Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
Т. Я. Нарбут звярнуў увагу, што, па-першае, зямля на курганах чарназёмная, насыпная, накапана з верхняга слоя. Па-другое, ён выявіў, што ямаў для памерлых не капалі, а клалі нябожчыкаў на паверхні зямлі і засыпалі. Даследчык памылкова лічыў, што старажытныя людзі пры пахаванні ў курган не выкарыстоўвалі дрэва і метал. Вельмі спрошчана разумеліся Т. Я. Нарбутам час з’яўлення курганоў і іх прыналежнасць нейкаму старажытнаму роду, што «жыў да русінаў і вёў з імі войны» 5.
У 1820 г. Т. Я. Нарбутам было адкрыта ямнае пахаванне недалёка ад Шаўроў Лідскага павета Гродзенскай губ. Побач з касцямі даследчыку трапляліся «сасуды адмысловай формы», тлумачэнне якім ён не дае. У манаграфіі «Старажытная гісторыя літоўскага наро-
Т. Я. Нарбут
ла» для большай перакананасці ён змясціў табліцу сваіх знаходак6, піто было новым у методыцы, якая толькі зараджалася разам з археалогіяй. Пра іншыя раскопкі вучонага, асабліва ў Лідскім павеце і пад Навагрудкам, маюцца толькі лаканічныя ўпамінанні7.
Т. ЯНарбут упершыню апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в. Лыскава Гродзенскага павета. Да сярэдзіны XIX ст. там яшчэ існавалі рэшткі сцен, угадваўся план пабудоў і сляды невядомага горада. Зробленыя вучоным запісы легенд ад старажылаў сведчаць, што раней руіны сцен узвышаліся на некалькі сажаняў8.
Геральдыку на Беларусі Т. Нарбут не лічыў старажытнай, бо нават у сярэднія вякі, калі ў Еўропе ўжо былі гербы, тут іх яшчэ не было. Мясцовыя феадалы замест подпісаў ставілі на дакументах адбіткі сваіх геральдычных адлюстраванняў, якія мелі на пярсцёнках. Нарбут праілюстраваў сваю працу табліцай і графічным малюнкам пячатак 1541, 1513, 1608 і іншых гадоў.
Пра дрыгавічоў Т. Я. Нарбут гаварыў, што яны невядомага паходжання і жылі толькі каля Кіева 9, адвольна тлумачыў паходжанне драўлян, выводзячы іх назву са слова «древность», памылкова залічаў яцвягаў да скіфскіх, а не да балцкіх плямёнаў, як гэта пазнсй было прынята навукай 10.
Як краязнавец Т. ЯНарбут надрукаваў шэраг артыкулаў (псраважна ў «Гродненскнх губернскнх ведомостях»), Сярод яго краязнаўчых работ найболып каштоўнай з’яўляецца гісторыя старажытнай Ліды. Аўтар меў у руках мноства матэрыялаў, першы напісаў нарыс пра гэты горад. Заснаванне Ліды ён адносіў да 1180 г.11 Такую дату
наўтаралі пасля ўсе польскія энцыклапедыі, аднак у апошні час яна бярэцца пад сумненне. Даследчыкі гэтага горада паводле археалагічных матэрыялаў паказваюць, што Ліда ўзнікла пазней, і дакладная даціроўка застаецца адкрытай 12. Гісторыя горада, паводле Т. Я. Нарбута, уяўляецца як гісторыя замка, княжацкіх родаў, касцёлаў і г. д. Гэта характэрна нс толькі для Нарбута, але і для іншых гісторыкаў той пары. Нямала месца ў краязнаўчым нарысе пра Ліду даследчык заняў сва.ёй радаслоўнай 13.
Даследуючы Лідскі замак, Т. ЯНарбут зрабіў вывад аб знаходжанні ў замкавай вежы на верхніх паверхах княжацкай залы і пакояў, a на ніжніх, на яго думку, маглі быць суд, архіў, турма 14. Ен выказаў меркаванне аб размяшчэнні ў адной з вежаў царквы, якая ў 1583 г. была вынесена ў горад'5. Гэтыя меркаванні ў асноўным пацвердзіліс.я апошнімі археалагічнымі даследаваннямі Лідскага замка |6.
У 1846 г. Нарбут выпусціў невялікую працу «Помнікі да гісторыі Літвы (з некаторымі поглядамі на гісторыю, дыпламатыю, геаграфію, статыстыку, этнаграфію, археаграфію і г. д.)»17. Сабраны тут гістарычныя крыніцы, дакументы, у якіх упамінаюцца розныя мясціны Беларусі і Літвы. Найбольшае месца заняла «Хроніка Быхаўца».
Акрамя гісторыі Ліды, Вільні, Крэва і Навагрудка, Гродна Т. ЯНарбутам напісаны гісторыі мястэчак Ротніца і Керымушы Гродзенскай губ., а таксама старажытных гарадоў Шандуры і Райграда і іншых населеных пунктаў.
Галоўным для вучонага быў не сам збор крыніц. Акрамя археалогіі і гістарычнага краязнаўства ён займаўся пытаннямі этнаграфіі, гістарыяграфіі і фалькларыстыкі. Навуковая спадчына Т. ЯНарбута багатая крыніцазнаўчым матэрыялам.
СТАНАУЛЕННЕ АРХЕАЛОГП I ГІСТАРЫЧНАГА КРАЯЗНАЎСТВА УДАРЭФОРМЕННЫ ПЕРЫЯД
Першая трэць XIX ст. закончылася паўстаннем 1830—1831 гг., якое насіла абмежаваны палітычны характар. Пасля яго разгрому былі закрыты або рэарганізаваны некаторыя навучальныя ўстановы. Віленскі універсітэт быў псраведзены ў Кіеў.
У эканамічным жыцці ішло паступовас фарміраванне капіталістычных адносін, ііазіраўся рост гарадоў, якія станавіліся гандлёва-эканамічнымі цэнтрамі. Крызіс фсадальных адносін быў відавочны. Гэта вымушала чынш замяніць паншчынай.
У 1840—1850 гг. пачынаецца ўздым антыфеадальнай барацьбы: «Калі на працягу першай трэці ХІХ ст. засведчана 46 найбольш буйных выступленняў сялян, то ў другой трэці 91 выступленне адбылося ў 190 паселішчах. Пры падаўленні большасці з іх была прыменена ваенная сіла» Ч
Вялікі ўплыў на выступленні сялян Беларусі аказала паўстанне іх класавых пабрацімаў у Галіцыі ў 1846 г. Адпаведнае значэнне мела і рэвалюцыя 1848 г. у краінах Заходняй Еўропы. У самой жа Беларусі дзейнічалі розныя рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі. Так, па ініцыятыве беларускага паэта Ф. Савіча было створана нелегальнае «Дэмакратычнае таварыства», якое выхоўвала патрыятычныя пачуцці ў мясцовай моладзі. Рэвалюцыйным дэмакратызмам адзначана дзейнасць бясстрашнага сялянскага важака і публіцыста Ю. Бакшанскага, які адкрыта заяўляў: «Магутнасць нацыі складае клас людзей, імя якім мужыкі»2. Вялікі ўплыў на перадавую беларускую інтэлігенцыю аказвалі ідэі A. I. Герцэна, М. П. Агарова, В. Г. Бялінскага, М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава і інш.
Прыгонніцтва аджывала. Яно не магло забяспечыць нармальнае развіццё грамадства, і гэта адчувалася ва ўсіх сферах жыцця. Сяляне часта галадалі. Петрашэвец, вэвалюцыйны дэмакоат М. А. Мамбелі (1832—1891), які пабываў на Віцебшчыне, пісаў: «I зараз яшчэ прабягаюць халодныя дрыжыкі па жылах, калі ўспамінаю пра ўбачаны мною кавалак хлеба, якім харчуюцца сяляне Віцебскай губерні: мукі ў ім зусім няма, ён складаецца з мякіны, саломы і яшчэ нейкай травы... Хоць я і праціўнік усякага фізічнага пакарання, але хацеў бы дзіцялюбівага імператара на нскалькі дзён пасадзіць на харчы віцебскага ссляніна»3. Нра гэтае безвыходнае становішча павсдамляў міністру у. ўнутраных спраў генерал-губернатар віцебскі, магілёўскі і смаленскі: «Бесперастанку атрымліваю я данясенні земскіх паліцэйскіх, што сяляне многіх даручаных мне губерняў прычыняюць сабс гвалтоўную смерць»4. Такое сацыяльна-эканамічнае становішча не спрыяла развіццю беларускай навукі.
18 чэрвеня 1840 г. указам Мікалая 1 забаранялася ўжываць тэрмін «Беларусь». Адсутнічалі нацыянальныя школы, газеты, часопісы, што вельмі абмяжоўвала развіццё культуры. Узмацненне цэнзурнага рэжы-
му, выхалашчванне зместу перыядычных выданняў стваралі неспрыяльны клімат для навуковай думкі. Дзякуючы намаганням мясцовай інтэлігенцыі з 1835 па 1861 г. на беларускай мове выйшла ўсяго 17 кніг5. Многія творы хадзілі ў народзе ананімна, як гэта было з вядомымі паэмамі «Тарас на Парнасе» 1 «Энеіда навыварат».
Хоць рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы цярпелі ад рэпрэсій, працэс навуковых даследаванняў не перапыняўся. У цяжкіх умовах ішло станаўленне гуманітарных навук. Навуковая думка на Беларусі знаходзілася не толькі пад дабратворным уплывам вучоных Расіі, Заходняй Еўропы, але і самі мясцовыя вучоныя ўплывалі на ход некаторых даследаванняў, браліся за вырашэнне праблем, якія цікавілі зарубежную навуковую грамадскасць. Яскравым прыкладам таму можа служыць дзейнасць 3. Даленгі-Хадакоўскага, аўтарытэт якога ў археалогі набываў агульнаеўрапейскую значнасць. 3 рускіх вучоных тады найбольш вядомымі былі на Беларусі П. С. Савельеў, I. ЯЗабелін, Б. В. Кёнэ, А. Ф. Бычкоў, I. I. Талстой, A. С. Увараў і інш. Створанае па ініцыятыве Б. В. Кёне і A. С. Уварава «Рускае археалагічнае таварыства» распаўсюджвала сваю дзейнасць і на Беларусь.
Плённы ўплыў на развіццё археалогіі і ўвогуле гістарычнай навукі на Беларусі зрабіў прафесар Віленскага універсітэта I. Лялевель (1786—1861), чалавек прагрэсіўных перакананняў, які добра ведаў гісторыю краю. У блізкіх адносінах ён быў з 3. Даленгам-Хадакоўскім, Т. Нарбутам, А. Кіркорам, братамі Я. і К. Тышкевічамі, У. Сыракомлем. Хоць I. Лялевель мала праводзіў археалагічных раскопак, аднак ён звяртаў увагу гісторыкаў на неабходнасць выкарыстання іх практычных вынікаў у сваіх даследаваннях 6.
Агульнаеўрапейскае значэнне набыло адкрыццё дацкім вучоным К. Ю. Томсенам (1788—1865) «тэорыі трох эпох» — пра падзел гісторыі ў дапісьмовы перыяд на тры археалагічныя эпохі: каменя, бронзы і жалеза 7. Ен абгрунтаваў сваю тэорыю метадам параўнальнага аналізу эмпірычных матэрыялаў. Паглыбіў і развіў гэтую тэорыю другі дацкі вучоны праф. І.-Я. Ворса (1821 —1885). Для яго археалагічная знаходка стала гістарычнай крыніцай, з дапамогай якой ён мог гаварыць пра эпохі каменя, бронзы ці жалеза. Справу дацкіх даследчыкаў працягваў французскі археолаг Г. дэ Мартылье (1821 —1898), які ўпершыню падраздзяліў эпоху каменя на некалькі перыядаў. Дзейнасць гэтых археолагаў набыла сусветнае значэнне. 3 іх працамі былі знаёмы і даследчыкі беларускіх старажытнасцей ЯТышкевіч, К. Тышкевіч, I. Крашэўскі.
У 1834 г. наглядчык гродзенскіх павятовых вучылішчаў I. Р. Кулакоўскі накіраваў пісьмо міністру асветы Расіі, у якім сцвярджаў, што Беларусь, нягледзячы на нездавальняючыя ўмовы, захавала сваю «проV станародную» мову, сваё нацыянальнае аблічча. Педагог спецыяльна прывёў звесткі з гісторыі беларускага народа, расказаў пра сляды старажытных звычаяў, абрадаў. Разуменне ім «гісторыі як гісторыі народных мас было смелым крокам, знамяналыіай з’явай у гісторыі грамадскай думкі Беларусі» 8. 1. Р. Кулакоўскі прасіў у міністра дазволу на стварэнне школьнага падручніка, у якім бы давалася «выразнае і сістэматычнае выкладанне гісторыі заходніх губерняў пад выключнай назвай «Гісторыя краю»9. Настаўнік хацеў прымусіць грамадства задумацца над лёсам беларускага народа. Ен вывучаў старажытныя помнікі Гродна. На аснове матэрыялаў I. Кулакоўскага, які дасканала ведаў гісторыю роднага краю, у тым ліку і Гродна, з’явіліся ананімныя
артыкулы ў «Внленском вестннке» (1864, № 17—19) і «Древностях» (MAO. М., 1865, т. 1, с. 38). Яго абралі ганаровым членам навуковага таварыства ў Даніі Іо.