Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
Першым на Беларусі 3. Даленга-Хадакоўскі ўзяўся за вывучэнне старажытных шляхоў зносін, што з’яўляецца таксама важным матэрыялам пры вывучэнні гісторыі краю. Даследчык са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускай зямлі перавалачныя дарогі з Кіева па Дняпры, Бярэзіне, Свіслачы, Вушы, Віліі, р. Нарочы, воз. Нарач, далей праз сістэму іншых азёраў у Дзісну, а па ёй да Заходняй Дзвіны — у Полацк36. Другі водна-перавалачны гандлёвы шлях, на думку 3. Даленгі-Хадакоўскага, мог праходзіць з Ізяслаўя (Заслаўя) у Нёман праз Пціч і Усу і выкарыстоўваўся для гандлю з немцамі. Такую ж гіпотэзу выказаў і М. М. Карамзін 37. Калі паверыць у яе, то ўжо надта доўгія ўчасткі шляху трэба было пераадольваць волакам. Але ж і М. М. Карамзін браў звесткі ад Нестара і Шлёцара. 3. Даленга-Хадакоўскі, вывучаючы Прыпяцкі водны шлях, выказаў здагадку пра магчымыя сувязі дрыгавічоў, валынян і крывічоў. У наш час верагоднасць выкарыстання некаторых старажытных шляхоў, асабліва водных, вывучае В. А. Жучкевіч 33, хаця не аддае належнай увагі лінгвістычным аналізам тапонімаў і гідронімаў для большай дасканаласці і пераканаўчасці, а таму гэта праблемнае пытанне чакае свайго даследавання. Сам жа 3. Даленга-Хадакоўскі надаваў вялікае значэнне
3. Зак. 784
33
тапонімам тыпу Стайкі, Волакі. Так, ён звярнуў увагу на назву «Перавалачна» ў вярхоўях Друці39. Ен зрабіў вывад: «Сей пункт, вероятно, находнлся на путн сообіцення между Кневом н Полоцком». I тут жа сябе папраўляе: «Хотя прямее того мы внднм по Березнне н Ушаче»40. 3. Даленга-Хадакоўскі асэнсоўваў і пісьмовыя крыніцы. Вывучыўшы «Слова аб палку Ігаравым», ён выказаў думку, што р. Няміга цячэ праз Мінск41. Гэта гіпотэза яшчэ ў 1830—1840 гг. .была пацверджана яго паслядоўнікамі.
Як бачым, у дзейнасці 3. Даленгі-Хадакоўскага шмат павучальнага, аб чым пазней пісалі вучоныя Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, a таксама Францыі, Чэхаславакіі, Швейцарыі і іншых краін. Каштоўны тут сам падыход даследчыка да праблем гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, фальклору.
Нам дакладна невядомы прыёмы раскопак Хадакоўскага. Ен, здаецца, больш групаваў матэрыялы пра археалагічныя помнікі, чым капаў. Пісьмы, якія ён адрасаваў карэспандэнтам, асвятляюць спосаб яго збораў. Яшчэ жывучы ў Галіцыі, ён зрабіў сваімі памочнікамі ў збіранні беларускіх матэрыялаў А. Анацэвіча, В. Красінскага, КЧарноцкага, С. Шантыра, I. Храптовіча і іншых. Яны дасылалі даследчыку звесткі пра паходжанне мясцовых назваў, папаўнялі яго «Слоўнік» славянскіх урочышчаў, дапамагалі вызначыць месцазнаходжанне помнікаў старажытнасці. У пісьме да сваяка Карла Чарноцкага ў 1818 г. 3. Даленга-Хадакоўскі дапытваўся пра «незвычайныя» месцы пад Клецкам. У прыватнасці, яго захапіла праблема Чорнай Русі. А для яе вывучэння археолаг цікавіўся ўсім: запісамі мясцовага фальклору, нават знахарствам, чарадзействам, прымхамі. Таго ж К. Чарноцкага настойліва прасіў пашукаць сярод сваіх знаёмых, хто мог бы ў Навагрудку «зняць план і дакладна замерыць магілу Міндоўга, якая знаходзіцца пад замкам — трэба мне яе бачыць, якая яе вышыня і акружнасць..., хаця Міндоўг і не належыць да племя славянскага, аднак жа Літва, або Ліетува, ад нас жывілася... Ці не чулі яшчэ пра магілы на Літве, што ў гонар адной асобы насыпалі, падобна егіпецкім пірамідам, — працягваў ён. — Твой старэйшы брат некалі быў набожны і насіў ахвяры па тамтэйшай дзявіцы, ці не чуў ён аб якой Лысай гары: каб так звалася» 42. У наступным пісьме 3. Даленга-Хадакоўскі дзякуе за апісанне Турава, якое вельмі грунтоўнае і можа служыць за дадатак да выпісаў другога яго памочніка — Гячэвіча. Пра Тураў даследчык атрымаў пісьмы ад КЧарноцкага, Скачынскага і Гячэвіча. Еп прасіў сваяка, каб той падзякаваў за добрае апісанне старажытных аб’ектаў43. В. Красінскі паведаміў Хадакоўскаму, што для яго «граф Храптовіч падрыхтаваў шмат цікавага пра Крэва пад вуглом погляду тапаграфічнага, таксама і гістарычнага»44. Дапамагаў Хадакоўскаму ў зборы звестак пра помнікі старажытнасці польскі гісторык Г. Бандке 45.
3. Даленга-Хадакоўскі збіраў і шырока выкарыстоўваў у практыцы навуковага даследавання карты і планы рэгіёнаў і асобных месцаў. Так, на картах Дзісенскага, Вілейскага і Барысаўскага паветаў, якія ён атрымаў ад мінскага губернатара В. Гячэвіча, яму «адкрылася 9 населеных месц, якія называліся Гарадзішчамі і Гарадкамі» 46. Прычым В. Гячэвіч прыслаў апісанні Мыслабожы над р. Шчарай, нават прыслаў малюнкі вёскі. Сам жа даследчык у Пецярбурзе зняў планы Магілёва і іншых гарадоў.
Ніхто з даследчыкаў гісторыі Беларусі да 3. Даленгі-Хадакоўскага не выкарыстоўваў так шырока метад комплекснага вывучэння стара34
жытнасцей, падмацоўваючы звесткамі з галіны геаграфіі, лінгвістыкі, этнаграфіі, фальклору, прытым ніколі не забываючы і пра значэнне летапісных крыніц. Як адзначыў гісторык М. П. Пагодзін, 3. ДаленгаХадакоўскі першым перанёс даследаваннс «з пісьмовай галіны на зямлю і яс помнікі, выклікаўшы энтузіязм у многіх іншых» 47. 3. ДаленгаХадакоўскі не толькі ўпершыню сабраў звесткі аб гарадзішчах у асобны атлас, але і зрабіў замалёўкі знойдзеных пры раскопках прадметаў 48, хоць яны, як і атлас гарадзішчаў, лексікон 7 тыс. урочышчаў, замаляваныя ім планы археалагічных помнікаў, сталі здабыткам архіваў і не мелі ўплыву на наступныя пакаленні вучоных. Сама ж задума і здзяйсненне — плён яго апантанай працы па вывучэнні старажытнасцей — заслугоўваюць у гісторыі краязнаўства і археалогіі самай пільнай увагі. Часткова гэты атлас гарадзішчаў быў апублікаваны М. П. Пагодзіным 49.
3. Даленга-Хадакоўскі паказаў сябе кампетэнтным краязнаўцам пры тлумачэнні гісторыі старажытных беларускіх гарадоў, перш за ўсё Полацка і Гродна50. У Полацку ён указаў на гарадзішча паміж старым і новым цячэннем р. Палаты, дзе быў «выкарыстаны насыпны чарназём». Старажытны Полацк упершыню ім апісаны менавіта з пункту гледжання археолага. Хадакоўскі ў Полацку збіраў звесткі пра горад ад розных асоб, у тым ліку і царкоўнікаў, якія яму «расказвалі пра справы зусім не манастырскія» 5|.
Даследчык пра гродзенскі замак пісаў, што ён «заснаваны, відавочна, на славянскім насыпным гарадку, які можна параўнаць з насыпам, што знаходзіцца пад царквой у Гарадку (Цвярскі павет), а таксама пад Каломенскім сялом на р. Маскве і многіх іншых» 52. Правільнасць гэтай думкі пра культурны слой пад гродзенскім замкам пацвердзіў у 1930-х гадах 3. Дурчэўскі53, а ў 1949—1950 гг. — М. М. Варонін. Апошні матэрыяльную культуру старажытнага Гродна і датаваў XI— XIII стст.54.
Звяртаючыся да старажытнай гісторыі славян, 3. Даленга-Хадакоўскі бачыў іх адзінства, паколькі ,'яны з’яўляюцца «дзецьмі маці славянскай» 55. 3. Даленга-Хадакоўскі, як і А. Міцкевіч, Я. Патоцкі, А. Рыпінскі, адзначаў спецыфіку культур славянскіх народаў, у тым ліку і белаг рускага, у мове, песні, побыце.
Сярод археолагаў свайго часу 3. Даленга-Хадакоўскі вылучаўся мэтанакіраванасцю, смелай пастаноўкай складаных пытанняў і іх вырашэння, што стварыла яму аўтарытэт піянера не толькі беларускай, але і агульнаславянскай археалогіі. Нездарма A. А. Спіцын, пазнаёміўшыся са спадчынай вучонага, рэзюміраваў: «Гэта проста геніяльна!»56 «Вядомым шукальнікам старажытнасцей» называў 3. Даленгу-Хадакоўскага A. С. Пушкін, з якім, на думку A. А. Фармозава, у вучонага маглі быць асабістыя сустрэчы 57. Прызнаннем заслуг 3.. Даленгі-Хадакоўскага з’явілася выбранне яго членам-карэспандэнтам «Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці», членам-карэспандэнтам варшаўскага «Таварыства сяброў навук» (1819), а годам пазней — маскоўскага «Таварыства гісторыі старажытнасцей расійскіх». Ен змог часткова выканаць задуманае, разумеючы, што «першаму ісці непракладзеным шляхам вельмі цяжка» 58. Ранняя нечаканая смерць застала Хадакоўскага, што называецца, у разгар яго самай плённай навуковай дзейнасці, калі многае ім было вывучана і творча засвоена, калі многія вучоныя чакалі ад гэтага самародка завяршэння работы над сапраўды стройнай навуковай гістарычнай сістэмай. Фактар незавершанасці яго
самай галоўнай працы трэба ўлічваць, але і тое, што ён зрабіў, надзейна ўвайшло ў мстрыку археалагічнай навукі не толькі Беларусі, але і суседніх народаў.
Т. я. НАРБУТ (1784—1864)
Сучаснікам 3. Даленгі-Хадакоўскага быў Тэадор-Матэвуш Яўхімавіч Нарбут, які зрабіў значны ўклад у гістарычную навуку перш за ўсё працай «Старажытная гісторыя літоўскага народа» *.
Нарадзіўся Т. Я. Нарбут у маёнтку Шаўры Лідскага павета Гродзенскай губ. (зараз Воранаўскі раён Гродзенскай вобл.). Скончыў у 1803 г. матэматычна-інжынерны факультэт Віленскага універсітэта. Вучыўся ў вядомых архітэктараў А. Гуцэвіча, Д. Шульца. У 1803 г. быў прыняты ў пецярбургскі корпус кадэтаў, а ў 1804 г. удзельнічаў у рабоце камісіі па праекту рэгуляцыі Нёмана. Ёсць меркаванні, што ён удзельнічаў таксама і ў праектаванні Бабруйскай крэпасці. У час ваенных падзей 1806—1807, 1808—1809 гг. са Швецыяй, а таксама з Францыяй быў кантужаны, страціў слых і быў вымушаны пайсці ў адстаўку. Заняўся навуковай працай у галіне гісторыі, археаграфіі, крыніцазнаўства, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства. Усё жыццё Т. Я. Нарбут правёў у сваім маёнтку Шаўры, аднак ён знаходзіўся ў пастаянных сувязях з творчай інтэлігенцыяй, аб чым сведчыць багатая эпісталярная спадчына вучонага.
У час паўстання 1830—1831 гг. у Варнянах наладзіў адліўку гармат. А за актыўны ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг. яго сына Людвіга Чарбута (1832—1863) і за спачуванне паўстанню вучоны ў 1863 г. быў сасланы ў Вільню, дзе і памёр 2.
Яшчэ перад вайной 1812 г. Т. ЯНарбут па абавязку ваеннага інжынера вёў на бсразе Дняпра сапёрныя работы і выпадкова натрапіў на невядомыя яму дагэтуль прадметы старажытных часоў. Гэта не проста зацікавіла маладога афіцэра, але і вызначала далейшы лёс будучага даследчыка старажытнай гісторыі. «У 1810 г., — пісаў Нарбут, — аб’язджаючы гэтыя мясціны (паміж рэкамі Друць і Бярэзіна, на левым беразе Дняпра ад Магілёва да ракі Сож і да Рагачова. — Г. К.)..., я звярнуў увагу на курганы» 3. Ен першым на Беларусі даў сваё вызначэнне курганам, хоць і няпоўнае, сутнасць жа іх разумеў: «Курганы — гэта насыпы зямлі, якія зроблены чалавечай рукой і якія маюць такую назву на Беларусі» 4. Даследчык зазначыў, што вышыня іх бывае розная і што могуць быць адзінкавыя і групавыя. Два курганы Т. ЯНарбут замерыў пад Старым Быхавам, на правым беразе Дняпра. Яму ўдалося знайсці яшчэ некалькі розных па велічыні курганоў. Яны трапляліся даследчыку на палях і лугавінах. Дапамагаў Т. ЯНарбуту ў выяўленні новых археалагічных аб’ектаў павятовы лекар П. Генерт са Старога Быхава, які добра ведаў мясцовасць. Ен расказаў легенды пра курганы і паказаў нейкую хроніку XIV ст., у якой было таксама ўпамінанне пра іх. Т. ЯНарбут зрабіў выпісы з той хронікі. Асабліва запамятаўся яму хаўтурны абрад, паводле якога памерлых ніколі не закопвалі ў зямлю, а выносілі на месца пахавання, там палілі цела, a ішных клалі так, ставячы ежу і пітво. Збіраўся народ і насыпалі земляны курган. Багацейшым і больш знатным — вышэйшыя курганы, a скупым, злым — малыя. Самымі скупымі і ганарыстымі былі паляўнічыя.