Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
У час падарожжа ад вытокаў Віліі да ўпадзення яе ў Нёман К. Тышкевіч пабываў у 295 вёсках і мястэчках30. Аўтар апісаў най-
больш цікавыя прыбярэжныя мясціны, скарыстаўшы звесткі з археалогіі, этнаграфіі, фальклору, тапанімікі і г. д.
Недалёка ад Смаргоні, у Вуглянах, К. Тышкевічу трапіліся некаторыя археалагічныя знаходкі з курганоў — жаночыя ўпрыгожанні. Даследчык зрабіў малюнкі гэтых знаходак31. ён падрабязна апісаў старадаўняе гарадзішча каля р. Быстрыцы, ля хутара Лінаморгі, якое мясцо* выя людзі называюць «Замкаўшчына».
Даследчык асаблівае значэнне надаваў фальклору ў жыцці і гісторыі кожнага народа. ён красамоўна засведчыў значнасць фальклору для краязнаўства: «Песня народная была літаратурай народа, як паданні і легенды былі першай яго гісторыяй» 32 У доказ багацця і разнастайнасці беларускага фальклору ў надвіленскім краі К. Тышкевіч даў шмат узораў песень, якія могуць стаць прадметам даследавання нс толькі (Ьалькларыстаў, алс і архсолагаў.
Шмат месца занялі ў манаграфіі К. Тышкевіча помнікі старажытнай архітэктуры: замкі, цэрквы, касцёлы і іншыя збудаванні. Некаторыя з гэтых архітэктурных помнікаў замаляваў мастак А. Бартэльс. Шмат матэрыялаў знаходзім па этнаграфіі краю, што робіць кнігу яшчэ больш каштоўнай, сапраўды краязнаўчай. Нават заняткі па рыбалоўству на р. Віліі К. Тышкевіч спрабаваў разгледзець у гістарычным аспекцс 33.
Антыкварныя зборы К. Тышкевіча, як і амаль усіх астатніх беларускіх археолагаў XIX ст., расплыліся за межы сучаснай Беларусі і аселі
ў іншых музеях і нават трапілі ў прыватныя калекцыі аматараў старажытнасці. Так, напрыклад, частка вядомага чырвонаборскага скарбу, які К. Тышкевічам выяўлены ў 1865 г. на зарубінецкім селішчы пад Лагойскам, знаходзіцца зараз у Вільнюскім гісторыка-этнаграфічным музеі АН Літоўскай ССР, другая частка — у Варшаўскім музеі археалогіі, а частка —у Палангскім музеі бурштыну, якім у канпы XIX ст. уладаў Фелікс Тышкевіч. Калекцыя пацерак, як і іншыя прадметы з курганоў ля в. Відагошча Мінскага павета, выяўленыя К. Тышкевічам у 1862 годзе, трапілі ў Маскоўскі гістарычны музей 34. Тое ж можна сказаць і пра лёс некаторых лагойскіх знаходак35.
К. Тышкевіч клапаціўся і аб прапагандзе сабраных ім матэрыялаў беларускіх старажытнасцей, звяртаўся ў Маскву з просьбай адкрыць там этнаграфічную выстаўку 36.
Сваёй працай у галіне археалогіі і краязнаўства К. Тышкевіч заслужыў шырокую вядомасць і быў абраны членам розных навуковых таварыстваў.
A. К. КІРКОР (1818—1886)
У складаных умовах палітычнай барацьбы працякала дзейнасць краязнаўца, археолага, этнографа, літаратара, публіцыста, мастацтвазнаўца і выдаўца Адама-Ганоры Карлавіча Кіркора. Пасля паўстання 1863—1864 гг. на запытанне Трэцяга аддзялення адносна А. Кіркора жандар Лосеў адказаў: «На свабодзе выдае афіцыйную газету і знеслаўляе тых, хто яго не паслаў на катаржныя работы» Выразнай думкі адносна ацэнкі грамадска-палітычнай дзейнасці А. Кіркора доўгі час не было. Аднак даследаванні С. X. Александровіча, Л. В. Аляксеева, Г. В. Кісялёва, С. У. Кліменскага, A. I. Мальдзіса, У. I Мархеля, К. А. Цвіркі, М. ПІтольцман і іншых дазволілі правільна ацаніць творчую спадчыну А. Кіркора2. Дзейнасць А. Кіркора вывучалі М. Янчук, Р. Зямкевіч, А. Антаневіч, М. Брэнштэйн 3 і бачылі ў ім чалавека, які паспеў зрабіць вельмі шмат для развіцця культуры і навукі Беларусі, перш за ўсё ў галіне этнаграфіі, археалогіі, літаратуры.
Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор нарадзіЎся ў студзені 1818 г.4 у двары Слівін каля Мсціслава Магілёўскай губ. v сям’і збяднелага шляхціца-аднадворца 5, татарына па паходжанню. ён вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях, у Віленскім шляхецкім інстытупе, пасля працаваў у Віленскай казённай палаце. Аднак А. Кіркора менш за йсё цікавіла служба, а больш выдавецкая і даследчывкая дзейнасць. ён выхоўваўся пад уплывам прафесара Міхала Гамаліцкага '(1791 —1861), ураджэнца мястэчка Бялавічы Слонімскага павета, які вельмі рана стаў доктарам медыцыны. але v 36 гадоў пакінуў кафедру і заняўся археалогіяй і археаграфіяй. А. Кіркор меў ад М. Гамаліцкага не толькі маральную падтрымку, але і кансультацыі па пытаннях ставажытнай гісторыі Беларусі. Ен карыстаўся прафесарскай бібліятэкай, павышаючы свой навуковы ўзровень.
Станоўчую ролю ў прапагандзе гістарычна-краязнаўчых, археалагічных, этнаграфічных ведаў пра Беларусь адыгоалі кіркораускія збопнікі, часопісы, газеты. Так, у «Памятнай кніжцы Віленскай губерні» (1850— 1854) быў уведзены неафіцыйны аддзел, дзе змяшчаліся працы даследчыкаў краю. Апошні нумар гэтай кніжкі на 1854 г. трапіў у канцылярыю генерал-губернатара. У артыкуле па гісторыі Вялікага княства Літоўскага чыноўнікі знайшлі «шкодныя тэндэнцыі». Гадавік забаранілі.
А. Кіркор актыўна ўзяўся за рэдагаванне часопіса «Тека Wilenska». Аднак і гэтае выданне было спынена цэнзурай.
У 1859 г. А. Кіркор купіў друкарню ў Т. Глюксберга і стаў у ёй выпускаць на польскай і рускай мовах «Kurjer Wilenski» («Внленскнй вестннк»). Вакол А. Кіркора зноў пачалі групавацца мясцовыя карэспандэнты, у тым ліку В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, А. ВярыгаДарэўскі, В. Каратынскі, I. Кулакоўскі, Р. Зянькевіч, М. Дзмітрыеў і іншыя, якія прыкоўвалі ўвагу чытачоў сваімі папулярызатарскімі матэрыяламі аб краі6. Гэты фактар нельга не ўлічваць пры вывучэнні станаўлення гістарычнага краязнаўства Беларусі. Друк быў важным сродкам прапаганды ведаў аб родным краі.
Сваімі памяркоўнымі адносінамі да мясцовай інтэлігенцыі А. Кіркор не дагадзіў і не мог дагадзіць афіцыйным уладам. I пры першай жа магчымасці губернскае начальства пастаралася пазбавіцца ад такога рэдактара 7.
А. Кіркор быў вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у Пецярбург, дзе наладзіў выпуск газеты «Новое время». Газета адгукалася на рэвалюцыйныя падзеі 1871 г. у Францыі. Заводзіцца новая справа на рэдактара і на выдаўца М. Юматава8. А тым-часам «Новое врсмя» змясціла матэрыял пра Парыжскую камуну9. Газету «Новое время» К. Маркс назваў «сацыялістычнай» 10. К гэтаму часу А. Кіркора ўжо не было ў Пецярбурзе. Ен быў вымушаны пакінуць Расію і шукаць сховішча ў Галіцыі. Ды і там не было спакою: царскія ўлады прасілі Аўстрыю яго выдаць н.
Поруч з выдавецкай справай А. Кіркор шмат займаўся навуковай і літаратурнай працай. Яго першыя публікацыі «Аб паганскіх абрадах на Беларусі» з’явіліся, калі аўтару споўнілася 20 гадоў. У «Нарысах гарадоў Віленскай губерні» 12 аўтар змясціў гістарычныя даведкі пра Ліду, Ашмяны, Дзісну, Вілейку і іншыя гарады. Гэта работа папулярызатарская.
У такой жа апісальнай форме напісаны А. Кіркорам работы па гісторыі і статыстыцы Віленшчыны І3, дзе знаходзім звесткі пра некаторыя памятныя мясціны краю і яго насельніцтва, што мела пэўнае значэнне для краязнаўцаў.
А. Кіркор першым у гісторыі беларускага краязнаўства ўзяўся за распрацоўку і выданне спецыяльных краёвых даведнікаў. Такой была яго работа «Экскурсіі па Вільні і яе ваколіцах» u.
Краязнаўчыя нарысы пра населеныя пункты А. Кіркор канструяваў паводле храналагічнага прынцыпу. Часта ён спыняў увагу на асобных гістарычных этапах, найбольш важных і яскравых для пэўнага горада ні мястэчка. Асноўная перавага такога метаду ў тым, што ён пазбауляе ад паўтораў. Часта А. Кіркор указваў на месцазнаходжанне таго ці іншага археалагічнага помніка і апісваў пры гэтым знойдзены там пад’ёмны матэрыял.
Асобным выданнем выходзіла праца А. Кіркора «Гісторыка-статыстычны нарыс г. Вільні» ,5.
А. Кіркор з’яўляецца найбольш яскравым прадстаўніком беларускай навукі XIX ст., ён засведчыў цікавасць да краязнаўства, археалогіі і этнаграфіі. Прыкладам таму можа служыць «Археалагічная экскурсія па Віленскай губерні», у якой найбольш удала прадстаўлены матэрыялы, якія характарызуюць мінулае гэтага кпаю.
Болып за 100 курганоў выявіў A. К. Кіркор v Вілейскім павеце, за 10 км ад Галянова, каля Рудні, па р. Вузла, цераз якую нават і «мост
помнікі ля мястэчка Гальшаны
называлі Вітаўтавым», як зазначыў археолаг. У выніку раскопак ім выяўлены «чалавечыя косткі, жалезныя фібулы, алебарды даўжынёй 7, а шырынёй — 5 вяршкоў» 16.
А. Кіркор зрабіў абмеры гарадзішча «Замкавая гара» каля Галянова, а таксама 83 курганоў ля в. Губы у Губскай пушчы. Гэты рэгіён аказаўся з вельмі пашкоджанымі помнікамі іўнаш час тут засталіся толькі іх фрагменты 17.
А. Кіркор спсцыялыіа шукаў земляныя насыпы з назвамі «Лысая Гара», «Чорная Гара», «Гарадок», «Гарадзец» і т. п. Ен зарэгістраваў так званыя «акопы» каля Малышак 18 (у наш час іх даследаваў A. Р. Мітрафанаў.— Г. К.).
Акрамя Вілейскага А. Кіркор вывучаў Ашмянскі, Свянцянскі, Віленскі, Трокскі і іншыя паветы Віленскай губ. Найбольш цікавымі, на яго думку, з’яўляліся Ашмянскага павета, каля вёсак
ІОзэфава і Радуні Лідскага павета, а таксама каля Берштаў Гродзекскага павета. А. Кіркорам таксама абследаваны старадаўні шлях з Вільні на Заслаўе цераз Крэва і Капачы, які ён лічыў такім жа важным археалагічным аб’ектам, як гарадзішчы і курганы. У сваёй рабоце ён спасыласцца на артыкул А. Ходзькі аб курганах пад Капачамі19. На думку аўтара, гэтыя курганы — вынік нязгоды паміж суродзічамі дома Ягайлаў, іх бітваў. Адна з іх адбылася ў 1433 г. паміж Зыгмунтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам. Поле, гаворыцца ў прыведзенай даследчыкам легендзе. называецца «Чырвонай валокай», дзе даўней было стойбішча Свідрыгайлы 20. Гэта легенда запазычана ў Т. Нарбута21. Дарэчы, А. Кіркор вельмі часта аздабляе сваю кнігу легендамі пра помнікі гісторыі, што дае кірунак для роздуму даследчыкам. У «Археалагічным падарожжы па Віленскай губерні...» у плане дарожнага знаёмства аўтар даў уяўленне пра Міхалішкі, Свір, Дабраўляны, Мядзел і іншыя мясціны 22. На востраве воз. Мястра А. Кіркор знайшоў падмурак незразумелага для яго збудавання. Даследаванні М. А. Ткачова засведчылі, што «ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. на востраве возера Мястра быў пабудаваны каралеўскі мураваны замак, які злучаўся з горадам драўляным мастом... Характэрнай асаблівасцю мядзельскага замка з’яўляецца тое, што яго ўмацаванні спалучаюць як элемент заходнееўрапейскай фартыфікацыі, так і мясцовыя абарончыя элементы... Мураваныя сцены, вежы і бастэі ў спалучэнні з ніжнім поясам абароны — земляным валам з бастыёнамі, вадзяным ровам і, нарэшце, водамі возера Мястра доўгі час былі месцам надзейнага сховішча мясцовых жыхароў»23. Сснсацыяй 1981 г. стала адкрыццё тут М. А. Ткачовым