатрэбную рэч,а ратуюць яго пакуль зноў-такі выключнае здароўе і ўпартасць у дасягненні мэты. А чалавек,які працягвае жыць.не дасягнуўшы мэты,варты,хіба што жалю.лічыў ён.
Ён ехаў у сталіцу цягніком. Правадніца пазнала яго ў твар.вакол адразу замітусіліся,але ён зачыніўся ў купэ і праз некалькі хвілін заснуў.
Яму прысніўся борт касмічнага комплексу: якраз “грузаход” даставіў туды эксперыментальную секцыю сонечнай батарэі,якую ім з напарнікам трэба было ўсталяваць. Батарэя ўяўляла сабой “двухпавярховую” канструкцыю.кожны з “паверхаў” складаўся з мабільнай фермавай бэлькі з дзвюма панэлямі фотаэлектрычных пераўтваральнікаў. У космасе ўсё хутка старэе і дэградуе.а
найперш гэта здараецца з батарэямі. Ім трэба было выйсці ў адкрьітае бязмежжа і з дапамогай спецыяльнага дамкрата адзяліць адзін з пакетаў, а ўзамен усталяваць новы,эксперыментальны. Ён быў спакойны за сябе, а вось за напарніка хваляваўся.бо ведаў патаемны страх таго перад адкрытай прасторай, страх, які той старанна хаваў ад усіх: камісій,начальства,сяброў. “Давай,давай!” — пакрыкваў ён у радыётэлефон і яшчэ дадаваў па-свойску, што не перакладаецца ў справаздачах і магнітафонных “чорных скрынях”. Яны спяшаліся.бо знаходзіцца за “бортам”,няхай сабе,і зусім нязначна больш вызначанага часу,небяспечна. Дыхалася цяжка: кісларод.думаў ён і з гэтай думкай прачнуўся, кандыцыянеры амаль не працавалі, — адчыніў акно, і пад перастук колаў доўга назіраў зорнае,цёмнае неба і на ім велічнае бліскучае кола Месяца. Калісьці яго рыхтавалі да палёту менавіта на Месяц.але іх апярэдзілі шматлікія “АПОЛА”,пасля чаго праграму згарнулі.
Ён выпіў віна і зноў заснуў.
Частка 4. Астранаўт В.
Калі да мяне,у мой невялічкі пакой у адным з бясконцых калідораў Цэнтра.дзе я працаваў над справаздачай палёту,прыйшлі тыя і папрасілі напісаць кароткае тлумачэнне, я спачатку нічога не зразумеў. “Прабачце,прабачце,— ледзь не шоргалі яны нагамі,— але нам загадалі, зразумейце і нас”. Быццам сарамяжлівыя і быццам вінаватыя ў нечым.
Урэшце я дапяў. Нейкім чынам ліст, які перадаў мне той дзівакаваты зямляк Андрэй Корбат (а я не забыўся на яго прозвішча),трапіў да іх у рукі.
— Ну,дык і што?— бесцырымонна спытаў я, нават не прапануючы ім сесці. — Чаму я павінен кідаць працу і пісаць для вас тлумачэнне?— Тут я ўжыў лаянку.
— Рэч у тым,— сказаў адзін з іх,вышэй сярэдняга росту і са знешнасцю, якая не вельмі запамінаецца,— што той чалавек парушыў закон, а яго дзеянні падпадаюць пад шэраг артыкулаў.
— Ён што — забіў каго,абрабаваў?— спытаў я.
-— Як бы вам сказаць, — цягнулі яны, — яго так званы ліст у Галактыку “Млечны Шлях” — паклёпніцкі, варожы выпад супраць нашай сістэмы, і не толькі. Вы чыталі яго тэкст?
— He,— абсёк я. — Гэта быў яго асабісты ліст. — Чаму я павінен быў яго чытаць?! чаму вы лічыце.што нейкім лістом, згубленым у космасе, ён нанясе шкоду сістэме?
Яны не адказалі. У другога таксама была правільная з усіх бакоў знешнасць: цёмныя кароткія і кучаравыя,як у мурына, валасы, прабор,і далей,як з рэкламы.
— Калі вы не будзеце пісаць тлумачэнне,то мы зразумеем,— сказаў ён, — Мы не настойваем.
— У вас з сабой ёсць копія таго ліста?— спытаў я.
Яны пераглянуліся і аддалі мне паперу. Я па-ранейшаму не запрасіў іх сесці,а пачаў чытаць.
Праз колькі часу я скончыў чытаць ліст. Тое,што я прачытаў, здзівіла мяне сваёй шчырасцю і ў той жа час зацятай непрымірымасцю. Так. Мяне ўразіла апантанасць таго чалавека — я сам выйшаў з цяжкага дзяцінства,дасягнуў сваёй мэты.падняўся з,можна сказаць, багны жыцця, што часам лічу цудам, і таму я амаль што разумеў яго.
Я ўрэшце прапанаваў тым наведвальнікам сесці і паказаў на крэслы,пасля чаго ўзяў паперу і напісаў некалькі сказаў,надта не саромячыся ў выразах: у цяперашнім маім становішчы я з задавальненнем мог гэта сабе дазволіць, заклеіў сам у канверт,які прынесла сакратарка,і аддаў яго ім.
Яны адразу ўскочылі і,падзякаваўшы,пайшлі задаволеныя. Я іх разумеў: выканалі заданне.
Пасля іх адыходу я загадаў сакратарцы нікога да мяне не пускаць і, адклаўшы ўбок свае тэхнічныя запісы і іншыя неадкладныя справы, надоўга задумаўся. На душы ў мяне было даволі прыкра,але мазгі пачалі аналізаваць усё спачатку: як я з'явіўся ў пасёлку,як мяне сустрэлі,урэшце,зноў успомніў і таго дзівака,і яго так званы ліст у Галактыку “Млечны Шлях”,
і як я паклаў яго ў кішэню,а пасля — пасля была Ася, актывістка маладзёжнай арганізацыі з райцэнтра,я нават сказаў ёй пра той ліст.так... Ася...
I тут я здагадаўся. Нібы з маіх вачэй спала заслона. Урэшце, як той ліст мог трапіць у іх рукі? Якім шляхам? Толькі адным. Гэта дзеўка, д'ябал яе бяры... Больш няма каму. Ну, не занёс жа настаўнік Корбат сам свой ліст у “кантору”? Вядома, не. He я першы і, напэўна, не я апошні спатыкаюся на якой увішнай сцерве. Але не за гэта сорамна,а за тое,што тэлефанаваў у цэнтр, у вобласць, прасіў у тых правінцыяльных мафіёзі рознага кшталту.каб ёй дапамаглі ўладкавацца, і дапамаглі ж адразу: забралі ў рэспубліканскі камітэт, далі пасаду, інтэрнат, паабяцалі забяспечыць кватэрай. He будзеш жа цяпер зноў тэлефанаваць і прасіць.каб яе вярнулі да “разбітага карыта”.