• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    У працы «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду...» Р. С. Зянькевіч не абышоў увагай і помнікі археалогіі. Ен зафіксаваў над Ясельдай ля Сташанаў месца даўняга пабоішча, месцазнаходжанне гарадзішча і вал каля Турава, а ў навакольных лясах мноства курганоў і ўсе гэтыя аб’екты звязваў, паводле народных паданняў, з паходамі крыжаносцаў, асабліва так называемую Авідыушаву Гару каля КажанГарадка54. 3 гэтай коль-
    касці выяўленых ім слядоў старажытнасці аўтар ніякіх навуковых вывадаў не зрабіў, апрача канстатацыі таго, што Палессе ў далёкія часы не абміналі гістарычныя падзеі. Для яго асноўным матэрыялам даследавання заставаўся фальклор. Асобныя раздзелы гэтай працы прысвечаны апісанню купалля, дажынак, вясельным абрадам, варажбе і інш. Р. С. Зянькевіч хоць сам быў родам са Свянцянскага павета Віленскай губ., аднак добра ведаў і гэты край, што адчувалася ў
    яго каментарыях.
    У тлумачэнні да песні «Ой, у Слуцку на рыначку» Р. С. Зянькевіч піша, што «Слуцк — павятовы горад Мінскай губерні, вядомы ўсім фабрыкай залаталітых паясоў, за якія плацілі па некалькі сотняў рублёў...» Аўтар тут дае краязнаўчую даведку аб славутасці горада, якую запісаў ад непасрэдных стваральнікаў слуцкіх паясоў 55.
    Забытай аказалася публіканыя Р. С. Зянькевіча «Аб курганах і гарадзішчах Ашмянскага павета»56. Будучы на Ашмяншчыне ў 1843 г., даследчык зацікавіўся мясцовымі археалагічнымі помнікамі. Ен карыстаўся звесткамі аратых, якія знаходзілі старажытныя рэчы. He маючы магчымасці самому весці раскопкі з-за слабога зроку, Р. С. Зянькевіч зрабіў абмеры курганоў, гарадзішчаў, апісаў іх знешні выгляд, даў іх мясцовыя назвы і народныя легенды пра іх. Звесткі маюць прыблізны характар.
    Р. С. Зянькевіч вывучаў Крэўскі замак, яго легенды пра так званыя «падземныя хады». Часткова матэрыялы Р. С. Зянькевіча пра Крэва выкарыстаў М. I. Балінскі ў сваёй працы «Старажытная Польшча».
    He ўсё напісанае Р. С. Зянькевічам дайшло да нас, некаторыя працы так і засталіся ў рукапісах» 57. Навуковая дзейнасць даследчыка вялікага навуковага рэзанансу не мела, хаця на яго не раз спасылаліся ву-
    чоныя, асабліва пры вывучэнні матэрыяльнай і духоўнай культуры Палесся.
    У гісторыі беларускай археалогіі і антрапалогіі асобнае месца займае С. С. Куторга 68, які часта разам са сваім братам-гісторыкам М. С. Куторгам прыязджаў на Магілёўшчыну і вёў культурна-асветніцкую работу, вывучаў край. С. С. Куторга ў 1842 г. выявіў два чалавечыя чарапы і даследаваў іх. Так з’явілася першая ў Расіі публікацыя пра выкапнёвых людзей каменнага веку 5Э. Такіх навуковых прац царква і цэнзура не прапускалі. С. С. Куторга змясціў свой артыкул у нямецкім часопісе60,
    Старажытныя помнікі паўночнай Беларусі вывучаў К. А. Гаворскі (1821 —1871). Нарадзіўся ён у Кіеве ў сям’і свяшчэнніка-уніята, скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, працаваў у Полацкай духоўнай семінарыі, выдаваў «Вестннк Западной Росснн», рэдагаваў неафіцыйную частку «Внтебскнх губернскнх ведомостей». Апублікаваў шмат дакументаў, арыгіналы якіх пазней загінулі і якія маюць важнае значэнне для вывучэння мінулага Беларусі. У пачатку 1850-х гадоў пачаў раскопкі курганоў каля Полацка і апісаў іх структуру. Аб даследаваннях к. Гаворскага ў Лепельскім павеце станоўча адгукнуўся A. М. Семянтоўскі61.
    У найбольш ранняй публікацыі К. Гаворскі апісаў старажытную, так званую Альгердаву дарогу з Вільні на Полацк62, а таксама помнікі, якія трапляліся паабапал гэтай дарогі. Раскопваючы курганы, археолаг заўважыў незвычайную форму асобных гаршкоў, якія адрозніваліся ад тых, што былі знойдзены ля Полацка.
    Адно з гарадзішчаў уздоўж Альгердавай дарогі археолаг выявіў у Начы-Шпакоўшчыне, на беразе Начы. 3 дапамогай мясцовага аматара старажытнасцей Алоіза Абрампальскага ён раскапаў некалькі кругападобных курганоў. У адным быў знойдзены шкілет чалавека і прасліца («кружочак»). Падыход КГаворскага да вывучэння курганных пахаванняў у Полацкай зямлі ацэнены Л. В. Аляксеевым 63. Для спалення трупаў, меркаваў КА. Гаворскі, спярша рабілі больш ці менш высокі земляны плоскі насып, на якім спальвалі нябожчыка, а спаленае потым засыпалі зямлёю.
    Выявіўшы на былым гарадзішчы могільнік, КГаворскі зрабіў вывад, што ў часы хрысціянства тут ставілі цэрквы або рабілі могільнікі64. Сапраўды, хоць і не заўсёды, але такое здаралася, і даследчык тут меў рацыю.
    Заслугоўваюць увагі яго паведамленні пра выяўленыя руіны замка 65 каля Дзісенскай дарогі, які быў абведзены земляным валам няправільнай формы, расцягнутым на вялікую адлегласць, пры гэтым было выкарыстана прыроднае ўзвышша, якое прымыкае да Рудзенскай гары. К. Гаворскі паведаміў таксама і пра разваліны каля Бельчыцкага манастыра, які меў у старажытнасці ўмацаванні66. У савецкі час гэтую думку пацвердзіў гісторык архітэктуры М. М. Варонін, які назваў будову «прыгараднай умацаванай княжацкай рэзідэнцыяй» 67.
    к. Гаворскі імкнуўся ахапіць даследаваннямі ўсю тэрыторыю Полацкай зямлі. Ен шмат зрабіў, але, як адзначыў Л. В. Аляксееў, толькі частка яго спадчыны стала здабыткам навукі68.
    Прыватныя калекцыі таксама прыцягвалі ўвагу К. А. Гаворскага, і ён не ўпускаў любой магчымасці пазнаёміцца< з імі. У маёнтку Антовіль Лепельскага павета ў Людвіка Корсака ён вывучаў матэрыялы былога Полацкага ваяводства 69.
    Магілёўскія ўмацаванні. Лкварэль I. Пешкі
    Пра В. В. Турчыновіча захавалася мала звестак. Архіўныя пошукі нічога істотнага не далі. Вядома толькі, што аўтар першай гісторыі Беларусі70 быў тытулярным саветнікам і, як ён сам пісаў, «уваходзіў у склад Магілёўскага шляхецкага таварыства. Дэпутат» 71.
    Выдадзеная В. В. Турчыновічам кніга не вызначалася навізной зместу. Па карэнных пытаннях гістарычнага працэсу на Беларусі ён заставаўся ў палоне думак-гіпотэз вядомага Т. ЯНарбута, на якога зрабіў каля 70—80% спасылак. Своеасаблівае ў яго было разуменне і тэрыторыі Беларусі: Дуброўну, Оршу, Друцк, Барысаў называў літоўскімі гарадамі. Гэта не адзіны выпадак яго блытаніны.
    На мяжы Літвы, Латвіі і Беларусі вёў археалагічныя раскопкі сельскі ўрач I. Брандт (1812—1856). У публікацыі пра старажытныя могільнікі Віцебскай і Пскоўскай губерняў72 ім апісаны два тыпы пахаванняў. I. Брандт зрабіў вывад аб прыналежнасці тутэйшых магіл двум племянным групам — літоўска-латышскай і славянскай. Вывады даследчыка аб узаемаўплывах старажытных культур не беспадстаўныя. Гэты парубежны раён і зараз захоўвае сваю стракатасць абрадаў73. Тут адбіліся гістарычна даўнія сувязі паміж Латвіяй, Латгаліяй і Беларуссю, аб чым сведчаць археагеалагічныя матэрыялы 74.
    Беларускаму краязнаўству, а таксама гісторыі архітэктуры, зрабілі паслугу мясцовыя мастакі. Міхал Кулеша (1800—1863) 75, напрыклад, са сваіх падарожжаў прывозіў малюнкі архітэктурных і археалагічных помнікаў у Лідзе, Навагрудку, Пінску, з ваколіц Лунінца і іншых мясцін. Ен быў шчырым прыхільнікам аховы і вывучэння даўніны. Прагрэсіўныя погляды прывялі яго ў таварыства філарэтаў і філаматаў. У 1843 — 1853 гг. М. Кулеша здружыўся з I. Крашэўскім і пад яго ўплывам глыбей зацікавіўся помнікамі даўняй гісторыі. Выконваючы графічныя работы для Пецярбургскага археалагічнага таварыства, ён збіраў матэрыялы краязнаўчага характару.
    Такім жа назіральным і дакладным у перадачы на мастацкіх палотнах помнікаў мінулых вякоў быў Іосіф Пешка (1767—1831) — прадстаўнік акадэмічнага класіцызму. Ен паходзіў з Кракава, але жыў у Вільні, Мінску, Віцебску і іншых беларускіх гарадах, і гэта паўплывала на яго творчае захапленне. У акварэлях I. Пешкі знайшлі адлюстраванне віды Віцебска (12 работ), Магілёва (3), Гродна (2), Мінска, Няс-
    віжа, Ліды, Навагрудка, Смалян, Лошыцы (пад Мінскам), Любчы (па 1). Гэта толькі тыя акварэлі, якія захаваліся ў Львове76.
    Аўтарам шматлікіх малюнкаў Мінска, Свіслачы, Гродна, Асвеі, Крэва, Навагрудка, Магілёва, Гомеля, Белай вежы ў Камянцы, Міра, Нясвіжа, Ліды і іншых памятных мясцін з’яўляецца Напалеон Орда 77. Яго малюнкі рэалістычныя.
    Найбольшы ўплыў на станаўленне і развіццё беларускага гістарычнага краязнаўства і археалогіі ў другой трэці XIX ст. зрабілі Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, Адам Кіркор, Уладзіслаў Сыракомля, Міхаіл Шпілеўскі і інш.
    Я. П. ТЫШКЕВІЧ (1814-1873)
    Археолаг, фалькларыст і краязнавец Я. П. Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску ў памешчыцкай сям’і. Яго бацька Пій Феліцыянавіч цікавіўся археалогіяй і краязнаўствам. Яўстафій скончыў Мінскую гімназію, пасля чаго выехаў у Пецярбург і служыў там у ордэнскім капітуле пры сенаце. Служба ў сталіцы дала яму магчымасць шырока карыстацца публічнай бібліятэкай, у якой ён выявіў шмат каштоўных матэрыялаў па гісторыі Беларусі. 3 Пецярбурга Я. П. Тышкевіч перавёўся ў Вільню, у апарат губернскага праўлення. У такім жа ведамстве ён працаваў у Харкаве і Мінску, пакуль у 1842 г. не пайшоў у адстаўку. У 1848— 1854 гг. ЯП. Тышкевіч быў куратарам Мінскай гімназіі. Тады ж увялі яго ў склад камісіі па збору і публікацыі даўніх актаў і прывілеяў, што захоўваліся ў архівах і манастырах Мінскай губ. Вынікам дзейнасці гэтай камісіі стаў археалагічны зборнік дакументаў I як зазначае М. М. Улашчык, пры ажыццяўленні гэтага выдання адной з найбольш кампетэнтных асоб быў ЯП. Тышкевіч2. Кожны год яго жыцця быў насычаны навукова-даследчыцкай дзейнасцю, на патрэбы навукі, збор экспанатаў, арганізацыю і правядзенне экспедыцый ён выдаткаваў усё багацце, на старасці гадоў застаўся без сродкаў .на існаванне.
    Рана пачаў ён займацца археалагічнымі раскопкамі. Аб усім ЯТышкевіч пісаў нават і тады, калі яшчэ не ўмеў рабіць ні абагульненняў, ні вывадаў, як, напрыклад, у публікацыі «Позірк на крыніцы мясцовай археалогіі...»3 Гэта работа эскізная, паколькі «дасканалае выкананне,— прызнайаўся аўтар,— патрабуе шмат часу, клопатаў і велізарнай працы».
    Больш вартаснай з пункту гледжання археалагічнай навукі з’явілася новая работа «Аб старажытных магілах у Мінскай губерні і Літве» 4. ЯТышкевіч, жадаючы грунтоўней вывучыць археалагічныя аб’екты, ішоў на пераадоленне забабонаў сялян. Для іх курганы з’яўляліся амаль святыняй і лічыліся недатыкальнымі. Hi адзін курган, нават выпадкова, не быў імі раскапаны ці наўмысна пашкоджаны. Вядома, і гэтыя акалічнасці трэба было ўлічваць археолагам XIX ст. «Я павіпен быў шчодра сыпаць грошы сялянам і разам з імі працаваць,— прызна/ ваўся Я. Тышкевіч,— каб толькі ўзяць на сябе грэх. Нарэшце... адзін з вялікіх курганоў быў мною раскапаны»5. Былі выяўлены жаночыя ўпрыгожанні. Археолаг тлумачыў, што яны трапілі на Міншчыну шляхам гандлёвых абменаў.