Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
Сучасны польскі археолаг А. Абрамовіч31 выбраў з гісторыі агульнага развіцця археалагічнай навукі важнейшыя вехі, якія стымулявалі выпрацоўку навуковых поглядаў, складанне ў ёй пэўных кірункаў. На наш погляд, А. Абрамовіч найбольш поўна разгледзеў пытанне пра ўзаемаўплывы археолагаў Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы ў XIX ст. ён аб’ектыўна ацаніў навуковую спадчыну нс толькі польскіх археолагаў, але і тых, якія паходзяць з Беларусі, іх уклад у развіццё навукі. А. Абрамовіч высока цаніў дзейнасць 3. Даленгі-Хадакоўскага, А. Кіркора, Я. Тышкевіча, М. Маліноўскага, але найболывую даніну павагі аддаваў К. Тышкевічу 32 3 даследаванняў польскага вучонага вынікае, што ён нс атаясамліваў дзейнасць некаторых даследчыкаў беларускіх старажытнасцей з польскай навукай і культурай толькі на той падставе, што яны пісалі па-польску.
Л. В. Аляксееў у сваім нарысе зрабіў агляд гістарыяграфіі археалогіі і краязнаўства паўночнай Беларусі. Пра даследчыкаў жа другіх рэгіёнаў аўтар піша мснш падрабязна, часам спыняючыся на найбольш вядомых. Ен абмежаваўся толькі ўпамінаннем імёнаў У. А. Сыракомлі, П. М. Шпілеўскага, I. I. Крашэўскага, М. I. Без-Карніловіча. Аўтар, на наш погляд, быў недастаткова ўважлівы да пытання аб узаемаўплывах і сувязях археолагаў са сваімі калегамі з суседніх краін. Канцэнтруючы ўвагу на дасягненнях і стане сучаснай беларускай археалогіі, аўтары
«Очерков no археологнн Белорусснн» ў дзвюх кнігах (1971, ч. I; 1973, ч. II) толькі зрэдку рабілі экскурс у ранейшае вывучэнне асобных праблем, але няма раздзела па гістарыяграфіі.
Такім чынам, пераважна ў апошнія гады рознымі аўтарамі распрацоўваліся пытанні развіцця беларускай археалагічнай навукі. Аднак іх увагу ў асноўным займалі даследаванні апошняга паўстагоддзя, да таго ж праведзеныя ў асобных рэгіёнах, і часцей за ўсё цікавілі помнікі якой-небудзь адной археалагічнай эпохі. На сённяшні дзень пакуль што няма абагульняльнай працы, якая б на падставе аналізу ўсяго назапашанага вопыту нашых папярэднікаў усебакова асвятляла працэс зараджэння і станаўлення беларускай археалогіі. Яшчэ ў большай ступені гэта датычыцца краязнаўства.
РАННІ ЭТАП ГІСТАРЫЧНАГА КРАЯЗНАУСТВА
Першыя ўпамінанні гістарычных падзей, а таксама звесткі пра старажытнабеларускія гарады, паселішчы, абарончыя збудаванні сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах часоў Кіеўскай Русі. Найбольш ранняй была «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет»), якая напісана паміж 1111 і 1113 гг., а таксама Лаўрэнцьеўскі і Іпацьеўскі летапісы. Усе яны ўзнаўляюць і даносяць да нас гісторыю ўсходніх славян. У «Аповесці мінулых часоў» не толькі названы ўсходнеславянскія плямёны, але і ўказана месца іх рассялення. Так, адны «прыйшлі і селі па Дняпры і назваліся палянамі, а другія — драўлянамі, таму што селі ў лясах, а яшчэ другія селі паміж Прыпяццю і Дзвіною і назваліся дрыгавічамі, ішыя селі па Дзвіне і назваліся палачанамі па рацэ, якая ўпадае ў Дзвіну і носіць назву Палата» «...Ад гэтых апошніх пайшлі крывічы» 2.
Летапісец упамінае бужан, якія «сядзелі па Бугу, а затым сталі называцца валынянамі» 3. Крывічы, паводле летапісу, «сядзелі ў вярхоўях Волгі, і ў вярхоўях Дзвіны, і ў вярхоўях Дняпра» 4. А па Сожу пасяліліся радзімічы 5.
«Аповесць мінулых часоў», а таксама Лаўрэнцьеўскі і Іпацьеўскі летапісы даносяць звесткі аб першых полацкіх князях, у прыватнасці пра Усяслава Брачыславіча, аб бітвах на тэрыторыі краю, а таксама аб некаторых старажытных гарадах. Паводле гэтых крыніц, Полацк вядзе сваё летавылічэнне з 862 г.6 Да X ст. адносяцца ўпамінанні Ізяслаўля, Турава. Звесткі пра Брэст, Віцебск, Друцк, Копысь, Мінск, Галоцічаск, Оршу, Пінск знаходзім сярод іншых матэрыялаў XI ст. У XII ст. упамінаюцца Барысаў, Слуцк, Гродна, Гарадзец, Гомель, Стрэжаў, Некалач, Мазыр, Мсціслаў, Брагін, Клецк, Рагачоў, Чачэрск, а ў XIII ст. — Ваўкавыск, Здзітаў, Кобрын, Капыль, Камянец, Навагрудак (Наваградак), Рэчыца, Слонім.
Раскопкі культурных напластаванняў на месцы бытавання старажытных гарадоў пацвярджаюць і дапаўняюць летапісныя звесткі7. У XIX ст. было адзначана даследчыкамі, наколькі важныя летапісы для вывучэння гісторыі. Адзначана таксама верагоднасць звестак некаторых літаратурных помнікаў. Так, у «Поученнм» Уладзіміра Манамаха сказана, што ў барацьбе з Усяславам Полацкім кіеўскі князь «пожегь землю і пославь до Лукомля і до Логожьска, та на Дрыотьскь воюя, та Черннгову» 8. Тут упершыню сустракаем назвы Лагойска і Лукомля.
Летапісанне Беларусі поайшло асноўныя этапы: зараджэнне (XII— XIV стст.), росквіт (XV—XVI стст.) і заняпад (XVII—XVIII стст.)9. Выклікае цікавасць той факт, што ў эпоху феадальнай раздробленасці летапісанне на Беларусі, як і на іншых усходнеславянскіх землях, мела мясцовы характар, паколькі пад уплывам новых гістарычных умоў паступова перамагаў, як пра гэта піша В. А. Чамярыцкі, мясцовы пункт гледжання на гісторыю '°.
Сярод немалой колькасці спісаў беларускіх летапісаў і хронік найбольш «краязнаўчымі» з’яўляюцца «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўскі летапіс» 11 і «Хроніка горада Магілёва» (Магілёўская хроніка Сурты і Трубніцкіх) 12 Няма сумнення, што ў кожным летапісе краязнаўцы розных часоў маглі знаходзіць патрэбны для сябе матэрыял, асабліва калі там гаворка ідзс пра пэўную мясцовасць. Так, аўтару «Баркулабаўскага летапісу» былі знаёмы гістарычныя падзеі з 1562 па 1608 г., такія, як Лівонская вайна, Брэсцкая царкоўная унія. Хаця аўтар паведамляе пра Мінск, Вільню, ііра больш аддаленыя Пскоў, Львоў, але яму блізкая перш за ўсё мясцовая гісторыя Баркулабава і Магілёва. I тут ужо аўтар выступае як краязнавец: «...на лесе глухом, на кгрунте лесном, на врочніцу, прозываемом Брус, заклнкавшн на волю н давшм свободы год дванадцать людем прохожнм, ...заложнл замок нмем свом Баркулабов року 1564» 13. Прыводзяцца аўтарам звесткі аб тым, як ішло засяленне сярэдневяковага Магілёва, як «заселн людн прнхожне на Леткове, к Печерску ндучн, то вотчнчн... около места прнхожне селяне с Княжнч, с Головчнна, з сел многнх». Летапісец паведамляе пра закладку замка: «Лета 1526 большой замок зароблен і прннято много горы Могнлы, на которой теперь замок Могнлев стонт; по горце Могяле назван Могнлев» н. Далей у летапісе гаворыцца. што Баркулаб Корсак разам з Раманам Хадкевічам залажылі «замак Дзісну, замак Варонічы, замак Леплю, замак Чашнікі» 15.
Заўважана, што ў аўтара «Баркулабаўскага летапісу» пастаянна жыла цікавасць да гісторыі роднай яму мясцовасці. Ён зазначыў, у якіх умовах адбывалася заснаванне і засяленне некаторых вёсак і сёл, калі, дзе і з выпадку чаго будаваўся той ці іншы храм, паказаў, «на якім узроўні тады знаходзілася эканамічнае жыццё сялянскіх мас» І6.
Магілёўская хроніка (з 1526 па 1701 г.) была распачата купецкім старастам Т. Суртам і прадоўжана мясцовым родам Трубніцкіх, якія давялі апісанне падзей да 1856 г. У гэтай крыніцы знаходзім звесткі перш за ўсё' пра Магілёў, фрагментарныя паведамленні па гісторыі Шклова, Быхава. На жаль, у названай хроніцы абыдзены ўвагай помнікі мясцовых старажытнасцей.
У форме аналаў напісаны Віцебскі летапіс Аверкі і Панцырскага (1768). Тут кароткі пераказ гісторыі Віцебска і часткова ўсёй Беларусі, без адступленняў і каментарыяў.
Затое куды больш прастору для разважанняў і ацэнак у «Хроніцы Быхаўца» '7, насычанай падзеямі сярэдневякоўя. Для нас маюць цікавасць эпізоды з мінулага Навагрудка, Крэва, Мсціслава, Полацка і іншых гарадоў, а таксама апісанні некаторых мясцін. У хроніцы гаворка ідзе не пра асобнае «сяльцо Баркулабава», а пра ўсё Вялікае княства Літоўскае ад часоў заснавання да 1506 г., што з’яўляецца каштоўнай крыніцай у вывучэнні старажытнай Беларусі. Сярод адлюстраваных у «Хроніцы Быхаўца» важных гістарычных і палітычных падзей ёсць паведамленне, што ў другой палове XII ст. горад Полацк і мужы полацкія «кіраваліся вечам, як Вялікі Ноўгарад і Пскоў» ,8.
Спецыфічнай крыніцай для краязнаўцаў і археолагаў з’яўляецца «Хроніка польская, жмудская і' ўсёй Русі» 19 Мацея Стрыйкоўскага 20. Аўтара цікавілі фартэцыі, гарадзішчы, замчышчы, храмы. Знаходзячыся на вайсковай службе і падарожнічаючы па Беларусі, ён распытваў сялян пра знаходкі зброі і амуніцыі ў зямлі, адначасова знаёміўся з мясцовымі летапісамі і нават такімі ўскоснымі крыніцамі, як, напрыклад, Цвярскі летапіс або ўкраінская хроніка П. Каханоўскага. Храніст
карыстаўся бібліятэчнымі зборамі князёў Заслаўскіх, Слуцкіх, а таксама Яна Хадкевіча. М. Стрынкоўскаму ўдалося выявіць сямейныя летапісы, хронікі, метрыкі, мемуары. Асцбліва вялікую паслугу ў зборы матэрыялаў зрабіў яму Супрасльскі манастыр — багатае сховішча старажытнабеларускіх рукапісаў, дзе ў 1557 г., па вопісу, захоўвалася 209 манускрыптаў2|. Усе прачытанае, убачанае і пачутае М. Стрыйкоўскі занатаваў у «Хроніцы». Вось чаму ў ёй знаходзім звесткі з мінулага Заслаўя, Слуцка, Полацка, Ліды, Гальшан і іншых мясцін Беларусі. Есць тут і рэдкія звесткі, як, напрыклад, пра заснаванпе Свера (Свіра) князем Доўмантам 22.
Некаторыя звесткі з «Хронікі» М. Стрыйкоўскага вучоныя ўспрынялі як домыслы. Напрыклад, даследчыкі старажытнага Гродна не верылі ў магчымасць існавання больш ранняга замка на месцы сучаспага, хаця М. М. Вароніным у канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў тут былі адкрыты старажытныя каменныя збудаванні, што пацвердзіла здагадку храніста 23. ІІа шматлікіх супастаўленнях звестак з «Хронікі» М. Стрыйкоўскага і з апошнімі дакументаванымі матэрыяламі даследаванняў A. I. Рогаву ўдалося даказаць, што ў сваёй аснове праца М. Стрыйкоўскага можа служыць крыніцай па гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, Латвіі. Для нас «Хроніка» каштоўная сваімі звесткамі пра старажытныя помнікі. Так, у ёй сказана, што яшчэ ў старажытны час у Полацку існаваў Сафійскі сабор, манастыр на Бельчыцы, які быў акружаны сцяной з вежамі, а таксама жаночы манастыр на Палаце і царква св. Спаса. Даследаванні М. К. Каргера, на якога спасылаецца A. I Рогаў, якраз і паказваюць, што акрамя трох храмаў, якія ўпамінаюцца ў летапісах XII ст., у Полацку існавалі і іншыя культавыя збудаванні 24.
У «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага ёсць і блытаніна ў падачы летапіснага і аўтарскага матэрыялу. Храніст няправільна піша пра заснаванне г. Барысава на р. Бярэзіне. Першым назваў дату заснавання Барысава гісторык В. М. Тацішчаў25. Няправільна М. Стрыйкоўскі апісаў Барысавы камяні. Замест арыгінальнага тэксту ён прывёў лацінскі пераклад, да таго ж сказіў і сапраўднае імя бацькі Барыса, відавочна, каб даказаць, што ён нібыта быў сынам полацкага князя Гінгвіла, a значыць, літоўскага паходжання. На гэтыя памылкі храніста ўказалі A. II. Сапуноў26, Е. Р. Раманаў27, М. П. Пагодзін28, В. П. Тарановіч29, М. I. Ермаловіч 30. Апошні лічыць, што «Хроніка» прасякнута ідэяй узвышэння жамойцкіх князёў, паколькі выдавалася з бласлаўлення актыўнага ідэолага жамойцкіх феадалаў епіскапа Гедройца.