• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    Працягам краязнаўчага даследавання «Мінск» з’явілася «Хроніка горада Мінска» н, дзе аўтар не толькі зрабіў гістарычны экскурс, але і правёў параўнанне з іншымі гарадамі Беларусі, асабліва з тымі, якія ў сваім развіцці бліжэй да Мінска, як, напрыклад, Заслаўе. У. Сыракомля верыў у аўтэнтычнасць помніка «Слова аб палку Ігаравым» і выказаў думку, што «Вешчы Баян» паходзіў з Мінска, сам жа літаратурны твор адносіў да беларускай спадчыны. Асобны раздзел прысвяціў мяс-
    цовым міфам, звыЧаям, абрадам, вераванням, прымхам. Нершы перЫяД гісторыі Мінска аўтар пачаў даследаваць з яго першапачатковага лечапіснага ўпамінання.
    Другі перыяд гісторыі Мінска У. Сыракомля адлічваў з таго моманту, калі горад стаў цэнтрам намесніцтва (1499 г.), наступны — калі стаў цэнтрам ваяводства (1566 г.). Апошнім, чацвёртым перыядам гісторыі ён лічыў час, які папярэднічаў падзелу Полынчы і ўваходжанню Мінска ў склад Расіі. Найбольш поўна краязнавец апісаў стан Мінска сярэдзіны XIX ст. у эканамічных і гандлёвых адносінах. Гэта, бадай, першае найбольш грунтоўнае даследаванне пра беларускую сталіцу, якое выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца пазнейшымі гісторыкамі Мінска.
    У двухтомнай працы «Экскурсія па Літве ў радыусе ад Вілыіі» 12 У. Сыракомля, як і А. Кіркор, вывучаючы прыкметныя мясціны, рабіў экскурсы ў гісторыю. Ён самастойна вёў назіранні над мовай гэтай тэрыторыі, стараўся вызначыць ступень міграцыі жыхароў краю. Літоўскай мовы У. Сыракомля не ведаў і таму ў краязнаўчым даследаванні глыбей і ўсебакова апісаны землі з беларускім насельніцтвам як з боку гісторыі, так і з боку этнаграфіі і фальклору. Зрэшты, разуменне У. Сыракомлем гістарычнай і этнаграфічнай Літвы пераканаўча паказалі ў сваіх манаграфіях даследчыкі яго жыцця і творчасці К. А. Цвірка 13 і У. I. Мархель 14.
    Вялікай краязнаўчай работай з’яўлясцца кніга У. Сыракомлі «Нёмап ад вытокаў да вусця», куды ўвайшлі «Манаграфія ракі Нёман ад вытокаў да Коўна» і «Дзённік падарожжа марака літоўскай віціны ад Коўна да Крулеўца» '5. Гэта работа пісалася пад уражаннем манаграфіі «Вілія і яе берагі» К. Тышкевіча, якую У. Сыракомля прачытаў яшчэ ў рукапісе 16. К. Цвірка лічыць, што новая работа У. Сыракомлі атрымалася «сухаватай». Магчыма, стылістычна яна ўступае лепшым творам вядомага паэта. Аднак жа як падарожная кніга яна мае сваю адметнасць. Сярод манаграфічных апісанняў беларускіх рэк яна была першай. У нейкай меры яна прананоўвала методыку для настуішых краязнаўчых кніг пра рэкі. Аўтар пакінуў апісанні падарожжа па Нсманс, прывёўшы нямала гістарычна цікавых звестак пра многія прыбярэжныя вёскі і гарады: Пясочнае, Магільна, Мікалаеўшчына, Свержань, Стоўбцы, Залучча, Ярэмічы, Шчорсы, Любча, Масты, Гродна. У кнізе не раз падкрэслівасцца сацыяльны стан краю, таму яна значылася ў спісах забароненай літаратуры.
    Знойдзеныя рукапісы У. Сыракомлі сведчаць пра вывучэнне ім гісторыі і такіх мястэчак, як Ашмяны, Жувраны, Смаргонь, Дзевятня, Каменны Лог і інш. Захаваліся ўрыўкавыя звесткі пра смаргонскія курганы, але гэта работа засталася незавершанай. Гэта дзёшіік падарожжа паэта ў 1856 г.
    У перыядычным друку У. Сыракомля змясціў шэраг краязнаўчых нарысаў. Гэта замалёўкі Валожына 17 Пружан 18, Слоніма 1Э. Нарыс жа пра Маладзечна так і застаўся ў рукапісе20. У. Сыракомля выступаў у абарону помнікаў гісторыі і культуры. У артыкулах «Акты вандалізму» ён гнеўна пісаў аб разбурэннях помніка замкавага дойлідства ў Міры, пратэставаў з выпадку сапсаванага ў стаўбцоўскім касцёле старажытнага абраза нейкім «рэстаўратарам». «Я думаю,— звяртаўся ён да рэдактара «Кур’ера Віленьскага»,— што неабходна было б завесці ў тваёй газеце асобную рубрыку для запісаў актаў вандалізму, якія чыняцца на Літве, усіх, пра якія толькі можна даведацца» 21.
    У. Сыракомля марыў аб выданні спецыяльнага краязнаўчага часоці-
    са, у якім адлюстроўвалася б выключна жыццё яго роднага краю22, a ўвесь прыбытак пайшоў бы на рэстаўрацыю помніка архітэктуры ў Міры 23. На жаль, задума ва ўмовах прыгонніцкай Расіі не магла быць ажыццёўлена.
    Трэба згадзіцца са справядлівай заўвагай даследчыка творчасці У. Сыракомлі У. Мархеля, які схільны лічыць навуковую спадчыну паэта перш за ўсё гісторыка-краязнаўчай 24.
    Калі аб яго краязнаўчай дзейнасці хоць і мала, але ўжо пісалі даследчыкі, то пра яго археалагічныя захапленні можна толькі здагадвацца, паколькі ён сам пра іх рэдка ўпамінаў. Відавочна, што ён ніколі не лічыў сябе даследчыкам помнікаў старажытнасці. Уважлівае ж вывучэнне архіўных матэрыялаў пераконвае нас у тым, што і ў гэтай галіне ён не быў толькі назіральнікам. Па-першае, ён сам вёў археалагічныя раскопкі, па-другое, знаходзіўся ў блізкіх адносінах з беларускімі археолагамі, па-трэцяе, прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Віленскага музея старажытнасцей, быў яго сталым супрацоўнікам, а таксама членам Віленскай археалагічнай камісіі, атрымаўшы дыплом члена Таварыства вучоных, удзельнічаў ва ўсіх навуковых пасяджэннях, абмяркоўваў даклады па старажытнай гісторыі Беларусі. Вось чаму для археалагічнай навукі імя Уладзіслава Сыракомлі цікавае і з гэтага пункту гледжання.
    Актыўнасць беларускіх археолагаў сярэдзіны XIX ст. захаш'ла паэта навуковымі ідэямі. Ён удзельнічаў у раскопках курганоў. 28 ліпеня 1856 г. У. Сыракомля рабіў справаздачу перад Археалагічнай камісіяй пра свае раскопкі каля Табарышкаў Віленскага павета, над р. Мерач. У выяўленай у архіве аўтарскай справаздачы прыведзена гістарычная даведка аб той мясціне, дзе ён вёў раскопкі, тлумачачы тапонім «Табарышкі» як тэрмін цюркскага паходжання. Прыступіў да работы 23 ліпеня, a 28 ліпеня яна ўжо была гатова. За кароткі час ён паспеў раскапаць два курганы, якія мясцовыя жыхары называюць «шведскімі». У адным знайшоў бярдыш і «рэшткі нейкай тканіны», а «ў другім выкапалі рэшткі гаршка, попел, недаспаленыя чалавечыя косткі, а таксама нешта накшталт зброі...»25 Да справаздачы ў Археалагічную камісію ён прыклаў пералік усіх выяўленых знаходак, а таксама іх малюнкі, выкананыя ў колеры. Усяго зроблена 16 малюнкаў26.
    Апублікаваць свае работы па археалогіі Беларусі У. Сыракомля проста не паспеў. Зноў жа трэба ўлічыць тую акалічнасць, што пражыў ён усяго 39 гадоў, пры тым толькі ў 33 гады пачаў весці археалагічныя раскопкі. Есць звесткі, што У. Сыракомля збіраўся выдаць гісторыю археалогіі, але яна засталася незавершанай, як сцвярджае даследчык сыракомлеўскай спадчыны I. Трыпуцька 27.
    Як сведчыць К. Тышкевіч, У. Сыракомля выязджаў на археалагічныя раскопкі пад Навагрудак і ў Ковенскі павет, а таксама ў Чабішкі Віленскага павета, у Кернова — сталіцу летапіснай Літвы 2S. Аднак больш падрабязных звестак пра гэтыя раскопкі мы не маем. Аб практыцы археалагічных захапленняў паэта гаворыцца ў запісках Л. Уземблы29, a таксама ва ўспамінах В. Каратынскага, змешчаных у прадмове да 10томнага збору твораў «вясковага лірніка»30. Адна з самых апошніх археалагічных экспедыцый, якую арганізаваў У. Сыракомля летам 1860 г., выязджала ў раён мястэчка Бірштаны 31. Аднак заўчасная смерць не дазволіла даследчыку зрабіць грунтоўную археалагічную публікацыю. Есць звесткі, што Сыракомля рыхтаваў альбом пра край 32.
    Тое, што да краязнаўства і археалогіі Беларусі прычыніўся такі ўп-
    лывовы паэт-дэмакрат, бясспрэчна, павышала да іх цікавасць і аўтарытэт. У маладым пакаленні У. Сыракомля выхоўваў пачуццё павагі да кожнага помніка гісторыі і культуры. Ужо А. Кіркор ацаніў, што Уладзіслаў Сыракомля «не толькі ведаў беларускую мову, але ведаў народ, любіў яго, разумеў яго патрэбы, пранікаў ва ўсю глыбіню яго пачуццяў, ведаў яго паданні, прымаўкі» 33. Як у мастацкай літаратуры, так і ў краязнаўстве У. Сыракомля заставаўся перакананым дэмакратам, што аказала бясспрэчны прагрэсіўны ўплыў на далейшае развіццё ўсёй гістарычнай навукі Беларусі.
    П. М. ШПІЛЕЎСКІ (1823-1861)
    Павел Міхайлавіч Шпілеўскі з’яўляўся прадстаўніком ліберальнай плыні ў літаратуры і культуры дарэформеннай пары. Нарадзіўся ён у в. Шыпілавічы Бабруйскагаа павета Мінскай губ. Атрымаўшы духоўную адукацыю, настаўнічаў у Варшаве, Пецярбурзс. Жыццё ў сталіцы Расіі зблізіла яго з перадавой рускай інтэлігенцыяй, у прыватнасці з М. А. Дабралюбавым *. Ен цікавіўся літаратурай, краязнаўствам, этнаграфіяй, лінгвістыкай, фальклорам, тэатрам, археалогіяй.
    У краязнаўчай кнізе «Падарожжа па Палессю і Беларускім краі» П. Шпілеўскі апісаў не толькі свае дарожныя ўражанні, але і прывёў гістарычныя звесткі пра ўбачаныя ім населеныя пункты. Недахоп архіўных звестак ён часта кампенсаваў запісамі легенд, паданняў, таму кніга робіць уражанне завершанай, цэласнай. Так, у нарысе пра Брэст П. Шпілеўскі расказаў пра яго старажытную гісторыю, давёўшы яе да сярэдзіны XIX ст., а таксама падаў легенду аб паходжанні назвы горада над Бугам. Шлях падарожжа пралягаў праз Кобрын, Сіняўку, а далей на Клецк, які «некалі быў горадам, меў сваю крэпасць і замак, сляды каменнага падмурка якога, як і валы, ...захаваліся да нашага часу з нясвіжскага ўезду» 2.
    П. Шпілеўскі нісаў нарысы пра гарады і мястэчкі па дакументальнай аснове, для доказу іх старажытнасці часта даваў апісанні ці проста ўпамінанні пра мясцовыя замчышчы, валы, сляды далёкай гісторыі. Так ён зрабіў пры апісанні Мінска. Ад мясцовых жыхароў ён пачуў легенду пра Замчышча, бо на гэтым месцы «стаяў замак, які быў умацаваны шанцамі, валамі і абведзены каналам, які злучаў пскалі Свіслач з Нямігаю, што зараз ужо не існус» 3.
    У такім планс напісаны расказы пра Койдапава, Стоўбцы, Шчорсы, Заслаўе, Смалявічы, Халопенічы, Ігумен, Лукомль. ГІ. Шпілеўскі ў распрацоўцы краязнаўчых нарысаў часта звяртаўся да прац сваіх папярэднікаў. Ад Т. Нарбута ён запазычыў легенду пра паход хана Каіідана на беларускія землі4, хоць гэта легенда не падмацоўваецца пісьмовымі крыніцамі. Шмат ён рабіў спасылак на Я. Тышкевіча, Р. Друцкага-Падбярэзскага і інш. У зборы звестак пра пэўную мясцовасць П. Шпілеўскі выкарыстоўваў паслугі і аматараў вывучэння краю. Так, пра Халопенічы ён пісаў па матэрыялах тутэйшага краязнаўца Ф. I. Шымкевіча, які даў магчымасць пакарыстацца граматамі XVII ст. і іншымі матэрыяламі з дваровай халопеніцкай бібліятэкі.
    Адзначаючы станоўчыя бакі кнігі «Падарожжа» П. Шпілеўскага, па якой можна вывучыць беларускі край, М. Г. Чарнышэўскі заўважыў, што ў ёй шмат гістарызмаў, асабліва ў чацвёртай частцы 5.