Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Але досыць пра гэта. Трэба падумаць пра таго земляка, Андрэя Корбата, настаўніка, які паспрабаваў акрэсліць і ледзь не вырашыць усе зямныя праблемы такім спосабам,як ліст ў Галактыку да невядомых адрасатаў. Урэшце, пасланні ў космас засылаюць з усіх краін,якія маюць ракеты-носьбіты. Так,нядаўна ў далёкае, а,магчыма, і вечнае падарожжа,як я ведаю,быў скіраваны чарговы “Вояджэр”,дзе ў спецыяльнай капсуле захоўваецца пакрытая золатам пласцінка,на якой болып за сотню фотаздымкаў і запісаў гукаў пяцідзесяці зямных моваў. Урэшце, гэта ўжо нешта больш змястоўнае,чым выява Правадыра і заклінанні кшталту: “Наша краіна — бераг Сусвету”. Тут бедны настаўнік мае пэўную рацыю сваім заклікам да невядомых абанентаў скарэкціраваць траекторыю астэроіда, які ўварвецца ў калязямную прастору ў дзве тысячы дваццаць шостым годзе. Ён абуджае ў сваім лісце не толькі перасцярогу, а і пагарду да ўсяго людства. A калі,і сапраўды.арбіты гэтых касмічных целаў перасякуцца,то ці паспее ён сам асэнсаваць гэта і парадавацца? У яго будзе вельмі мала часу. Так, вельмі мала. Калі-небудзь, між іншым,такое ўсё роўна павінна здарыцца, успомніць хоць бы Юкатан шэсцьдзесят пяць
мільёнаў гадоў таму, калі дваццацікіламетровы балід урэзаўся ў кішачую паўзунамі планету, ці Падкаменную Тунгуску ў пачатку дваццатага стагоддзя. Пытанне толькі ў тым.колькі ўвогуле праіснуе чалавецтва як від. Людзей з дзіўнымі жаданнямі,як у таго майго беднага земляка, пэўна, шмат. Вось толькі чаму ў яго такое пажаданне і такі прысуд усім? Тут я зноў задумаўся, а потым выклікаў сакратарку і папрасіў арганізаваць мне пару хвілін па тэлефоне з іх галоўным, старшынёй той самай “канторы”, адкуль з'явіліся да мяне тыя. У чаканні размовы,я зноў спрабаваў працаваць, але не меў ранейшага імпэту, і раптам ува мне нібы парвалася нябачная струна — я адчуў вялікую стомленасць,туга авалодала мной,што са мной зрэдку, але здараецца, я ўсвядоміў хуткаплыннасць усяго на свеце, безабароненасць і несапраўднасць, нейкую сцэнічнасць нашага існавання. Мне прыгадалася дзяціпства ў асуджаным на спрадвечныя галечу і ўбоства пасёлку. Яно ні на імгненне не было і не магло быць шчаслівым, бо несла на сабе адбітак віны. Часта,праходзячы па вуліцы,я лавіў на сабе ястрабіна-дапытлівы і цікаўны позірк якога знаёмага.суседкі ці суседа. Яны нібы ацэньвалі мяне з нябачнага мне пункта гледжання. Той пункт я хутка разгадаў: ён складаўся з аднаго пытання — пытання бацькоўства. Маці хавала таямніцу ад усіх,і ад мяне таксама,і толькі калі яна памерла,на самым дне яе старога куфэрка я знайшоў пажоўклы фотаздымак.з якога нясмела ўсміхаўся малады хлопец у палявой форме жаўнера акупацыйных войскаў. Трымаючы той здымак перад вачыма, я падышоў да люстэрка,і праз наша падабенства мне адразу ўсё стала зразумелым. Усведамленне таго.што я з так званых “нямчат”, зрабіла мяне надзвычай абачлівым і недаверлівым да ўсіх і, магчыма, гэта, a таксама руплівасць, цягавітасць і сканцэнтраванасць на дасягненні мэты, мяркую, атрыманыя мной у спадчыну ад бацькоў, дапамаглі мне дасягнуць.нягледзячы на ўсе перашкоды, поспеху. Я нікому не прагаварыўся пра сваё адкрыццё — нават жонцы,але той фотаздымак
захаваў,бо аніякага пачуцця варожасці да таго хлопцажаўнера,вядома,у мяне ніколі не было. Магчыма,нехта пра нешта штосьці здагадваўся,а сваякі,да якіх я зрэдку прыязджаю ў пасёлак, можа, ведаюць і больш, але цяпер гэта ўсё ў далёкім мінулым.і нават тыя, хто ведае ўсё пра ўсіх, нават яны,мяркую,больш не зазіраюць у гэту цёмную студню: час імкліва змяняецца,і ім ужо не да таго. А што тычыцца маёй непадобнасці да маіх аднагодкаў, то мне, лічу, пашанцавала: натуральных, усвядомленых “нямчат”, надта без цырымоній скіроўвалі ў спецыяльныя дзіцячыя прыёмнікі ці рассейвалі па самых аддаленых дзіцячых дамах. Але навошта гэта,я адхіліўся...
У ходзе маёй падрыхтоўкі да высадкі на Месяц (а рыхтавалася некалькі навігатараў, прычым кожны не ведаў пра іншага — усё трымалася ў сакрэце),Генеральны выклікаў мяне, а ён часта рабіў такія сустрэчы-гутаркі з кандыдатамі ў палёт,і,як заўсёды, пацікавіўся здароўем — ён быў у захапленні ад маіх тэставых паказчыкаў — мы пагаварылі хвілін пяць на розныя тэмы,а потым наша размова набыла дзіўнаватае адценне.
— Уяўляеш,— сказаў ён,— у часе тваёй магчымай высадкі на Месяц цябе могуць напаткаць не зусім чаканыя абставіны. Ты павінен быць гатовым да ўсяго.
— Што вы маеце на ўвазе?— удакладніў я. — Да чаго — усяго?
Ён цяжка ўздыхнуў.
— На гэтай зямлі ёсць каля дзесяці чалавек з навуковай эліты,якія ведаюць намнога больш за астатніх. Адразу адзначу.што я да іх не належу. Гэтыя веды тычацца паранармальных з’яў і адхіленняў, якія ўвесь час рэгіструюцца нашымі службамі,а таксама НАСА.і вядома, засакрэчваюцца. Калі б хто з іх, тых дзесяці, вынес усё, што ведае ў тым накірунку, на ўсеагульнае азнаямленне,то,магчыма,адразу пахінусліся б інстытуты рэлігіі,эканомікі,маралі,а чалавецтва скацілася б у хаос.
— He думаю, — пасля паўзы вяла аспрэчыў я, — не забывайцеся пра тое.што большасць людства рэа-
rye чэравам, а не розумам. Што ім усе вашыя адкрыцці?
— Так, так, — быццам згадзіўся ён. — Але, банк інфармацыі папаўняецца шматлікімі данымі пра тое.што жыццё не існуе ў адной форме. Наўрад ці прырода трымае ўсе свае яйкі ў адным кошыку. Таму не здзіўляйся, калі на Месяцы ты можаш сустрэцца — ну, скажам, з якой сутнасцю, складзенай з мікралептонаў, кваркаў ці нейтрына і якая можа прымаць любы выгляд: даўно памерлай знаёмай,а то і звычайнай вароны.
— Што-небудзь падобнае фіксавалася?— спытаў я.
— Мы не ведаем, з чым сутыкнуліся астранаўты з “Апола”. Тое,што яны рыхтуюць новую высадку — гаворыць само за сябе. Якая б велічная ні была тая пустэча, проста любавацца ёю, ахвяруючы каласальныя сродкі і рызыкуючы жыццём навігатараў — гэта нерэальна. Так што, ступіўшы на незнаёмую глебу, ты можаш сутыкнуцца праз нейкі час нават са сваім двайніком...
— Чаму менавіта з ім? — спытаў я неўразумела. Я ведаў, што Генеральны любіць “прасейваць” сваіх кандыдатаў на палёты сам, надта не давяраючьх псіхааналітыкам.
Але ён ухіліўся ад прамога адказу і з лёгкай усмешкай пачаў гаварыць пра кібаргаў, лабараторным вырошчванем якіх, мажліва, займаліся якія іншыя цывілізацыі,што існавалі ў іншых месцах і да нас,і што нават наша недасканалая біямедыцына ўжо зараз паспяхова завяршае стварэнне штучных тканак пячонкі і нервовых канчаткаў мозга,рухаючыся да гэтай непазбежнай мэты,а калі прыняць да ўвагі блізкае кланіраванне і магчымае вырашэнне ў сувязі з гэтым праблемы бессмяротнасці,то паўстаюць новыя і новыя пытанні. — Да таго ж, — дадаў ён,— мы нібы заблакіраваныя ў нашым свеце, куды толькі зрэдку прасочваюцца слабыя імпульсы іншых светаў, магчыма, намнога больш дасканалых за наш. Магчыма, існуе не толькі свет целаў,а і свет неарганічных сутнасцей, анёлаў, нірвана...
— Нірвана?— спытаў я,— вы,пэўна,жартуеце?
— He, — сур'ёзна і нават з адценнем суму адказаў ён. — Яшчэ якіх сто год таму хіба не падаліся б такія рэчы, як тэлебачанне, радыётэлескопы, паскаральнікі, тэлефонная сувязь праз спадарожнікі, ды нават проста тэлефон — хіба не падаліся б усе яны рэчамі містычнымі і на мяжы фантастыкі?
— Так,— згадзіўся я.
— Дык вось,ёсць даныя пра зусім новыя тыпы матэрыі з субатамных часцінак, так званых “дзіўных кваркаў”. А за гэтым можа стаяць што-небудзь зусім незразумелае для нас. Напрыклад дадзеныя пра тое, што матэрыя — гэта ўсяго толькі інфармацыя, а мы жывём у камп'ютэрнай сімуляцыі. Хіба не так?
— Вядома.
— Тады,чаму не можа існаваць свет кібаргаў,ці свет мікралептонных кластэраў? Калі нават архітэктоніка якога мікроба.дробнага віруса нашмат складаней за сучасную фабрыку ці электрастанцыю,нават атамную.то што далей?Ты можаш растлумачыць?
Да гэтых ваганняў і думак, працягваў ён са сваёй лёгкай іранічнай усмешкай,яго моцна “прасунуў” выпадак палтэргейсту.які ён назіраў у дзяцінстве. Ён сказаў яшчэ,што падрабязны інструктаж па гэтых праблемах я атрымаю ў ходзе далейшай падрыхтоўкі да навігацыі і,што,па іх даных,у гэтым напрамку таксама рухаюцца і ў НАСА,разглядаючы ўсе аспекты візіту на Селену, нават самыя фантастычныя. Ужо адсунуўшы крэсла і праводзячы мяне да дзвярэй,што,як я ведаў, з'яўлялася для Генеральнага знакам вышэйшай прыхільнасці, ён сказаў, усміхаючыся, у сваёй напаўжартоўнай манеры:
— Узровень ведаў расце і, магчыма, у бліжэйшым часе наступіць дзень, калі з'явіцца расшыфроўка поўнай карціны Сусвету ад яго пачатку да канца. Магчыма,у гэтыя самыя хвіліны невядомы нам геній працуе над пытаннем, якое марыў вырашыць небарака Эйнштэйн, але яму ў той час не хапала ведаў. Цалкам верагодна,— дадаў ён,— што ты,хутчэй за ўсё,дажывеш да гэтага часу. А пакуль мы існуем,так бы мовіць,
у таямніцы,хоць нашы мазгі працуюць над яе разгадкай. Дакладней,разгадкі таемнасці таямніцы мозгу,бо толькі яна і мае значэнне,а навошта наш мозг— гэты дапаможны сэрвісны біякамп'ютэр,— і.увогуле — дзе і ад чаго ўзнікаюць нашы думкі.мы і гэтага, на жаль, пакуль не ведаем.
Я прыводжу гэты кароткі роздум у сувязі з тым, што ў сваім лісце ў Галактыку мой апантаны зямляк, нібы лёгкім дотыкам кранае гэту тэму, калі кажа пра народ. Яго ліст перада мной,і вось як ён яго заканчвае, абапіраючыся на прыпавесць сярэднявечнага схаласта Аўхіма Вастраслова:
“Сляпы конь, які хадзіў вакол млынавага каменя, прайшоў у цяжкай працы тысячы верстаў.але аказаўся ля таго ж каменя,калі яго адвязалі,каб завесці на скуралупню. Ёсць народ.які нікуды не прыходзіць. Ён дарэмна працаваў.
Калі для яго настане вечар,ён не ўбачыць ні горада, ні сяла.ні твора,ні прыроды,ні сіл,ні Анёла”.
Які народ ён меў на ўвазе?
Частка 5. Інтэрпрэтацыя казусу
У начальніка аддзела быў прастадушньі твар аматара піва і гульні ў даміно,але следчы ведаў.што гэта далёка не так,вельмі далёка.
— Рэч у тым, — задуменна гаварыў начальнік, паўабярнуўшы голаў да акна (сапраўднага.а не бутафорскага,якое было намалявана з дапамогай невядомага мастака ў падвальным кабінеце следчага),— што астранаўт В. ужо праз нейкі час пасля таго, як напісаў нам сваё тлумачэнне (дарэчы,у ім ён неахайна скрэмзаў паперу, дапусціўшы ў наш бок непрыстойныя выразы), меў кароткую тэлефонную размову з патронам (начальнік калісьці працаваў “пад дахам” амбасады ў ФранцыіД таму часта ўжываў французскую лексіку). У гэтай размове астранаўт В. папрасіў патрона не прымаць ніякіх карных мер супраць арыштаванага намі Андрэя Корбата: маўляў,пакуль ён,В.,жывы,то не дапусціць гвалту над сваімі землякамі, няхай сабе і эксцэнтрычнымі ў па-