• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    магутнай мураванай вежы, якая сваімі памерамі і масіўнасцю значна перавышае вядомую Белую вежу ў Камянцы. А. Кіркор тады мог бачыць рэшткі скляпенняў замка. Ен зафіксаваў таксама месцазнаходжанне курганоў паміж Аўгустовам і Кабыльнікам 24. Гэта экскурсія дала археолагу не проста інфармацыю аб помніках, а і магчымасць сабраць музейную калекцыю, якая пазней паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей.
    Вялікае значэнне для навуковай дзейнасці мелі яго асабістыя знаёмствы з аматарамі-краязнаўцамі Э. Ратынскім, А. Тышынскім, Г. Пузынай, I. Ходзькам і інш. Магчыма, менавіта ў час падарожжаў у А. Кіркора і ствараўся альбом археалагічных знаходак, які намі выяўлены ў архіве25. Хутчэй за ўсё даследчык складаў для сябе універсальны даведнік, які мог служыць адпраўным пунктам у складанні археалагічнай карты, а таксама для навуковай працы ці музеязнаўчай работы. Запісы матэрыялаў у ім рабіліся на працягу некалькіх гадоў. Пра кожны занесены ў альбом прадмет сказана, калі ён знойдзены, пералічаны характэрныя рысы.
    Сярод зарэгістраваных матэрыялаў у альбоме ёсць кафля з адбіткам гербаў Хадкевічаў, Герта і інш. Тут жа апісаны камень з выбітай «нагой Пятра», які быў знойдзены яшчэ ў 1801 г. на Траецкай гары ў Мінску, але доўгі час знаходзіўся ў даследчыкаў старажытнасцей П. Кепена. I. Юхневіча, пасля перайшоў да ЯТышкевіча, апошні ў 1853 г. перадаў А. Кіркору 2®. Сярод 174 зарэгістраваных у альбоме прадметаў больш за ўсё было з Вілейскага павета.
    А. Кіркор лічыў для сябе найвялікшым шчасцем адкрываць невядомыя помнікі гісторыі, вывучаць прыватныя калекцыі. «Штогод,— пісаў ён,— некаторы час прысвячаю для археалагічных пошукаў у розных мясцінах старажытнай Літвы... Выкарыстоўваючы даручэнні Археалагічнай камісіі, я наведаў Мінскі, Барысаўскі і Навагрудскі паветы Мінскай губерні і даследаваў розныя мясціны ў Віленскім, Трокскім, Ашмянскім і Вілейскім паветах Віленскай губерні». Тлумачачы задачу вывучэння гарадзішчаў, замкавых гор, курганоў, ён пісаў, што меў на ўвазе «не мноства прадметаў, якія знаходзіў у адной якой-небудзь мясцовасці, а хутчэй за ўсё гушчыню саміх месцазнаходжанняў археалагічных помнікаў у розных месцах вывучаемага кр'аю, бо толькі гэтым спосабам можна выявіць мінулае краіны і жывымі данымі ўказаць гісторыку нітку для вытлумачэння загадкавых апавяданняў летапісцаў» 2Г. Гэтага прынцыпу А. Кіркор прытрымліваўся ўсё жыццё.
    Пры аглядзе Замкавай гары ў Рэчках Вілейскага павета, рэдкага помніка-ўмацавання, А. Кіркор меркаваў, што яго вывучэнне можа даць уяўленне аб прыёмах будаўніцтва. Адну з калонаў гэтага помніка археолаг перавёз у Віленскі музей старажытнасцей. Летам 1857 г. адбылася экспедыцыя А. Кіркора ў Гарадзілава Ашмянскага павета. дзе яму ўдалося выявіць некалькі курганоў. Садзейнічала правядзенню гэтых даследаванняў мясцовая пісьменніца Габрыэля Пузына 11815—1869).
    На полі Г. Пузыны былі раскапаны чатыры курганы. У адным з іх А. Кіркор знайшоў урну з рэшткамі недаспаленых костак, а поруч — сагнуты меч, два кап’і, вуздэчку і некалькі іншых прадметаў. На думку даследчыка. яны былі сагнуты і зламаны над астанкамі нябожчыка і кінуты ў вогнішча і такім чынам зліліся ў адну масу. Поруч з чалавечымі знаходзіліся два шкілеты коней, якіх, на думку археолага, падвялі да магілы і жывымі засыпалі28. У жаночым кургане ён знайшоў ажурнай работы бронзавую фібулу29. Пазней пра гэтыя ж раскопкі археалагіч-
    ных помнікаў пісалі К. Тышкевіч, Ф. Пакроўскі, якія ў сваёй аснове паўтарылі гіпотэзы А. Кіркора. Недахопам даследаванняў А. Кіркора з’яўляецца прыблізнае датаванне выяўленчых матэрыялаў.
    Працу «Этнографнческнй взгляд на Внленскую губернню» А. Кіркор выконваў у адпаведнасці з праграмай Рускага геаграфічнага таварыства. Ен выклаў свае думкі пра быт насельніцтва, даўнія традыцыі. абрады, асобныя з якіх, напрыклад купалле, ідуць з паганскіх часоў32.
    У падраздзел «Курганы» аўтар аднёс самыя розныя археалагічныя помнікі, большасць з якіх ужо была апісана ў папярэдніх работах. Маючы ў сваім распараджэнні матэрыялы бедных і багатых пахаванняў, А. Кіркор не рабіў вывадаў пра маёмасную дыферэнцыяцыю ў старажытным грамадстве.
    Археолаг адным з першых апісаў абрад пахавання незамужняй жанчыны ў «Русі Літоўскай» 33. Вельмі цікавае назіранне А. Кіркора над прызначэннем прыладаў працы, напрыклад каменных сякераў, якія былі выяўлены ў інвентары курганоў. Ен слушна залічаў іх да абрадавых 34.
    А. Кіркор першы выказаў арыгінальную здагадку пра рознапляменны склад летапіснай Літвы. «Літву нашу,— пісаў ён,— насялялі літоўцы, крывічы, палачане, чарнарусы, яцвягі, дулебы, дрыгавічы»35. Правёўшы раскопкі ля Навагрудка, ён зрабіў вывад, што няма чыста балцкіх або чыста славянскіх курганоў. Няма ніводнага кургана, дзе б не перамешваліся элементы культур гэтых плямёнаў. Гэтае назіранне даследчыка і на сённяшні дзень з’яўляецца вельмі каштоўным і актуальным.
    Пэўнае значэнне для гістарычнай навукі мае праца А. Кіркора «Манетная справа ў Літве». Ен піша, што прадметамі гандлю ў старажытнай Літве былі футра, пянька, бурштын, воск, рыба. На тэрыторыі краю мелі хаджэнне арабскія. рымскія, грэчаскія манеты. Аўтар сцвярджаў, што манеты чаканіліся ў Вялікім княстве Літоўскім з XIV да сярэдзіны XVII ст.36 А. Кіркор палемізаваў з Т. Нарбутам, які датаваў пачатак чаканкі тут манет XII ст. Ен правёў апісанне манет і ўказаў на месцы іх знаходак.
    Удзел у складанні археалагічнага слоўніка, матэрыялы якога друкаваліся ў маскоўскім зборніку «Древностн» — яшчэ адна сфера дзейнасці А. Кіркора. Змест гэтага выдання — кароткія артыкулы пра помнікі археалогіі. А. Кіркор дасылаў звесткі толькі пра тыя аб’екты старажытнасці, якія ім былі асабіста абследаваны. Некаторыя з гэтых артыкулаў і зараз чытаюцпа з цікавасцю, хоць яны не заўсёды бясспрэчныя. Так, пра Пяркунаса 37 ўжо ёсць новыя тлумачэнні. Як лічыць В. П. Даркевіч 38, статуя, прынятая за ідал Пяркунаса, з’яўляецца дэкаратыўнай статуэткай, завезенай літоўцамі, якая апынулася на язычніцкім капішчы ў Кернове.
    У Кракаве А. Кіркор працягваў даследаванні археалагічных помнікаў, праводзіў паралелі з вывучанымі беларускімі матэрыяламі39. Так, супаставіўшы матэрыялы рас.копак жаночых курганоў, ён прыйшоў да вываду, што жанчына на Русі Літоўскай была больш заняволена. чым у Польшчы. А грунтам для такога вываду паслужыла знаходка К. Тышкевічам трупа жанчыны з адсечанай галавой. Сам жа К. Тышкевіч у гэтым бачыў толькі трагічны выпадак, які нс можа быть адпраўным для вывадаў40.
    У апошнія гады жыцця А. Кіркор зацікавіўся археалогіяй Украіны41. На яе заходняй тэрыторыі ў 1876—1878 гг. былі даследаваны могільнікі тыпу трыпальскай культуры ў Васількаўцах Ксяцкага павета 42 і ў іншых месцах.
    Падагульненнем навуковай дзейнасці А. Кіркора з’явілася даследаваннс, якое ўвайшло ў вядомую працу «Жнвопнсная Россня» пад рэдакцыяй П. П. Сямёнава 43. Восем нарысаў пра Беларусь напісаны А. Кіркорам. Аўтар спыніўся на вузлавых пытаннях старажытнай гісторыі Беларусі, хоць яму і не выпадала падрабязна спыняцца на мясцовай археалогіі, пра якую ён больш дэталёва пісаў у папярэдніх выданнях. У «Жнвопнсной Росснн» ён даваў чытачам «досыць шырокае і ўсебаковае ўяўленне аб Беларусі і яе народзе» 44.
    Заслугі А. Кіркора ў даследаванні гісторыі Беларусі выключныя. Ен ажыццявіў дзесяткі цікавых публікацый, выданні зборнікаў, краязнаўчых даведнікаў, часопісаў, газет, працаваў як музейшчык. Ен шмат прыклаў намаганняў дзеля выхавання маладога пакалення даследчыкаў гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, літаратуры, фальклору Беларусі. Некалькі дзесяцігоддзяў аддаў ён вывучэнню Беларусі. А. Кіркор распрацаваў і напісаў гісторыю беларускай археалогіі, у методыцы раскопак засвоіў дасягнутае папярэднікамі і пайшоў далей, даўшы прыклад раскопак курганоў «накрыж», а таксама вядзенне палявых дзённікаў, альбомаў, справаздач. Пры вывучэнні міграцыі насельніцтва А. Кіркор асаблівае значэнне надаваў тапаніміцы.
    Прызнаннем навуковых заслуг А. Кіркора стала выбранне яго членам-карэспандэнтам Археалагічнага таварыства (1856 г.), членам Рускага геаграфічнага таварыства (1857 г.) і Кракаўскай Акадэміі навук (1873 г.).
    I. I. КРАШЭУСКІ (1812—1889)
    Іосіф-Ігнат Іванавіч Кравзэўскі нарадзіўся ў Варшаве ў 1812 г., паходзіў з шляхецкага роду, з в. Доўгае ля Пружан, дзе правёў сваё дзяцінства. Атрымаўшы ў Свіслачы першапачатковую адукацыю, вучыўся ў Віленскім універсітэце. Гэты край быў яму родным, і ён лічыў сваім абавязкам пісаць пра яго, захапіўся гісторыяй, мастацтвам, а пазней этнаграфіяй і археалогіяй *. Шмат падарожнічаў па беларускай і суседніх землях, што дазволіла яму не толькі весці назіранні, але і збіраць краязнаўчы матэрыял. I. Крашэўскі выступаў супраць самадзяржаўя, дэспатызму і грамадскага застою, за што не раз прыцягваўся да адказнасці.
    Ён быў рэдактарам часопіса «Атэнэум», дзе друкавалася шмат мясцовай інтэлігенцыі, у тым ліку У. Сыракомля, Р. Зянькевіч, ЯТышкевіч, К. Тышкевіч і інш., змяшчаліся звесткі, напрыклад, пра помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, пра творы %. Дамеля, Ф. Смуглевіча, невядомыя матэрыялы пра 3. Даленгу-Хадакоўскага і інш.
    Як «небяспечнага для публічнага парадку» I. Крашэўскага царскія ўлады ў 1863 г. пазбавілі права жыць у краі, і ён перасяліўся ў Дрэздэн, дзе працягваў літаратурную, навуковую і выдавецкую справу. 600 тамоў магла б скласці яго спадчына.
    «Пінск і яго ваколіцы» 2—найбольш ранні літаратурна-краязнаўчы нарыс Крашэўскага, які быў напісаны пад уражаннем «Старажытнай Польшчы» М. Балінскага. У папулярнай форме на канкрэтным гісторыка-краязнаўчым матэрыяле аўтар расказаў пра горад, спасылаючыся на «Повесть временных лет», прывёў дату яго першага ўпамінання — 1097 год. I. Крашэўскі ў адрозненне ад Т. Нарбута не ішоў слепа за храналогіяй уладарання мясцовых князёў, а асвятляў важныя падзеі, абмаляваў сацыяльны партрэт Пінска першай паловы XIX ст., калі сам мог назіраць малюнкі быту пінчукоў, гандлю, эканамічнага стану.
    Аўтар краязнаўчага нарыса цікавіўся і мясцовай тапанімікай, гідронімамі. У даўніну— расказвалі яму мясцовыя людзі — р. Прыпяць мела назву «Трыпяць», бо ўбірала ў сябе 15 рэчак. Як зварот да краязнаўцаў чытаецца пажаданне пісьменніка пісаць дакументаваныя гістарычныя нарысы «ў крайнім выпадку нашых губернскіх і павятовых гарадоў з апісаннем у іх вартых увагі выдатнасцей і падзей у розныя часы і ў сённяшнім іх стане» 3.