• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    В.	М. Тацішчаў з’яўляўся наватарам у методыцы збору краязнаўчых матэрыялаў. Ен карыстаўся анкетаваннем, разаслаўшы ў 1734 і 1737 гг. праграмы-анкеты для адказу на пытанні па геаграфіі, этнаграфіі і гісторыі. Апытанне датычылася і беларускіх зямель. Вучонага
    займала пытанне паходжання народаў і этнічныя сувязі паміж імі, паколькі «праз так многа тысяч гадоў народы, пераходзячы, мяшаліся». Тацішчаўскі метад збору звестак надзвычай плённы і перспектыўны.
    У пачатку XVIII ст. даследаваў гродзенскія старажытнасці Ігнат Кульчынскі68. Вынікам збору пісьмовых крыніц пра Каложскі храм з’явіўся «Інвентар Гродзенскага каложскага манастыра..., складзены ў 1738 г.» 69. I. Кульчынскі з’яўляецца першым гісторыкам Каложы. Яго некаторыя погляды пацвердзіў сваімі даследаваннямі М. М. Варонін70, якія шмат у чым правільныя, а сабраныя I. Кульчынскім крыніцы і на сённяшні дзень каштоўныя фактычным матэрыялам, да якога звяртаецца не адно пакаленне даследчыкаў-старажытнікаў.
    Малавядомая кніга С. С. Богуша-Сестранцэвіча71 «Аб Заходняй Расіі» (Магілёў, 1793) таксама мае адносіны да нашай тэмы, паколькі аўтара цікавіла гісторыя краю. Богуш-Сестранцэвіч дайшоў да сану мітрапаліта, быў прэзідэнтам духоўнай акадэміі, членам Расійскай Акадэміі навук, ганаровым членам некалькіх навуковых таварыстваў 72. Акрамя таго, ён аўтар «Літоўскай граматыкі». Як мяркуе A. I. Мальдзіс, гэта была хутчэй за ўсё граматыка беларускай мовы 73.
    Краязнаўцы, археолагі, гісторыкі чэрпалі звесткі з сямітомнага выдання «Гісторыя польскага народа»74 A. С. Нарушэвіча75, у якім знайшлі адлюстраванне шматлікія падзеі, што адбываліся на беларускай зямлі. У гэтай працы праводзіцца гуманістычная ідэя адзінства і ўзаемаабагачэння духоўных культур розных народаў. Аднак, захапіўшыся тэарэтычнымі пытаннямі адзінства, ён не бачыў розніцы паміж Беларуссю і Польшчай, лічыў беларускія землі спрадвечна польскімі. Упершыню ў польскай і беларускай гістарыяграфіі А. Нарушэвіч распрацаваў метад крытыкі пісьмовых крыніц шляхам зверкі іх з больш раннімі рукапісамі, спісамі. Ен сабраў каля 230 тамоў археаграфічных матэрыялаў. У сваёй навуковай дзейнасці А. Нарушэвіч найчасцей карыстаўся польскімі і рускімі летапісамі, перш-наперш Кіеўскім, які не адрозніваў ад «Аповесці мінулых часоў»76. Яго запісы мясцовых легенд, паданняў з’яўляюцца аднымі з самых ранніх. Гісторык гэты матэрыял цаніў і надаваў яму значэнне важнай крыніцы ў вывучэнні краю. У зборы пісьмовых крыніц А. Нарушэвічу дапамагаў Матэвуш Тукальскі-Нелюбовіч. Апошні запісваў беларускі фальклор77.
    На працягу 20 гадоў вывучаў старажытную гісторыю славянскіх народаў Ян Патоцкі, які шмат зрабіў у справе збору і выкарыстання летапісаў, хронік, дыярушаў. Ен практыкаваў выезд на месца для праверкі ўказаных у гістарычных крыніцах падзей і для ўстанаўлення слядоў даўняй дзейнасці чалавека. У пошуках гэтых слядоў ён шмат вандраваў ад Одры да Волгі, ад Балтыкі да Чорнага і Каспійскага мораў, у тым ліку і па Беларусі. Па выніках сваіх тэарэтычных даследаванняў і падарожжаў па славянскіх землях ЯПатоцкі апублікаваў некалькі прац, у якіх даказаў аўтахтоннасць славян78. Як і А. Нарушэвіч, ЯПатоцкі стаяў на паланізатарскіх пазіцыях.
    * * *
    Пасля далучэння Беларусі да Расіі ў канцы XVIII ст. яе тэрыторыя пачала вывучацца і прадстаўнікамі рускай навукі. Ужо ў 1773 г. у экспедыцыю адправіўся акадэмік географ I. I. Ляпёхін (1740—1802). У яго навуковым паведамленні гаворыцца пра дзвінскія камяні з надпісамі. Шмат якія назіранні I. I. Ляпёхіна маюць пазнавальную цікавасць. Яго матэрыялы былі апублікаваны ў 1935 г.
    Замак у Гродне (паводле гравюры 1568—1672 гг.)
    На беларускай зямлі вывучаў мінералы акадэмік В. М. Севяргін, які адначасова знаёміўся з мясцовымі славутасцямі. Ен даставіў у Маскву з маёнтка Сямяцічы (Гродзенская губ.) музейную калекцыю, якая засталася пасля смерці яе ўладальніцы Г. Ябланоўскай. У гэтай калекцыі былі медалі, старажытныя манеты, бажкі, а таксама розныя «штучныя творы, бурштынавыя, касцяныя як цывілізаваных, так і некаторых дзікіх народаў»79. Убачаным беларускім гарадам акадэмік даў толькі гандлёва-эканамічную характарыстыку. В. М. Севяргін памылкова лічыў першае ўпамінанне Оршы ў 1116 г.80, а не 1067 г., як пазней прынята гістарычнай навукай 8І. Болып таго, аўтар спасылаецца на легенды пра тое, што Орша пабудавана скіфамі. Тая ж памылка з першым упамінаннем г. Мсціслава (замест 1156 г. — 1180 г.). Сціплыя звесткі пакінуў рускі вучоны і пра Віцебск.
    Вядомы паэт Г. Р. Дзяржавін, які зрабіў дзве паездкі па Беларусі на мяжы XVIII і XIX стст., настойліва раіў дзяржаўным уладам Расіі ўлічваць мясцовыя асаблівасці краю, якія склаліся на працягу стагоддзяў 82.
    У XVIII ст. у Магілёве і Вільні выходзілі календары, якія таксама змяшчалі некаторую інфармацыю пра розныя гарады Беларусі.
    Каштоўнымі крыніцамі для краязнаўцаў, археолагаў і гісторыкаў архітэктуры з’яўляліся і з’яўляюцца атрыбутыўныя гравюрныя карты XVI—XVIII стст., на якіх адлюстраваны схематычныя планы старажытных гарадоў, вуліц, збудаванняў пераважна абарончага і культавага прызначэння. Гравюры памагаюць даследчыкам арыентавацца ў тапаграфіі аб’ектаў вывучэння, рабіць іх удакладненні, заўважаць змены, які адбыліся за стагоддзі.
    Найболып ранняя з графічных ілюстрацый гарадоў Беларусі — гравюра Гродна (1567 г.) Ганса Адэльгаўзера, якая была выканана з натуры. У наступным годзе М. Цюндт з Нюрнберга зрабіў копію гэтай
    гравюры, дадаўшы да яе «Праўдзівае апісанне Гродна, што знаходзіцua ў Літве». Выйшла гэтае апісанне ў кёльнскім выданні Браўна 83. На гравюры ёсць і хібы: рака цячэ ў адваротным напрамку.
    Пашыраюць нашы ўяўленні пра Гродна XVI—XVIII стст. знойдзеныя ў .Львове раней невядомыя планы горада 84. Тут выяўлены «партрэт» Гродна вядомага нясвіжскага гравёра-картографа XVI—XVII стст. Т. Макоўскага. Гэтыя гравюры і аксанаметрычныя малюнкі горада даюць уяўленне аб планіроўцы вуліц, насычанасці забудовы, сувязі з рэльефам мясцовасці. Горад жа не быў горадам-крэпасцю, што пазней даказана доследамі М. М. Вароніна 85.
    Выдадзеная ў Амстэрдаме (1613 г.) Т. Макоўскім 86 карта Вялікага княства Літоўскага стала крыніцай для вывучэння 312 населеных пунктаў Беларусі87, якія абазначаны на карце рознымі ўмоўнымі значкамі ў залежнасці ад ваеннага, адміністрацыйнага і нават эканамічнага значэння ўказанага пункта 88. Т. Макоўскім выкананы таксама планыаксанаметрыі гарадоў Нясвіжа, Клецка, на якіх выразна відны абрысы будынкаў-дамінантаў і саміх вуліц, а таксама значных старажытных умацаванняў.
    Выключную каштоўнасць мае спадчына Станіслава Пахалавіцкага 89, асабліва яго восем карт і планаў старажытных фартэцый. Картограф адлюстраваў план «Аблогі і заваявання Полацка Ст. Баторыем», а таксама планы Тураўлі, Казьяна, Лукомля, Краснага, Сушы, Астроўны, Сянна, Іказні, Пагоста, Лосвіды і інш. Асабліва каларытна аўтар карт перадаў канфігурацыі атрыбутыўных збудаванняў гарадоў Полаччыны, малюнкі якіх ён зрабіў з натуры. Многіх помнікаў ужо не існуе, а гэтая акалічнасць робіць гравюры С. Пахалавіцкага незаменнымі крыніцамі для даследчыкаў, а яго «Апісанне Полацкага княства» — неабходным дадаткам да іх.
    У першай палове XIX ст. С. Пахалавіцкім зацікавіўся ЯМіткевіч, які заўважыў на яго гравюрах рэдкую для сярэдневякоўя дэталізацыю, такую неабходную для архітэктараў, археолагаў, краязнаўцаў. Так, на плане Полацка 1579 г. ён убачыў не толькі адлюстраванне дамінантных будынкаў горада, але і прасачыў перспектыву размяшчэння абарончых сцен. На тым малюнку Я. Міткевіч убачыў некалькі гарадскіх варот з магутнымі вежамі. Даследчык правільна сарыентаваўся ў кампазіцыйна-прасторавых сувязях Полацка.
    Дакументам-помнікам на рубяжы XVII—XVIII стст. з’яўляецца «Чарцёж» Максіма Цызырава, які быў выкананы па загаду Пятра I у 1701 г. Стольніку М. Цызыраву прадпісвалася перайсці граніцу Рэчы Паспалітай і там «зрабіць тайным звычаем ад Віцебска ўверх да самых вярхоўяў Дзвіны ракі чарцёж з сапраўднаю мераю па маштабу», асабліва там, дзе рака перасякае «рубеж Маскоўскі» 90. На сваю аксанаметрычную карту М. Цызыраў нанёс усе аб’екты, якія могуць цікавіць іншую краіну, перш за ўсё абарончыя ўмацаванні. Тым самым аўтар «Чарцяжа» пакінуў для гісторыі матэрыялы пра тагачасны стан помнікаў архітэктуры і археалогіі. На гравюрнай карце М. Цызырава найбольш дэталізаваны ў тапаграфічных адносінах землі беларускага Падзвіння — гарады Полацк, Віцебск, Стрэжаў, Веліж. На схемах абазначаны месцы ўваходу і выхаду з фартэцый-умацаванняў. На планах унутранай кампазіцыі гарадоў М. Цызырава адзначаны сімволікай акцэнтныя збудаванні. Асабліва падрабязна складзена схема Полацка, што і адлюстравалася ў прыкладзеным да «Чарцяжа» апісанні 91. Нягледзячы на розніцу ў часе складання карт, план Полацка не-
    План Полацка (паводле малюнка С. Пахалавіцкага 1579 г.)
    Умацаванні Браслава, Ік'рзні, Геранон (паводле карты Т. Макоўскага, 1613 г.)
    чым напамінае аналагічны — С. Пахалавіцкага. «Чарцёж» М. Цызырава захоўваўся ў архіве міністэрства замежных спраў, дзе яго і выявіў А. П. Сапуноў92.
    Паступова картаграфаваннем былі ахоплены і іншыя гарады Беларусі: Мінск (XVIII ст.), Рэчыца (XVII ст.) Ляхавічы (1669 г.), Крычаў (1778 г.), Слуцк (1780г.) і інш. Усе тыя гравюры-планы маюць значэнне пры вывучэнні старой забудовы, рэканструкцыі і рэстаўрацыі93. На многіх старых малюнках і гравюрах можна без цяжкасці прыкмеціць вуліцы, плошчы, крапасныя сцены, вежы, а таксама двухі трохпавярховыя дамы і нават масты праз рэкі. Тыя малюнкі часта схематычныя, але яны істотна пашыраюць нашы ўяўленні пра домабудаўніцтва, планіроўку і ўпарадкаванне населеных пунктаў. Планы цікавяць даследчыкаў пры вывучэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця не толькі цэнтраў, але і ўскраін.
    На Беларусі ў часы язычніцтва няпісаным абавязкам членаў грамадства была ахова скульптур сваіх бажкоў ад магчымых разбурэнняў. Пазней жа стала святой справай узводзіць і ахоўваць храмы для богаслужэння. Як сімвал дзяржаўнай магутнасці і незалежнасці ў Полацку ахоўваўся Сафійскі сабор, асабліва ў часы ваенных падзей. У эпічнай паэме «Дзесяцігадовая аповесць ваенных сяраў святога пана Крыштафа Радзівіла» (1585 г.) А. Рымша, праслаўляючы мужнасць воінаў, быў занепакоены, што ад іх рук гінуць гюмнікі культуры 94. Народ паклапаціўся і пра захаванне помнікаў вуснай творчасці, данёсшы да нашых дзён старажытныя творы невядомых аўтараў.