Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
У кнізе пра Барысаўскі павет знаходзім звесткі пра лагойскі музей, матэрыяламі якога карысталіся не толькі Тышкевічы, іншыя вучоныя і пісьменнікі. Так, I. Крашэўскі працаваў тут над манаграфіяй, прысвечанай старажытнаму мастацтву. Акрамя выпадковых рэчаў былі ў Лагойску і сістэматызаваныя калекцыі, было шмат матэрыялаў археалагічных раскопак. Абодва Тышкевічы імкнуліся даваць кожнай знаходцы навуковае тлумачэнне. Але не ўсё ў навуковых характарыстыках прадметаў было бездакорным.
У гэтай жа кнізе Я. П. Тышкевічам дадзены гістарычныя звесткі пра Смалявічы, Зембін, Плешчаніцы і інш.37. Нарыс пра Лагойск, як і пра Барысаў, займае ў кнізе адметнае мссца, аўтарства належыць не Я. Тышкевічу, а яго брату Канстанціну Тышкевічу 38.
Праца Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» па заслугах ацэнена ЯФ. Карскім39, A. М. Пыпіным 40 і інш. Н. С. Гілевіч этнаграфічную частку работы назваў адным з лепшых дасягненняў у даследаванні быту і творчасці беларускага сялянства 41.
Выказаныя ЯТышкевічам арыгінальныя навуковыя думкі па пытаннях даследавання курганоў, гарадзішчаў, некаторых старажытнабеларускіх гарадоў, а таксама закранутыя ім упершыню праблемы вывучэння помнікаў каменнага веку варты таго, каб яго імя заняло пачэснае месца ў гісторыі айчыннай археалогіі.
ЯТышкевіч быў прызнаным вучоным свайго часу. Сучаснікі яго абралі членам-карэспандэнтам Пецярбургскага археалагічна-нумізматычнага таварыства, ганаровым члеяам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута. Ен быў заснавальнікам і старшынёй Віленскай археалагічнай камісіі, а таксама Віленскага музея старажытнасцей.
К. П. ТЫШКЕВІЧ (1806—1863)
Археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, стваральнік музеяў у Лагойску і Вільні Канстанцін Піевіч Тышкевіч нарадзіўся таксама ў Лагойску ў той жа сям’і этнографа і археолага Пія Тышкевіча. Выпускнік Віленскага універсітэта К. Тышкевіч на працягу васьмі гадоў (1828—1836) працаваў фінансавым чыноўнікам у Варшаве, а пасля вярнуўся ў Лагойск і прысвяціў сябе вывучэнню краю. Пры падтрымцы бацькі і малодшага брата Яўстафія ён стаў стваральнікам тут музея, пры якім знаходзіліся архіў старажытпых рукапісаў, бібліятэка з вялікай колькасцю рэдкіх кніг. Даследаваў курганы, гарадзішчы, замчышчы Мінскай губ.
Першую публікацыю 1 К. Тышкевіч прысвяціў характарыстыцы стану агульнаеўрапейскай археалогіі, у тым ліку ў Расіі, на Украіне, у Польшчы, і паказаў на гэтым фоне дасягненні мясцовых аматараў вывучэння старажытнай матэрыяльнай культуры.
У гэтай жа працы К. Тышкевіч са спасылкай на А. Нарушэвіча, М. Карамзіна, У. Сыракомлю, на хронікі М. Стрыйкоўскага і М. Бельскага падае гісторыю Лагойска, яго старажытнага замка 2. Археалагічным аб’ектам ён лічыў і Паненскую Гару ў Лагойску, на якой у дахрысціянскія часы адбываліся язычніцкія абрады.
Важнейшай жа работай К. Тышкевіча з’яўляецца яго манаграфія «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі» 3. ГІраца першапачаткова друкавалася ў «Внленском вестннке» ў 1864 г., але яс працяг быў спынены па загаду «зверху», паколькі яна прайшла міма канцылярыі Мураўёва. К. Тышкевіч рабіў захады, каб сваю працу выпусціць поўнасцю. Пераканаўшыся, што гэта яму не ўдасца, аўтар у снежні 1865 г. надрукаваў для сябе 200 экземпляраў.
Даследчык разгледзеў шматлікія віды археалагічных аб’ектаў, якія яму трапляліся на тэрыторыі Беларусі і якія ў яго публікацыях праходзілі пад рознымі тэрмінамі: умацаваныя замкі, ахвяравальныя гарадзішчы, акопныя судзілішчы, межавыя замкі і курганы (тумулюсы), і засяродзіў увагу на вывучэнні апошніх.
Манаграфія «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі» пераклікаецца з работамі Я. Тышкевіча. Як адзін, так і другі археолагі думалі пра загадкавы абрад трупаспалення ў старажытнасці, прызначэнне каменных сяксраў. К. Тышкевіч сваімі раскопкамі пацвердзіў, што ў эпоху каменя каменныя сякеры выкарыстоўваліся перш за ўсё як прылады працы, а ў пазнейшы час як рытуальны прадмет пры пахаванні. Як і брат Яўстафій, К. Тышкевіч поўнасцю падзяляў тэорыю датчаніна К. Томссна аб трох архсалагічных эпохах. Аднак К. Тышкевіч у сваіх археалагічных гіпотэзах пайшоў далей і заняўся разгадкай спосабу насадкі і ўжывання каменных прылад працы. Археолаг зацікавіўся больш падрабязней інвентаром курганоў, ён з упэўненасцю гаварыў пра магчымасць узаемаўплываў рымскай і славянскай цывілізацыі» 4.
К. Тышкевіч паклаў пачатак вывучэнню старажытных гарадоў Лагойска, Заслаўя 5, іх старадаўняга будаўніцтва.
Упершыню ў археалагічную практыку на Беларусі К. Тышкевіч увёў складанне тапаграфічных планаў замкаў і гарадзішчаў. Так, ім былі зроблены планы замкаў у Заслаўі, Чашніках, Уле, Біржах. Лагойску, Рудніку, Свідне, Дабрынёвс, Баравым Млынку, Сукромне (акрамя першых чатырох, астатнія знаходзяцца ў межах былых уладанняў Тышкевічаў.— Г. К) 6. Навуковая каштоўнасць такіх картаграфічных планаў відавочная, паколькі фіксуецца стан помнікаў да раскопак і пасля, як гэта бачым на прыкладзе Лагойска і Заслаўя7. Аўтар падмацоўвае свае назіранні малюнкамі аб’ектаў. Гэты метад К. Тышкевіча быў падхоплены іншымі археолагамі, у прыватнасці, гэта рабілі А. Кіркор, У. Сыракомля. Пазней здымкі планаў сталі проста неабходнымі пры раскопках. Такія спробы фіксацыі помнікаў першым на Беларусі рабіў і 3. Даленга-Хадакоўскі, але яго здымкі-планы больш чым на стагоддзе былі пахаваны ў архіве. 3 метадычных навінак братоў Яі К. Тышкевічаў адзначым вядзенне імі дзённікавых запісаў, якія пасля выкарыстоўваліся, як аснова для напісання навуковых работ.
Калі курганы археолаг упэўнена называў етарадаўнімі пахаваннямі, то пра гарадзішчы ён такой яснасці не меў, хоць называў іх месцамі абарончымі і месцамі, дзе выконваліся розныя абрады 8.
Як археолаг-практык К. Тышкевіч прытрымліваўся сваёй методыкі раскопак: здымаў зверху «пласт за пластом, пачынаючы з аднаго боку» 9. Пазней ён зразумеў, што ў гэтым спосабе ёсць шмат нязручнасцей, і прыняў метад А. Кіркора— весці раскопкі кургана траншэйным спосабам «ад верху да нізу ў форме крыжа» 10.
У пахавальным інвентары курганоў К. Тышкевіч заўважыў розніцу
ва ўборах дзяўчат і замужніх жанчын І!. Раскопваючы і вывучаючы мужчынскія пахаванні на Вілейшчыне і на Жмудзі, ён зрабіў вывад, што апошнія багацейшыя, аднак як у адных, так і ў другіх «золата і дарагіх рэчаў мала» 12. Гэта назіранне К. Тышкевіча вельмі цікавае і не страціла сваёй важнасці і на сённяшні дзень.
Археолаг вёў раскопкі не толькі курганоў. Ім было даследавана селішча Чырвоны Бор пад Лагойскам, дзе.ён знайшоў,дарагія прадметы з розных металаў і асабліва каштоўныя ўпрыгожанні з эмалі. Гэтыя матэрыялы выявіў Л. Д. Побаль у Польшчы 13. К. Тышкевіч не проста апісаў свае знаходкі, а прадставіў у выглядзе табліц І4, якія і зараз даюць магчымасць лягчэй уявіць разнастайнасць і каштоўнасць упрыгожанняў з бронзы, эмалі, срэбра.
Упершыню матэрыялы археалагічных раскопак у выглядзе спецыяльна прыгатаванага ілюстраванага для гэтай мэты альбома знаходак прадстаўлены К. Тышкевічам на выстаўцы ў Маскве І5. Сюды ўключаны матэрыялы не толькі К. Тышкевіча, але і іншых яго сучаснікаў. Аўтар альбома як удзельнік выстаўкі быў выбраны ганаровым членам Маскоўскага археалагічнага таварыства. Есць некаторыя звесткі пра «Атлас старажытных гарадзішчаў, замкавых гораў і скопішчаў на Літве і Літоўскай Русі», які быў прадстаўлены ў Археалагічнае таварыства ў 1859 г. Ен таксама складзены К. Тышкевічам І6. Выпадковая знаходка свінцовых клеймаў у р. Заходні Буг жыхаром Драгічына М. Амбражэўскім стала для археолага прадметам даследавання 1Т. На думку К. Тышкевіча, недалёка ад Драгічына да пачатку XII ст. праходзіла яцвяжская граніца. Гісторык I. Лялевель адмаўляў гэта, бо да зараджэння Польшчы яцвягі займалі меншую тэрыторыю. На жаль, і сённяшнія вучоныя яшчэ не прыйшлі да адзінай думкі аб арэале яцвяжскіх плямёпаў, спрэчным застаецца рассяленне іх у наваколлі Драгічына І8. К. Тышкевіч спасылаўся на публікацыю А. Нарушэвіча '9, сцвярджаў, што невядомыя клеймы маглі належаць яцвягам і што гэтыя плямёны жылі ў басейне Заходняга Буга. Чэшскі археолаг К. Зап бачыў у знойдзеных свінцовых клеймах тамгі, або таможныя клеймы. Англійскі вучоны Скурс выказаў здагадку, што драгічынскія знаходкі з’яўляюцца брытанскімі або рымскімі клеймамі да таварных цюкоў. К. Тышкевіч не падзяляў такіх думак і сцвярджаў, што ў той час таможаннага парадку не існавала. Ен лічыў іх знакамі, якія адлюстроўвалі міфічныя павер’і, пры гэтым звяртаў увагу на іх форму — круг, які сімвалізуе вечнасць, а круг у спалучэнні з крыжам быў падобны на міфічны ключ. Свае здагадкі вучоны будаваў на падабенстве з блізкімі па форме адлюстраваннямі па ахвярных гаршчочках, якія яму трапляліся пры раскопках курганоў. Гэтыя схематычныя малюнкі археолаг лічыў толькі сімваламі. Спрэчкі аб прызначэнні свінцовых адбіткаў не скончыліся і працягваюцца да сённяшняга дня 20.
Як краязнавец К. П. Тышкевіч збіраў звесткі па гісторыі Лагойска, Астрашыцкага Гарадка і іншых населеных пунктаў. але найважнейшай працай у гэтым планс з’яўляецца «Вілія і яс берагі» 21, якую ён завяршыў у 1858 г. (выйшла ў свет у 1871 г.). Кніга аздоблена графічнымі малюнкамі Артура Бартэльса 22, якія ён выканаў з натуры ў час сумеснага падарожжа па Віліі, што робіць гэту манаграфію яшчэ больш каштоўнай. Ва ўступс, напісаным I. Краіпэйскім, даецца характарыстыка навуковай дзейнасці К. П. Тышкевіча. «Быў, ён пе якім-небудзь дылетантам, які забаўляўся старымі цацкамі, а даследчыкам, які дбайна шукаў на месцы сляды гісторыі, раскопваючы курганы, гарадзішчы,.»23
Ён быў звязаны з навуковымі таварыствамі ў Празе, Парыжы, Маскве, Кракаве, Вільні. I. Крашэўскі пісаў, што К. Тышкевіч памёр у самым разгары навуковай дзейнасці, збіраючы матэрыялы для новых прац, «смерць яго застала на загоне, за плугам». Лагойскія скарбы знаходак і архіў вучонага дасталіся яго сыну Аскару Тышкевічу.
Пры рабоце над манаграфіяй «Вілія і яе берагі» К. Тышкевіч выкарыстаў вопыт апісання Дуная, Рэйна, Тэмзы, а таксама вопыт мясцовых краязнаўцаў М. Борха2|4, I. Ходзькі 25, С. Мураўскага Была яму знаёма і неапублікаваная праца па гідраграфіі рэк Беларусі і Літвы Дамініка Ходзькі27, рукапіс якой знаходзіўся ў Віленскай археалагічнай камісіі23. Перад тым як адправіцца ў падарожжа па Віліі, даследчык прасіў сваіх знаёмых прысылаць звесткі па гісторыі мястэчак, пр’а помнікі даўніны