• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    Свядомым калекцыяніраваннем прадметаў матэрыяльнай культуры на Беларусі яшчэ ў сярэднявеччы займаліся вядомыя феадалы Радзівілы. Пачатак паклаў Мікалай Радзівіл (1515—1565), які ў маладосці
    Нясвіжскі замак у пачатку XIX ст. Акварэль I. Пешкі
    пабываў у розных краінах Еўропы і сам змог назіраць, як розныя вяльможы збіралі антыкварыят, а як толькі вярнуўся ў Нясвіж, заснаваў нумізматычны кабінет, або скарбец95. Яго пераемнік Мікалай (Сіротка) Радзівіл (1549—1616) істотна папоўніў калекцыю, далучыўшы сюды і творы мастацтва, пісьмовыя крыніцы. Фактычна Нясвіж стаў важным дзяржаўным сховішчам дакументаў Вялікага княства Літоўскага.
    Да XIX ст. доступ да гэтага «кабінета» быў надзвычай абмежаваны. Толькі пасля ўваходу Беларусі ў склад Расіі прыадчынілася таямніца нясвіжскіх рэліквій 96. Нумізматычная і геральдычная калекцыі захоўваліся ў дзвюх вялізных шкатулках. Кожны знак з кароткай анатацыяй аб яго паходжанні меў сваю ячэйку. Агульная колькасць знакаў складала 12 952 экземпляры 97. Большую частку унікальнай на той час калекцыі складалі манеты і медалі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Тут былі дукаты, талеры, грэчаскія і рымскія манеты. Апісанне рабілася па іх дзяржаўнай прыналежнасці98.
    У XVII—XVIII стст. поруч з фарміраваннем нумізматычнай калекцыі ў Нясвіжы пачалі збіраць і сістэматызаваць старадаўнюю зброю і даспехі. Кожная гармата збраёўні мела сваю назву: «Хімера», «Цэрбер», «Гідра», «Папугай» і інш." Есць звесткі і пра калекцыю археалагічную 10°, відаць, выпадковых знаходак каменных прылад працы. Былі тут і прадметы прыкладнога мастацтва '°1.
    Амаль кожная буйная рэзідэнцыя Радзівілаў мела ўласны архіў і гістарыёграфаў. Акрамя Нясвіжа такія калекцыі, толькі меншыя, былі ў Міры, Алыцы, Клецку, Давыд-Гарадку.
    Адным з радзівілаўскіх гістарыёграфаў быў у XVII—XVIII стст. Казімір Шышка, аўтар кампіляцыйнага манускрыпта «Кароткія запіскі па польскай гісторыі, якія спісаны з розных польскіх гісторыкаў уласнаручна панам Казімірам Шышкам». Перавага аддаецца Польшчы ва ўсіх ваенных падзеях, у якіх аўтар бачыць заслугі князёў, каралёў 102.
    Услед за Радзівіламі і амаль адначасова з імі вялі зборы рэдкіх прадметаў музейнага значэння роды Сапегаў, Храптовічаў, Тызенгау-
    заў, якія таксама стваралі свае калекцыі, найперш карцінныя галерэі.
    I. М. Храптовіч, уладальнік бібліятэкі і музейных збораў, склаў статут, паводле якога кнігамі дазвалялася карыстацца як мясцовым, так і замежным вучоным 103. У бібліятэцы захоўваліся манускрыпты, дакументы гістарычнага значэння, у прыватпасці перапіска Б. Хмяльніцкага з польскімі ўладамі, дзённік польскага пасольства ў Расію 1686 г., матэрыялы Кракаўскай і Таргавіцкай канфедэрацый, дзённік Марыны Мнішак, вялікая калекцыя геаграфічных карт, асабліва тых, якія датычыліся Літвы, Беларусі, Польшчы. Пры бібліятэцы мелася карцінная галерэя. Па ініцыятыве I. Храптовіча 104 была сабрана адна з самых першых на Беларусі археалагічных калекцый 105. Яго бібліятэкай у Шчорсах карысталіся браты Снядэцкія, I. Лялевель, I. Даніловіч, Ян Чачот, Адам Міцкевіч і інш.
    Пры Полацкай калегіі (з 1812 г. акадэмія з правам універсітэта) у 1787 г. быў пабудаваны дом пад музей. Ужо тады ініцыятары сабралі калекцыі манет, антычных экспанатаў, прадметы мясцовых старажытнасцей, а таксама карцінную галерэю 106. Аднак дзейнасць музея атрымала сваё развіццё значна пазней.
    У. 1798 г. віленская газета «Kurjer Litewski» змясціла аб’яву, што «ў губернскім горадзе Мінску прадаецца кабінет мінеральных экспанатаў з паўночных і іншых краін: ён складаецца з камянёў, каштоўных металаў, акамянеласцей і з розных дарагіх выкапнёных раслін, што належаць да гэтай калекцыі, а таксама з ракавін рознага віду і адпаведных бурштынавых утварэнняў. Усяго гэты збор складаецца больш як з 400 прадметаў». Як мяркуюць В. П. Грыцкевіч і A. I. Мальдзіс, гэта магла быць калекцыя Гродзенскай медыцынскай акадэміі, бо ў газеце раілі звяртацца да нейкага Б. Тызенгауза (магчыма, сваяка Антонія Тызенгауза) 107.
    Падарожжы і назіранні даследчыкаў у XVI—XVIII стст. давалі агульнае ўяўленне аб насельніцтве, культуры, гісторыі і прыродзе асобных рэгіёнаў Беларусі. Як справядліва заўважыў A. А. Фармозаў, археалогія ў работах XVIII ст. цесна збліжаецца з геаграфіяй 108. Разгледжаныя намі матэрыялы толькі падмацоўваюць гэтае сцвярджэнне.
    Мы не маем звестак пра археалагічныя раскопкі на Беларусі раней XVIII ст. Тады ж, зрэшты, і не існавала такога паняцця. У XVI— XVII стст. асобныя аматары вывучэння старажытнасцей рабілі толькі візуальныя назіранні і давалі ім сваё тлумачэнне.
    У канцы XVIII ст. А. Тызенгауз (1733—1785) заснаваў у Гродне mspar прафесійных школ — мастацка-тэатральную, чарчэння і малявання, медыцынскую, акушэрскую, ветэрынарную, фінансавых кантралёраў, каморнікаў і яшчэ некалькі. Ен прыклаў шмат намаганняў, каб адчыніць акадэмію прыродазнаўчых навук, запрашаў для работы ў школах добрых педагогаў. Пры А. Тызенгаузе быў закладзены ў Гродне «кабінет натуральнай гісторыі», а фактычна музей «з багатай у дзесяць тысяч экспанатаў, калекцыяй акамянеласцей і мінералаў» 109. Яго пляменнік К. Тызенгауз у першай палове XIX ст. у Паставах заснаваў вялікі арніталагічны музей, а пазней — мастацкую галерэю, у якой акрамя твораў мясцовых аўтараў экспанаваліся палотны італьянскага, галандскага, французскага, нямецкага жывапісу.
    ГІСТАРЫЧНАЕ КРАЯЗНАУСТВА I АРХЕАЛОГІЯ У ПЕРШАЙ ТРЭЦІ XIX ст.
    На рубяжы XVIII і XIX стст. Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі, што станоўча адбілася на некаторых баках эканамічнага і культурнага развіцця L Беларусь уцягвалася ў гандлёва-эканамічныя сувязі. Гэта ўплывала на рост гарадоў. У палітычных адносінах яна ірапіла пад кантроль паліцэйскага дэспатызму і ваеншчыны Аляксандра I і Аракчэева. ІДарызм пайшоў на здзелку з мясцовымі памешчыкамі, буржуазіяй і царквой, надзяліўшы іх тымі ж правамі, як і ва ўсёй Расіі, а тутэйшыя вярхі ў сваю чаргу імкнуліся дагадзіць самадзяржаўю і заручыцца падтрымкай, каб яшчэ больш эксплуатаваць сялян. Канец XVIII — першая палова XIX ст. і наступныя гады да рэформы 1861 г. з’яўляліся перыядам разлажэння і распаду феадальнапрыгонніцкіх адносін. Працэс гэты паскараўся не толькі ўзнікненнем капіталістычных адносін, але і разгортваннем барацьбы сялянства за знішчэнне паншчыны.
    Пытанні ідэйнай барацьбы ў Расіі былі зразумелымі для такіх людзей на Беларусі, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан і інш.— членаў тайнага студэнцкага таварыства філаматаў і філарэтаў. Яны выказваліся за адмену прыгоннага права, за паляпшэнне асветы і яе даступнасць для ўсіх; асуджалі феадальна-абсалютысцкія парадкі. Прагрэсіўная моладзь знаходзілася пад уплывам рамантызму, што адпавядала нарастанню барацьбы з феадалізмам, спрыяла развіццю цікавасці да грамадскіх навук, у тым ліку і да гісторыі 2.
    Мясцовая інтэлігенцыя цягнулася да найбольш блізкага ёй Віленскага універсітэта. Вельмі плённыя для навукі былі гады рэктарства ў Віленскім універсітэце (1807—1815) прафесара ЯСнядэцкага (1756— 1830), таленавітага педагога, астранома, матэматыка.
    Сваю праграму даследаванняў славянскіх старажытнасцей язычніцкіх часоў прапанаваў гісторык і антраполаг В. Суравецкі (1769—1829) у працы «Нарыс пра спосабы даследаванняў гісторыі і пашырэння ведаў пра старажытных славян» 3. Ен настойліва раіў усім даследчыкам не мінаць ніводнага кутка славянскай зямлі, збіраць пра іх звесткі, звяртаць увагу на «насыпаныя чалавечай рукой пагоркі, якія сустракаем у нашым краі».
    Сярод польскіх даследчыкаў беларускіх старажытнасцей быў і Т. Ф. Чацкі (1765—1813), які разглядаў беларускую і ўкраінскую культуры як састаўныя часткі польскай4. У гэтым плайе вельмі блізкім да Т. Ф. Чацкага быў Г. Бандке (1768—1835), аўтар «Гісторыі польскага народа» 5, які таксама землі Беларусі і Украіны называў польскімі.
    Асноўным прадметам даследавання Ігната Загорскага (1788—1845) была нумізматыка. У яго буйной працы «Манеты даўняй Польшчы»6 адпаведнае месца занялі грашовыя знакі, якія былі ў абарачэнні і на тэрыторыі Беларусі. Аўтар грунтаваўся на вопыце сваіх папярэднікаў
    Т. Чацкага, Г. Бандке. I. Загорскі прызнаўся, што яго пабудзіў да вывучэння нумізматыкі даўні звычай калекцыяніравання манет і медалёў. Даследчык правёў вялікую работу па сістэматызацыі манет, указаў на ўсе вядомыя яму скарбы манет. Пры апісанні манет даследчык прытрымліваўся прынцыпу храналагічнай паслядоўнасці. Сваёй працай I. Загорскі зрабіў крок уперад у справе сістэматызацыі і вывучэння манет.
    У 1817 г. у газеце «Dziennik Wilenski» (t. IV) вучоныя Віленскага універсітэта апублікавалі інструкцыю аб зборы гістарычных звестак у розных населеных пунктах. Прапаноўвалася запісваць і «гмінныя паданні». На старонках газеты сталі з’яўляцца этнаграфічныя і фальклорныя матэрыялы. Падкрэслівалася навуковая важнасць даследавання гісторыі краю. Як водгук на гэтыя звароты з’явіліся публікацыі М. Чар,ноўскай7 пра мясцовыя абрады і рэшткі язычніцтва, элементы якога захоўваліся яшчэ ў XIX ст. Яна першая звярнулася да матэрыялаў дахрысціянскай міфалогіі.
    У пачатку XIX ст. краязнаўчай і археалагічнай дзейнасцю займаўся К. Халдзіеўскі, жыццё якога звязана з Полацкам, з Падзвіннем. Ен вывучаў старажытныя ўмацаванні ў Косыраве каля Дрысы, у самім Полацку. Карыстаўся пры гэтым пераважна пісьмовымі крыніцамі. Яго праца носіць апісальны характар 8.
    Помнікамі старажытнасці Падзвіння цікавіўся A. А. Плятар 9. Пра яго археалагічную дзейнасць можна меркаваць толькі па нешматлікіх публікацыях у часопісе «Рубон». У працы «Аб даўніх трунах» 10 краязнавец заўважаў, што ў доўгіх курганах сустракаецца ўрнавае і бязурнавае пахаванне і іх рэшткі знаходзяцца ў верхняй частцы насыпу. A. А. Плятар, як і яго калега па вывучэнню латгала-беларускага пагранічча М. I. Борх, круглыя курганы лічыў прыналежнасцю балцкіх плямёнаў, а доўгія — славянскіх A. А. Плятар, як і 3. Я. Даленга-Хадакоўскі, лічыў, што славяне прыйшлі з Індастану праз Каўказ, не адхіляў версіі аб магчымайагрэсіі збоку готаў, якія «падштурхнулі славян» на ўсход 12. Паводле матэрыялаў археалагічных знаходак сцвярджаў, што край знаходзіўся пад уплывам грэчаскай і рымскай цывілізацыі. Даследчык звярнуў увагу на стракатасць насельніцтва Інфлянтаў, іх звычаяў і абрадаў. Яго хвалявала пытанне граніц этнічных груп Падзвіння.