• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    М. Стрыйкоўскі памылкова тлумачыць тэрмін «Чорная Русь» тым, што мясцовае нассльніцтва быццам «змяшалася з масквой і татарамі»31. Гэта думка, здаецца, больш нікім не паўтаралася.
    Над помнікамі беларускіх старажытнасцей праводзіў свае назіранні сучаснік М. Стрыйкоўскага А. Гваньіні32, які падарожнічаў па Беларусі ў трэцяй чвэрці XVI ст. Ен аўтар некалькіх сачыненняў, у тым ліку «Апісання ўсёй краіны, падпарадкаванай цару Масковіі». Для нас найбольш каштоўнай крыніцай з’яўляецца яго «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі». Тут сустракаем ранняе апісанне Барысава і яго драўлянага замка з вежамі і ахоўнымі равамі, сціслыя звесткі пра замак у Оршы, які быў узведзены «на зліцці Дняпра і Оршыцы», пра замкі ў Лагожаску (Лагойску), Копысі і Стрэжэве 33. Пра Мінск А. Гваньіні так сказаў: «Горад вялікі, замак з дрэва будаваны... Здольнасці людзей вялікія» 34. У гэтым плане нельга абысці ўвагай інфармацыю А. Гваны’ні аб
    Ніжняй Рудні, дзе сяляне з даўняга часу «сеюць хлеб, косяць сена, сякуць лес і, галоўнае, капаюць у балотах жалезную руду, вырабляюць з яе пасля выплаўкі на жалеза розныя гаспадарчыя земляробчыя прылады» 35. Вартасць працы сярэдневяковага храніста павышаецца яшчэ і з-за таго, што суправаджаецца рэдкімі дакументальнымі графічнымі малюнкамі.
    Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Я. Намыслоўскага спрыяла пашырэнню ідэй гуманізму, павагі да свайго краю. Іх спадчына каштоўная сваёй публіцыстычнасцю. Уласнае кнігадрукаванне, што ўзнікла ў XVI ст., спрыяла развіццю культуры. Разам з ажыўленнем гандлю і эканамічным станаўленнем гарадоў ішло фарміраванне беларускай народнасці.
    Гімнамі роднаму краю з’яўляюцца творы Міколы Гусоўскага, асабліва яго паэма «Песня пра зубра». Як слушна зазначыў У. А. Калеснік, «М. Гусоўскі спадзяваўся ўвесці і беларускае жыццё і гісторыю ў кантэкст гуманістычнай культуры Еўропы» 36.
    Крыніцамі для вывучэння краю служылі і служаць шматлікія дзённікі, апісанні падарожжаў не толькі мясцовых аўтараў, але і выхадцаў з Расіі, Польшчы, Германіі і іншых краін. Для даследчыкаў яны цікавыя тым, як іншаземцы разумелі этнаграфічную Беларусь, якой яна ім бачылася ў тыя часы. Пасол Рымскай імперыі С. Герберштэйн (1486— 1556), праязджаючы па Беларусі, зрабіў вывад, што яна ляжыць «бліжэй за ўсіх да Масковіі і Літвы. Я гавару зараз не пра адну толькі вобласць, але аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай назвай Літва» 37. Другі падарожнік, С. Хейс (1593 г.), выказаў думку, што этнаграфічная мяжа Беларусі пралягае праз Радашковічы. Ен жа пісаў пра шпаркі рост гарадоў і іншых паселішчаў у XVI ст, I як прыклад прывёў закладку ў 1584 г. паселішча Нача. Напэўна, дзеля спрыяння такога росту кароль на 20 гадоў вызваліў мясцовых жыхароў ад усіх павіннасцей і падаткаў 38. Пра Барысаў С. Хейс пісаў як аб даволі ладным па памерах горадзе, паблізу якога знаходзіцца вялікі замак з дрэва. Рускі дзяк Трыфан Карабейнікаў (1593 г.) засведчыў: «У Літоўскай зямлі горад Арш (Орша. — Г. К.) каменны, стаіць на Няпры (Дняпры. — Г. К.) рацэ, на беразе... а ў горадзе на пасадзе сем цэркваў» 39. Цікавыя звесткі аб Беларусі можна прачытаць ва ўспамінах-мемуарах А. Кантарыні, Д. Барбары, Д. Герасімава, Р. Барберыні, Б. Танера і іншых падарожнікаў. Невядомы аўтар «Рэляцыі» (1553 г.)40 даволі спрошчана ўяўляў Беларусь, калі пісаў, што яна знаходзіцца на захад ад Рускай дзяржавы. Падарожнічаў па Беларусі і аўстрыйскі пасол Даніэль фон Бухаў (1576 г.), які зацікавіўся насыпанымі тут «штучнымі ўзвышэннямі, якія мясцовыя жыхары называюць па-свойму «курганы» 41.
    Беларускімі старадаўнімі звычаямі зацікавіўся пазнанскі шляхціц Ян Ласіцкі42, які праводзіў свае назіранні ў раёне Заслаўя, Радашковіч, Дуброў, вынікам чаго стала кніга «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнні, вясельныя, пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў, татар...»43 Гэтую працу некаторыя даследчыкі залічаюць да царкоўна-палемічнай літаратуры, хаця яна перш за ўсё этнаграфічна-краязнаўчая. У сваіх адносінах да беларускага народа і яго спадчыны Ян Ласіцкі стаяў на аб’ектыўных пазіцыях, паважаў яго старадаўнія звычаі, культуру, творчасць. He толькі для этнографаў, краязнаўцаў, але і для археолагаў некаторую цікавасць мае апісанне мясцовых абрадаў, якія, на думку Яна Ласіцкага, ідуць з паганскіх часоў. Напрыклад, ён лічыў, што ад
    радзімічаў пайшоў абрад пахавання, у якім у той час было шмат старадаўніх элементаў44. Ад радзімічаў таксама запазычаны абрад выкрадання — «умыкаху у воды девнца». Ян Ласіцкі апісаў тры старажытныя збудаванні Полацка і вельмі шкадаваў, што ўсё іншае ў 1583 г. зруйнаваў цар Іван IV. Пішучы пра ўсходніх славян, Ян Ласіцкі паказаў шырокія веды па этнаграфіі, карыстаючыся распаўсюджанымі тады тэрмінамі: маскавіты (рускія), русіны, рутэнцы (беларусы і ўкраінцы). Амаль у тым жа плане напісаны і іншыя работы, асабліва «Пра багоў жмудзінаў і другіх сарматаў» (Базель, 1615).
    Краязнаўчая дзейнасць Саламона Рысінскага 45 заключалася ў зборы тапанімічных матэрыялаў аб паходжанні мясцовых геаграфічных назваў, у якіх ён бачыў ключ для адгадкі таямніц старажытнай гісторыі. ГІраўда, яго найбольш любімым і грунтоўным заняткам з’яўляўся збор прыказак, якія ім былі апрацаваны і выдадзены ў друкарні Пятра Бласта Кміты ў Любчы 45. Першым папулярызатарам кніг С. Рысінскага на Беларусі быў вядомы беларускі паэт XIX ст. В. Каратынскі47. Агюшні сцвярджаў, што «большая частка змешчаных у яго працах прыказак і прымавак да гэтага часу жыве ў вуснах наднёманскага люду, у беларускай мове» 48. Абапіраючыся на пісьмы 1620 г. Б. Красневіча да К. Радзівіла з Вільні ў Нясвіж, В. Каратынскі робіць вывад, што Саламон Рысінскі добра ведаў гісторыю краю 49. Зрэшты, кніга «Сармацкіх прымавак» С. Рысінскага засведчыла, што аўтар яе ведаў культуру краю, так што меркаванні В. Каратынскага небеспадстаўныя.
    На працягу цэлых стагоддзяў Беларусь знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай з яе агрэсіўнай каталіцкай рэлігіяй. Беларусь раней іншых славянскіх народаў прыняла на сябе ўдар контррэфармацыі (XVI—XVII стст.), якая наступала ў саюзе з жорсткай палітыкай кіруючых колаў. У складаных умовах апынуліся не толькі краязнаўства, але і ўся культура тагачаснай Беларусі. Актывізаваліся розныя клерыкалы. Адным з выказнікаў ідэй ордэна езуітаў на Беларусі быў польскі гісторык Віюк Войцех Каяловіч (1609—1677), які доўга тут быў і шмат падарожнічаў па беларускіх землях. У Слоніме ён завяршыў сваю вялікую працу па складанні гербоўніка беларускай і літоўскай шляхты. Частка рукапісу яго загінула ў Вільні ў час ваенных падзей 1655 г.50 Аднак частка гэтай працы была апублікавана51. Вывучаў ён таксама геральдыку, нумізматыку. 3 кансерватыўна-клерыкальных пазіцый напісаў вялікую работу па гісторыі Літвы 52.
    У першай частцы працы Каяловіч зрабіў апісанне стану дахрысціянскай Літвы. Фактычна ўсё звялося да паказу перавагі хрысціянскай рэлігіі над язычніцтвам. У другой частцы аўтар захапіўся апісаннем гістарычных падзей на тэрыторыі Літвы, Беларусі і Польшчы. Асноўнай крыніцай для яго «Гісторыі Літвы» паслужыла вядомая «Хроніка» М. Стрыйкоўскага.
    Да краязнаўчых можна аднесці працу Міхаілона Літвіна пра мінулае Літвы 53, у якой аўтар прывёў звесткі па старажытнай гісторыі, a таксама па этнаграфіі Літвы і Беларусі. Ен быў уражаны на беларускіх землях разнастайнасцю абрадаў, у некаторых з якіх вытокі трэба шукаць у далёкім мінулым.
    У другой палове XVIII ст. вывучаў Падняпроўе Андрэй Меер Б4. Вынікам яго падарожжаў па ўсходняй Магілёўшчыне з’явілася «Апісанне Крычаўскага графства 1786 года» 55. Сюды ж прыкладзена карта Крычаўскага графства. Ад прыведзеных аўтарам каштоўных матэрыялаў і фактаў веяла навізной не толькі для XVIII ст., яны з’яўляюцца
    каштоўнымі і для сучасных даследчыкаў, перш за ўсё краязнаўцаўэтнографаў. Аўтар прывёў падрабязныя гістарычныя звесткі пра Мсціслаў56, апісаў вядомыя і ў XVIII ст. паганскія абрады. Найбольш папулярным у народзе было купалле. Акрамя Крычава, які яму быў добра знаёмы, краязнавец апісаў таксама іншыя мясціны графства, якое ён адносіў да Полацкай зямлі.
    У 1700—1701 гг. у Вене на лацінскай мове Іаган Георг Корб (каля 1670 — каля 1742) выдаў «Дзённік падарожжа ў Маскоўскую дзяржаву». Шлях яго нралягаў праз Ашмяны, Мінск, Барысаў, Шклоў, Магілёў, Горкі. Падарожнік занатаваў усё бачанае, пачутае, а таксама і прачытанае пра гандлёва-эканамічны стан беларускіх гарадоў 57.
    Недастатковасць краязнаўчай інфармацыі пра Беларусь XVIII ст. пэўным чынам кампенсавала своеасаблівая энцыклапедыя Г. Карпінскага. У яго «Лексіконе» знаходзім кароткія звесткі пра Полацк, Мінск, Пінск, Гродна, Слуцк і іншыя гарады Беларусі. У трактоўку тэрміна «Русь» Г. Карпінскі ўкладае сваё разуменне: «Русь заключае ў сабе акрамя Русі Маскоўскай Літоўскую Русь, якая дзеліцца на Белую і Чорную Русь. Белая Русь мае ваяводствы Мсціслаўскае, Полацкае, Віцебскае і Смаленскае, Чорная Русь — Навагрудскае, Мінскае...» 58 Некалькі інакш гаворыцца ў падручніку па гісторыі і геаграфіі Польшчы, у якім чытаем, што Белую Русь складаюць Навагрудскае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Мінскае ваяводствы 59.
    Сузіралы-іым з’яўляецца «Дыяруш падарожжа на гродзенскі сейм» (1752)60, у якім аўтар перадае свае ўражанні аб паездцы ў Гродна. Апісанне самога горада чытаецца з цікавасцю, паколькі тут ёсць інфармацыя пра будову Старога і Новага замкаў, пра гродзенскія вуліцы, плошчы, палацы.
    У другой палове XVIII ст. практычна сталі займацца даследаваннем старажытнасцей Полацкай зямлі. Археалагічныя раскопкі курганоў у маёнтку Мосар на Віцебшчыне зацікавілі караля Станіслава Аўгуста61. Гэта была першая спроба весці археалагічныя раскопкі, ранняя спроба распазнаць помнікі старажытнасці ў палявых умовах шляхам раскопак.
    Раней за многіх гісторыкаў пазнаёміў грамадскасць Расіі са старажытнасцямі Беларусі вядомы рускі вучоны В. М. Тацішчаў62. Аўтар «Гісторыі Расійскай» першы назваў даты засн-авання Навагрудка (1044 г.) і Барысава (1102 г.) 63. Яго даціроўка заснавання Барысава (1102 г.) прынята гістарычнай навукай, хоць канчаткова не адхілена і другая дата ■— 1127 г. Звесткі В. М. Тацішчава пра заснаванне Навагрудка ў 1044 г. слушныя, бо «того ж году ходнл Ярослав на Лнтву н с велнкою победою возвратнлся, а на весну заложнл Повгород» 64, аднак некаторымі гісторыкамі гэта дата ўзята пад сумненне65. Ен жа высветліў, дзе адбылася бітва кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча са сваім братам Яраполкам на р. Друць, а таксама паведаміў гісторыю гвалтоўнага ўзяцця ў жонкі Рагнеды66. 3 тацішчаўскага даследавання даведваемся аб раздзеле Уладзімірам сваіх уладанняў: Ізяславу — Полацк, Святаславу — Тураў, Вячаславу — Чарнігаў67. Трэба думаць, што менавіта В. М. Тацішчаў першым ўвёў у навуковы ўжытак Полацкі летапіс, які пазней бясследна страціўся.