• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    Вучоны-самавук падтрымліваў сувязі з «Варшаўскім таварыствам сяброў навук», дасылаў туды свае нататкі па розных праблемах старажытнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору.
    3	. Даленга-Хадакоўскі амаль адначасова прапанаваў свае паслугі і пецярбургскаму «Вольнаму таварыству аматараў расійскай славеснасці». У 1819 г., калі кіраўніком «Таварыства» быў Ф. М. Глінка, 3. ДаленгаХадакоўскі стаў членам гэтай арганізацыі. У Пецярбурзе, акрамя Глін-
    кі, ён сустракаўся з Карамзіным, Шышковым, Каразіным, Кукальнікам, Паповым, Богуш-Сестранцэвічам, паказваў ім свае матэрыялы 3.
    У час падарожжаў па Беларусі, Украіне, па Паўночнай і Цэнтральнай Расіі 3. Даленга-Хадакоўскі з самага пачатку адчуў цяжкасці ў зборы навуковага матэрыялу з-за адсутнасці ў яго адпаведнага дакумента, які засведчыў бы яго асобу і даваў бы права карыстацца неабходнымі архівамі і бібліятэкамі, а калі будзе патрэба, то і праводзіць археалагічныя раскопкі. 3 просьбай выдаць такі дакумент Хадакоўскі звярнуўся
    ў Віленскі універсітэт. Разам з	3 Даленга-Хадакоўскі
    пісьмом-просьбай ён паслаў туды сваю працу пра славянскія старажытнасці і праспект на новыя даследаванні. Неўзабаве ў лісце сваяку К. Чарноцкаму даследчык з радасцю паведамляў: «Віленскі універсітэт вымушан быў засведчыць храдава маю працу і пергаментпы ліст на трох мовах з прывешанай вялікай пячаткай прыслаў мне ў Кіеў» 4. Гэта была першая ў Расіі грамата (паводле сучаснай тэрміналогіі, адкрыты ліст) на права археалагічных раскопак і на карыстанне кнігасховішчамі і архівамі. Яна была выпісана Хадакоўскаму 14 снежня 1818 г.5
    У эпоху феадалізму ва ўмовах прыватнай уласнасці на зямлю, а з ёю і на ўсе аб’екты, якія на ёй знаходзіліся, а таксама на права карыстання бібліятэкамі, архівамі, калекцыямі такі дакумент меў выключнае значэнне. Грамата напісана на лацінскай, польскай і рускай мовах і яе аўтэнтычнасць пацвярджалі «віслыя» пячаткі універсітэта.
    У 1820—1821 гг. 3. Даленга-Хадакоўскі знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі на поўначы Расіі — у Наўгародскай, Іжорскай і Валагодскай землях. За 16 месяцаў ён праехаў і прайшоў шэсць губерняў. Асабліва старанна даследаваў Старую Ладагу. Спачатку яго археалагічныя паездкі па краіне фінансавала міністэрства асветы, але неўзабаве вучонаму давялося працягваць сваю дзейнасць на ўласныя сродкі і жыць выпадковымі заробкамі.
    He ўсё сабранае і нават распрацаванае 3. Даленгам-Хадакоўскім стала набыткам навукі. Лёс рукапіснай спадчыны вучонага склаўся досыць драматычна. Пасля яго раптоўнай смерці ў 1825 г. у с. Пятроўскім каля Цвяры манускрыпты даследчыка аказаліся ў руках жонкі, з якой вёў перагаворы на прадмет куплі журналіст і гісторык М. А. Палявы, каб пасля прысвоіць напісанае 3. Даленгам-Хадакоўскім. Своечасова ўмяшаўся гісторык М. П. Пагодзін, які і выратаваў ад магчымага прысваення спадчыны таленавітага вучонага-самародка. Менавіта М. П. Пагодзін пачаў вывучаць і публікаваць некаторыя працы Хадакоўскага 6.
    Так паступова павуковыя ідэі першапраходца славянскай археалогіі траплялі ў друк і заваёўвалі ўсё шырэйшае прызнанне.
    У наш час шмат зрабіў для даследавання навуковай дзейнасці 3. Даленгі-Хадакоўскага польскі вучоны Ю. Маслянка ў які перавыдаў найбольш папулярную працу «Аб славянстве перад хрысціянствам» 8. Гэту працу савецкі вучоны М. К. Азадоўскі ацаніў як з’яву выключную, што не мае аналагаў у заходнееўрапейскай навуцы XIX ст.9 Вывучалі навуковую дзейнасць 3. Даленгі-Хадакоўскага Ф. Равіта-Гаўронскі *°, Л. А. Малаш-Аксамітава n, A. I. Дэй 12 і інш.
    3 навуковай спадчыны 3. Даленгі-Хадакоўскага самай нявывучанай з’яўляецца тая частка, якая датычыць краязнаўства і археалогіі Беларусі. Як слушна заўважыла Л. А. Малаш-Аксамітава, 3. ДаленгуХадакоўскага «належала б назваць першым беларускім мовазнаўцам, фалькларыстам, археолагам і этнографам» 13. Найперш вучоны звярнуў на сябе ўвагу падыходам да вырашэння праблемы паходжання славян. Для вывучэяня славянскіх прастораў адных толькі пісьмовых крыніц недастаткова, а таму неабходна, як пераконваў 3. Даленга-Хадакоўскі, праверыць летапісныя звесткі археалагічнымі раскопкамі. Вучоны верыў, што на многае змогуць даць адказы толькі палявыя даследаванні. Зрэшты, тады ніхто з гісторыкаў не надаваў такога значэння раскопкам. Думкі Хадакоўскага пра даследаванне старажытнасцей краю адлюстраваны ў яго «Гістарычнай сістэме»14. «Гістарычная сістэма» 3. Даленгі-Хадакоўскага палемічная, паколькі з’яўляецца адказам на надрукаваныя К. Ф. Калайдовічам вынікі яго археалагічных пошукаў у Разанскай губ. (1822 г.) 15. На славянскіх прасторах Хадакоўскі паўсюдна сустракаў гарадзішчы. Ён зрабіў вывад, што для «славян няма
    . т" .ога агульнага, як гэтыя гарады і гарадзішчы» І6. ён ставіў пытанне: як далёка распаўсюджваюцца такія помнікі, дзе граніцы славян? I даследчык знаходзіў арыгінальнае рашэнне: раіў звярнуцца да гісторыі і геаграфічных назваў, бо толькі па гарадзішчах цяжка меркаваць пра тэрыторыю рассялення славян, тым больш што не ўсе гарадзішчы з’яўляюцца славянскімі17.
    На думку вучонага, «городнша былн святымн оградцамн нлн прнходскнмн местамн, где свадьбы н другне обряды языческне свершалнсь» 18. A. А. Спіцын цалкам і поўнасцю падтрымліваў 3. ДаленгуХадакоўскага 19. Аднак К. Ф. Калайдовіч разглядаў гарадзішчы як рэг пжі старажытных умацаванняў. Цяпер вучоныя лічаць, што гэтыя помяікі былі перш-наперш умацаванымі паселішчамі, а потым ужо маглі быць і культавымі20.
    3.	Даленга-Хадакоўскі за сваё нядоўгае жыццё паспеў сабраць звесткі больш чым аб 1 тыс. гарадзішчаў. Паводле яго разумення, гарадзішча — гэта насыпанае ўзвышэнне, якое абносілася землянымі валамі, з уваходам з усходняга боку. Даследчык адзначаў, што гарадзішчы насыпапы з чарназёму, хаця побач з імі часта знаходзіцца зямля гліністая або пясчаная 21. ён яшчэ не разумеў, што культурны слой не насыпаўся, а сам утвараўся. У поле зроку даследчыка траплялі назвы ўрочышчаў, якія знаходзіліся паблізу гарадзішчаў і нагадвалі «імёны славянскіх бостваў». Самі ж «гарадкі знаходзяцца 'па 2—3 у адной вярсце, што ў наваколлі» 22. У 3. Даленгі-Хадакоўскага былі праціўнікі яго тэорыі гарадзішчаў (КФ. Калайдовіч, а таксама I. М. Даніловіч, М. Грабоўскі), аднак у яго былі і прыхільнікі (М. П. Пагодзін, A. ККіркор, I. I. Крашэўскі, часткова I. I. Сразнеўскі). 3 Хадакоўскім можна спрачацца, бо не ўсе яго меркаванні пацвердзіліся пазнейшымі археалагічнымі даследаваннямі. Ен з упэўненасцю сцвярджаў, што гарадзішчы на тэрыторыі Расіі ўзніклі «раней 989 года» 23.
    Грамата на права археалагічных раскопак, выдадзеная 3. Даленгу-Хадакоўскаму
    3.	Даленга-Хадакоўскі склаў чатырохтомны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў» — першы вопыт такога роду ва ўсходнеславянскіх археолагаў. Часткова гэты «Слоўнік» быў апублікаваны ў «Русском нсторнческом сборннке» (т. VII, 1844), але ніколі не выдаваўся цалкам. Сам жа факт стварэння такога «Слоўніка», у якім былі лаканічныя звесткі пра помнікі старажытнасці, — з’ява новая і для таго часу унікальная. I ў гэтай справе Хадакоўскі апярэджваў амаль усіх археолагаў-сучаснікаў. Сярод некалькіх тысяч зарэгістраваных ім помнікаў каля 200 было зафіксавана на тэрыторыі Беларусі24.
    У запісках 3. Даленгі-Хадакоўскага адзначана гарадзішча каля Скорава над р. Капыткай, каля Цімкавіч і Раёўкі, каля Слуцка і Горак. Даследчык занёс у свой «Слоўнік» археалагічныя помнікі з-пад Брэста, Віцебска, Полацка, Гродна і з іншых мясцін Беларусі. Пры складанні свайго «Слоўніка» вучоны часта браў пад увагу такія тагюнімы, як Гарадзішча, Гарадзец, Гарадок, Навагрудак і інш.
    ён не адхіляў гіпотэз сваіх сучаснікаў В. Суравецкага і С. Маеўскага аб «калысцы славян», аб блізкасці славянскіх моў да санскрыта і аб магчымым перамяшчэнні славянскіх плямёнаў з Індыі на еўрапейскі кантынент. Дарэчы, у гэты час пачыналі захапляцца індаеўрапейскай праблемай мовазнаўцы і археолагі Заходняй Еўропы 25. 3. Даленга-Хадакоўскі згадзіўся з довадамі В. Суравецкага 26 і С. Маеўскаі а27. Ён прыняў пад увагу этымалогію назвы «славянін», а таксама выкарыстаў у якасці аргумента тапонімы з асновай слова «слава» і знайшоў 262 такія варыянты, як Слаўкі, Слаўцы, Славічын. 3. ДаленгаХадакоўскі раіў звярнуць увагу на назвы некаторых птушак, звяроў і раслін. Па гэтай прыкмеце цяжка прасачыць міграцыю людзей, хоць вывучэнне аднолькавых назваў раслін і жывёл — важны навуковы аргумент у доказе этнічнай агульнасці народаў. Нам здаецца больш пераканаўчай і перспектыўнай думка Хадакоўскага ў даказванні блізкасці народаў праз вывучэнне старажытных помнікаў, абрадаў, песень і г. д. ён раіў апісаць і ўкласці «ўсё гэта ў адну кнігу, і мы безумоўна пераканаемся аб нашым паходжанні... з Індастана» 28.
    Як мы ўжо бачылі на прыкладзе з І\. Ф. Калайдовічам, 3. ДаленгаХадакоўскі мог навукова абгрунтавана весці палеміку па праблемах старажытнай гісторыі. Прачытаўшы працу М. М. Карамзіна «йсторня государства Росснйского» (т. 1—2, 1816—1829), ён перш за ўсё знайшоў для сябе шмат павучальнага, патрэбнага для ўласнага даследавання і часта рабіў спасылкі на яго. Усё ж Хадакоўскі заўважыў шмат ведакладнасцей у вызначэнні рассялення славянскіх плямёнаў і ў іншых даследчыкаў 29.
    3.	Даленга-Хадакоўскі зацікавіўся мясцовымі археалагічнымі помнікамі і даў ім свае тлумачэнні. Пры дарозе з Мінска на Бабруйск, пры в. Старыя Дарогі, ён заўважыў курганы і палічыў іх дрыгавіцкімі. «Можна пагадзіцца, — піша археолаг, — што тут пачатак драговічаў, ці дараговічаў» 30. Матэрыялы даследаванняў У. В. Завітневіча 31, a цяпер В. В. Сядова пераконваюць нас у тым, што і тут 3. Даленга-Хадакоўскі ў асноўным арыентаваўся правільна.
    Цікавая думка Хадакоўскага аб паходжанні назвы радзімічаў. ён лічыў, што яна пайшла ад назвы населенага пункта Радомля ў Чавускім павеце, а не ад патранамічнага Радзіма, як гэта зараз замацавалася ў навуцы.
    «Варта ўвагі тое, — пісаў Хадакоўскі, — што паміж Вільняю, Гроднам і Мінскам ёсць здаўна руская (беларуская) гаворка. Літоўскія
    Гарадзішча ў Тураве
    князі не аспрэчвалі гэтага, бо самі ўжывалі пры двары, у дагаворах і статутах»32 Крэва называў Хадакоўскі «гняздом крывічоў».
    Атрымаўшы ад сваіх карэспандэнтаў звесткі пра гарадзішча, якое знаходзілася паміж Любовічамі і Хільчыцамі, за тры вярсты ад Турава, 3. Даленга-Хадакоўскі зрабіў яго апісанне. Такім жа метадам ён сабраў матэрыялы пра гарадзішча ў Людзяневічах над р. Пішчанік (Пішчана) і шкадаваў, «што не выявілася гарадзішча перад Туравам, якое павінна быць у адной вярсце ад яго» 33. Прадбачанне гэтага аб’екта пазней практычна пацвердзілі А. Д. Каваленя, С. С. Шутаў, A. М. Ляўданскі, В. В. Сядоў, П. Ф. Лысенка. Апошні толькі зрабіў удакладненне ў тлумачэнні 3. Даленгам-Хадакоўскім тапоніма Тураў. Хадакоўскі сабраў каля 50 тапонімаў з коранем слова «тур» і зрабіў вывад, што ўсе яны паходзяць ад жывёлы тур, бо ў песнях часта спяваецца пра «тура з пазалочанымі рагамі і турыцу, якая шукала свайго ўзятага туранятка» 34. П. Ф. Лысенка лічыць, што «назва горада паходзіць ад прозвішча асобы, якая ўладала Туравам» 35.