• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    Больш сцісла сказана пра пачаткі краязнаўства і археалогіі Беларусі ў працах ЯП. Тышкевіча 3, які абмінаў такія важныя моманты, як методыка збірання матэрыялаў, храналагічна-паслядоўнае развіццё археалагічных ведаў. Ды і публікацыі сваіх папярэднікаў аўтар разглядаў павярхоўна. Тым не менш у яго манаграфіі пра Барысаўскі павет упершыню знаходзім матэрыял аб мясцовых краязнаўцах, археолагах, этнографах, фалькларыстах, пра іх навуковыя захапленні, а таксама пра аматараў збірання хатніх калекцый.
    Паведамленні аб працах сваіх папярэднікау мы знаходзім у A. К. Кіркора, I. I. Крашэўскага, У. А. Сыракомлі, П. М. Шпілеўскага, В. А. Каратынскага і іншых аўтараў, аднак усе яны разглядалі дзейнасць мясцовых аматараў археалогіі і краязнаўства павярхоўна і бегла.
    Шмат працавалі над вывучэннем гісторыі старажытнай Беларусі А. П. Сапуноў, Е. Р. Раманаў, М. В. Доўнар-Запольскі, В. А. Шукевіч, Ф. В. Пакроўскі і інш. Амаль усе яны ў прадмовах да публікацый рабілі экскурс у гісторыю развіцця бсларускага краязнаўства і археалогіі. На жаль, ніхто з іх не прысвяціў даследаванню гэтай тэмы асобнай работы, хоць, як вядома, Е. Р. Раманаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. П. Сапуноў — вучоныя шырокага дыяпазону, іх спадчына шматгранная, яны не раз звярталіся да археалагічных крыніц з мэтай атрымання неабходных даных для пабудовы сваіх канцэпцый па старажытпай гісторыі.
    Як вядома, гістарыяграфія пішацца па выніках дзейнасці даследчыкаў розных пакаленняў. У дакастрычніцкі перыяд навуковы вопыт у
    галіне археалогіі і гістарычнага краязнаўства быў яшчэ небагаты і займацца гістарыяграфіяй было тады яшчэ рана. Засталіся толькі сціслыя публікацыі на гэтую тэму.
    У 20—30-х гадах XX ст. задачу напісання гістарыяграфічнага агляду вывучэння старажытнасцей паўночнай Беларусі ўзяў на сябе Б. Р. Брэжга 4. У сваіх публікацыях ён паказаў дабратворны ўплыў лепшых прадстаўнікоў суседніх народаў на вывучэнне і ахову помнікаў археалогіі і старажытнай архітэктуры паўночнай Беларусі і Латгаліі. Б. Р. Брэжга паказаў, што было зроблена на кожным гістарычным адрэзку часу ў 'вывучэнні старажытнасцей, пачынаючы ад першых заснавальнікаў прыватных музеяў і збіральнікаў археалагічных матэрыялаў і да першых краязнаўча-археалагічных публікацый. Пра некаторых краязнаўцаў (як A. А. Плятар, М. I. Борх) ён упершыню падае кароткія біяграфічныя звесткі. Аднак, на наш погляд, Б. Р. Брэжга памылкова адносіць пачатак музейна-збіральніцкай дзейнасці A. А. Плятара да 1800 г., калі апошняму споўнілася ўсяго 8 гадоў5. Як і многія іншыя даследчыкі, Б. Р. Брэжга аддаў глыбокую даніну павагі 3. ЯДаленгу-Хадакоўскаму, назваўшы яго першым сапраўдным археолагам, які пачаў весці рэгулярныя раскопкі. Адзначана была таксама і паспяховая навуковая дзейнасць па вывучэнню віцебскіх старажытнасцей A. М. Семянтоўскага, М. Ф. Кусцінскага, Е. Р. Раманава, Э. Вольтара, Ф. Крузе, В. Сізова і інш. Асобную кнігу Б. Р. Брэжга прысвяціў музеям Віцебшчыны 6.
    У савецкі час беларускае краязнаўства і археалогія атрымалі далейшае развіццё, якое рэгулявалася дзяржаўнымі і навуковымі ўстановамі. Па-новаму асэнсоўваліся дасягненні даследчыкаў, якія жылі f працавалі ў дарэвалюцыйны час. Гістарыяграфіі беларускага краязнаўства прысвяціў свае працы М. I. Каспяровіч 7, археалогіі — С. А. Дубінскі 8. М. I. Каспяровіч 9 па праву гістарыёграфа ахарактарызаваў станаўленне і развіццё беларускага краязнаўства як з’яву шматгранную, a сам працэс развіцця як паслядоўны і няспынны. Праўда, даследаваў вучоны гэтую галіну ведаў толькі з сярэдзіны XIX ст. Больш грунтоўна аўтар разгледзеў вывучэнне краю ў пазнейшы час. 3 марксісцкіх пазіцый ён падсумаваў увесь вопыт вывучэння Беларусі ў дакастрычніцкі перыяд і ўказаў на істотную розніцу прызначэння краязнаўства ў эпоху сацыялізму. У царскай Расіі краязнаўства было справай энтузіястаў. Задачы беларускага савецкага краязнаўства былі сфармуляваны на першай канферэнцыі краязнаўцаў у Мінску ў 1924 г., дзе прызналі лічыць «краязнаўчую працу неабходнай прадпасылкай сацыялістычнай гаспадаркі, якая вымагае самага шырокага і свядомага з боку нашага кожнага працаўніка выкарыстання вытворчых сіл краю, і асновай культурнага будаўніцтва».
    Упершыню стварыўшы абагульнёную «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі», С. А. Дубінскі 10 тым самым прадэманстраваў поспехі ў гэтай галіне. Адначасова кніга выявіла, што тады яшчэ мала было на Беларусі даследаванняў па эпохах каменю і бронзы, хаця складальнік бібліяграфіі пералічыў працы ўсіх яму вядомых даследчыкаў беларускай археалогіі з пачатку XIX ст. і да 30-х гадоў XX ст. Да гэтага ж часу адносяцца кароткія гістарыяграфічныя публікацыі М. Ламакі п, Д. Васілеўскага 12, М. М. Нікольскага 13, У. I. Пічэты 14, у якіх закраналіся пытанні развіцця гістарычнай навукі.
    Некаторыя аспекты вывучэння беларускай археалогіі і краязнаўства закранаў У. М. Перцаў 15, які адначасова патрабаваў перагледзець
    спадчіяну дарэвалюцыйных гісторыкаў і даць ім ацэнку з пазіцый маоксізму-ленінізму.
    Навуковыя дасягненні даследчыкаў матэрыяльнай культуры Беларусі XIX ст. разгледжаны В. К. Бандарчыкам, які засяродзіў увагу на станоўчым у дзейнасці дарэвалюцыйных этнографаў, прывёў новыя гістарыяграфічныя факты, хаця некаторыя з іх патрабуюць далейшага вывучэння і ўдакладнення |6. Асобны гістарыяграфічны раздзел М. Ф. Піліпенка з пазіцый дасягненняў сучаснай этнаграфіі ўвёў у сваім дапаможніку для ВНУ І7. А. У. Арцыхоўскі ў аглядзе тэарэтычных даследаванняў і палявых работ археолагаў дарэвалюцыйнай Расіі асаблівае значэнне надаваў даследчыку старажытнасцей 3. Я. Даленгу-Хадакоўскаму як найбольш самабытнаму вучонаму сярод сваіх сучаснікаў І8. Сярод сённяшніх гістарыёграфаў археалогіі пачэснае месца належыць A. А. Фармозаву, які прапанаваў свае прынцыпы ў адборы гістарыяграфічных матэрыялаў. Галоўны з іх: перш-наперш звяртаць увагу на навуковыя ідэі, а не на палявыя адкрыцці 19. Гэта методыка A. А. Фармозава каштоўная з пункту гледжання гісторыі навукі. Вывучыўшы дзейнасць шматлікіх даследчыкаў археалогіі XIX ст., ён у асноўным правільна ацаніў іх дасягненні з улікам тагачасных умоў, у якіх працавалі вучоныя, а таксама прывёў прыклады творчай пераемнасці паміж рознымі пакаленнямі гісторыкаў-старажытнікаў. A. А. Фармозаў лічыць важнай задачай гістарыёграфаў збіраць звесткі пра археалагічныя знаходкі, якія былі выяўлены ў розныя часы, яны каштоўныя «для складання археалагічных карт, і для статыстыкі, і самі па сабе»20. Ён таксама раіць трымаць у полі зроку пісьмовыя крыніцы з інфармацыяй пра неадкрытыя помнікі, «старадаўнія апісанні і малюнкі старажытнасцей, якія ўцалелі да сённяшняга дня» 2І. Хоць A. А. Фармозаў спецыяльна гісторыяй беларускай археалогіі не займаўся, але ўказаў на каштоўнасць навуковых адкрыццяў і пошукаў 3. Я. Даленгі-Хадакоўскага 22.
    Нягледзячы на высокі ўзровень сучаснай беларускай археалогіі, да гэтага часу яшчэ мала напісана гістарыяграфічных даследаванняў. Праўда, амаль кожны з сучасных археолагаў Бсларусі лічыць абавязковым сваю працу пачынаць з аналізу даследаванасці той або іншай праблемы, з рэтраспектыўнага агляду неабходнай літаратуры. На жаль, гістарыяграфія ў большасці гэтых аўтараў пачынаецца з агляду прац, якія з’явіліся не так даўно, а часцей за ўсё бярэцца пад увагу вопыт археолагаў і краязнаўцаў толькі апошніх дзесяцігоддзяў. Самі ж публікацыі вучоных XIX ст. дэталёва не аналізуюцца. Падагуліць вынікі дзейнасці ранейшых археолагаў і краязнаўцаў пакуль што ніхто не ставіў сваёй мэтай. Змястоўнасцю вылучаюцца гістарыяграфічныя агляды дакастрычніцкай археалогіі Беларусі Л. В. Аляксеева 23 і савецкай — У. Д. Будзько і A. Р. Мітрафанава 24. Нарыс Л. В. Аляксеева ў «Советской археологвн» з’яўляецца больш поўным апісаннем развіцця дарэвалюцыйнай беларускай археалогіі, у меншай меры краязнаўства. Аўтар станоўча ацаніў дзейнасць Т. Я. Нарбута, 3. Я. ДаленгіХадакоўскага, ЯП. Тышкевіча, КП. Тышкевіча, КА. Гаворскага і іншых, услед за беларускімі літаратуразнаўцамі A. 1. Мальдзісам, Г. В. Кісялёвым, С. X. Александровічам аб’ектыўна паставіўся да ацэнкі складанай грамадскай дзейнасці A. К. Кіркора. Аднак Л. В. Аляксееў не прайшоў і міма недахопаў у рабоце археолагаў XIX ст., так, ён расказаў пра шкодную дзейнасць калскцыянера-дылетанта I. К. Гссэ, настаўніка Слуцкай гімназіі.
    У пяцітомным выданні «Гісторыя Беларускай ССР» выкарыстана «шмат археалагічных матэрыялаў і пісьмовых крыніц, значная частка якіх упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак» 25. Адзначаецца, што да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі «гістарычнае развіццё Беларусі не з’яўлялася самастойным прадметам даследавання. Гэта тлумачыцца тым, што дваранскія і буржуазныя гісторыкі не прызнавалі самога факта існавання беларускага народа і беларускай нацыі 26.
    Для гістарычных факультэтаў ВНУ супрацоўнікі кафедры археалогіі і дапаможных дысцыплін Бсларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна A. М. Ваганава, Э. М. Загарульскі, В. С. Касмылёў, М. Ф. Піліпенка, A. М. Плавінскі, В. Н. Рабцэвіч, A. А. Стуканаў выдалі вучэбны дапаможнік «йсторнческое краеведенме Белорусснн» (Мн. 1980), у якім характарызуюцца розныя віды помнікаў і выкладаецца методыка іх вывучэння. На жаль, у гэтым дапаможніку толькі невялікі раздзел прысвечаны гістарыяграфіі краязнаўства.
    У кнізе Л. Д. Побаля «Древностн Белорусснн в музеях Польшн» (Мн., 1980) ёсць нямала гістарыяграфічных звестак пра беларускіх археолагаў розных пакаленняў і матэрыялы, якія пры розных акалічнасцях трапілі ў музеі Польшчы.
    Гістарыяграфіі літаратурпага, навуковага і культурнага жыцця Гродзеншчыны і Брэстчыны аддалі належнае A. М.-Пяткевіч 27 і У. А. Калеснік28, якія, між іншым, упамінаюць пра даследчыцкую дзейнасць сваіх землякоў-краязнаўцаў, прыводзяць новыя факты з іх жыцця. Падобныя матэрыялы маюцца і ў кнізе A. I. Мальдзіса пра Астравеччыну 29. На жаль, такіх выданняў няшмат.
    Да пытанняў мясцовага краязнаўства і археалогіі звярталіся і польскія даследчыкі. Археолаг Ю. Кастшэўскі33 аналізуючы развіццё гістарычнага краязнаўства і археалогіі сваёй краіны, назваў імёны Т. Нарбута, Ю. Нямцэвіча, 3. Даленгі-Хадакоўскага, братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў і іншых, даў адпаведныя ацэнкі іх навуковай дзейнасці, вызначыў іх месца ў развіцці навукі.