• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    A. А. Плятар шмат падарожнічаў па Беларусі. Найбольш яго цікавіла гісторыя Полацка І3, а таксама Краславы, Дынабурга. 3 самага маленства ў сваім маёнтку Краславе пачаў калекцыяніраваць музейныя рэдкасці, куды ўвайшлі і прадметы археалогіі, сярод іх самыя раннія: два падобныя на абручы бронзавыя паясы, якія ў 1800 г. былі выкапаны каля маёнтка Скайста Дынабургскага павета У хатнім музеі A. А. Плятара экспанаваліся каменны малаток і ўпершыню выяўлены ва Усходняй Еўропе сашнік, якія былі знойдзены ў 1829 г. у в. Канецполе гэтага ж павета, меч з Франопаля Люцынскага павета, які выяўлены пры раскопках кургана ў 1809 г. 15 Магчыма, у калекцыі A. А. Плятара былі матэрыялы знаходак археолагаў Ф. Крузе і М. I. Борха, якія таксама вывучалі Падзвінне, бо малюнкі некаторых з іх знаходзім у працы Плятара І6. У яго музеі было шмат гістарычных дакументаў, пераважна XVI—XVIII стст. Многае згарэла ў час пажару ў 1863 г. 17
    У вучоным свеце вяліся спрэчкі наконт ювелірнага майстэрства Лазара Богшы, які ў 1161 г. выканаў крыж Ефрасінні Полацкай для,храма Прэабражэння ў Полацку з надпісам: «Г[оспод]н помозн рабоу своему
    Магілёў у канцы XVIII ст.
    Лазорю нареченомоу Богьшп, сьделавьшемоу крьст снн црьквн святого Спаса н Офроснньн» 18. У пачатку XIX ст. імем майстра цікавіўся 3. ЯДаленга-Хадакоўскі. П. I. Кепен сцвярджаў, што Богша паходзіў са Случчыны 19. Кепен пасля/ смерці Даленгі-Хадакоўскага звярнуў увагу навуковай грамадскасці на тытанічную працу археолага, апублікаваў біяграфію даследчыка20. У Кепена знаходзім упамінанне пра абата Бельчыцкага манастыра Шулакевіча, які яшчэ ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. вывучаў полацкія старажытнасці. На жаль, болыл нідзе звестак пра Шулакевіча не сустракаем. П. I. Кепен мімаходзь упамінае і пра курс лекцый археалогіі, што чытаў прафесар Віленскага універсітэта Готфрыд Эрнест Гродэк (1762— 1825) —настаўнік А. Міцкевіча і Я. Чачота.
    На мяжы XVIII і XIX стст. працякала літаратурная і краязнаўчая дзейнасць Ю. Нямцэвіча 2І. Яго, як і Ф. Багамольца, а таксама А. Нарушэвіча, паляк Б. Ліманоўскі называў «ліцвінамі рускага паходжання» 22. I гэта небеспадстаўна. Як вынікае з публіцыстычных выступленняў Ю. М. Нямцэвіча, ён сябе не называў палякам і ніколі не атаясамляў родны край з Польшчай. Ен пісаў пра сваю бацькаўшчыну з пяшчотай і гонарам 23.
    Вольналюбівую паэзію Ю. Нямцэвіча, асабліва гістарычныя песні, цаніў дзекабрыст К. Ф. Рылееў. Ю. Нямцэвіч шмат зрабіў у вывучэнні і прапагандзе помнікаў мінулага. Хоць сам спецыяльна не займаўся археалагічнымі даследаваннямі, але сваімі выступленнямі на пасяджэннях Варшаўскага таварыства сяброў навук ён абуджаў іншых да гэтай дзейнасці, а таксама настойліва праводзіў ідэю аховы помнікаў старажытнасці24.
    Апісанні Брэста, Нясвіжа, Мінска, Магілёва і іншых гарадоў знаходзім у нямцэвічаўскім «Зборы гістарычных помнікаў пра даўнюю Польшчу». Пішучы пра Магілёў, Ю. Нямцэвіч паведамляе, што «горад высока ўзнесены, дзе некалі былі земляныя валы».
    Энтузіястам вывучэння старажытнасцей быў і граф М. П. Румянцаў (1754—1826). Ен з’явіўся стваральнікам першай у Гомелі археалагіч-
    А. Міцкевіч. Фота з медальёна 1898 г.
    Прадаўжальнікам I. I. Грыгаровіча
    най калекцыі, асноўную частку якой склала нумізматыка. У яго зборах было шмат рэдкіх дакументаў, рукапісаў, кніжных фаліянтаў, манускрыптаў. Вялікую падтрымку ад М. П. Румянцава меў I. I. Грыгаровіч (1792—1852), які выдаў выключны сваім падборам матэрыялаў «Беларускі архіў» 25. I. I. Грыгаровіч з’яўляецца і аўтарам «Словаря западнорусского языка» 26.
    Апякунствам М. П. Румянцава карыстаўся гродзенскі калекцыянер археаграфічных матэрыялаў Антоп Глябовіч (1801 —1847), які пасля і сам стаў вывучаць наднёманскія старажытнасці. На жаль, многае з яго збораў бясследна страцілася.
    ў выданні гістарычных крыніц
    быў I. М. Даніловіч 27. I. М. Даніловіч выдаў каля 2500 дакументаў, у тым ліку Супрасльскі летапіс.
    Аўтарам шматлікіх артыкулаў па гісторыі старажытнай Літвы і Беларусі з’яўляецца I. П. Барычэўскі (1810—1887). Ен шмат падарожнічаў па Беларусі. Найбольш плённа ён працаваў у дарэформенны перыяд, апублікаваў такія працы, як «Камнн лнтовскнх богннь» (1839), «Повестн п предання славянского племенн» (СПб., 1840—1841, ч. 1—2). Аўтара найбольш захаплялі фальклор, этнаграфія, аднак жа ў яго знаходзім меркаванні наконт паходжання выяўленых на Беларусі і ў Літве бостваў (бажкоў). Збіраў ён звесткі і пра помнікі археалогіі28.
    Кароткі агляд першакрыніц па гісторыі краю зрабіў ІО. Нарбут29. Работа кампілятыўная, якую склалі звесткі, узятыя ў Мехавіты, Длугаша, Стрыйкоўскага і іншых аўтараў30. Большую самастойнасць праявіў Ю. Нарбут у вывучэнні мясцовай міфалогіі, указаў на прысутнасць у ёй рудыментаў язычніцтва. Менавіта гэтая частка працы і з’яўляецца найбольш каштоўнай з пункту гледжання гістарычнага краязнаўства.
    На развіццё краязнаўства Беларусі і вывучэнне мясцовых старажытнасцей уплывалі такія пісьменнікі, як ЯЧачот, А. Міцкевіч, ЯБаршчэўскі, Т. Зан, В. Дунін-Марцінкевіч, А. Рыпінскі, Т. Лада-Заблоцкі і іншыя, якія і самі часта выказвалі свае меркаванні па пытаннях гісторыі, этнаграфіі, краязнаўства. Іх творчасць жывілася народнымі песнямі, легендамі, гісторыяй краю.
    Віленская моладзь. асабліва члены нелегальных таварыстваў філарэтаў і філаматаў, разумела запатрабаванні народа, вывучала яго мінулае і сучаснае, быт, фальклор. Паводле ўспамінаў Т. Зана, студэнты «ахвотна карысталіся простай мовай сялян»31. На ўскраіне Вільні А. Міцкевіч, ЯЧачот, Т. Зан і іншыя члены падпольнага гуртка збіраліся на тайныя сходы, дзе апрача рэфератаў палітычнага характару
    Навагрудак у пачатку XIX ст. Акварэль I. Пешкі
    чыталі своеасаблівыя рэфераты аб мінулым Міншчыны, Віленшчыны, Гродзеншчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны. Сярод такіх павёдамленняў было «Апісанне Завілейскага павета», якое прачытаў у 1820 г. С. Казакевіч 32.
    Пад уражаннем беларускіх паданняў і гістарычных рэалій краю развівалася і творчасць Адама Міцкевіча. Ён з маленства натхняўся патрыятычнымі легендамі пра навагрудскі замак і пра іншыя навакольныя славутасці. Сваёй творчасцю ён засведчыў глыбокія веды гісторыі і этнаграфіі Беларусі33.
    Працуючы над вялікім творам «Конрад Валенрод», А. Міцкевіч шырока карыстаўся мясцовымі гістарычнымі матэрыяламі. Тое ж можна сказаць пра «Гражыну», дзе гучаць беларускія назвы і тутэйшыя легенды34. Найбольш паэта ўзбагацілі матэрыялы Шчорсаўскай бібліятэкі. На мясцовай глебе нарадзілася паэма «Пан Тадэвуш». Старажытны абрад памінання продкаў выкарыстаны паэтам у драматычнай паэме