Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
На беларускія землі распаўсюджвала свой уплыў Рускае геаграфічнае таварыства (РГТ). Яно пасылала розным установам свае апытальнікі. Пра замчышча ў Маладзечне і пра іншыя помнікі археалогіі паведамляў губернскаму начальству ў Мінск наглядчык Маладзечанскага павятовага вучылішча Вікенцій Ігнатовіч. Ён ставіў перад сабой задачу высветліць, «хто будаваў, у які час і супраць якіх ворагаў» раскіданыя па ўсім Вілейскім павеце «земляныя акопы?» 11 А для паспяховага правядзення доследаў даўніх помнікаў ён прасіў у губернскага начальства «адкрытае прадпісанне».
У другой трэці XIX ст„даследаваннямі помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры займаліся беларускія пісьменнікі і фалькларысты А. Рыпінскі, Я. Баршчэўскі, I. Храпавіцкі і інш. Кнігу «Беларусь» 12 Аляксандр Рыпінскі (1811 — каля 1900) прысвяціў гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыцы краю, пераважна Віцебшчыны, высока цаніў дзейнасць 3. Даленгі-Хадакоўскага.
Услед за 3. Даленгам-Хадакоўскім А. Рыпінскі спрабаваў вызначыць этнічную мяжу аседласці беларусаў. Паўднёвую граніцу ён праV водзіў па Прыпяці, а паўночную давёў аж да Апочкі і Вялікіх Лук 13. Ен ганарыўся продкамі, якія «ўзвялі магутныя муры, аб якія разбілася не адно полчышча ворагаў» ,4.
Шмат гадоў вывучаў Віцебшчыну зямляк А. Рыпінскага Ян Баршчэўскі (1794 (1790) —1851). Ен з глыбокай сімпатыяй адносіўся да мінулага Беларусі і не ўтойваў свайго незадавальнення тагачасным яе становішчам. Свае ўражанні аб паездках па Віцебшчыне ён выклаў у працы «Шляхціц Завальня» 15. Падарожнічаючы па краі, Я. Баршчэўскі звярнуў увагу на помнікі старасвеччыны. Недалёка ад Невеля, у ваколіцах Рыбшчызны, ён бачыў «насыпныя горы» 16. Такія «горы» ён мог бачыць і ў ваколіцах бацькавага фальварка Мурагі каля воз. Нешчарда. Увага да помнікаў старажытнасці і, у прыватнасці, да помнікаў археалогіі ўзнікла ў Я. Баршчэўскага дзякуючы асабістаму знаёмству з археолагам А. Плятарам і з яго багатымі калекцыямі.
Дастаткова рана зарэкамендаваў сябе як краязнавец Рамуальд Андрэевіч Друцкі-Падбярэзскі (1813 (1814) —1856). Ен меў універсітэцкую адукацыю; кіраваў у Пецярбурзе гуртком беларускай моладзі, выдаваў у Вільні «Rocznik literacki» (выйшла ў 1843—1849 гг. чатыры тамы), a таксама выпускаў «Pamigtnik naukowo-literacki», у якіх друкавалася шмат матэрыялаў аб Беларусі. У 36 гадоў навуковая і выдавецкая дзейнасць Р. А. Друцкага-Падбярэзскага спынілася. За выпуск у Вільні «предосуднтельного сочннення» 31 мая 1851 г. яго адправілі ў Архангельск пад бестэрміновы нагляд паліцыі, а яго аднадумца і памочніка Э. Жалігоўскага саслалі ў Петразаводск 17. а пасля ў Арэнбург ,8,'затым Уфу19. Праз некаторы час Р. Друцкага-Падбярэзскага пераслалі ў Шэнкурск на р. Вага, пазбавіўшы права займацца літаратурнай працай, а толькі «чорнай надзённай работай», пасля адправілі ў Пінегу той жа Архангельскай губ., дзе ён і памёр 10 кастрычніка 1856 г.
Сваю цікавасць да мінулага беларускага народа Р. А. Друцкі-Падбярэзскі выказаў у прадмове да кнігі Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». У публікацыі «Горад Барысаў»20 ён выступіў як краязнавец, этнограф і археолаг. Ен пісаў, што горад тут развіўся і стаў адміністрацыйным цэнтрам дзякуючы спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу.
У нарысе знаходзім апісанне старажытных збудаванняў, якія пазней зніклі. Заснаванне Барысава Р. А. Друцкі-Падбярэзскі, спасылаючыся на працы В. М. Тацішчава, аднёс да 1102 г.21. Ен адным з першых указаў, што Барысаў быў закладзены ў 5—6 вярстах на поўнач ад сучаснага горада 22. Нядаўна Г. В. Штыхаў сваімі раскопкамі пацвердзіў гэта прадбачанне Друцкага-Падбярэзскага, сапраўды знайшоўшы рэшткі старажытнага паселішча23. Р. А. Друцкі-Падбярэзскі цікавіўся легендамі краю, мікратапанімікай, геральдыкай. Ён 'шукаў камяні з надпісамі. Адзін з іх з літарамі «R.S.B.»24 краязнавец знайшоў у басейне р. Поня каля ўрочышча Стань-Кароль. Паўночную граніцу Беларусі ён праводзіў па лініі Асвея — Невель — Себеж, а г. Барысаў лічыў літоўскім горадам, разумеючы Літву як паняцце гістарычнае.
Р. А. Друцкі-Падбярэзскі быў яшчэ аўтарам некалькіх канфіскаваных цэнзурай артыкулаў, у якіх выявіў сябе не толькі як фалькларыст, этнограф і краязнавец, але і як мысліцель, для якога аўтарытэт A. Р. Бялінскага, бадай, быў адзіным аўтарытэтам у галіне крытыкі 25.
Краязнаўчую працу М. I. Борха 26 «Два словы пра Дзвіну» 27 раскрытыкаваў Т. Нарбут за няўменне вытлумачыць помнікі мінулых часоў і неразуменне аўтарам гандлёва-эканамічных асаблівасцей краю28. Спрэчка ўсчалася за бурштын, які з’явіўся прадметам гандлю. М. I. Борх лічыў, што на Падзвінні ў старажытнасці бурштыну не было29. Аднак археалагічныя даследаванні пацвярджаюць, што падзвінскія насельнікі ўсё ж бурштын мелі, хоць і імпартны30. М. I. Борх стварыў хатнюю музейную калекцыю, экспанаты яму дасталіся па спадчыне, многае даса6pav і сам 31.
Жыццё беларусаў Бельскага павета Гродзенскай губ.32 даследаваў I. Б. Ярашэвіч33. Найгрунтоўнейшая праца I. Б. Ярашэвіча — «Вобраз Літвы з пункту погляду цывілізацыі ад найдаўнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя34. Спасылаючыся на М. Стрыйкоўскага, А. Нарушэвіча, Т. Нарбута, ён прывёў розныя версіі аб паходжанні плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, а беларусаў лічыў нашчадкамі крывічоў, а нашчадкаў жыхароў так званай Чорнай Русі атаясамліваў з дрыгавічамі. Апошняе сцвярджэнне I. Б. Ярашэвіча выклікае сумненне і не адпавядае сучасным даследаванням археолагаў. Як і ў папярэдняй працы, ён на аснове лінгвістычных супастаўленняў вызначаў моўную беларуска-літоўскую мяжу і як гэтае суседства Ўплывала на распаўсюджанне на беларускіх землях літоўскай міфалогіі.
Горадам старажытнарускай культуры называў I. Б. Ярашэвіч Драгічын. Пры напісанні краязнаўчага даследавання ён шырока выкарыстоўваў летапісы, хронікі, працы Карамзіна, Нарушэвіча, Бялінскага. Адносіў Драгічын да значных сярэдневяковых гарадоў Беларусі, дзе да 1657 г. узвышаўся замак35. Вывучаў ён і шэраг іншых гарадоў краю. I. Б. Ярашэвіч пакінуў значны след у гістарыяграфіі Вялікага княства Літоўскага, асаблівую ўвагу ён аддаваў пытанням гісторыі дзяржавы і права.
Сярод краязнаўцаў XIX ст. прыкметнай постаццю быў Міхал Іванавіч Балінскі (1794—1863), ураджэнец маёнтка Цярэспаль Полацкага павета 36. Ен скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, быў рэдактарам «Віленскага штотыднёвіка» і «Вулканічных паведамленняў», у маладосці належаў да таварыства шубраўцаў, некаторы час выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта Віленскай археалагічнай камісіі, з’яўляўся членам Рускага геаграсЬічнага таварыства.
Першай буйной гісторыка-краязнаўчай працай М. Балінскага з’яві-
лася «Гісторыя горада Вільні» 37, у якой шмат фактаў з гісторыі Беларусі.
Манаграфія «Старажытная Польшча»38 напісана М. Балінскім разам з Т. Ліпінскім. Аўтарам жа раздзелаў пра Беларусь з’яўляецца М. Балінскі, які глядзеў на гэту зямлю як на адвечна польскую. Часам з’яўлення славян на тэрыторыі Беларусі М. Балінскі лічыў V ст. н. э., мяркуючы, што паходзяць яны ад каўказскага племя39. He адмаўляў а^тар ролі скандынаваў у развіцці старажытнарускай дзяржаўнасці.
3 помнікаў мінулага найбольш цікавілі М. Балінскага абарончыя збудаванні, асабліва фартэцыі, пра якія ён сабраў шмат матэрыялу. Так, у М. Стрыйкоўскага ім запазычаны звесткі пра Гальшанскі замак 40. Часта даследчык выкарыстоўваў вядомыя матэрыялы пра Лідскі замак з працы Т. Нарбута 41. Для вывучэння помнікаў Смаргоні, Лоска, Крэва і некаторых іншых прыкметных у гістарычных адносінах мясцін М. Балінскі сам выязджаў на месца. Некаторыя ж краязнаўцы спецыяльна рыхтавалі матэрыялы для кнігі М. Балінскага. Так, над нарысам пра Нясвіж для «Старажытнай Польшчы» працаваў У. Сыракомля42. М. Балінскі адным з першых выявіў рэшткі тоўстых сцен феадальнага замка на востраве воз. Мястра, што поруч з Мядзелам43.
М. I. Балінскаму належыць прыарытэт у адкрыцці некалькіх цікавых помнікаў. Так, едучы з Крэва ў Смаргонь, ён заўважыў за дзве вярсты ад Крэва гарадзішча, якое ўзвышалася над зямлёй. У вярсце ад гэтага гарадзішча М. I. Балінскі выявіў групу курганоў44, хоць іх, як і гарадзішча, не раскопваў, а таму нічога канкрэтнага не мог сказаць. Ен напісаў падрабязную гістарычна-краязнаўчую даведку пра мяст. Лебедзева Вілейскага павета, аднак ні словам не абмовіўся аб мясцовых курганах, якія паўстагоддзем пазней прыкмеціў Ф. В. Пакроўскі45.
Больш як праз 40 гадоў выйшла другое, папраўленае і дапоўненае выданне гэтай працы 46, у якім знаходзім паўнейшыя звесткі пра населеныя пункты і помнікі краю. Тут сустракаем новыя матэрыялы пра старажытныя збудаванні ў Ляхавічах, Слуцку, Быхаве, Пінску і іншых гарадах. М. I. Балінскі першым указаў на абарончае значэнне Жаберскага замка і паказаў яго непрыступнасць у час асады шведскімі войскамі Карла XII47. Даследчыкам правільна датавана закладка Ніжняга замка ў Полацку (пачатак XII ст.) 48. У працы знаходзім гістарычныя даведкі пра Мінск, Брэст, Іўе, Відзы, Мядзел. Пружаны, Лоск, Валожын і іншыя гарады Беларусі. Есць і спрэчнае. Напрыклад, у адрозненне ад М. М. Карамзіна, Т. ЯНарбута, A. К. Кіркора, К. П. Тышкевіча, якія лічылі, што Заслаўе закладзена князем Уладзімірам Святаславічам, М. I. Балінскі мяркуе, што пабудавана яно сынам Уладзіміра Ізяславам, хаця пазнейшыя гісторыкі схільны лічыць заснавальніцай Заслаўя князёўну Рагнеду Рагвалодаўну.
М. I. Балінскі напісаў таксама працу пра Крэва 49. Аўтар падрабязна апісаў будову замка, прывёў запісы легенд, спыняўся на вузлавых момантах гісторыі Вялікага княства Літоўскага, а на яе фоне паказаў і мясцовыя падзеі. У прыватнасці, расказаў пра забойства Кейстута50, пра унію і іншыя факты з мінулага гэтага горада-помніка.
У. Сыракомля цаніў М. I. Балінскага. бо той апублікаваў літаратурны помнік XVII ст. «Ліст да Абуховіча» 51, напісаны на «пінскім дыялекце» навагрудскім шляхціцам Цыпрыянам Камунякам52.
Рамуальд Сымонавіч Зянькевіч (1811 —1868), працуючы педагогам на Палессі, займаўся вывучэннем мясцовага фальклору і этнаграфіі. У «Атэнеуме» ён змясціў 219 беларускіх йесень. Іх О. Кольберг уключыў
Р. С. Зянькевіч
у свой 52-гі том «Беларусь—Палессе»53. Поруч з беларускім арыгіналам Р. С. Зянькевіч даваў пераклад на польскую мову, што значна павышала навуковую вартасць гэтай ; працы. Асабліва вылучаў Р. С. Зянькевіч песні вясенняга цыкла, у прыватнасці фальклорна-этнаграфічнае свята «куста», якое бытуе з язычніцкіх часоў і захавалася да нашага часу толькі на Палессі.