Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
— А што?— зацікавіўся ён.
Я растлумачыла, па магчымасці,прыстойна.
— He веру,— нахабна,але з адценнем сумневу,сказаў Павал. — Чым ты дакажаш?Ну і што з таго?
Я павяла яго да сябе дадому. Там я дала яму паглядзець слоўнік па “фене”,які набыла неяк на барахолцы.
Я цьмяна памятала ўсё,што здарылася далей. Здаецца,я не ўтрымалася і адразу расшпіліла яму “маланку”,але потым мяне ахапіў страх — фобія, якая звычайна бывае перад стратай цноты. Павал меў, пэўна, ужо дастатковы вопыт,бо, прылашчыўшы мяне і супакоіўшы, расціснуў крыху сваімі моцнымі рукамі прэнты на спінцы майго дзявочага ложка, і, быццам жартам, прапанаваў мне сунуць туды галаву, што я і зрабіла. Тады гэты мацак заціснуў прэнты назад.і мая галава аказалася ў жалезных абцугах,і я,па сутнасці, абязручыла, што ён і скарыстаў, зрабіўшы ўсё, што хацеў на той момант. Так адбылася мая.так бы мовіць, дэфларацыя.
Праз тыдзень ён зноў з'явіўся ў мяне,але не адзін,а з сябрам.і ўсё паўтарылася,толькі партнёраў было два. Яго сябра трымаў маю заціснутую ў прэнтах галаву і,урэшцеДмклівае выліванне яго эякулята адбылося ўпрост мне на твар. Мяркую, гэты сексуальны кантакт вырашыў маю далейшую ў тым плане скіраванасць. Нават так званае “перакрыжаванае каханне,ці 69” не давала мне ў далейшым такога поўнага задавальення,як трыялізм.
Для чаго я разбіраю ўвесь гэты непрыстойны ланцужок, да чаго падводжу? А да таго, каб растлумачыць, чаму я скрала ліст у астранаўта В. і занесла
яго свайму тайнаму сюзерэну,у якога была “на кручку”. Урэшце, лічыла я,гэта драбяза, адчэпнае — ліст нейкага зацыкленага настаўніка,“вучонага дзяцела”, магчыма, шызоіднага тыпа.які на маніякальнай фазе звярнуўся да нейкіх іншапланецян... Я... не хацела гэтага.
Але крыху пра тое, як я апынулася “на кручку”. Дзесьці ў шаснаццаць год я пазнаёмілася з жаўнерам па імені Ашар. Ён быў чачэнецД яго часць,дзе ён служыў, размяшчался ў некалькіх кіламетрах ад нашага пасёлка, за якім па адзін бок чыгункі цягнуўся палігон. Там і цяпер стаяць казармы і жывуць жаўнеры. Ашар (магчыма,я не зусім правільна называю яго імя) мне падабаўся. У чачэнцаў у крыві і,пэўна,заўжды хаваецца ў іх падсвядомасці павага да жанчыны. Як бы ён са мной ні абыходзіўся.я заўсёды адчувала тое яго,іншым разам старанна прыхаванае пачуццё. Дык вось, Ашар не мог заходзіць да мяне ўдзеньД аднойчы па спушчаных з акна драбінах я паднялася ноччу да іх у казарму. Ашар быў не адзін чачэнец.а бьіло іх некалькі.і ўсе астатнія ім падпарадкоўваліся і баяліся іх.
Вядома, мая тайная схільнасць да трыялізму зрабілася там яўнай: яны (толькі чачэнцы) авалодалі мною па чарзе, і разам, і па ўсялякаму. Між тым, у казарме знаходзілася некалькі дзесяткаў жаўнераў,але ніводзін з іх нават і не спрабаваў дакрануцца да мяне. “А вы, свінні, — смеючыся нахабна.казаў ім Ашар,— можаце мастурбіраваць”. Пасля мяне спусцілі па драбінах уніз,на зямлю,і я,у суправаджэнні Ашара, пайшла дамоў. Па дарозе мы зноў адзін раз спазналіся.
У мяне ў той час была сяброўка,з якой я іншым разам па прычыне сваёй бісексуальнасці, а, можа, проста цікаўнасці, праводзіла гадзіну-другую ў ложку. Звалі яе Зоя. Гэту Зою я праз тыдзень узяла з сабой да тых жаўнераў-чачэнцаў, і мы падняліся па драбінах на трэці паверх удваіх і ўлезлі ў акно. Нас сустрэлі з шампанскім, і мы ў тую ноч файна адцягнуліся. Праз некалькі дзён гэта паўтарылася. Але аднойчы здарыўся
абвал. Якраз.калі мы мелі асалоду ў ложках,у казарму нечакана наскочыла праверка (пэўна, на нас настукалі,можа,хто з тых — “свінняў”),і мы,падхапіўшыся, замітусіліся ў паніцы.бо ў цемры не адразу знайшліся тыя драбіны. Урэшце, Ашар хутка звязаў два прасцірадлы, і я, нібы па канаце, спусцілася амаль да палавіны той вышыні, а потым скочыла. Следам за мной спускалася Зоя,але ёй не пашанцавала. Я зламала руку ў запясці.а мая няшчасная сяброўка — пазваночнік. Менавіта яе і знайшлі пад акном казармы. У прытомнасці яна,вядома,усё расказала.
— Скажыце, вас прымушалі гвалтам падымацца ў казарму? — дапытваўся ў мяне следчы з вайсковай пракуратуры.
— А я там і не была ніколі,— адказвала я.
— Але ваша сяброўка..,— распачынаў ён.
— Яна паклёпніца,— нахабна сцвярджала я.
Цяпер я, іншым разам, сустракаю Зою на вуліцах пасёлка на інваліднай калясцы, але стараюся адразу куды знікнуць, бо пазбягаю яе. Яна пераўтварылася амаль у жывёліну,а,пабачыўшы мяне,гэта абдрыпанка пачынае брыдкасловіць на ўсю вуліцу, ці прасіць грошай на віно. Тады ж,улічваючы,што я была малалетка.справу нашу проста ціха прыкрылі.
Як выказаўся адзін знакаміты італьянец: “Кожную хвіліну на зямлі нараджаецца лох”. Я неўзабаве зразумела,што,знайшоўшы чарговага лоха і выкарыстаўшы яго да рэшты.можна іншым разам няблага ўладкавацца. Дык вось: першым такім лохам быў сакратар камітэта мясцовай раённай маладзёжнай арганізацыі. У той час я ўжо вучылася ў педагагічнай вучэльні і неўзабаве,пасля настойлівых дамаганняў,стала яго каханкай, але з умовай, што ён возьме мяне на працу інструктарам. Ён адразу пагадзіўся.
Вядома.ён быў жанаты,і мы заставаліся дзесьці раз на тыдзень у яго кабінеце, дзе стаяла старая, рыпучая канапа. Я хутка вызначыла яго псіхасексуальную арыентацыю: але, лічу, не варта пра гэта, бо ў той маладзёжнай сістэме я задзейнічана і цяпер.
Мне застаецца расказаць яшчэ пра двух мужчын, усіх іх, вядома, было болын, якія апошнім часам паўплывалі на маё жыццё. Аднойчы да мяне на працу зайшоў маладжавы чалавек гадоў дваццаці васьмітрыццаці. У яго быў старанна разабраны прабор,крыху сабакападобныя сківіцы і ненатуральна белая скура на твары (урэшце,я праз некалькі хвілін здагадалася, што ён ужывае спецыяльныя крэмы). Ён быў да таго ж у цёмных.сонцаахоўных акулярах.
— Уладзімір Іванавіч Канючка,— прадставіўся ён.
— Як,як?— перапытала я.
— Канючка. Птушка такая ёсць — канюк.ад таго, пэўна, і прозвішча, — не звяртаючы ўвагі на маю гарэзлівасць, патлумачыў ён.
■— А-а,— сказала я,каб што-небудзь сказаць.
— Крэсла можна?— спытаў ён.
Я кіўнула,гадаючы,што ад мяне трэба гэтаму,на мой погляд, підару, між тым, як ён усеўся насупраць мяне, не знімаючы сваіх тантон-макутскіх акуляраў. Ведаючы,што мой стол не мае спераду аніякіх прышпіленых лістоў паперы (жанчыны звычайна робяць гэта), я мэтанакіравана крыху рассунула ногі, а яны ў мяне даволі стройныя,хоць трошкі крываватыя,пэўна,ад мацітатаркі, і зірнула яму проста ў твар, разумеючы, куды ён мусіць глядзець у дадзены момант праз свае цёмныя шкельцы. Над верхняй губой у яго з'явіліся кропелькі поту,ён аблізнуў вусны. “Ага,— падумала я,— верагодна памылачка: усё-такі ён гетэрасексуал”. Аднак лепш бы я не гуляла ў такія гульні.бо ён сказаў:
— Можа,вы патлумачыце мне як-небудзь,а лепш зараз,што вы рабілі ў вайсковай казарме ў ноч з другога на трэцяга ліпеня адна тысяча дзевяцьсот і гэтак далей... года?
Я сабралася з думкамі і праз паўзу адказала:
— Я ў вайсковых казармах не начую,але калі б там аказалася,то ператрахала б усіх,хто там быў,а потым скочыла б у акно і зламала б сабе пазваночнік.
— У вас ёсць пачуццё гумару, — гнуў сваё гэты латэнтны гомік.
— А хто вы такі, што ставіце мне даволі, скажам так, інфернальныя пытанні, ваш, так бы мовіць, сацыяльны статус? — жорстка, хоць і з доляй сарказму, пацікавілася я.
Тут ён мяне крыху здзівіў і напалохаў,бо моўчкі выняў з чорнай скураной сумачкі на пяцельцы (такія завуць на зоне “підараскамі”) сваё пасведчанне і сказаў:
— “Кантора”,Ася. Трэба,як кажуць,раскавана,шчыра і нязмушана пацвэнькаць пра тое-сёе тэт-а-тэт.
Ён азірнуўся, каб пабачыць, ці зачыненыя дзверы,і зняў акуляры. У яго аказаліся крыху пукатыя вадзяніста-шэрыя вочы і падвыскубаныя бровы. “Можа, усё-такі педзік?” — прамільгнула ў мяне ў галаве.
Але Уладзімір Іванавіч не адразу вызначыў свой псіхасексуальны бок. Спачатку ён бесцырымонна завербаваў мяне, зрабіўшы сваім сакрэтным інфарматарам,а я,наіўная,дагэтуль думала.што жаночы пол у гэтым напрамку недатыкальны. Памылялася. Ен нават суцяшаў мяне, прыводзячы ў прыклад Мата Хары. Урэшце.у мяне не было выбару: ён недвухсэнсава прыгразіў “абнародаваць”, як ён выказаўся, мае вайсковыя секс-прыгоды, пакруціўшы ў мяне перад вачыма паперай з тлумачэннем той няшчаснай Зоі. Яе почырк я пазнала.
— А што я павінна рабіць?— спытала я.
— Нічога асаблівага. Раз у месяц,скажам,ці два мы сустракаемся дзе-небудзь на нейтральнай тэрыторыі, і вы мне проста раскажаце,што і як у вас на працы,увогуле,па вашым профілю. Згода?
Ён заўсміхаўся, паказваючы залатыя каронкі на кутніх зубах, быццам у роце ў яго была кансервавая бляшанка, са злосцю думала я, пачынаючы яго ненавідзець.бо такое пачуццё з’яўляецца,пэўна,у кожнага,на чыю свабоду робіцца замах.
На развітанне ён даў мне адрас і прызначыў дні,калі я павінна была заходзіць у тое месца,каб з ім сустрэцца: на маё здзіўленне,гэтым месцам аказаўся невялікі пакойчык у памяшканні ЗАГСа (па панядзелках,аўтор-
ках і ў сераду ўстанова не працавала),у якім я выявіла традыцыйную тахту, халадзільнік і нават чорна-белы, старой мадыфікацыі тэлевізар.
Каітус паміж намі адбыўся ў першую ж сустрэчу “на яўцьі”. Уладзімір Іванавіч,праўда,выявіў прафесійныя недавер і абачлівасць, патрабаваўшы ад мяне доказаў таго, што я здаровая і не ўяўляю аніякай пагрозы ў плане венерычных ці якіх іншых хвароб. Я магла б раскруціць яму “дынама”,але падсвядома я ўжо хацела яму адпомсціць, мне рупіла выявіць, на што ён схільны ў розных рызыковых сітуацыях,я маю на ўвазе ложак. Выявілася ўсё адразу,дый ён і не хаваў сваіх адхіленняў: скажу адно толькі слова — кулінгус. Каму не надта зразумела, можа навесці даведкі ў спецыяльным медыцынскім слоўніку.
А так усё адбывалася даволі хутка і проста: я здымала майткі і садзілася яму на твар. Праз якую хвіліну-другую,калі ўсё было скончана, ён упадаў нібы ў прастрацыю.потым пачынаў енчыць,што ў пакоі няма душавой, а праз нейкія дзесяць хвілін мы прыступалі да нашых “баранаў”, гэта значыць, разборкі маіх даносаў. Урэшце, рабіла я іх абы-як, кормячы яго суцэльнай “дэзай”,а часта і ўвогуле відавочна пасміхаючыся над усім працэсам. Ён трываў, а я паступова забірала над ім уладу. Кажуць жа — не варта давяраць ключы суседзям, а душу выпадковай жанчыне, тым больш такой,як я. Я ўжо калі-нікалі прыкідвала, на чым бы яго ўвогуле заваліць і як,але тут і адбылося тое,чаго я саромлюся да гэтага часу. Я маю на ўвазе ліст.